Падарунак на Каляды зборнік святочнага апавядання Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш

Падарунак на Каляды

зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
34.37 МБ
Дайшоўшы ў сваіх развагах да гэтага месца, ён апынуўся на рагу Рэгерынгсгатан і Хамнгатан, і калі хацеў перайсці апошнюю, каб рушыць далей па Рэгерынгсга-
тан, паслізнуўся на раз’езджаным снезе і ўпаў перад санямі, што несліся проста на яго. Фурман вылаяўся, і кабыла інстынктыўна вывернула ўбок, але доктара ўсё ж ударыла ў плячо полазам, ды яшчэ паліто зачапілася ці то за шруб, ці то за цвік, ці то яшчэ за нешта такое і прадралася.
Вакол сабраўся народ. Паліцэйскі дапамог доктару падняцца на ногі, маладая дзяўчына счысціла з яго снег, пажылая жанчына пажэстыкулявала над яго старым паліто, нібы паказваючы, што, калі б яна магла, дык зашыла б яго на месцы, прынц з каралеўскага дому, які выпадкова праходзіў міма, падняў шапку доктара з зямлі і насунуў яму на галаву, так што ўсё зноў было ў парадку — акрамя паліто.
— Цьху ты, Густаў, ну ў цябе і выгляд! — сказаў суддзя Рыкард, калі Хэнк зайшоў да яго ў кантору.
— Мяне падбілі, — патлумачыў Хэнк.
— Ты як заўсёды, — дабрадушна засмяяўся Рыкард. — Але дадому табе нельга так ісці. Можаш пакуль узяць маё футра, а я адпраўлю пасыльнага, каб прынёс мне з дому паліто.
— Дзякуй, — сказаў доктар Хэнк.
I, пазычыўшы патрэбную сотню кронаў, дадаў:
— Ну, чакаю цябе да нас на вячэру.
Рыкард быў нежанаты і калядныя вечары звычайна праводзіў у Хэнкаў.
Дадому Хэнк ішоў у такім добрым настроі, якога не меў ужо даўно.
— Гэта ўсё футра, — сказаў ён сам сабе. — А я ж мог бы ўжо даўно дадумацца набыць сабе футра ў крэдыт. Гэта дадало б мне ўпэўненасці і павагі ў вачах людзей. Доктару ў футры немагчыма плаціць такія ж нізкія ганарары, як доктару ў звычайным паліто з працёртымі швамі. Шкада, што я пра гэта не падумаў раней. Цяпер
ужо запозна.
Ён прагуляўся крыху Каралеўскім садам. Ужо сцямнела, і зноў пайшоў снег. Ніхто з сустрэчных знаёмых не пазнаваў яго.
— Хаця хто яго ведае, можа, і не запозна? — працягваў Хэнк свае развагі. — Я яшчэ не стары, а наконт свайго здароўя магу і памыляцца. Я бедны як царкоўная мыш, але Ён Рыкард яшчэ не так даўно быў такі ж. Жонка мая са мной апошнім часам халодная і непрыязная. Яна, безумоўна, зноў пачала б мяне любіць, калі б я мог зарабляць болып і хадзіў у футры. Мне здаецца, калі Ён набыў сабе футра, ён пачаў падабацца ёй болып, чым да таго. Канечне, яна ім крыху захаплялася і раней, калі была яшчэ маладзенькай, але ён так і не зрабіў ёй прапановы — наадварот, заявіў і ёй, і ўсім, што не гатовы пабрацца шлюбам, маючы гадавы даход, меншы за дзесяць тысячаў. Затое я быў на гэта гатовы, Элен жа нічога за душой не мела і марыла выйсці замуж. He думаю, што яна была ў мяне аж так закаханая, каб я мог яе спакусіць, калі б захацеў. Але я й не хацеў, бо як я мог нават марыць пра такое каханне? Такія мары я пакінуў яшчэ ў шаснаццаць гадоў, калі ўпершыню ўбачыў у оперы «Фаўста» — з Арнальдсанам*. Але ўсё ж я ўпэўнены, што першы час пасля нашай жаніцьбы я падабаўся ёй — у такім памыліцца немагчыма. Дык чаму я не магу зноў спадабацца ёй? Першы час пасля нашага шлюбу яна заўсёды грубіла Ёну, калі яны сустракаліся. Але потым ён заснаваў кампанію і пачаў запрашаць нас час ад часу ў тэатр, а яшчэ набыў сабе футра. Так што, натуральна, маёй жонцы ўрэшце надакучыла яму грубіць.
У Хэнка заставалася яшчэ некалькі справаў, якія трэба было зрабіць да вячэры. Была ўжо палова шостай, калі ён прыйшоў дадому, увесь нагружаны пакункамі.
