• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Педагог падкрэслівае, што ў гэтай кампазіцыі дзеці паказваюць у аднародных і сінтэтычных імправізацыях вядомых персанажаў, якія апынуліся ў новай сітуацыі: яны прыехалі на навагодні карнавал, дзе могуць дзейнічаць інакш, чым у папярэднім сюжэце. Дзеці могуць прыдумаць новы сюжэт, іншыя дзеянні персанажаў і перадаць гэта ўсё ў сваіх індывідуальных і калектыўных кампазіцыяхімправізацыях.
    Пасля заканчэння мінімюзікла педагог цікавіцца ў дзяцей пра іх уражанні аб настроі музыкі і паказаным персанажы, аб імправізацыях, якія найбольш спадабаліся, і прапануе ў групе прадоўжыць выкананне заданняў у рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 40— 41 і падумаць пра тое, як лепш расказаць аб музыцы персанажаў у сваіх імправізацыях на наступных музычных занятках.
    4041
    141
    39.	Музычная забава.
    ШТО Я МАГУ РАСКАЗАЦЬ АБ МУЗЫЦЫ?
    Змест
    1.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—43.
    2.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—41 (па жаданні дзяцей да тэм: «Музычныя гукі. Вышыня музычных гукаў», «Рытм музыкі», «Тэмбр музыкі», «Настрой музыкі»).
    Мэты
    Развіць:
    навыкі арыентацыі ў знаёмым змесце, прадстаўленым у новых праблемных сітуацыях.
    Навучыць:
    аператыўна і дакладна самастойна атрымліваць новыя звесткі пра знаёмыя паняцці;
    свабодна арыентавацца ў музычных матэрыялах знаёмай кнігі і сшытка пры дапамозе ліктаграм.
    Выхаваць:
    пачуццё кампетэнтнасці і ўпэўненасці ў сваіх сілах; патрэбнасць у самастойным пошуку новых спосабаў самавыражэння ў індывідуальнай і калектыўнай музычнатворчай дзейнасці.
    Аснашчэнне
    1.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    2.	Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) за чуйнае адрозненне гукаў рознай вышыні; 2) самаму рытмічнаму выканаўцу; 3) за лепшае веданне музычных інструментаў; 4) таму, хто тонка адчувае настрой музыкі; 5) самаму выразнаму артысту; 6) за найбольш арыгінальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 7) за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 8) за найлепшую калектыўную імправізацыю; 9) грандсюрпрыз — за найбольш арыгінальнае прадстаўленне тэмы.
    ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
    Музычны кіраўнік гаворыць дзецям, што сёння кожны з іх зможа расказаць аб музыцы: музычным вобразе, нотах, сродках музычнай выразнасці (вышыні музычных гукаў, іх тэмбры, рытме, дынаміцы). Кожны гулец можа выбраць з музычных кнігі і сшытка «Падарожжа ў свет музыкі» свае любімыя старонкі або персанажаў, пра якіх ён раскажа знаёмымі песнямі, п’есамі, танцамі або сваімі імправізацыямі. Да стварэння свайго музычнага апавядання дзіця можа далучаць равеснікаў або любога з прысутных гасцей.
    142
    Педагог удакладняе ў дзяцей, на чым кожны з іх спыніў свой выбар, з кім з сяброў будзе дэманстраваць сваё музычнае апавяданне, і арганізуе правядзенне музычнай забавы; заахвочвае гасцей падтрымліваць дзяцей апладысментамі.
    Пасля заканчэння забавы музычны кіраўнік абмяркоўвае з дзецьмі і гасцямі, чые музычныя праяўленні заслужылі ўзнагароды. Узнагароджванне пераможцаў адбываецца пад музыку і апладысменты прысутных.
    40.	Музычнае свята. СЮРПРЫЗЫ ДЗЕДА МАРОЗА
    Змест
    I в а р ы я н т: мінімюзікл «Новыя прыгоды Бураціна» або «Вясёлыя музыканты».
    II в а р ы я н т: сюжэт са знаёмых сюжэтных музычнадыдактычных гульняў.
    МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ
    Музычны кіраўнік сумесна з калектывам педагогаў праводзіць навагодняе свята на добра знаёмым дзецям музычным матэрыяле паводле вышэй прапанаваных варыянтаў (апісанне гл. у канспектах № 10, 22—23, 31—32).
