Падарунак на Каляды зборнік святочнага апавядання Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш

Падарунак на Каляды

зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
34.37 МБ
пасунуўшы прывідныя акуляры на прывідны лоб. Валасы дзіўна шавяліліся, быццам ад гарачага подыху печкі, а шырока адкрытыя вочы былі нерухомыя. Усё гэта разам са змярцвела-бляклым колерам твару абуджала жах, але жах не перад самім тварам, а перад чымсьці, што было вышэйшае за яго і яму не падпарадкоўвалася.
Скрудж уважліва ўгледзеўся ў гэтае дзіва, і твар Марлі раптам зноў ператварыўся ў малаток.
Я зманю, калі скажу, што Скруджа гэта не ўразіла і кроў не застыла ў яго жылах, як бывала з ім толькі ў дзяцінстве. Аднак ён зноў намацаў ключ, рашуча павярнуў яго, увайшоў у пакой і запаліў свечку.
Ён, безумоўна, імгненне вагаўся, перш чым зачыніць дзверы, і, безумоўна, асцярожна азірнуўся, быццам баючыся ўбачыць тоненькую касічку Марлі, што вытыркнулася з-за дзвярэй. Аднак на дзвярах не было нічога, апроч шрубаў і гаек, на якіх трымаўся малаток, а таму, прабурчаўшы «цьху ты!», Скрудж з ляскатам зачыніў дзверы.
Ляскат прайшоўся па ўсім доме, як грукат грому. Кожны паверх вышэй і кожная бочка ўнізе, у вінным склепе, адгукнуліся, здавалася, уласным рэхам. Аднак Скрудж быў не з тых, каго можа напалохаць рэха. Ён замкнуў дзверы і няспешна пакрочыў да лесвіцы, сочачы, каб свечка не згасла.
Вы можаце колькі заўгодна разважаць пра нашыя старыя добрыя лесвіцы, па якіх зусім не складана праехаць на шасцерыку коней (тым самым шасцерыку, на якім нескладана праехаць і праз дзірку ў новым кепскім законе). Аднак што яны ў параўнанні з лесвіцай Скруджа, па якой магло прайсці цэлае пахавальнае шэсце, нават калі б камусьці прыйшло да галавы паставіць катафалк упоперак, аглоблямі да сцяны і дзверцамі да балюстрады, — яшчэ і месца б засталося! Ну і шырокія былі гэтыя прыступкі! Магчыма, менавіта таму Скруджу раптам па-
далося, што перад ім у цемры па лесвіцы падымаюцца пахавальныя драбы. Нават паўтузіна вулічных газавых лямпаў не змаглі б цалкам асвятліць такую лесвіцу, а таму можаце сабе ўявіць, як мала дапамагала Скруджу яго свечка.
Аднак Скрудж пляваць на ўсё гэта хацеў, а таму спакойна рушыў уверх. Цемра нічога яму не каштавала, і таму ён любіў яе. Тым не менш Скрудж не замкнуў цяжкіх дзвярэй свайго жытла, пакуль не прайшоўся па пакоях і не ўпэўніўся, што ўсё ў парадку. Твар Марлі так убіўся яму ў памяць, што ён не мог гэтага не зрабіць.
Спальня, гасцёўня, камора. Усё як мае быць. Нікога пад сталом, нікога пад канапай, сціплы агеньчык у каміне, на стале — міска і лыжка, на ачагу — рондлік з вадкай аўсянкай (надзейны сродак ад прастуды). Нікога пад ложкам, нікога ў шафе, у халаце, які падазрона вісеў насупраць, — таксама нікога. У каморы ўсё як заўсёды. Старыя камінныя краткі, зношаныя чаравікі, два кошыкі для рыбы, трохногі ўмывальны столік і качарга.
Цалкам супакоены, Скрудж зачыніў дзверы і павярнуў ключ у замку — і не адзін раз, між іншага, а два, што здаралася з ім вельмі рэдка. Адмежаваўшыся такім чынам ад рознага кшталту нечаканасцяў, ён зняў шыйную хустку, надзеў халат, хатнія пантофлі, начны каўпак і сеў ля каміна, каб узяцца за аўсянку.
