• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Дзеці разглядаюць сюжэты ў кнізе, абменьваюцца ўражаннямі; педагог нагадвае ім пра піктаграмы, якія дапамогуць разгадваць загадкі.
    — Дзеці, вы правільна зразумелі падказку. Каб даведацца, пра што першая загадка каралевы Музыкі, трэба разгледзець першы малюнак у кнізе і вызначыць, які танец выконваюць дзеці. Праверыць правільнасць адказу дапамагае графічны малюнак танца і яго рытм, які трэба адпляскаць у далоні.
    Праводзіцца гутарка па трох малюнках на с. 26—27 вучэбнага дапаможніка.
    — Хто гатовы адпляскаць рытм першай загадкі? Ці можаце вы цяпер назваць, які танец выконваюць дзеці? Так, гэта загадка пра вальс.
    А хто ўжо здагадаўся, аб якім жанры музыкі другая загадка каралевы? Спачатку адпляскайце рытм танца. Назавіце адгадку хорам. (Марш.) Гэта правільны адказ.
    Хто адгадае трэцюю загадку? Усе здагадаліся? Тады хорам і адкажам: спачатку адстукаем рытм, а потым назавём танец. (Полька.)
    Здаецца, каралева Музыка задаволена вамі. А вось і загучалі музычныя загадкі каралевы! Пакажыце адгадкі на іх сваімі танцавальнымі кампазіцыяміімправізацыямі, адпаведнымі жанру музыкі.
    Педагог уключае фанаграму з названымі вышэй музычнымі фрагментамі, дзеці выконваюць танцавальныя кампазіцыіімправізацыі. Пасля кожнай танцавальнай імправізацыі педагог удакладняе з дзецьмі, музыка якога жанру гучала, прапануе
    96
    паўтарыць найбольш выразныя кампазіцыіімправізацыі. Пасля гаворыць:
    — Як вы думаеце, ці спадабаліся вашы адгадкі каралеве Музыцы? Давайце аддзячым каралеве нашымі песнямі.
    Дзеці выконваюць 1—2 знаёмыя песні.
    Затым праводзіцца гульня «Станцуй рытм!».
    Гульня 5. «Станцуй рытм!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей самастойна канструяваць індывідуальныя танцавальныя кампазіцыіімправізацыі ў адпаведнасці з жанрам музыкі, персанажамі гульні; выконваць імправізацыі «па ланцужку» і аб’ектыўна іх ацэньваць.
    Музычны рэпертуар
    М. Глінка. Вальсфантазня.
    Г. Пукст. Полька.
    С. Пракоф’еў. Сказочный марш; Ромео н Джульетта: Джульеттадевочка.
    Р. Шчадрын. КонекТорбунок: Золотые рыбкн.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Дзеці становяцца ў кола. Лічылкай выбіраюць першага гульца, які пачынае саліраваць у танцавальнай імправізацыі. Педагог (пасля дзіця) гаворыць:
    Чацвяртныявесялушкі
    I восьмыястракатушкі Запрашаюць станцаваць I майстэрства паказаць. Раз, два, тры!
    Першы, Коля, будзеш ты!
    У кола выходзіць дзіця, на якім спынілася лічылка. Яно імправізуе танцавальныя рухі пад тую ці іншую мелодыю фанаграмы столькі часу, колькі пажадае. Пасля падбягае да любога дзіцяці і гаворыць:
    Лена, выбягай хутчэй, Ты цяпер танцуй далей!
    Гульня працягваецца з новым салістам пад тую ж або новую фанаграму.
    97
    Пасля заканчэння гульні педагог гаворыць:
    П§| — А зараз прынц Рытм прапануе вам адгарнуць свой рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 26— 27. Разгледзьце малюнкі, выберыце любы з іх, стрэлкан злучыце дзяцей, якія выконваюць танец у пэўным жанры музыкі, з адпаведным малюнкам, абрысуйце пункцірныя лініі, назавіце жанр музыкі, адпляскайце яго рытм і выканайце свае музычныя імправізацыі ў гэтым жанры.
    ЛІСТАПАД
    21.	Музычныя заняткі.
