• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    13.	Музычныя заняткі. МІНІОПЕРА «ГУЧЫЦЕ, НОТЫ!»
    Змест
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Гучыце, ноты!». Гульні 1—6.
    Форма музычных заняткаў: цэласная музычная кампазіцыя.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да канструявання мініоперы;
    уяўленне пра мініоперу як музычны жанр і пра спосабы свабоднага самавыражэння ў ёй.
    Навучыць:
    канструяваць з аднагодкамі цэласную музычную кампазіцыю ў жанры мініоперы са знаёмых гульняў, музычнага рэпертуару і імправізацый;
    самастойна і свабодна дзейнічаць у сюжэце мініоперы.
    Выхаваць:
    культуру зносін у калектыўнай музычнатворчай дзейнасці, музычнаэстэтычны густ.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік залучае дзяцей у актыўныя музычнатворчыя дзеянні па сюжэце ўсіх шасці гульняў музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!», канструюе цэласную музычную кампазіцыю ў жанры мініоперы (гл. методыку
    77
    ў канспектах № 4, 10) з апавяданняў і імправізацый дзяцей, a таксама з ужо знаёмага музычнага рэпертуару.
    Песенны рэпертуар падбіраецца на асеннюю тэматыку з тых твораў, якія найбольш спадабаліся дзецям, але ў абмежаванай колькасці, не больш за 2—3 песні.
    Пасля заканчэння мініоперы музычны кіраўнік гаворыць: П=і — Ці спадабалася вам канструяваць мініоперу? Што ў ёй вам найбольш спадабалася? У сваіх рабочых сшытках «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 20—21 расфарбуйце тых персанажаў мініоперы «Гучыце, ноты!», якія вам найбольш спадабаліся. Выканайце пра іх музычныя імправізацыі для сваіх сяброў і бацькоў.
    14.	Музычная забава. МЫ  АРТЫСТЫ!
    Змест
    I в а р ы я н т: мініоперы па змесце музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!»: «Песеньківыручалачкі» (гульня 4), «Гучыце, ноты!» — цэласная музычная кампазіцыя.
    II в а р ы я н т: мінімюзіклы па змесце музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!»: гульні 1 «Украдзеныя ноты», 2 «Музычныя загадкі», 3 «Знайдзі ноту!», 5 «Хто хутчэй?», 6 «Гучыце, ноты!».
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да індывідуальнай і калектыўнай музычнай творчасці.
    Навучыць:
    свабодна праяўляць сябе ў калектыўных музычных кампазіцыях таго ці іншага музычнага жанру.
    Выхаваць:
    музычнаэстэтычны густ;
    кемлівасць, дапытлівасць, добразычлівасць.
    Аснашчэнне
    1.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    2.	Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) самаму вясёламу персанажу; 2) найлепшаму ансамблю выканаўцаў; 3) за найбольш арыгінальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 4) за найбольшую колькасць музычных імправізацый; 5) грандсюрпрыз — за найбольш выразны музычны вобраз.
    78
    Музычны рэпертуар +
    Па сюжэтах гульняў і жаданні дзяцей.
    ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
    Музычны кіраўнік:
    — Дзеці! Сёння ў нас незвычайная музычная забава. Мы пакажам нашым гасцям калектыўныя кампазіцыі розных музычных жанраў, сканструяваныя не толькі з музычных твораў кампазітараў, але і з вашых імправізацый. Давайце ўспомнім, якія мініоперы, мінімюзіклы мы ўжо канструявалі? (Мініопера «Песеньківыручалачкі» — гульня 4 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!»; мінімюзіклы: «Гучыце, ноты!» (гульня 6), «Украдзеныя ноты» (гульня 1), «Музычныя загадкі» (гульня 2), «Знайдзі ноту!» (гульня 3), «Хто хутчэй?» (гульня 5); мініопера «Гучыце, ноты!» — цэласная музычная кампазіцыя па сюжэце музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Гучыце, ноты!».) Выбірайте, што мы пакажам нашым гасцям.
    Дзеці выбіраюць кампазіцыю, паведамляюць педагогу аб сваім рашэнні. Педагог абвяшчае яго ўсім прысутным і арганізуе музычнае дзейства.