Левае плячо ў яго вельмі ныла, але ў астатнім нічога не нагадвала пра няшчасны выпадак, што здарыўся з ім удзень, — нічога, апрача футра.
— Цікава будзе паглядзець на твар жонкі, калі яна ўбачыць мяне ў футры! — сказаў сам сабе доктар Хэнк.
У пярэднім пакоі было зусім цёмна: лямпу запальвалі тут толькі ў час прыёмаў.
«Яна ў зале, я яе чую, — падумаў доктар Хэнк. — Ідзе так лёгка, быццам якая птушачка. Як дзіўна: мне дагэтуль робіцца цёпла на сэрцы, варта пачуць яе крокі ў суседнім пакоі».
Доктар Хэнк не памыліўся ў сваёй здагадцы, што жонка прыме яго, апранутага ў футра, з болыпай пяшчотаю, чым звычайна. Ён стаяў у самым цёмным куце пакоя, і яна падышла да яго блізка-блізка, абвіла яго шыю рукамі і пачала абсыпаць яго цёплымі і пяшчотнымі пацалункамі. Потым схіліла голаў на футравы каўнер і прашаптала:
— Густаў яшчэ не прыйшоў.
— Што ты, — крыху няўпэўненым голасам сказаў доктар Хэнк, гладзячы яе абедзвюма рукамі па валасах, — што ты, ён дома.
***
У кабінеце доктара Хэнка гарэў камін. На стале стаялі віскі і вада. Суддзя Рыкард выцягнуўся ў скураным фатэлі і курыў цыгару. Доктар Хэнк сядзеў, забіўшыся ў кут канапы. Дзверы ў залу былі адчыненыя, фру Хэнк з дзецьмі запальвала там калядную ялінку.
Вячэра прайшла вельмі ціха. Толькі дзеці былі вясёлыя і шчабяталі наперабой.
— Ты зусім нешта прыціх, дружа, — сказаў Рыкард. — Што, задумаўся пра сваё падранае паліто?
— He, — сказаў Хэнк. — Хутчэй пра футра.
Колькі хвілінаў яны маўчалі, а потым Хэнк працягнуў:
— Ёсць яшчэ нешта, пра што я думаю. Я думаю пра тое, што гэта апошнія Каляды, якія мы святкуем разам. Я лекар і ведаю, што мне ўжо адведзена мала дзён. Цяпер я ведаю гэта з усёй пэўнасцю. I таму я хачу падзякаваць табе за ўсю дабрыню, якую ты апошнім часам выказваў да мяне і маёй жонкі.
— О, ты памыляешся, — прамармытаў Рыкард і адвёў позірк.
— He, — адказаў Хэнк, — не памыляюся. I яшчэ я хачу падзякаваць табе за тое, што пазычыў мне футра. Яно падарыла мне апошнія секунды шчасця ў маім жыцці.
Са шведскай мовы пераклала Алеся Башарымава
Жоржы ды Сэна
ЧАМУ Ў ДЗЕДА МАРОЗА БЕЛАЯ БАРАДА
Для філосафаў — як дэманалагічнае разва жанне аб вершы VIII.
«Пастух» Албэрту Каэйру
Для вялікіх дзяцей — як вясёлая прыпавесць.
Для маленькіх дзяцей — як сапраўдная ка лядная гісторыя.
I
Усе ведаюць, а дзеці як ніхто іншы, што Каляды — вельмі даўняе свята. Але не ўсе ведаюць, што спачатку не было ніякага Дзеда Мароза, і тым больш не быў ён стары, і таму не было ў яго белай барады. Дык вось, калі нарадзіўся хлопчык Ісус, усе дзеці ўжо падвешвалі да дымахода боцікі.
Адзіная розніца была ў тым, што пад дымаходам не было газавай пліты ці каміна, як сёння. Да таго ж пасля нараджэння хлопчыка Ісуса з’явілася яшчэ адно адрозненне: ён таксама падвешваў боцік, толькі боцікам у яго выпадку служыла сандаля.
Ці хутка гэта скончылася? He, бо хлопчык Ісус вырастае і робіцца дарослым толькі тады, калі іншыя дзеці вырастаюць і пачынаюць лічыць сябе дарослымі. Гэта,
праўда, здараецца не з усімі, у чым у дзяцей будзе шмат часу ўпэўніцца. Але гэта ўжо іншая гісторыя, якую яны даведаюцца пасля, хаця яе ніхто нікому не расказвае.
