Падарунак на Каляды
зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
Скрудж дрыжаў усё болып.
— Можа, — працягваў прывід, — ты хочаш ведаць даўжыню і вагу ланцуга, які скаваў ты сам? Калядным вечарам сем гадоў таму ён быў такім жа цяжкім і такім жа доўгім, як гэты. Але з тае пары ты нямала над ім папрацаваў. О, гэта напраўду надзейны ланцуг!
Скрудж зірнуў на свае ногі, чакаючы ўбачыць жалезны ланцуг даўжынёй футаў гэтак у трыста-чатырыста, аднак не ўбачыў нічога.
— Джэйкаб, — узмаліўся ён, — стары сябра Джэйкаб Марлі, раскажы мне яшчэ што-небудзь! Суцеш мяне, Джэйкаб!
— Я не прыношу суцяшэння, Эбенэйзер Скрудж! — адказаў дух. — Яно прыходзіць з іншых сфераў, і іншыя пасланцы нясуць яго людзям, не такім, як ты! I расказаць табе ўсё, што я хацеў бы, я таксама не магу — мне мала што дазволена. Я не магу спачыць, не магу спыніцца, не магу дзе-небудзь затрымацца. Пры жыцці мой дух ніколі не выходзіў за межы нашае канторы — чуеш? — ніколі не пакідаў сценаў нашай мяняльнай каморкі, таму цяпер мяне чакаюць пакутлівыя падарожжы.
У Скруджа, калі ён пачынаў думаць, была звычка засоўваць рукі ў кішэні панталонаў. Разважаючы над словамі прывіду, ён, не ўстаючы з каленяў і не падымаючы вачэй, менавіта так і зрабіў.
— Ты, мабыць, не вельмі спяшаешся ў сваіх вандраваннях, Джэйкаб, — заўважыў Скрудж у сваёй дзелавой манеры, хаця не без пэўнай павагі і пакорлівасці.
— He спяшаюся, — паўтарыў дух.
— Вось ужо сем гадоў як памёр, — задуменна працягнуў Скрудж, — а ўсё яшчэ бадзяешся.
— Увесь час, — пагадзіўся прывід. — Hi спакою, ні спачыну. Безупынныя пакуты сумлення.
— А ці хутка ты падарожнічаеш? — пацікавіўся Скрудж.
— На крылах ветру, — адказаў прывід.
— За сем гадоў ты, мусіць, адмераў нічога сабе адлегласць...
Пачуўіпы гэта, дух чарговы раз выдаў вусцішны крык і так жудасна загрымеў ланцугамі ў мёртвай цішыні ночы, што патруль меў бы ўсе падставы арыштаваць яго за парушэнне грамадскага парадку.
— О, раб, двойчы раб сваіх заганаў! — ускрыкнуў фантом. — He ведаць таго, што патрэбныя стагоддзі няспыннай працы несмяротных душаў, перш чым здзейсніцца ўсё наканаванае зямлі дабро! He ведаць, што кожная хрысціянская душа, робячы дабро і выконваючы сваё хай сабе і сціплае прызначэнне, палічыць зямное жыццё занадта кароткім, каб прынесці ўсю магчымую карысць! He ведаць, што ніякае раскаянне, колькі б яно ні доўжылася, не заменіць занядбанай пры жыцці магчымасці быць добрым! I я не ведаў гэтага! He ведаў!
— Аднак ты заўсёды быў добрым дзялком і чалавекам справы, Джэйкаб, — прамямліў Скрудж, які пачаў ужо прымерваць да сябе словы прывіду.
— Чалавекам справы! — закрычаў дух, зноў заломваючы рукі. — Клопат пра людзей — вось мая справа. Грамадскі дабрабыт — вось мая справа. Дабрачыннасць, спачуванне, шчодрасць і спагадлівасць — вось мая справа. А грошы і гандаль — гэта толькі кропля ў бязмежным акіяне вызначаных мне абавязкаў.
I прывід выцягнуў наперад руку з ланцугом, нібы менавіта ланцуг быў прычынай яго няўтольнага смутку, а пасля грымнуў ім аб падлогу.
— У гэты час, пры канцы году, — сказаў прывід, — я пакутую найгорай. Чаму ішоў я калісьці ў натоўпе
сваіх бліжніх з апушчанымі вачыма і ніколі не падымаў іх да блаславёнае зоркі, што прывяла трох вешчуноў да сціплага прыстанку? Чаму яе святло не скіравала мяне да хацінаў бедакоў?
Скруджу ад такой размовы рабілася ўсё вусцішней. Ён задрыжаў як асінавы ліст.