    РЫТМ МУЗЫКІ: ЦЭЛАСНАЕ ЎЯЎЛЕННЕ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Прынцу Рытму на падмогу!». Гульні 1—5. «Пазнай госця!», «Вызнач песеньку па рытме!», «Успомні рытм!», «Сыграй рытм!», «Станцуй рытм’».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 22—27.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — стр. 22—27.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 18,
    2)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 18—21.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цэласнае ўяўленне пра музычны рытм як сродак музычнай выразнасці.
    Навучыць:
    перадаваць рытмічныя малюнкі розных музычных жанраў у музычным выкананні і творчасці;
    знаходзіць прымяненне ведам па музычным мастацтве.
    Выхаваць:
    пачуццё гордасці за сумесна створаны музычны творчы прадукт.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік залучае дзяцей у актыўныя музычнатворчыя дзеянні па сюжэце ўсіх пяці гульняў музычнага сю
    98
    жэтнагульнявога комплексу «Прынцу Рытму на падмогу!», канструюе цэласную музычную кампазіцыю з апавяданняў і імправізацый дзяцей, а таксама на аснове знаёмага музычнага рэпертуару.
    Пажадана кіраваць дзеяннямі дзяцей ускосна, не парушаючы іх музычных зносін і дзеянняў да заканчэння сюжэта.
    — На наступных занятках мы з вамі сканструюем з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Прынцу Рытму на падмогу!» мінімюзікл, а затым пакажам яго вашым бацькам і сябрам. Каб у нас атрымаўся прыгожы мінімюзікл, у рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» прадоўжыце выкананне заданняў на с. 26—27 (гл. папярэднія заняткі, канспект № 20).
    22.	Музычныя заняткі.
    МІНІМЮЗІКЛ «ПРЫНЦУ РЫТМУ НА ПАДМОГУ!»
    Змест
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Прынцу Рытму на падмогу!» — цэласная музычная кампазіцыя.
    Форма музычных заняткаў: мінімюзікл.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    уменне канструяваць цэласную музычную кампазіцыю ў жанры мінімюзікла.
    Навучыць:
    свабодна, самастойна і выразна дзейнічаць у сюжэце мінімюзікла.
    Выхаваць:
    пачуццё суперажывання за дасягненне поспеху ў стварэнні мінімюзікла.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік паведамляе дзецям, што сёння яны сканструююць мінімюзікл на аснове комплексу гульняў «Прынцу Рытму на падмогу!». Педагог настройвае выхаванцаў на актыўнасть, засяроджанасць, зладжанасць дзеянняў пад музыку; нагадвае дзецям іх ролі і чарговасць выступленняў у сюжэце —
    99
    і прадастаўляе свабоду дзеянняў да заканчэння кампазіцыі, аказвае толькі ўскоснае кіраўніцтва.
    Пасля заканчэння дзеяння педагог гаворыць:
    — Наш мінімюзікл атрымаўся вельмі цікавым, але тамусяму яшчэ трэба павучыцца. У гэтым вам дапамогуць музычныя заняткі, музычныя кніга і рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі». Віншую вас з поспехам, мае маленькія музыканты і артысты!
    23.	Музычная забава. МУЗЫЧНАЯ ВОСЕНЬ
    Змест
    I в а р ы я н т: мініоперы: «Гучыце, ноты!», «Песеньківыручалачкі» (гульня 4 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!»);
    II в а р ы я н т: мінімюзікл «Прынцу Рытму на падмогу!»;
    Ill в а р ы я н т: асобныя гульні з музычных сюжэтнагульнявых комплексаў «Гучыце, ноты!» і «Прынцу Рытму на падмогу!».
    Мэты
    Развіць:
    жаданне актыўна праяўляць сябе ў музычным выкананні і творчасці ў прысутнасці гасцей.
    Навучыць:
    свабодна дэманстраваць аднародныя і сінтэтычныя музычныя кампазіцыіімправізацыі;
    абменьвацца ўражаннямі пра якасць музычнай творчасці з аднагодкамі і дарослымі.
    Выхаваць:
    знаходлівасць, станоўчыя адносіны да прадуктаў музычнай творчасці равеснікаў, пазітыўную ацэнку і самаацэнку.
    Аснашчэнне
    1.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    2.	Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) за найбольш выразны музычнагульнявы вобраз; 2) самаму кемліваму; 3) за найбольш арыгінальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 4) за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 5) грандсюрпрыз — за самае арыгінальнае рашэнне.
