• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    102
    Дзеці хорам выконваюць гукаперайманне («туруру»).
    — Паглядзіце на другі малюнак. (Педагог змяняе гучнасць свайго голасу да ціхага.) Хто здагадаўся, што абазначае другі музычны сімвал? (Спяваць або іграць на музычным інструменце трэба ціха.) У музыкантаў гэты сімвал называецца «піяна», што значыць «ціха». Давайце ўсе хорам спяём так ціха, піяна, як маці пяе калыханку дзіцяці.
    Дзеці хорам пяюць калыханку (на склады «ааа» ці знаёмую папеўку, імправізацыю) ціхім голасам.
    Далей хтонебудзь з дзяцей з дапамогай педагога спрабуе расказаць пра значэнне сімвала «дымінуэнда»: паступовае заціханне гучання — ад фортэ да піяна. Дзеці хорам і паасобку імітуюць гук самалёта, які аддаляецца, на дымінуэнда («ууу»).
    Затым подобным чынам адбываецца знаёмства дзяцей з паняццем «крэшчэнда».
    ПйІ Пасля гэтага педагог прапануе дзецям адгарнуць рабочы 28 ~ сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 28—29, выбраць любы вобраз (самалёт, паравоз ці аўтамабіль), спець і сыграць яго сігналы з паказанымі дынамічнымі адценнямі, абазначыць дынамічныя адценні піктаграмамі, назваць іх. Трое дзяцей па чарзе выконваюць заданне, выбраўшы адзін з трох намаляваных вобразаў.
    Педагог гаворыць:
    — Дзеці, каралева Музыка прапануе вам гульню «Хто спяе больш выразна?», каб вы ўсе змаглі выразна выканаць дынамічныя адценні музыкі.
    Гульня «Хто спяе больш выразна?»
    Задачы
    Навучыць дзяцей вызначаць і называць дынамічныя адценні, перадаваць іх у спевах і песеннай творчасці свядома і выразна.
    Аснашчэнне
    1.	Планшэт, на вонкавым баку якога, злева, зроблены проразі. У іх устаўляюць карткі з выявамі персанажаў гульні. Справа, насупраць кожнага персанажа, зроблена адтуліна ў выглядзе круглага акенца. 3 унутранага боку планшэта акенцы заклеены папяровай кішэняй, куды ўстаўляецца і свабодна рухаецца «музычная» лінейка.
    «Музычная» лінейка двухбаковая, двухкаляровая. На блакітным баку яркасінімі літарамі напісаны абазначэнні дынамічных адценняў: р, тр, mf, f. На адваротным, ружовым баку «музычнай» лінейкі чыр
    103
    вонымі літарамі абазначаны дынамічныя адценні: f, mf, тр, р. Абазначэнне дынамічнага адцення размяшчаюць насупраць таго ці іншага героя гульні, напрыклад «f» — насупраць льва. Калі па ўмовах гульні патрабуецца змяненне дынамікі, то гэта робяць шляхам перасоўвання «музычнай» лінейкі ўверх або ўніз. Ружовы бок лінейкі паказвае, што дынамічныя адценні пачынаюцца з гучнага (f)i рухаюцца да ціхага (р). Блакітны бок паказвае іншае гучанне — ад ціхага (р) рл гучнага (f).
    2.	Карткі з выявамі персанажаў гульні: птушкі, звяры, героі казак, мультфільмаў.
    3.	«Музычная» фішка для жэрабя — абклееная з абодвух бакоў манета. На чырвоным баку фішкі намаляваны скрыпічны ключ, адваротны бок — жоўты, без малюнка.
    4.	Дзіцячыя музычныя інструменты: металафон, ксілафон, трохвугольнік.
    Гульнявыя правілы
    Выканаць (праспяваць або сыграць на выбраным па жаданні музычным інструменце) гукаперайманне, куплет знаёмай песні, стварыць песенную або песеннаінструментальную імправізацыю пра выбранага персанажа ў адпаведнасці з падабранымі 2—3 дынамічнымі адценнямі.
    Методыка правядзення
    Усе гульцы дзеляцца на дзве каманды. Для ўдзелу ў спаборніцтвах кожная каманда выбірае аднаго саліста. Суддзя (педагог, пасля дзіця) пытаецца ў салістаў:
    Ключ скрыпічны выбіраеш Або з колерам гуляеш?