Полымя ў каміне было зусім маленькае, асабліва для такой ночы. Скруджу давялося пасунуцца бліжэй і ледзь не навіснуць над агеньчыкам, каб адчуць хоць якое цяпло ад мізэрнае прыгаршчы вугалю. Камін быў вельмі стары, калісьці ён належаў нейкаму гандляру-галандцу і быў выкладзены дзівоснымі галандскімі кафлямі, упрыгожанымі сцэнамі са Святога Пісьма. Тут былі Каіны і Авелі, дочкі фараонавы і царыцы Саўскія, анёлы-пасланцы, што на аблоках, падобных да пуховых
пярынаў, сыходзілі на зямлю, Аўраамы, Бальтазары і апосталы, якія плылі ў мора на судзінках для соусу, — сотні фігурак, якія маглі заняць думкі Скруджа, аднак тут зноў твар Марлі, памерлага сем гадоў таму, ажыў перад яго вачыма, як колісь посах прарока*, і праглынуў усё вакол. Калі б гэтыя роўныя кафліны былі пустымі і маглі перанесці на сваю паверхню бязладныя ўрыўкі Скруджавых думак, на кожнай з іх з’явілася б адна і тая ж выява — галава Марлі.
— Шахрайства! — раззлаваўся Скрудж і пачаў хадзіць па пакоі. Некалькі разоў змерыўшы яго крокамі, ён зноў сеў і адкінуўся на спінку крэсла. Тут позірк яго спыніўся на даўно непатрэбным званочку, які невядома для чаго звязваў гэты пакой з памяшканнем на апошнім паверсе дома. 3 якім бязмежным здзіўленнем, якім невытлумачальным і неспасцігальным жахам Скрудж заўважыў раптам, што званочак пачаў гайдацца. Спачатку ён гайдаўся амаль незаўважна, так, што нічога не было чуваць, аднак хутка загучаў вельмі моцна, а за ім — і іншыя званочкі ў доме.
Звон цягнуўся, мабыць, не болып за хвіліну, аднак Скруджу падалося, што прайшла цэлая гадзіна. Раптам усе званочкі ўраз замоўклі, і пачулася нейкае бразгатанне — быццам глыбока ўнізе, у вінным склепе, Hex­Ta цягнуў па бочках цяжкі ланцуг. Скруджу адразу ж успомнілася ўсё, што ён чуў пра прывідаў: з’явіўшыся ў доме, яны абавязкова валакуць за сабой кайданы.
Дзверы склепа шумна расчыніліся, і знізу пачуўся страшэнны грукат, які паступова набліжаўся, нібыта хтосьці падымаўся па лесвіцы і цяпер спыніўся проста перад Скруджавым парогам.
— Усё адно шахрайства! — прабурчаў уладальнік кватэры. — He веру я ва ўсялякае блазноцце!
Аднак колер яго твару істотна змяніўся, калі гэтае блазноцце спакойна прайшло праз глуха зачыненыя
дзверы і спынілася перад Скруджам. У гэты момант амаль памерлы агеньчык у каміне рэзка ўспыхнуў, нібы ўсклікнуўшы: «Так, я яго ведаю — гэта прывід Марлі!» — пасля чаго зноў змізарнеў.
Так, гэта быў Марлі. Яго твар не пераблытаеш ні з чым. Яго касічка, яго звыклая камізэлька, панталоны, што шчыльна абцягвалі ногі, і боты, на якіх тапырыліся кутасікі, — і касічка таксама тапырылася, як і крыссё сурдута, як і валасы на галаве. Талію Марлі абхопліваў ланцуг, які цягнуўся за ім, як хвост. Ланцуг гэты (Скрудж вельмі ўважліва разгледзеў яго) быў сабраны з выкаваных са сталі скарбонак, ключоў, замкоў, гросбухаў, дакументаў і важкіх кашалькоў. Цела Марлі было празрыстым, і Скрудж, разглядаючы яго спераду, мог бачыць нават два гузікі ззаду яго камізэлькі.
Скрудж часта чуў, што ў Марлі няма сэрца, аднак упэўніцца ў гэтым змог толькі цяпер.
He, ён і цяпер не быў у гэтым упэўнены, хаця і аглядаў прывід з галавы да ног, каб паверыць, што гэта не сон, адчуваючы на сабе вусцішны позірк ледзяных вачэй памерлага. Скрудж разгледзеў нават кожную нітачку шаліка, які ахутваў галаву і шыю Марлі, заўважыўшы мімаходзь, што такога шаліка той ніколі раней не насіў, — і аднак не хацеў верыць сваім вачам.
— I што далей? — як заўсёды з’едліва і холадна спытаў Скрудж. — Што вам ад мяне трэба?
— Шмат чаго! — несумненна, гэта быў голас Марлі!
— Хто вы такі?
— Спытай лепей, кім я быў.
— Ну і кім вы былі? — ужо гучней спытаў Скрудж. — Так чапляецеся да словаў... — Скурдж хацеў дадаць «што проста страх», але своечасова спыніўся.
— У жыцці я быў тваім кампаньёнам Джэйкабам Марлі.