— Слухай мяне! — закрычаў дух. — Мой час на зыходзе.
— Я спрабую, — сказаў Скрудж, — але пашкадуй мяне! He гавары так заблытана, прашу!
— Як атрымалася, што я з’явіўся перад табой у такім выглядзе, я не маю права казаць. Дзень пры дні я, нябачны, сядзеў каля цябе.
Адкрыццё было не з прыемных. Скруджа зноў затрэсла, і ён выцер з ілба пот.
— Гэта была не такая ўжо і лёгкая частка майго выкуплення, — працягваў прывід. — Сёння ноччу я прыйшоў папярэдзіць, што ты япічэ маеш шанец і надзею пазбегнуць майго лёсу. Я прасіў для цябе гэтага шанцу, Эбенэйзер.
— Ты заўсёды быў маім сапраўдным сябрам, — сказаў Скрудж. — Дзякуй.
— Цябе наведаюць, — працягнуў прывід, — яшчэ тры Духі.
Цяпер сківіцу ледзь не страціў Скрудж.
— Гэта і ёсць той шанец і тая надзея, пра якія ты казаў? — спалохана спытаў ён.
— Так.
— Тады... тады лепей не трэба.
— Калі яны да цябе не прыйдуць, — сказаў прывід, — мае дарогі ты не пазбегнеш. А таму чакай аднаго з іх заўтра, калі праб’е гадзіна.
— А ці нельга запрасіць іх усіх разам і хутчэй з гэтым скончыць? — з надзеяй спытаў Скрудж.
— Другога чакай у наступную ноч у той самы час, а трэці прыйдзе трэцяй ноччу, як толькі сціхне дванац-
цаты ўдар гадзінніка. Са мной ты болып не сустрэнешся. Але глядзі, дзеля свае ж карысці не забывайся на тое, што сёння пачуў.
Сказаўшы гэта, прывід узяў са стала свой шалік і зноў абвязаў ім галаву. Скрудж здагадаўся пра гэта, пачуўшы рэзкі ляскат зубоў, калі сківіца, прыціснутая шалікам, стала на сваё месца. Тут Скрудж зноў асмеліўся падняць вочы і ўбачыў, што тагасветны госць стаіць перад ім, выцягнуўшыся ў поўны рост і наматаўшы ланцуг на руку. Прывід пачаў адступаць назад, і з кожным яго крокам акно ўсё больш адчынялася. Калі ён дайшоў да яго, росчынкі былі ўжо насцеж.
Дух павабіў Скруджа да сябе, і той падпарадкаваўся. Калі паміж імі засталося не больш за два крокі, прывід Марлі падняў руку, забараняючы ісці далей. Скрудж спыніўся.
I спыніўся не столькі на загад, колькі ад здзіўлення і жаху, бо як толькі рука прывіду паднялася, Скрудж пачуў невыразныя гукі, невымоўна скрушныя, поўныя горычы і жалю бязладныя стогны і енкі. Прывід на імгненне прыслухаўся, а пасля далучыў свой голас да журботных крыкаў і растаў у чорнай марознай ночы.
3 роспачнай цікавасцю Скрудж падышоў да акна і паглядзеў вонкі.
Двор за акном быў поўны зданяў, якія са стогнамі бязладна мітусіліся ў паветры. На кожным з іх быў ланцуг, падобны да таго, што насіў дух Марлі, некаторыя сярод іх (мабыць, з аднаго кепскага ўраду) былі скаваныя між сабой. Ніводзін прывід не быў вольны. Многіх Скрудж ведаў пры жыцці прыватна, а з адным старым духам у белай камізэльцы калісьці нават амаль сябраваў. Дух гэты, да шчыкалаткі якога быў прыкаваны вялізны жалезны сейф, жаласліва стагнаў, бо не мог дапамагчы беднай жанчыне, што сядзела з дзіцем на ганку. Усе здані пакутавалі з адной прычыны: яны хацелі ўмяшацца
ў справы смяротных і дапамагчы ім, але болып не мелі на гэта сілаў.
Ці то прывіды паступова ператварыліся ў імглу, ці то імгла праглынула іх — Скрудж так і не зразумеў. Аднак расталі яны ўсе ў адно імгненне разам са сваімі прывіднымі галасамі, і цяпер ноч зноў зрабілася звычайнай, такой, якой была, калі ён вяртаўся дадому.