    Пасля адказу салістаў суддзя кідае «музычную» фішку. Хто з салістаў адгадаў, якім бокам упала фішка, той і пачынае гульню.
    Дзіця выбірае любы персанаж, адпаведны колер лінейкі, устаўляе яе ў кішэню планшэта, дэманструе ўсім і выконвае гукаперайманне, куплет песні, песенную або інструментальную імправізацыю (па жаданні) у адпаведнасці з дынамічнымі адценнямі, якія ўзнікаюць у акенцы пры перасоўванні лінейкі.
    Калі саліст выканаў заданне правільна, каманды апладзіруюць яму, ён вяртаецца на месца, а замест яго выходзіць новы гулец з той жа каманды (ён пачынае гульню пасля выступлення першага гульца з іншай каманды).
    Калі першы саліст памыліўся пры выкананні задання, у гульню ўступае другая каманда.
    104
    Наступныя салісты разыгрываюць першы ход пры дапамозе той самай «музычнай» фішкі і гуляюць далей паводле азначаных правілаў. Каді хтонебудзь з салістаў выканаў заданне няправільна, ён застаецца для паўтарэння, але прапускае адзін ход, або яго замяняе іншы жадаючы гулец з гэтай каманды. Пераможцай лічыцца каманда, усе гульцы якой спяюць або сыграюць свае песні выразна і раней за іншых.
    rs — Дзеці, ці спадабалася вам гульня каралевы Музыкі «Хто спяе больш выразна?»? Каб у наступны раз у нас 28 29 дыло больш пераможцаў, у групе ў рабочым сшытку «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 28—29 разгледзьце ўсе малюнкі, выберыце любы вобраз і выканайце ўсе заданні, якія падказваюць піктаграмы, змешчаныя побач.
    25.	Музычныя заняткі.
    ГУЧНАСЦЬ МУЗЫКІ: СУАДНЯСЕННЕ 3 НАСТРОЕМ МУЗЫЧНАГА ВОБРАЗА
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Новыя прыгоды Бураціна». Гульні 1, 2. «Любімы герой», «Назаві ноту!».
    2.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я м музыка» — с. 21—22,
    2)	«В ммре музыкм» — с. 24—25,
    3)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с.12—13,
    4)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 36—37.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    уяўленне пра дынамічныя адценні як спосаб праяўлення настрою музычнага вобраза;
    здольнасць актыўна ўспрымаць музыку: уяўляць музычнагульнявы вобраз і адначасова перадаваць яго характэрныя асаблівасці ў танцавальных імправізацыях.
    Навучыць:
    суадносіць дынамічныя адценні музыкі з настроем музычнагульнявога вобраза, называць іх і свядома прымяняць у музычнай творчасці.
    Выхаваць:
    вытрымку, волю, пачуццё самакаштоўнасці.
    105
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Педагог пачынае заняткі з гульні 1 «Любімы герой» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Новыя прыгоды Бураціна», пасля праводзіць гульню 2 «Назаві ноту!».
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «НОВЫЯ ПРЫГОДЫ БУРАЦІНА»
    Змест
    1.	«Любімы герой».
    2.	«Назаві ноту!».
    3.	«Праспявай ноту!».
    4.	«Рытмпамочнік».
    5.	«Знайдзі залаты ключык!».
    6.	«Вясёлыя танцы».
    Гульня 1. «Любімы герой»
    Задачы
    Навучыць дзяцей актыўна суперажываць герою і настрою музыкі; адрозніваць дынаміку музыкі і суадносіць гэта з настроем музычнагульнявога вобраза; выражаць свае пачуцці ў танцавальных імправізацыях.
    Аснашчэнне
    Песня «Бураціна!» (музыка Г. Гладкова, словы Ю. Энціна) з к/ф «Прыгоды Бураціна».
    Гульнявыя правілы
    Адначасова з гучаннем музыкі (уступ і першы куплет песні «Бураціна!») дзеці ў танцавальных імправізацыях перадаюць характэрныя рухі героя песні. Прыпеў, у якім гучыць імя героя, дзеці спяваюць хорам.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Дзеці, сёння я раскажу вам пра новыя прыгоды вашага любімага героя. Хто гэта? Вам падкажа музыка!