    Пасля заканчэння музычнай забавы педагог высвятляе ў дзяцей, чые музычныя праяўленні заслужылі ўзнагароды. Узнагароджванне адбываецца пад музыку і апладысменты прысутных.
    15.	Музычныя заняткі. РЫТМ МУЗЫКІ: АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Прынцу Рытму на падмогу!». Гульні 1, 2. «Пазнай госця!», «Вызнач песеньку па рытме!».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 22—23.
    3.	Рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 22—23.
    4.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 17,
    2)	«В мнре музыкн» — с. 22,
    3)	«Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 18,
    4)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 42.
    79
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс.
    Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    Мэты
    Развіць:
    цікавасць да музычнага рытму як сродку музычнай выразнасці.
    Навучыць:
    адрозніваць характэрныя рытмічныя асаблівасці розных музычных твораў;
    актыўна абменьвацца ўражаннямі аб праслуханай музыцы;
    самастойна і разам з таварышамі эксперыментаваць з музычным матэрыялам і знаходзіць правільныя адказы пры рашэнні праблемных эмацыянальнавобразных сітуацый;
    знаходзіць прымяненне атрыманым ведам па музычным мастацтве.
    Выхаваць:
    упэўненасць у сваіх сілах, вытрымку, сканцэнтраванасць, прыязныя адносіны з равеснікамі.
    Музычны рэпертуар да заняткаў па тэме «Рытм музыкі» +
    Творы з музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Прынцу Рытму на падмогу!».
    Капелькм дождя. Музыка і словы М. Быстровай.
    Дожднк. Музыка і словы М. Быстровай.
    Улетает скворушка. Музыка I. Смірновай, словы Т. Прапісновай.
    Веселый оркестр. Музыка і словы В. Дзевачкінай.
    Необычный концерт. Музыка В. Дзяменцьева, словы I. Векшагонавай.
    Дятелбарабаншмк. Музыка А. Абрамава, словы М. Савельева.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік пачынае заняткі з правядзення гульні 1 «Пазнай госця!», затым — гульня 2 «Вызнач песеньку па рытме!» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Прынцу Рытму на падмогу!», з прымяненнем асноўных і дадатковых дапаможнікаў, названых вышэй.
    Музычны сюжэтнагульнявы комплекс
    ♦ПРЫНЦУ РЫТМУ НА ПАДМОГУ!»
    Змест
    1.	«Пазнай госця!».
    2.	«Вызнач песеньку па рытме!».
    3.	«Успомні рытм!».
    80
    4.	«Сыграй рытм!».
    5.	«Станцуй рытм!».
    Гульня 1. «Пазнай госця!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей вызначаць рытмічныя асаблівасці розных музычных твораў.
    Аснашчэнне
    Узнагародныя фішкі.
    Музычны рэпертуар
    М. Равель. Балеро (фрагмент).
    Д. Шастаковіч. Сімфонія № 7, I ч. (фрагмент).
    Гульнявыя правілы
    Праслухаць музычны твор, уявіць сабе вобраз госця і прыдумаць яму імя.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Дзеці, сёння да нас прыйшоў незвычайны госць. Вось яго музычны партрэт. Паслухайце і паспрабуйце ўявіць сабе вобраз гэтага госця.
    Гучыць фанаграма: М. Равель. Балеро. Дзеці слухаюць музыку і адначасова выконваюць танцавальныя імправізацыі; пасля заканчэння гучання музыкі даюць свае адказы. Выслухаўшы іх, педагог працягвае размову:
    — Партрэт гэтага незвычайнага госця вы можаце ўба1  J чыць у вашай музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музы
    ^^ кі» на с. 22. Цікава, якое ў яго імя?
    Дзеці абменьваюцца ўражаннямі аб намаляваным персанажы, прапануюць свае варыянты імён. Выслухаўшы іх, педагог гаворыць:
    — Гэта партрэт гордага, строгага і велічнага прынца Рытма. Ён даслаў нам сваё музычнае прывітанне. Аб чым жа ў ім расказваецца? Давайце паслухаем музычнае прывітанне прынца Рытма і раскажам адзін аднаму, што мы зразумелі.
    Гучыць фанаграма: Д. Шастаковіч. Сімфонія № 7, I ч. (фрагмент).
