• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Педагог прагаворвае склады «ціці» ў рытме восьмых працягласцей і суправаджае іх воплескамі пад фанаграму: С. Пракоф’еў. Ромео н Джульетта: Джульеттадевочка (фрагмент).
    83
    — А цяпер разам адпляскаем і прагаворым рытм бегу Ката ў ботах (Бураціна).
    — Прынц Рытм даслаў нам у падарунак цудоўную музыку Сяргея Пракоф’ева «Сказочный марш». Прынц прапануе нам у музыцы адрозніць крокі і бег Бураціна, Папялушкі і Ката ў ботах. Трэба прагаварыць склады («та» або «ціці») і адначасова адстукаць іх рытм. Першую фразу пакажу я, а наступныя вы прагаворыце і адпляскаеце самастойна. У гэтым вам дапамогуць малюнкі ў музычнай кнізе (с. 22).
    Гучыць фанаграма: С. Пракоф’еў. Сказочный марш. Педагог прагаворвае пад музыку склады «та» і «ціці» і суправаджае іх воплескамі ў рытме чацвяртных і восьмых працягласцей у межах першай фразы. Затым, без спынення фанаграмы, да выканання далучаюцца дзеці. Калі выхаванцы зразумеюць заданне і пачнуць дакладна выконваць воплескі і прагаворваць склады, педагог прадастаўляе ім магчымасць дзейнічаць самастойна.
    — Прынц Рытм часта гуляў з чацвяртнымі і восьмымі працягласцямі ў розныя гульні. Я магу навучыць і вас адной з іх. Прынц Рытм перадаў мне чароўны музычны малаточак. 3 яго ўдарам вы на кароткі час ператворыцеся ў сябровак Прынца Рытма. Задумайце, кім — чацвяртнымівесялушкамі або восьмымістракатушкамі — вы хочаце быць, — і нікому не кажыце.
    Педагог ударае па стале музычным малаточкам і гаворыць:
    Раз, два, тры!
    Цяпер працягласці вы!
    Пасля гэтага прагаворвае ў рытме чацвяртных працягласцей і адстуквае склады малаточкам:
    J J J JJJ J J
    Чацвяртныявесялушкі, Выхадзіце, выхадзіце! Як ударыць малаточак — Тапачыце, тапачыце!
    Выходзяць дзеці, якія выконваюць ролю чацвяртныхвесялушак, і становяцца побач з педагогам, які працягвае, паскорыўшы тэмп, і прагаворвае ўжо ў рытме восьмых працягласцей:
    84
    n J>J> J> J> J> J>
    I восьмыястракатушкі, Выбягайце, выбягайце!
    Як ударыць малаточак — Запляскайце, запляскайце!
    Выбягаюць дзеці— «восьмыястракатушкі» —іспыняюцца насупраць «чацвяртныхвесялушак ».
    — Прынц Рытм са сваімі сяброўкамі чацвяртнымівесялушкамі і восьмымістракатушкамі любяць гульню «Вызнач песеньку па рытме!». Прынц выкладвае рытмічны малюнак песенькі, напрыклад, вось такі...
    | j| Педагог выкладвае на фланелеграфе малюнак рытму зна
     ёмай дзецям песенькі «Барабаніцнк » (музыка М. Красева, словы М. Чарнай і Н. Найдзёнавай) — гл. с. 23 вучэбнага дапаможніка.
    Затым адбівае рытм музычным малаточкам. «Чацвяртныя» адначасова з ударам малаточка тупаюць і прыгаворваюць «тата», а «восьмыя» — пляскаюць у далоні і прыгаворваюць «ціці, ціці». I атрымліваецца вясёлы рытм.
    Педагог адстуквае малаточкам рытм песні «Барабаніцнк» і прагаворвае кожную чацвяртную працягласць са складам «та», а восьмую — са складам «ціці», прытупваючы нагой.
    — Як толькі вясёлы рытм заканчваецца, хтонебудзь з сябровак называе песню, рытм якой адстуквалі. За правільную адгадку гулец атрымлівае ўзнагародную фішку. Пераможа той, хто назбірае найбольшую колькасць фішак. Хочаце і вы паўдзельнічаць у гэтай гульні? А дапаможа вам музычная кніга «Падарожжа ў свет музыкі» (с. 23).