— Вы... ты... можа, прысядзеш? — прапанаваў Скрудж, з сумневам узіраючыся ў духа.
— Прысяду.
— Ну, сядай.
Задаючы пытанне, Скрудж баяўся, што бесцялесны прывід не зможа сесці на крэсла, і хацеў пазбегнуць няёмкіх тлумачэнняў, калі б яго падазрэнні апраўдаліся. Аднак госць свабодна ўсеўся па іншы бок каміна — мабыць, там, дзе звычайна сядзеў пры жыцці.
— Ты ў мяне не верыш, — заўважыў прывід.
— He веру, — пагадзіўся Скрудж.
— Як мне даказаць сваю сапраўднасць, калі ты не верыш нават сваім пачуццям?
— He ведаю.
— Чаму ты не давяраеш сваім вачам і вушам?
— Ды таму, што на іх уздзейнічае любая дробязь, — адказаў Скрудж. — Варта здарыцца лёгкаму расстройству стрававання, як яны пачынаюць нас падманваць. Ты цалкам можаш аказацца неператраўленым кавалкам ялавічыны, лыжачкай гарчыцы, скрылікам сыру ці недасмажанай бульбінай. Скуль мне ведаць, адкуль ты — з пекла ці з печыва?!
Асаблівым пачуццём гумару Скрудж не вылучаўся, дый сітуацыя жадання дасціпнічаць не выклікала, аднак цяпер ён пажартаваў, каб хоць крышачку ўтаймаваць жах і адцягнуць сваю ўвагу на іншае, бо ад голасу здані ён ледзянеў да самага мозгу касцей,
Моўчкі сядзець, утаропіўшыся ў гэтыя нерухомыя прывідна-шкляныя вочы... не, думалася Скруджу, гэта проста невыносна! Да таго ж здань дыхала ўласным тагасветным паветрам, якое падавалася асабліва вусцішным. Сам Скрудж яго не адчуваў, але не заўважыць штосьці нядобрае было немагчыма: нягледзячы на тое, што прывід сядзеў нерухома, яго валасы, кутасікі на ботах і крыссё злёгку варушыліся, нібы ад пякельнага подыху печкі.
— Бачыш тую зубачыстку? — запытаў Скрудж, са згаданай вышэй прычыны рэзка пераходзячы ў наступленне
і імкнучыся хоць на імгненне адвесці ад сябе каменны позірк відзежы.
— Бачу, — прамовіў прывід.
— Але ж ты не глядзіш на яе, — запярэчыў Скрудж.
— I тым не менш бачу, — адгукнулася здань.
— Дык вось, — вымавіў Скрудж, — варта яе праглынуць — і мяне да канца дзён будзе пераследаваць легіён злых духаў, створаных маім уяўленнем. Шахрайства ўсё гэта, чыстае шахрайства!
На гэтых словах прывід выдаў такі жахлівы крык, так пагрозліва і вусцішна загрымеў ланцугамі, што Скрудж з усяе моцы ўчапіўся ў крэсла, баючыся страціць прытомнасць і зваліцца. Яшчэ большая жуда апанавала яго, калі дух разматаў шалік (быццам у пакоі было занадта горача), і ў яго адвалілася сківіца.
Скрудж упаў на калені і паспрабаваў закрыць твар рукамі.
— Злітуйся! — заенчыў ён. — Жахлівая здань, навошта ты мяне катуеш?
— Дробязны розум! — прамовіў прывід. — Цяпер ты верыш у мяне?
— Веру, — прастагнаў Скрудж, — мушу паверыць. Але навошта вам, духам, хадзіць па зямлі, навошта ты прыйшоў да мяне?
— Свет створаны так, — адказаў прывід, — што душа кожнага чалавека на зямной дарозе павінная стасавацца з бліжнімі сваімі і быць з імі разам. I той, хто не выконвае гэтага ў жыцці, вырачаны рабіць тое самае пасля смерці. Ён асуджаны бадзяцца па свеце і — о, гора мне! — сузіраць чалавечыя шчасце і бяду, якія не можа цяпер раздзяліць — а калісьці мог! Калісьці ён мог быць шчаслівым!
Тут прывід зноў выдаў жудасны крык, і загрымеў ланцугамі, і заламаў свае прывідныя рукі.
— Скажы, — запытаў Скрудж дрыжучы, — чаму ты закаваны ў ланцуг?
— Я нашу на сабе ланцуг, які стварыў пры жыцці, — адказаў дух. — Я каваў яго звяно за звяном, ярд за ярдам. Я сам захацеў ім падперазацца і сам захацеў яго насіць. Хіба гэты ланцуг табе не знаёмы?