    Выслухаўшы адказы дзяцей, педагог гаворыць:
    81
    — Прынц Рытм расказаў пра жорсткіх ворагаў, якія захапілі яго краіну, — пра вядзьмарку Маўчанку і яе слуг. Паслухайце, што здарылася з прынцам Рытмам.
    Праводзіцца гульня 2 « Вызнач песеньку па рытме!».
    Гульня 2. «Вызнач песеньку па рытме!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей адрозніваць, называць і выконваць чацвяртныя і восьмыя працягласці нот з дапамогай музычнага малаточка, вызначаць назвы папевак па рытмічным малюнку.
    Аснашчэнне
    1.	Музычны малаточак.
    2.	Сімвалы чацвяртных і восьмых працягласцей нот.
    3.	Узнагародныя фішкі.
    4.	Фланелеграф.
    Музьгчны рэпертуар
    Ф. Шапен. Мазурка № 45.
    Д. Шастаковіч. Сімфонія № 7, I ч.
    С. Пракоф’еў. Сказочный марш.
    С. Пракоф’еў. Ромео н Джульетта: Джульеттадевочка.
    Песенькі, папеўкі, пацешкі. Напрыклад: «Барабаніцйк», музыка М. Красева, словы М. Чарнай і Н. Найдзёнавай; руская народная мелодыя «Зайка»; беларускія народныя мелодыі: «Чэчэ чэчэ, сарока», «Кую, кую ножку», «Ладу, ладу, ладкі» і інш..
    Музычны рэпертуар з сюжэтных музычнадыдактычных гульняў «Пазнай. па песеньцы!», «Падкажы галасок!», «Паўтары галасок!».
    Гульнявыя правілы
    Вызначыць песню па праслуханым рытмічным малюнку, перададзеным воплескамі ў далоні і ўдарамі малаточка.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    I—г^І — Прынц Рытм не расставаўся са сваімі сяброўкамі — чацвяртнымівесялушкамі і восьмымістракатушкамі. ^^ На музычнай мове іх называюць чацвяртныя і восьмыя працягласці нот. Іх вельмі лёгка адрозніць.
    Паглядзіце, у кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 22 яны намаляваны побач з прынцам Рытмам. Чацвяртныя працяг
    82
    ласці абазначаюць так: зафарбаваны кружок і рыска (педагог выкладвае на фланелеграфе сімвалы чацвяртны.х працяглас цей.). А восьмыя працягласці — так: зафарбаваны кружок, рыска і флажок (педагог выкладвае пад кожнай чацвяртной нотай, у другім радзе, па дзве восьмыя, каб атрымаўся такі малюнак ):
    ?j> th th th
    Гучаць y музыцы марша чацвяртныя працягласці — гэта крочыць Папялушка ў хрустальных чаравічках: тататата.
    Педагог прагаворвае склады «та» ў рытме чацвяртных працягласцей і суправаджае іх воплескамі пад фанаграму: С. Пракоф’еў. Сказочный марш (фрагмент — пачатак першай фразы).
    — Разгледзьце другі малюнак. Хто на ім паказаны? (Кот у ботах.) Паглядзіце на рытмічны малюнак яго крокаў і разам са мной адпляскайце і прагаварыце яго рытм.
    Педагог разам з дзецьмі прагаворвае склады «та» ў рытме чацвяртных працягласцей і суправаджае склады воплескамі пад фанаграму: С. Пракоф’еў. Сказочный марш (фрагмент — пачатак другой фразы).
    — Хто намаляваны на наступным малюнку? (Бураціна.) Хто з вас хоча самастойна расказаць пра рытм крокаў Бураціна? Што вам дапамагае дакладна вызначыць рытм крокаў? (Рытмічны малюнак.)
    Дзіця, якое выкажа жаданне, выконвае заданне па ўзоры папярэдніх варыянтаў, пад фанаграму: С. Пракоф’еў. Сказочный марш (фрагмент — пачатак трэцяй фразы). Педагог па неабходнасці дапамагае дзіцяці, хваліць яго за смеласць.
    — Дзеці, паглядзіце на ніжні малюнак. Якія працягласці тут намаляваны? (Адказы дзяцей.) Так, гэта восьмыя працягласці. Калі ў музыцы гучаць восьмыя працягласці, то здаецца, што гэта бяжыць Папялушка ў хрустальных чаравічках, вось так.