    Музычны рэпертуар +
    Песні асенняй тэматыкі, па сюжэтах гульняў і жаданні дзяцей.
    100
    ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
    Музычны кіраўнік:
    — Дзеці! Сёння мы правядзём такую музычную забаву, якую вы захочаце. Выбірайце. (Педагог называе прадстаўленыя вышэй варыянты забавы, дапамагае дзецям зрабіць выбар і арганізуе правядзенне мінімюзікла, мініоперы або асобных музычных гульняў; запрашае гасцей падтрымліваць дзяцей апладысментамі.)
    Пасля заканчэння музычнай забавы педагог абмяркоўвае з дзецьмі, чые музычныя праяўленні заслужылі ўзнагароды. Узнагароджванне адбываецца пад музыку і апладысменты прысутных.
    24.	Музычныя заняткі.
    ГУЧНАСЦЬ МУЗЫКІ: АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ
    Змест
    1.	Сюжэтная музычнадыдактычная гульня «Хто спяе больш выразна?».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 28—29.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 28—29.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 21—22,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 24—25,
    3)	«Прнключення Незнайкм в Музыкальном городе» — с. 12—13,
    4)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 36—37.
    Форма музычных заняткаў: сюжэтная музычнадыдактычная гульня.
    Тып музычных заняткаў: дамінантныя (спевы і песенная творчасць).
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да дынамічных адценняў музыкі як сродку музычнай выразнасці і спосабаў іх перадачы ў спевах і песеннай творчасці.
    Навучыць:
    атрымліваць новыя звесткі пра дынамічныя адценні пры актыўным успрыманні музыкі — з дапамогай музычных дапаможнікаў «Падарожжа ў свет музыкі» і піктаграм;
    прыслухоўвацца да музычнага твора, адрозніваць у ім дынамічныя адценні, называць іх і параўноўваць.
    101
    Выхаваць: ініцыятыўнасць, смеласць, рашучасць, самастойнасць пры перадачы дынамічных адценняў у спевах і песенных імправізацыях.
    Музычны рэпертуар да музычных заняткаў па тэме «Гучнасць музыкі»+
    На выбар дзяцей.
    Калыханка. Музыка і словы I. Саўчук.
    Отчего плачет Осень... Музыка і словы Н. Сакаловай.
    Ходзіць коцік па палях. Музыка Я. Глебава, словы народныя.
    Пестрый колпачок. Музыка Г. Струвэ, словы Н. Сакаловай.
    Утренняя песенка. Музыка Ю. Антонава, словы М. Пляцкоўскага.
    Деревянный мальчншка. Музыка У. Іваннікава, словы Н. Найдзёнавай.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік уключае фанаграму: I. Бах. Таката і фуга рэ мінор (фрагмент).
    — Вы пазналі, хто прыйшоў да нас у госці? Так, гэта каралева Музыка. Вы пачулі, як змянялася гучнасць яе мелодыі? Раскажыце пра гэта. Правільна, гучнасць музыкі змянялася ад вельмі ціхай да моцнай, паступова ўзмацнялася і паступова слабела. Паслухайце яшчэ голас каралевы Музыкі і пакажыце рукамі, як дырыжоры, ход мелодыі, адзначце, дзе адбываецца змяненне гучнасці.
    Педагог яшчэ раз уключае фанаграму. Дзеці самастойна выконваюць заданне.
    | j—| — Па вашых жэстах я змагла прасачыць змяненне гуч•——J насці мелодыі. Каралева Музыка хоча расказаць вам, як 2829 гэта называецца на музычнай мове.
    Адгарніце свае музычныя кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 28—29. Разгледзьце малюнкі і скажыце, на якія незвычайныя сімвалы паказвае каралева Музыка?
    Першы малюнак расказвае пра гэты музычны сімвал. (Дэманструецца сімвал «фортэ».) Хто здагадаўся, што ён абазначае? (Гэты сімвал абазначае, што спяваць або іграць на музычным інструменце трэба гучна. Музыканты гавораць «фортэ», што значыць «гучна», «моцна». Давайце праспяваем усе хорам, як вяшчальнікі трубяць у фанфары, каб атрымалася «гучна», «фортэ».