Тое, пра што я раскажу, пачалося, калі хлопчыку Ісусу павінна было споўніцца сем гадоў. Узрост вельмі важны, уважаючы, што існуе сем цудаў свету. Хлопчык Ісус, як і іншыя хлопчыкі, хацеў стаць дарослым і не верыў ні ў якага Мароза. Ён добра ведаў, хто клаў цацкі ў сандалю (гэта была маці), і паколькі тады не было цацачных крамаў, а нават калі б і былі, у бацькоў Ісуса не было грошай, каб набыць яму цацкі (цацкі ўжо тады былі вельмі дарагія), ён здагадваўся, што святы Іосіф употайкі робіць для яго вазок. Таму ў той вечар, такі доўгі, якімі заўжды бываюць вечары перад каляднай ноччу, ноччу, у сваю чаргу, самай доўгай за ўвесь год, якая тым і заслугоўвала назвы каляднае ночы, — таму, як ужо казалася вышэй, хлопчык Ісус чакаў, калі яму падораць вазок, і ўдаваў, што яму абыякава, удаваў, што нічога не чакае. Вечар, як мне расказвалі, быў цудоўны, і гэта натуральна: Мароз павінен быў зрабіцца дзедам і, што яшчэ важней, займець сваю белую бараду. Неба рабілася зялёным, жоўтым і ружовым, такіх колераў, якія дарослыя не любяць заўважаць у небе і якія — усе дзеці ведаюць — выразна ў ім бачныя. Хлопчык Ісус, канечне, бачыў іх лепей за іншых. I каб іншыя гэтага не заўважылі, ён пачаў лічыць асобныя хмаркі, якія застылі на месцы, наўмысна спыніўшыся, каб ён іх палічыў, не падазраючы, што зараз адбудзецца. Хлопчык Ісус усеўся на камень (той камень дагэтуль знаходзіцца на яго зямлі, толькі ніхто не ведае, які з іх менавіта той самы) наўзбоч дарогі і выводзіў палачкай (якая не была чароўнай, бо толькі феям патрэбныя такія рэчы) малюнкі на пыле. Пыл, нябога, быў самы брудны з усяго навокал, бо з раніцы ішоў дождж, а ў сонца не было часу яго высушыць. Так хлопчык Ісус паглядаў раз на
неба, другі на зямлю, і любы недалёкі чалавек адразу б зразумеў, што ён малюе хмаркі. Але, відаць, зразумець гэта вельмі цяжка, пра што дзеці здагадваюцца па дурнаватых пытаннях, якія задаюць ім дарослыя.
— Што ты тут выводзіш, малы?
Хлопчык Ісус павярнуўся (чамусьці такія пытанні заўжды задаюць з-за спіны) і ўбачыў чалавека, апранутага так добра, што гэта здавалася няпраўдай. Хлопчык не падмануўся, бо пытанне знішчыла касцюм чалавека, і ён застаўся ў адных лахманах, з-пад якіх тырчаў падол кашулі.
— Вось, малюю лініі.
— Я бачу. Што за лініі?
— Проста лініі.
Твар чалавека зрабіўся вельмі злосны, і хлопчык Ісус ціхенька пераставіў ногі так, каб у выпадку неабходнасці можна было рэзка падхапіцца і кінуцца наўцёкі.
— Ты нешта задумаў, але мяне не падманеш.
Хлопчык Ісус, які ўжо шмат разоў падманваў розных людзей, усміхнуўся, але толькі сам сабе, бо твар чалавека быў злосны.
— А што, нельга маляваць? — запытаўся ён.
— Нельга! Ну, паспрабуй.
Хлопчык Ісус не паверыў і правёў рысачку, вельмі маленькую. I якім жа было яго здзіўленне, калі ён убачыў, што палачка прыстала да зямлі! Убачыць не ўбачыў, але падняць яе не змог.
Канечне, на гэты раз пасмяяўся чалавек. А як вядома, д’ябал не можа смяяцца надта гучна, бо з рота са смехам выходзіць сера. Так і здарылася. Хлопчык Ісус пачуў пах, пабачыў дымок. Была ўжо амаль ноч (сцямнела ледзь не імгненна), на дарозе нікога не было, ён быў далекавата ад дому, і нягледзячы на тое, кім ён быў, хлопчык баяўся, страшэнна баяўся, яго страх быў нават большы за самога д’ябла.
Бачыце, у якое цяжкое становіпіча трапіў хлопчык Ісус? Што б зрабіў любы хлопчык? Відавочна, не падаваў бы выгляду, што баіцца, — гэта найлепшы спосаб адпужаць нячыстага. Так ён і зрабіў. Прыкінуўся, што ніякая палачка яму больш не патрэбная (хаця яна яму падабалася, бо была прыгожая і вельмі роўная), і сказаў: