Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік  Вацлаў Ластоўскі

Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік

Вацлаў Ластоўскі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 853с.
Мінск 1990
134.87 МБ
Gudq Reikalq Ministerijos Lietuvoje leidinys.
V. LASTAUSKAS
RUSISKAI-GUOISKRS
ZODYUЯS
KAUNAS V v v ••• v v 1924.
A. Bako spaustuve Kaune, OieSkienSs g. 5. Tel. 970,971
Выданьне Мінктэрства Беларускіх СпраўўЛІтво
ПАДРУЧНЫ
(ІЙІШ-ІЕЕІІШ (ЕЕШІЕІІІ
СЛОЎНІК
КОЎНА •/ v •/	•/	1924.
Друкарня А.’ Ьака, Коўна, вул. Ожэшко 5. Тэл. 970.
ПРАДМОВА.
Слова, іэта ня умоўны знак для выражэньня мысьлі, але мастацкі абраз, вызваны найжывейшымі пачуваньнямі, якія прырода і жыцьцё выклікалі ў первабытным чалавеку. Яно знаходзіца ў цесным зьвязку з народным бытам, яго сьветаглядам, гісторыяй, звычаямі і абычаямі, а дзеля гэтага мова ёсьць вялікай наныянальнай легендай іскарбніцай, сьвятой спадчынай, каторая пераходзіцьз пакаленьня ў пакаленьне, з дзядоў, на ўнукаў. Ўвесь сьветагляд і паэзія нашых прадзедаў замыкаліся ў мове. Кождас слова было легендай-пагудкай, мітам; было поўнае зьместу і паэзіі: бо міт асновываўся на легендзе, а легенда замыкалася ў слове. Слова ёсьць творчасьцю ўсяго народу; формы слова шліфаваліся многімі пакаленьнямі і сталецьцямі, пакуль сталіся тым, чым яны сягоньня ёсьць.
Гэтую цэльнасьць і гармонію народнага слова нарушыла чужая граматнасьць і чужыя панаваньні над народам. Прычым граматнасьць наагул ўжывае слова толькі як знадабьбя для перадачы мысьлі, злашча прыйшоўшая да нас хрысьціянская граматнасьць, якая сьвядома старалася зацерці зьмест народных слоў чужымі словамі, запазычанымі ад другіх народаў, для выражэньня новых хрысціянскіх паняцьцяў, або словамі, перакладзенымі з чужых моў, ўложаныя ў якія паняцьці ня мелі ўжо нічога супольнага з народным сьветаглядам.
Мовай хрысьціянскай царквы і граматнасьці сталася ў нас мова баўгарская. Гэта было выгодна
для духавенства, якое старалася зацерці ўсякую памяць ў народзе аб яго даўным да хрысьціянскім жыцьці, аб яго папярэднім „паганскім", знача нячыстым, сьветаглядзе. А гэты „нячысты'" сьветагляд прабіваўся з кождага слова народнага, згэгуль той разьдзел паміж мовай народнай і кніжнай.
Дзяржаўная ўлада і цэрква з яе „сьвятой1' граматнасьцю ішлі рука ў руку, ўзаемна падпіраючыся.
Узгадлванае на візантмйскім дэспотызме хрысьціянства акружала паную 'ых блескам; пануючыя, наўзаем, акружалі дух івенстла дібрабытам. Чужая нлроду мова царквы сталася мовай і ўра.лу. I толькі, калі ў с .міх пануючых клясах была утрачана зьвязь мовы са старымі „нячыстымі" традыціямі, пачынае народны элемэнт пранікань ў онігу, якая ў першых пачатках была толькі рэлігійнага зьместу. Вось чым тлумачыцца той страшэнны консэрватызм царквы і сьляпое трымшьнеся ею чужой мозы. Але ў даўныя часы гэты консэрватызм меў прынамні апрлўданьне ў боязьні, Што народ можа зьвярнуцца да старых плняцьцяў, цяперашні-ж, пад гэтым узглядам консэрватызм царквы, гаворыць толькі адно, шго яна зьяўляецца слугой адзіна сільных гэтага сьвету.
