• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарожжа ў свет музыкі

    Падарожжа ў свет музыкі


    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    58.94 МБ
    Навучыць:
    аперыраваць дынамічнымі адценнямі, нотамі ў спевах і песеннай творчасці; разумець і прымяняць у сваёй дзейнасці музычныя тэрміны.
    Выхаваць:
    настойлівасць, вытрымку, волю, імкненне да дасягнення мэты.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік пачынае заняткі з правядзення гульні 1 «Любімы герой» музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Новыя прыгоды Бураціна», залучае дзяцей у актыўны пераказ яе сюжэта; затым праводзіць гульню 2 «Назаві ноту!», змяніўшы яе заканчэнне: пасля пытання «Але чаму ж музыка не гучыць?» пераходзіць да наступнага тэксту: «Трэба бегчы да Мальвіны. Вось хто ведае ўсё!». Праводзіцца гульня 3 «Праспявай ноту!».
    Гульня 3. «Праспявай ноту!»
    Задачы
    Навучыць дзяцей перадаваць у індывідуальных спевах і песеннай творчасці рухавыя дынамічныя адценні, спяваць назвы нот і іграць на металафоне.
    Аснашчэнне
    1.	Плоскасныя фігуркі авечкі і сямі ягнят. У кожнага ягняці на шыі вісіць званочак, на якім намаляваны нотны стан з адной нотай. Усяго ягнят, як і нот, сем (гама до мажор).
    2.	Сюжэтнае пано: зялёны луг, у розных месцах луга зроблены проразі, у якія ўстаўлены ягняты. Перад лугам намаляваны ручай, цераз яго перакінуты мост з бярвёнаў, на разрэзе кожнага бервяна нама
    109
    ляваны нотны стан са скрыпічным ключом і адной нотай гамы до мажор. Бярвёнаў усяго 13: до, рэ, мі, фа, соль, ля, сі, ля, соль, фа, мі, рэ, до (знізу ўверх і зверху ўніз). Над кожным бервяном зверху зроблены разрэз, куды ўстаўляецца фігурка ягняці з адпаведным «імем», абазначаным на званочку. Пасярод моста размяшчаецца авечка. Калі дзеці пераносяць ягнят на бярвёны мосціка, авечку перастаўляюць на луг.
    3.	Металафон.
    Гульнявыя правілы
    Выбіраюць вядучага — па жаданні або музычнай лічылкай. Кожны гулец задумвае любую ноту, але не называе яе ўслых. Пасля слоў вядучага «Раз, два, тры, до (рэ, мі і г. д.), выхадзі!» (называць ноты трэба абавязкова ў адпаведнасці з іх парадкам у гаме: спачатку знізу ўверх, затым зверху ўніз) дзіця, якое задумала названую ноту і першае падняла руку са словам «Я!», выходзіць да металафона. Яно выбірае пласцінку металафона, адпаведную названай ноце, іграе на ёй і спявае назву ноты (сальфеджыруе).
    Як ускладненне можна прапанаваць дзецям выканаць песенькуімправізацыю, з дапамогай якой клічуць да мосціка ягня: спачатку трэба праспяваць яго імя (г. зн. прасальфеджыраваць, спець назву ноты), а пасля выканаць песеннаінструментальную імправізацыю на вышыні гэтай ноты, у якой дзіця падзывае ягня да сябе, да мосціка і г. д. Педагог паказвае дзіцяці патрэбную пласцінку металафона (калі гэта патрабуецца).
    Калі дзіця ланцужок заданняў выканала правільна, яно бярэ з луга ягня з тым самым імем, што і нота, і ставіць яго ў проразь адпаведнага бервяна на мосціку. Калі дзіця памыляецца, яму дапамагае той, хто задумаў такую ж ноту, ён і пераносіць ягня з луга на мосцік.
    Методыка правядзення
    Педагог карыстаецца пано або, па ходзе апавядання, выкладвае на фланелеграфе элементы аснашчэння.
    — Да доміка Мальвіцы можна трапіць, перайшоўшы музычны мосцік. Бачыць Бураціна, што пасярод мосціка стаіць авечка, а па лузе бегаюць сем яе ягнят.
    «Прывітанне, авечка! Дазволь мне перайсці мосцік», — гаворыць Бураціна.
    110
    «Дзень добры, Бураціна! Я прапушчу цябе, але ты дапамажы мне сабраць маіх дзетак і перавесці іх з аднаго берега на другі», — адказвае авечка.
    «А што для гэтага трэба зрабіць? »
    « Праспяваць і сыграць на металафоне па чарзе імя кожнага ягняці, якое супадае з назвай ноты, і размясціць ягня на адпаведным бервяне мосціка».
    «Ой, я не змагу гэта зрабіць! Дзеці, хутчэй на дапамогу ідзіце, ягнят перавесці дапамажыце!»
    — Каб дапамагчы Бураціна, мы правядзём гульню «Праспявай ноту!».