Скрудж зачыніў акно і агледзеў дзверы, праз якія ўвайшоў прывід Марлі. Нічога не змянілася з часу, калі ён уласнай рукой двойчы павярнуў ключ: замок цэлы, засаўка ў парадку. Ён паспрабаваў сказаць «шахрайства», аднак на першым жа складзе асекся. I стомлены ці то трывогамі сённяшняга вечара, ці то дзённай працай, ці то знаёмствам са светам духаў, ці то невясёлай размовай з прывідам Марлі, ці то проста з прычыны позняга часу, Скрудж раптам зразумеў, што яму неабходны адпачынак. Ён адразу ж скіраваўся да ложка і праз імгненне заснуў, нават не распранаючыся.
Страфа другая
Першы дух
Калі Скрудж прачнуўся, было так цёмна, што з ложка ён ледзь адрозніваў празрыстае акно ад непранікальных сценаў пакоя. Скрудж углядаўся ў змрок тхарынымі вачыма — і тут гадзіннік суседняе царквы прабіў чатыры чвэрці. Скрудж прыслухаўся да бою.
На яго здзіўленне, цяжкі гадзіннік прабіў спачатку шэсць разоў, потым сёмы, потым восьмы — і спыніўся толькі на дванаццаці. Поўнач! Калі ён лёг, была трэцяя ночы. Гадзіннік сапсаваўся: мабыць, у механізм трапіў лядзяш. Поўнач!
Скрудж націснуў на спружынку свайго рэпетыра, каб выправіць памылку недарэчнага гадзінніка. Рэпетыр хутка адбіў дванаццаць і спыніўся.
— Як так атрымалася? — здзівіўся Скрудж. — He можа быць, каб я праспаў цэлы дзень ды яшчэ і кавалак наступнай ночы! Няўжо нешта здарылася з сонцам, і цяпер не поўнач, а поўдзень?
Думка гэтая так яго ўстрывожыла, што ён выкараскаўся з ложка і навобмацак рушыў да акна. Каб хоць штосьці разгледзець, давялося пачысціць заінелае шкло рукавом, але плёну з гэтага было няшмат. На дварэ, наколькі мог бачыць Скрудж, быў густы туман, страшэнны мароз і зусім не было людзей, што абавязкова мусілі б шумна бегаць туды-сюды, калі б ноч уварвалася ва ўладанні дня і захапіла цэлы свет. Скрудж з палёгкай уздыхнуў, бо ўсе патрабаванні накшталт «заплаціць па гэтым вэксалі містэру Эбенэйзеру Скруджу ці на яго рахунак праз тры дні пасля атрымання» страцілі б усялякі сэнс, і карысці з іх было б не болып, чым ад амерыканскіх каштоўных папераў, калі б знікла магчымасць вылічваць гэтыя самыя дні пасля атрымання.
Скрудж зноў лёг у ложак і пачаў думаць, думаць, думаць яшчэ і яшчэ, але так нічога і не прыдумаў. I чым болып ён думаў, тым больш збіваўся з панталыку, а чым больш спрабаваў не думаць, тым больіп думак лезла яму ў галаву.
Болып за ўсё хваляваў яго прывід Марлі. Кожнага разу, калі пасля грунтоўных развагаў Скрудж урэшце вырашаў, што ўсё гэта яму проста прыснілася, думка, як сціснутая і потым вызваленая тугая спружына, тут жа вярталася назад, і перад Скруджам зноў паўставала і патрабавала развязання адно і тое ж пытанне: «Сон гэта быў ці не?»
У такім стане Скрудж праляжаў, пакуль не адзванілі яшчэ тры чвэрці. I тут ён раптам успомніў папя-
рэджанне прывіду пра госця, які наведаецца да яго, калі праб’е гадзіна ночы. Скрудж вырашыў не засынаць да прызначанага часу, і рашэнне гэтае было ці не наймудрэйшым з магчымых, бо пайсці спаць для яго было цяпер не прасцей, чым выправіцца напрасткі ў рай.
Чвэрць гадзіны цягнулася так доўга, што Скрудж не раз пачынаў сумнявацца: ці не задрамаў ён выпадкова, ці не прапусціў бой гадзінніка? Урэшце яго насцярожаныя вушы пачулі чаканыя гукі:
— Дзінь-дон!
— Чвэрць на першую, — пачаў лічыць Скрудж.
— Дзінь-дон!
— Палова на першую, — сказаў Скрудж.
— Дзінь-дон!
— Без чвэрці гадзіна, — лічыў Скрудж.
— Дзінь-дон!
— Гадзіна ночы! — пераможна ўзвясціў Скрудж. — I нічога не здарылася!
Ён вымавіў гэта яшчэ да апошняга ўдару, і вось гадзіннік урачыста, змрочна, гулка і скрушна абвясціў гадзіну ночы. У тое ж імгненне ў пакоі ўспыхнула святло і чыясьці рука расхінула полаг.