Гэткім чынам мова граматнасьці, ў самых першых пачатках, сарвала ў нас лучнасьць з мовай народнай. Тысячалетняе панаваньне царкоўнай славяншчыны, вытваранай на грунце баўгарскай мовы 1 прасычанай візантыйскімі паняцьцямі, палажыла глыбокі сьлед. Яна, асобную мову крыўскага племя, зблізіла з мовамі іншых усходна-славянскіх плямён. Асымілятарскі тысячалетні ўплыў баўгаршчыны значна аддаліў нашу мову ад яе першапачатковых форм і зянячысьніў нескладнымі, чужымі духу і традыціям нашага народу, словамі.
in
Другім, чародным, наслаеньнем у нашай мове ёсьць ўплывы гоцка-нямецкія, якія прыйшлі да нас яшчэ ў дахрысьціянскія часы, шляхам заваяваньняў славянскіх плямён Варагамі. Арганізаваная імі дзяржаўная гоцкая ўлада накінула народу шмат чаго з вайсковай і дзяржаўна-кіравецкай тэрміналёгіі (полк-folk, княз—konig і г. д.) У пазьнейшыя часы ішлі нямецкія словы да нас праз таргоўцаў —немцаў, якія вялі таргоўлю па Дзьвіне, Дняпру і Прыпяці. Праз Польшу ішлі словы чэскія, лацінскія, а пазьней французкія. Праз Масковію пранікалі татарскія, фінскія і нова-нямецкія словы.
Наша гістарычная літэратурная мова, на якой пісаліся кнігі і дакуманты XV-XVII ст. ст., зьяўляючыся запраўды мовай тэй, якой гаварылі нашы вышэйшыя клясы, носіць на сабе азнакі ўсіх гэтых ўплываў, памяшаных з мовай народнай. Жыла яна датуль, пакуль істнавала ў нас свая інтэлігенцкая кляса, але калі наша баярства 1 арыстакрація сарвала, з народам, і, адкінуўшыся ад свайго народу, здэнаціялізавалася, то й мова іх занікла. У XIX ст. народ у нас гаварыў сваей, пракавечнай „простай", не інтэлігенцкай мовай, а інтэлігенція разьбілася на два абозы: адны пайшлі на служэньне Маскве. другія—Варшаве.
Наша старая мова, вытвараная духавенствам і пануючымі клясамі, незразумела народу так сама, як незразумела народу мова расійская ці польская. Гэна старая мова ніколі хўжо не ўваскрэсьне, як не ўваскрэснуць тыя пакаленьні, якія традыціі яе будаваньня ўзялі з сабой ў магілы. Яна выяўляе цяпер толькі нязьмерна цікавы аб'ект для нашых моваведаў, якія могуць з яе яшчэ многае адкапаць, што ўтрачана народам, бо сьцісла бяручы, гэта ёсьць адна з нашых гутарак, ужо адумершая.
Трэба сказаць, што ў цяперашнія часы пагражае нам тая-ж небасьпека, як і ў гістарычнай міяуў шчыне: наша інтэлігенція, па прыкладу расійцаў і палякаў, а найболей расійцаў, ахвотна перапаўняе адраджаючуюся крыўскую літэратуру чужаземскімі словамі. Калі здарыцца ў нашай гісторыі такое-ж адарваньнеся інтэлігенціі ад народу, як то было, то гэта занячышчаная мова ізноў астанецца толькі цікавым помнікам гістарычнай мінуўшчыны. але нязможа стацца патужным і р вадніком куль туры, якім яна павінна быць. Мова перапоўвен ія чужаземскімі словамі зьяўляецца ізолятарам культуры ад пародных масаў.
У старадаўныя часы нявол’ нтродных масс так і думалі, што граматнасьць і культура не павінны быць удзелам народныхнізоў. Яшчі ў 1860-х гадах, ў Расіі, былі людзі, якія падтрымлівалі погляд што: „кнігі пішуцца не для мужыкоў“ (Головацкі).
Дык цяпер, калі адраджаецца сама народная масса, нельгапавлдыром гэтай массы паўтараць старыя памылкі. Адраджоная наша мова павінна стацца добрым правадніком культуры, а гэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ей будзе найменш чужых слоў, калі кождае паняцьце будзе перакладзена згодна псыхіцы нашай мовы; калі формы слоў і будова сказаў будуць адпавядаць законам гармоніі, пераказаным нам ад нашых прапрашчураў.
Мова, гэта аблічча душы народу і гэтае аблічча народнай душы нельга брыдзіць прылепкзмі і наклейкамі, а наадварот, чым яно будзе чысьцейшым, тым прыгажэйшым і здаравейшым. Мы не павінны ісьці сьледам палякаў, якіх аўторы (Навачынскі) могуць пісаць „старапольскія" повесьці, ўжываючы
на сто чужых слоў, адно польскае.
Маючы на ўвазе вышэйсказанае, я. ў гэтай малой сваей працы, стараўся даць, паводле сіл сваіх, тлумачэньне чужаземскіх слоў на родныя паняцьці. Але мова наша занячышчалася сотнямі гадоў, дык і праш.па ачыстцы яе.ня можабыць зробленавысілкамі адзіночнага чалавека: над гэтым павінны доўгія дзесяцілецьці працаваць вучоныя яб'яднаньні і ўстановы.