    Педагог расказвае правілы, праводзіць гульню. Дзеці пераводзяць ягнят па мосціку спачатку знізу ўверх: ад до першай актавы да сі; пасля зверху ўніз: ад сі спускаючыся да до. Такім чынам, у гульні саліруюць 13 чалавек.
    Пасля заканчэння гульні дзеці выконваюць знаёмыя песні, развучваюць новую.
    Q§| — У групе разгледзьце малюнкі на с. 30—31 рабочага сшытка «Падарожжа ў свет музыкі», прадоўжыце гульню «Праспявай ноту!»: злучыце стрэлкамі кожнае ягня з адпаведным бервяном на мосціку, сыграйце і праспявайце яго імя.
    27.	Музычныя заняткі.
    ГУЧНАСЦЬ МУЗЫКІ: ПЕРАДАЧА Ў МУЗІЦЫРАВАННІ I ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    Змест
    1.	Музычны сюжэтнагульнявы комплекс «Новыя прыгоды Бураціна». Гульні 1—4. «Любімы герой», «Назаві ноту!», «Праспявай ноту!», «Рытмпамочнік».
    2.	Вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 30—31, 3233.
    3.	Дадатковыя педагагічныя сродкі — індывідуальныя сшыткі:
    1)	«В мнре музыкн» — с. 22,
    2)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 42—43.
    Форма музычных заняткаў: музычны сюжэтнагульнявы комплекс. Тып музычных заняткаў: інтэграваныя.
    111
    Мэты
    Развіць:
    уяўленне пра дынамічныя адценні, ноты, працягласці, музычныя фразы як сродкі музычнай выразнасці.
    Навучыць:
    актыўна ўспрымаць музыку: уяўляць музычнагульнявы вобраз і адначасова перадаваць яго ў танцавальных імправізацыях.
    Выхаваць:
    жаданне наладжваць у працэсе калектыўнай творчасці кантакты паміж сабой.
    ХОД МУЗЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
    Музычны кіраўнік пачынае заняткі з уключэння дзяцей у актыўны пераказ сюжэтаў гульняў 1—3 музычнага сюжэтнагульнявога комплексу «Новыя прыгоды Бураціна», канструюе з іх зместу і знаёмых песень цэласную музычную кампазіцыю.
    Пасля заканчэння дзеяння педагог гаворыць:
    — Узрадаваўся Бураціна, што мы дапамаглі авечцы сабраць ягнят і пасябравалі з імі, узбег на мосцік, заскакаў 30'31 на ім і... упусціў у ваду залаты ключык. Што ж рабіць?
    Паглядзіце на с. 30—31 вашай музычнай кнігі «Падарожжа ў свет музыкі» і раскажыце, што робіць Бураціна, каб дастаць залаты ключык.
    Дзеці разглядаюць малюнак, даюць свае адказы. Педагог гаворыць:
    — Давайце дапаможам Бураціна дастаць ключык — правядзём гульню «Рытмпамочнік».
    Гульня 4. «Рытмпамочнік»
    Задачы
    Навучыць дзяцей перадаваць на металафоне рытм мелодыі, якая прагучала, і рухавыя дынамічныя адценні — індывідуальна, музычнымі фразамі (у ланцужку), воплескамі.
    Аснашчэнне
    1.	Металафон (1—3 шт.).
    2.	Плоскасная фігурка чарапахі Тарцілы.
    3.	Медальёны з выявай Бураціна або яго плоскасныя фігуркі (3 шт.).
    112
    Музычны рэпертуар
    Раманс чарапахі Тарцілы з к/ф «Прыгоды Бураціна» (музыка Г. Гладкова, словы Ю. Энціна).
    Гульнявыя правілы
    Лічылкай або па жаданні выбіраюць дзіцясаліста на ролю Бураціна. Да яго вопраткі прымацоўваюць плоскасную фігурку Бураціна або надзяваюць на шыю медальён. Дзіцясаліст і астатнія гульцы дзейнічаюць адначасова пад гучанне фанаграмы «Раманс чарапахі Тарцілы» (першы, другі куплеты): па чарзе ў ланцужку перадаюць рытм музычнай фразы воплескамі і на металафоне (спачатку на адным, затым адначасова на двух і трох, дабаўляючы іх паступова).
    Варыянт выканання пад гучанне першага куплета: дзеці калектыўна адбіваюць рытм 1й музычнай фразы, дзіцясаліст іграе на металафоне рытм 2й музычнай фразы і г. д. да канца куплета, без спыненняў.
    Варыянт выканання пад гучанне другога куплета: выбраныя новыя 2 дзіцяцісалісты адначасова іграюць рытм 1й музычнай фразы на двух металафонах, дзеці калектыўна адбіваюць рытм 2й музычнай фразы і г. д., як у першым варыянце.