    I Педагог па чарзе выкладвае рытмічныя малюнкі песень (гл. «Песеньку медзведзяняці (лісы, мышкі)»), адстуквае іх малаточкам, прагаворвае кожную чацвяртную працягласць на склад «та»,а восьмую — «ціці» і прытопвае нагой.
    Дзеці — «чацвяртныявесялушкі» адначасова з ударам малаточка тупаюць і прыгаворваюць «тата», а «восьмыястракатушкі» пляскаюць у далоні і прыгаворваюць «ціці, ціці». Затым той з дзяцей, хто пазнаў песню, падымае руку, называе
    85
    песню або спявае яе мелодыю. Калі песня вызначана правільна, педагог дае дзіцяці каляровую фішку ці жэтон (гл. дапаможнік «Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе», с. 18). Затым усе дзеці разам спяваюць хорам адзін з куплетаў песні, адначасова адстукваючы рытм.
    Пасля гэтага выбіраюць новага вядучага, дзеці мяняюцца рытмічнымі партыямі, і гульня працягваецца. Пры паўтарэнні гульні выбіраюць новую папеўку па жаданні дзіцяцівядучага (гл. с. 23 або с. 5—22 вучэбнага дапаможніка). Педагог дапамагае дзіцяці падабраць папеўку з кнігі і нагадвае яе рытмічны малюнак.
    Пасля заканчэння гульні педагог уключае фанаграму: Ф. Шапэн. Мазурка № 45 (фрагмент) і гаворыць:
    — Дзеці! Вы чуеце, як змяніўся голас прынца Рытма? Што ён кажа? (Адказы дзяцей.) Прынцу Рытму спадабалася ваша гульня. Ён прапануе вам паслухаць новую песню, у якой вы пачуеце і чацвяртныя, і восьмыя працягласці. Я спяю песеньку ♦ Каплп дождя» (музыка і словы М. Быстровай), а вы самастойна адстукайце чацвяртныя і восьмыя працягласці мелодыі гэтай песні.
    Музычны кіраўнік знаёміць дзяцей з новай песняй, замацоўвае правільную перадачу рытму воплескамі і ў спевах, паўтарае раней вывучаныя песні.
    Пасля заканчэння гучна ўключаецца фанаграма: Д. Шастаковіч. Сімфонія № 7, I ч. (фрагмент).
    — Што здарылася, дзеці? (Адказы дзяцей.) Гэта вядзь
    22 марка Маўчанка ўкрала восьмыя працягласці! Вы хочаце дапамагчы прынцу Рытму выратаваць восьмыя працягласці? Тады ў рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 22 разгледзьце малюнкі. Хто паказаны на першым малюнку? Што робяць персанажы? Чаго не хапае пад малюнкам хлопчыка? (Абазначэння працягласці.) Якую працягласць вы намалюеце тут? (Чацвяртную працягласць.)
    Разгледзьце карцінку з выявай тых самых персанажаў, якія бягуць. Якія працягласці і склады тут намаляваны? А што вы намалюеце побач з хлопчыкам? (Восьмую працягласць.) Выберыце з намаляваных персанажаў таго, хто вам больш падаба
    86
    ецца. Праспявайце аб ім знаёмую песню і адначасова адпляскайце яе рытм у далоні або прыдумайце песенную, песеннаінструментальную кампазіцыюімправізацыю і выканайце яе для сяброў і бацькоў.
    16.	Музычныя заняткі.
    РЫТМ МУЗЫКІ: ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ ПРАЦЯГЛАСЦЕЙ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Прынцу Рытму на падмогу!». Гульні 1—3. «Пазнай госця!», «Вызнач песеньку па рытме!», «Успомні рытм!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 22—23.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 22—23.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 18,
    2)	«В ммре музыкм» — с. 23,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 43.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    уяўленні пра чацвяртныя і восьмыя працягласці і пра іх перадачу ў музычным выкананні і творчасці.
    Навучыць:
    самастойна падбіраць знаёмыя папеўкі, выкладваць іх рытмічныя малюнкі, дакладна іх выконваць — індывідуальна і ў невялікіх групах.