    Педагог тлумачыць правілы і праводзіць гульню «Любімы герой».
    106
    Пасля заканчэння гульні дзеці расказваюць, якая гэта была музыка па вышыні, рытме, гучнасці. Педагог заахвочвае іх карыстацца музычнымі тэрмінамі.
    Затым праводзіцца гульня 2 «Назаві ноту!».
    Гульня 2. «Назаві ноту!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей самастойна свабодна аперыраваць назвамі нот; хутка выдзяляць склад — назву ноты ў слове; размяшчаць ноту на нотным стане; чыста інтанаваць ноты з рознай дынамікай.
    Аснашчэнне
    1.	Сімвалы нот.
    2.	Фішкі чырвонага колеру.
    3.	Выява нотнага стану на фланелеграфе.
    4.	Плоскасная выява Бураціна.
    5.	Кніжказагадка, на кожнай старонцы якой напісана па 1 радку са складамінотамі:
    1)	Гнул вечером нз ма я в0 двор:
    Ктото мо пробегает — ■*■ кт, что вор!
    2)	ІЦетку взял я н нацелнлся во тьму,
    Был уве
    н, что его
    пе
    хнтрю.
    3) «Эй, ст
    ю!»
    зко бро
    л я ему.
    По ^— шел ко мне он
    гом:
    «Хрю, хрю, хрю!»
    Гульнявыя правілы
    Вядучы (спачатку педагог, пасля дзіця) гартае кніжкузагадку так, каб усе дзеці бачылі ноты і тэкст. Вядучы павольна
    107
    чытае тэкст (пераказвае па памяці), робіць паўзу там, дзе напісана нота, тым самым прапануе дзецям падказаць яе назву, і толькі пасля гэтага чытае словы або сказ цалкам. Дзіця, якое правільна называе ноту з тэксту, атрымлівае ад вядучага яе сімвал, замацоўвае яго на пэўным месцы на нотным стане і атрымлівае чырвоную фішку. Астатнія гульцы хорам вымаўляюць назву ноты, затым вядучы чытае сказ да канца. Так чытаюць кожную старонку кніжкізагадкі. Перамагае дзіця, якое набярэ найбольшую колькасць фішак.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Неяк Бураціна бег па сцежцы і знайшоў кніжкузагадку. А ў ёй напісана: « Калі ты любіш музыку, выратуй нас! Карабас Барабас схаваў нас, вясёлыя і звонкія ноты, у звычайныя словы. Дапамажы нам вярнуцца ў краіну Музыкі: прачытай кніжку, назаві нашы імёны і размясці нас на нотным стане!»
    Бураціна сказаў: «Гэта не бяда!» Адгарнуў ён кніжкузагадку, глядзіць на яе і нічога зразумець не можа. Ён жа не ведае, як пішуцца ноты, і назваць іх не можа. А мы дапаможам Бураціна вызваліць ноты з палону Карабаса Барабаса? Вось што трэба зрабіць.
    Педагог тлумачыць правілы, праводзіць гульню. Пасля заканчэння на фланелеграфе выстаўляецца выява Бураціна.
    — Паглядзіце, вось і сам Бураціна з’явіўся. Ён гаворыць: «Дзякуй вам, дзеці, за дапамогу! Мы перамаглі Карабаса Барабаса, вызвалілі ноты! Але ж чаму музыка не гучыць? Можа, каб загучала музыка, трэба праспяваць песні? Давайце заспяваем разам, каб вызваліць ноты! ♦
    Дзеці выконваюць знаёмыя песні. Педагог хваліць іх; на развітанне гаворыць: «На наступных занятках мы даведаемся, якія яшчэ прыгоды адбыліся з Бураціна».
    26.	Музычныя заняткі.
    ГУЧНАСЦЬ МУЗЫКІ: ПЕРАДАЧА Ў СПЕВАХ I ПЕСЕННАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Новыя прыгоды Бураціна». Гульні 1—3. «Любімы герой», «Назаві ноту!», «Праспявай ноту!».
    108
    2.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 28—29.
    3.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В мнре музыкн» — с. 19,
    2)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 42—44.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    уяўленне пра дынамічныя адценні музыкі, іх суадносіны з настроем музычнагульнявога вобраза і спосабы перадачы ў спевах і песеннай творчасці.