    Калі дзіцясаліст памыляецца, яго замяняе іншы жадаючы. Гульня праводзіцца 2—3 разы са зменай салістаў і павелічэннем колькасці металафонаў.
    Методыка правядзення
    Педагог:
    — Бураціна зразумеў, што дастаць залаты ключык можа чарапаха Тарціла. Як Бураціна клікаў Тарцілу? Правільна, ён клікаў яе музыкай, ігрой на металафоне. Але Тарціла знаходзіцца на дне сажалкі, музыку чуе дрэнна, хаця вельмі любіць песні і часцей за ўсё спявае свой любімы раманс.
    Бураціна не засмуціўся.
    «Адстукаю рытм любімага раманса Тарцілы на металафоне! Яна яго пачуе і прыплыве да мяне, — вырашыў Бураціна, — a каб не памыліцца, папрашу дзяцей дапамагчы мне». Вы памятаеце раманс Тарцілы, дзеці? Давайце прыслухаемся, можа, мы пачуем яго ў выкананні самой Тарцілы?
    Педагог уключае фанаграму, паступова ўзмацняе гучанне ад ціхага да гучнага (уступ і 1ы куплет).
    113
    — Дзеці, вы ўспомнілі раманс Тарцілы? Дапамажыце Бураціна паклікаць яе на бераг.
    Педагог расказвае правілы, праводзіць гульню 4 «Рытмпамочнік» пад паўторнае гучанне раманса, хваліць і падбадзёрвае дзяцей.
    Пасля заканчэння гульні гаворыць:
    — Паглядзіце, а вось і Тарціла выплыла са дна сажалкі!
    Педагог выкладвае фігурку Тарцілы на фланелеграфе.
    — Але дзе ж залаты ключык? (Дзеці выказваюць меркаванні.)
    p~pj — Пра гэта вы даведаецеся, калі разгледзеце малюнкі ў 1 J музычнай кнізе «Падарожжа ў свет музыкі» на с. 32—33. 3233 хто ТуТ просіць Тарцілу дастаць залаты ключык?
    Пра тое, як Тарціла дапамагала Бураціна дастаць залаты ключык, і пра новыя прыгоды Бураціна мы даведаемся на наступных занятках.
    28.	Музычная забава.
    ВЕЧАР МУЗЫЧНЫХ ЗАГАДАК
    Змест
    I в а р ы я н т
    1)	вучэбны дапаможнік «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—31 (сюжэты па жаданні і на выбар дзіцяці);
    2)	рабочы сшытак «Падарожжа ў свет музыкі» — с. 5—31 (сюжэты па жаданні і на выбар дзіцяці).
    II в а р ы я н т
    Індывідуальныя сшыткі:
    1)	«Я н музыка» — с. 7—8, 11—12,
    2)	«Прмключення Незнайкн в Музыкальном городе» — с. 10—11, 2627,
    3)	«Незвычайныя знаёмствы» — с. 44—45,
    4)	«В мнре музыкн».
    Мэты
    Развіць:
    хуткасць арыентацыі ў новых праблемных сітуацыях.
    Навучыць:
    арыентавацца ў матэрыялах знаёмых і новых дапаможнікаў пры дапамозе піктаграм.
    114
    Выхаваць:
    адэкватную ацэнку дзейнасці.
    Аснашчэнне
    1.	Каляровыя ўзнагародныя фішкі (чырвоныя — за загадку, блакітныя — за адгадку).
    2.	Дзіцячыя музычныя інструменты.
    3.	Камплект піктаграм, што абазначаюць музычную сімволіку.
    4.	Сюрпрызыўзнагароды для дзяцей: 1) юнаму знаўцу музыкі; 2) юнаму аматару музыкі; 3) самаму знаходліваму; 4) за найбольш выразны музычнагульнявы вобраз загадкі; 5) за найбольш арыгінальную музычную кампазіцыюімправізацыю; 6) за найбольшую колькасць адгаданых загадак; 7) грандсюрпрыз — за найбольшую колькасць прапанаваных музычных загадак.
    ХОД МУЗЫЧНАЙ ЗАБАВЫ
    Педагог гаворыць, дэманструючы названыя дапаможнікі:
    — Дзеці! Сёння ў нас — музычная забава, якая называецца «Вечар музычных загадак». Кожны з вас можа загадаць музычную загадку: прыдумаць яе самастойна або зрабіць гэта з дапамогай музычнай кнігі ці музычнага сшытка «Падарожжа ў свет музыкі» або новых сшыткаў («Я н музыка», «В мнре музыкн», «Прнключення Незнайкн в Музыкальном городе», «Необыкновенные знакомства»). За кожную загадку вы атрымаеце чырвоную фішку, а за адгадку — блакітную. Калі загадка прыдумана вамі, а не ўзята з музычных дапаможнікаў, то за яе ўзнагарода — 2 чырвоныя фішкі. Пераможцамі стануць тыя дзеці, якія набяруць найбольшую колькасць фішак.