    СТУДЗЕНЬ
    41.	Музычныя заняткі. ДЗЕЦІ I МУЗЫКА: АД ПЕСНІ ДА ОПЕРЫ
    Змест
    1.	Сюжэтная музычнадыдактычная гульня «Спявакпапугай».
    2.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!». Гульня 4 «Песеньківыручалачкі» (мініопера).
    3.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 44—45, 46—47.
    4.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 42—43.
    5.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 22—24,
    2)	«В ммре музыкн» — с. 4,
    143
    3)	«Прнключенмя Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 24—25, 4) «Незвычайныя знаёмствы» — с. 10—11, 14—15.
    Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня. Тып музычных заняткаў: дамінантныя (спевы і песенная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да жанраў музычнага мастацтва — песні і оперы; уменне перадаваць музычны вобраз у спевах і песеннай творчасці. Навучыць:
    вызначаць агульныя і адметныя рысы ў музычных жанрах — песні і оперы;
    выразна і самастойна дзейнічаць у знаёмай мініоперы.
    Выхаваць:
    жаданне актыўна праяўляць сябе ў індывідуальных і калектыўных спевах, песеннай творчасці.
    Музычны рэпертуар да заняткаў па тэме «Дзеці і музыка» + Па жаданні дзяцей.
    Девочказапевочка. Музыка Ю. Слонава, словы П. Варанько.
    Музыкант. Музыка А. Фатаха, словы В. Сямерніна.
    Начннаем перепляс. Музыка С. Сасніна, словы П. Сіняўскага.
    На лужайке. Музыка В. Дзяменцьева, словы В. Сямерніна.
    Любмм польку танцевать. Музыка А. Філіпенкі, словы Т. Волгінай.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік прапануе дзецям вядомую ім сюжэтную музычнадыдактычную гульню «Спявакпапугай» (гл. канспект № 1). Спачатку педагог, у адпаведнасці з правіламі гульні, залучае дзяцей у выкананне знаёмых песень, затым заахвочвае іх да выканання індывідуальных і калектыўных песенных кампазіцыйімправізацый і падводзіць да кароткага абагульнення пра песню як пра адзін з музычных жанраў, у якім можна пра ўсё расказаць адзін аднаму спевамі, і яе асаблівасці. | І | Затым дзеці пад кіраўніцтвам педагога разглядаюць і *	; абмяркоўваюць малюнкі ў йузычнай кнізе на с. 44—45:
    4445	. ,	.	„	.
    спевакі (хлопчык і дзяучынка) расказваюць у песнях пра нешта вясёлае або сумнае. Робяць вывад пра тое, што песня не толькі расказвае пра штонебудзь, але і перадае пэўны настрой.
    144
    Далей педагог прапануе дзецям успомніць знаёмыя музычныя кампазіцыі, у якіх пра ўсе падзеі яны расказвалі песеннымі імправізацыямі, і назваць іх жанр (напрыклад, мініопера «Песеньківыручалачкі» і інш.). Педагог пытаецца ў дзяцей, якія оперы яны ведаюць (слухалі ў тэатры або даведаліся з музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі», іншых кніг і сшыткаў). ШЗатым разглядаюць малюнкі ў музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 46—47 і назваць намалява4647 ных герояў опер. Педагог дапамагае дзецям правільна называць персанажаў і суправаджае іх вусныя характарыстыкі адпаведнымі музычнымі фрагментамі.
    rg У рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 42— 43 дзецям прапануецца разгледзець намаляваных герояў, выбраць для сябе вясёлы або сумны настрой песень, расфарбаваць адпаведнага персанажа. А на свабодным месцы дамаляваць ілюстрацыі да выбранай вясёлай або сумнай песні ці намаляваць любімага персанажа оперы, затым выканаць любыя песні або песенныя імправізацыі.
    42.	Музычныя заняткі.
    ДЗЕЦІ I МУЗЫКА: АД ТАНЦА ДА БАЛЕТА
    Змест
    1.	Сюжэтная музычнадыдактычная гульня «Чыя фігура лепшая?».