Hauia мова тады толькі здолее разьвіцца, калі патрапіць выявьшь сваю выразна зарысаваную індывідуальвасьць, а гэтым самым дакажа рацію свайго істнаваньня і калі патрапіць абараніцца ад асымілюючага ўплыву суседніх грамадных народаў: Расійцаў, Палякаў, Украінцаў. Дзеля гэтага трэба памятаць, што кождае чужое слова занесенае ў мову, асымілюе, зьлівае мову з суседскай, забівае яе асобны характар,а тамутрэба, асабліва пішучы/высьцярагацца ўжываць сходныя з суседзкімі словамі, хоць-быяны і былі ў мове, а браць такія, якіх ня.ма ў чужынцаў, але істнукшь ў здаровай н.ішай народнаіі стыхіі.
На досьледы нашай мовы многімі вучонымі паложана шмат працы, але аднабока. Прычыны гэтаму дваякіяі па першае, ў навуцы дагэтуль пануе рутына і боязьнь новай мысьлі, а такжа множства асьвячоных часам забабонаў, супроць якіх ніхто не важыцца падняць рукі; па другое, дасьледчыкамі нашай мовы дагэтуль былі людзі чужыя, або свае, пайшоўшыя на ўслугі чужым Дзеля гэтага, немаль усе досьледы над нашай мовай маюць ў аснове сваей фальшывы выхад, што мова крыўская зьяўляецца нейкім злепкам, ня маючым сваей індывідуальнасьці, і, прыступаючы з гэткай мысьлю да досьледаў яе, шукалі ў ей ня рысаў яе ўласнай асобнасьці, а наадварот, сходнасьці з вядомымі ім мовамі, найчасьцей расійскай ці польскай. Згэтуль фальшывы,
і што горгп, сьвядома фальшывы, вывад, што мова крыўская (беларуская) зьяўляенва галінай толькі нейкага протатыпу. А затым, сьвядомы, ці не сьвадомы, даваўся аргумант у рукі палітыкі, ў рукі пануючых над намі націянальнасьцяў. Дык адраджонаму нашаму моваведу, які прыступае да пазнайьня сваей мовы, трэба дужа крытычна прыймаць тыя вывады, якія падсовуюць ў сваіх працах вучоныя нашых суседзяў з Усходу і Захаду.
Значэньне асыміляваньня суседняй мовы даўно зразумелі Расійцы і Палякі, якія абаруч чэрпалі і дагэтуль чэрпаюць з нашяй мовы лексычны матэрьял. Прыкладамі могуць слўжыць Sldwnik j^zyka polskiego Ліндага і Расійскі акадэмічны словарь, ў які цалком унесен слоўнік Насовіча. Аднак народ наш захаваў яшчэ такое вялікае багацьце слоў, зваротаў і выславаў, цалком арыгінальных і ў дядатку нікім дагэтуль не заграбленых, што без вялікіх трудоў можна яшчэ мову нашу збагаціць тысячамі слоў, цалком самаістых, якія могуць лёгка заступіць накінутыя нам чужыя словы, або і нашы, ды ужо з'асыміляваныя чужынцамі. Патрэбны сілы, і то многія, ды свае ўласныя сілы, ня тблькі да зьбіраньня мовавсднага матэрьялу, але такжа да ўдзячнай працынадяе лексычнымі граматычнымразвіцьцем.над пазнаньнем законаў гармоніі крыўскага (беларускага) слова.
У надзеі, што новыя сілы, з нашай моладзі якая вучыцца ў краю і заграніцай, зазначаць сябе працай над роднай мовай, я пастараўся замацаваць на паперы тое, што мне ўдалося сабраць за час маей працы на ніве нашага адраджэньня. Нажальпададзены тут матэрьял я нямог даць з падробнымі вывадамі яго паходжаньня, як гэта вы.магаецца навукай. Пры-
чына тая, што калі я пачаў запісываць „цікавыя" словы, я ня меў на мэце карыстацца гэнымі запісямі ў друку: запісываў іх для сябе самога, а мне асабіста цікава было слова само па сабе і дзеля гэтага я не адмячаў мейсца запісі (калі гэта было з народных вусн), ці кнігі, з якой узяў слова (калі слова узята было з друкаваных песень, казак і інш.). Ад 1902 году да сёлетняга ў мяне сабралася вялікая сколькасьць, запісаў, якіх я няздолеў яшчэ ўсіх выкарыстаць пішучы гэты слоўнік, таму, раз што ўсіх матэрьялаў гэтых ня меў цяпер пад рукамі, а падругое, што вык’рыстаньнеўсяго матэрьялу вымагалабы апрацоўкі шмат большай кнігі, а на гэта не пазвалялі ні жыцьцёвыя, ні матэрьяльныя варункі.