    Выхаваць:
    упэўненасць у сваіх сілах, вытрымку, засяроджанасць.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік залучае дзяцей у актыўныя самастойныя музычнатворчыя дзеянні па сюжэтах гульняў 1 і 2 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу *Прынцу Рытму на падмогу!*, затым пераходзіць да правядзення гульні 3 «Успомні рытм!».
    87
    Гульня 3. «Успомні рытм!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей актыўна дзейнічаць у гульні, выбіраць рытмічныя малюнкі са знаёмых і незнаёмых папевак; лёгка валодаць малаточкам і правільна перадаваць з яго дапамогай рытм мелодый; прымяняць у новых умовах веды, атрыманыя ў папярэдняй гульні.
    Аснашчэнне
    1.	Музычны малаточак — 2 шт.
    2.	Сімвалы працягласцей нот — чацвяртных і восьмых.
    3.	Фланелеграф.
    4.	Узнагародныя фішкі.
    Музычны рэпертуар
    Беларускія народныя мелодыі: «Чарчар, сарока», «Кую, кую ножку», «Чэчэчэчэ, сарока».
    Песні на музыку С. Галкінай: «Конік», «Верабей», «Мы вясну гукаем», «Вясёлая полька», «Па грыбы», «Мая дудка».
    М. Глінка. Арагонская хота.
    С.	Пракоф’еў. Сказочный марш.
    Гульнявыя правілы і методыка правядзення
    Дзеці дзеляцца на дзве каманды: «чацвяртныхвесялушак» і «восьмыхстракатушак». Кожная каманда выбірае капітана. Затым удзельнікі адной каманды выбіраюць песню, выкладваюць яе рытмічны малюнак на фланелеграфе і перадаюць яго, адстукваючы малаточкам, прагаворваючы кожную чацвяртную працягласць на склад «та», а восьмую — на склады «ціці» і прытопваючы нагой; называюць песню і спяваюць адзін (любы) з яе куплетаў.
    Другая каманда ацэньвае дзеянні першай. За правільнае выкананне рытму пацешкі або песні каманда атрымлівае ўзнагародную фішку. Затым гэткім жа чынам, але з іншай песняй, дзейнічае другая каманда. Пераможцай лічыцца каманда, якая атрымала найбольшую колькасць фішак. Калі рытмічны малюнак названай песні перададзены няправільна, каманда не атрымлівае фішку і прапускае ход.
    Педагог:
    — Каб сыграць больш музычных рытмаў, будзем карыстацца музычнымі кнігамі і сшыткамі «Падарожжа ў свет музыкі», дзе ёсць шмат прыкладаў музычных рытмаў розных песень.
    88
    Пасля заканчэння гульні гучыць фанаграма: М. Глінка. Арагонская хота (фрагмент з кастаньетамі).
    — Дзеці, як вы думаеце, чыё гэта музычнае прывітанне прагучала? (Прынца Рытма.) Прынц Рытм дорыць вам «Сказочный марш» С. Пракоф’ева, пад музыку якога ў госці да нас крочаць вашы любімыя героі. Пакажыце іх у сваіх танцавальных імправізацыях.
    Гучыць фанаграма: С. Пракоф’еў. Сказочный марш. Дзеці выконваюць танцавальныя імправізацыі.
    Г[=1 — Мы вызвалілі восьмыя працягласці з палону Маўчанкі. Што дапамагло нам гэта зрабіць? Правільна, дружба і
    23 музыка. Адгарніце свой рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 23 і назавіце герояў, якіх вы тут бачыце. (Кот у ботах, Бураціна, Папялушка.)
    Выберыце персанажа, які падабаецца, расфарбуйце яго і на пустым радку намалюйце працягласці, якія абазначаюць яго дзеянні. Прыдумайце пра гэтага персанажа свае песенныя, танцавальныя і інструментальныя імправізацыі і выканайце іх для сяброў і бацькоў.
    17.	Музычныя заняткі. РЫТМ МУЗЫКІ: ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ ПРАЦЯГЛАСЦЕЙ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Прынцу Рытму на падмогу!». Гульні 1—3. «Пазнай госця!», «Вызнач песеньку па рытме!», «Успомні рытм!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 22—23.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 22—23.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 17—18,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 22—23,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 43.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.