    2.	Музычныя сюжэтнагульнявыя комплексы: «Прынцу Рытму на падмогу!» (гульня 5 «Станцуй рытм!»); «Новыя прыгоды Бураціна» (гульня 6 «Вясёлыя танцы») — цэласная танцавальная кампазіцыя.
    3.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 48—49.
    4.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 44—45.
    5.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 22—24,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 4,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 12—13, 20—21.
    Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня.
    Тып музычных заняткаў: дамінантныя (танцавальнае выкананне і творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да жанраў музычнага мастацтва — танца і балета;
    жаданне выразна выконваць танцы, танцавальныя імправізацыі самастойна, індывідуальна, у пары, групай.
    145
    Навучыць:
    адрозніваць асаблівасці танца і балета, самастойна называць іх агульныя рысы і асаблівасці;
    перадаваць у рухах музычны вобраз, яго настрой, пачуцці; прыдумваць танцавальныя фігуры і камбінаваць іх у індывідуальныя і калектыўныя танцавальныя імправізацыі.
    Выхаваць:
    імкненне да зносін у калектыўнай музычнай творчасці, станоўчага ўспрымання музычнага прадукта равеснікаў;
    музычнаэстэтычны густ.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік прапануе дзецям сюжэтную музычнадыдактычную гульню «Чыя фігура лепшая?».
    Гульня «Чыя фігура лепшая?»
    Задачы
    Навучыць дзяцей выражаць уяўленні пра музычны вобраз у танцавальных імправізацыях і канструяваць іх як цэласныя кампазіцыі; выконваць імправізацыі, не пераймаючы адзін аднаго.
    Аснашчэнне
    1.	Фанаграма з фрагментамі музычных твораў, напрыклад:
    Д. Шастаковіч. Раманс з к/ф «Овод»;
    В. А. Моцарт. Сімфонія № 40, I ч.;
    А. Хачатуран. Балет «Гаянэ»: Танец розовых девушек;
    П. Чайкоўскі. Балет «ЕЦелкунчнк»: Танец пастушков.
    2.	Узнагародныя фішкі.
    3.	Атрыбуты касцюмаў.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Дзеці дзеляцца на пары або невялікія групы, па жаданні падбіраюць партнёраў для танца. Вядучы (педагог, затым дзіця) гаворыць:
    Запрашаю танцаваць
    I фігуру паказаць!
    Уключаецца запіс першага музычнага фрагмента (напрыклад, раманса Д. Шастаковіча з кінафільма «Овод»). Усе гульцы ў парах або ў мінігрупах імправізуюць пад музыку. Пасля заканчэння гучання музыкі вядучы гаворыць:
    146
    Раз, два, тры!
    Перійую фігуру пакажы!
    Кожная група дзяцей замірае ў той ці іншай танцавальнай
    позе, адпаведнай характару музыкі, якая гучала. Вядучы вызначае лепшую фігуру, узнагароджвае выканаўцаў фішкай.
    Гульня паўтараецца са слоў вядучага: «Запрашаю танцаваць...» Па чарзе ўключаюцца тры і больш музычныя фрагменты. Можна замяняць вядучага. Перамагае пара або група танцораў, якая набярэ найбольшую колькасць фішак. Іх узнагароджваюць агульнымі апладысментамі.
    Затым з лепшых фігур кожнай пары або мінігрупы дзеці канструююць агульную цэласную музычную кампазіцыю (мінібалет) пад музычны твор, да фрагментаў якога яны прыдумвалі рухі.
    Пасля заканчэння гульні педагог падводзіць дзяцей да кароткага вываду пра танец як адзін з музычных жанраў, прапануе выканаць знаёмыя калектыўныя танцавальныя кампазіцыі, напрыклад: «Станцуй рытм!» (музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Прынцу Рытму на падмогу!»), «Вясёлыя танцы» (музычны сюжэтнагульнявы комплекс *Новыя прыгоды Бураціна»).
    ШЗатым дзеці разглядаюць малюнкі на с. 48—49 музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» і расказваюць, якіх 48’49 персанажаў балетаў яны пазналі на малюнках. Педагог дапамагае дзецям правільна назваць персанажаў, а каментарыі суправаджае фрагментамі адпаведных музычных твораў.