Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
на адказалі, што яны не такія баязьліўцы, каб аддаць гэтым паяльскім прахвостам перамогу, якая была ўжо ў кішэні.
Я зноў напоўніў кубкі. Іх апустошылі такім самым чынам. Я пачаў настойваць, не на жарт занепакоены, каб перамогу падзялілі на дваіх, бо абодва прэтэндэнты страцілі прытомнасьць. На што каўнісваарцы, прыпадняўшы павека свайго героя, паказалі, што зрэнкі ня толькі не закаціліся, але й палалі прагаю перамогі. Пасьля зараўлі Бохану ў вуха, ці будзе ён працягваць, і прапанавалі адкрыць рот, калі ён згодны. Бохан разявіў пашчу, і ўдзельнікі выпілі па новай.
Спустошыўшы й гэты кубак, яны перасталі зусім падаваць прыкметы жыцьця. 3 абодвух бакоў рабіліся спробы вярнуць фаварытаў да прытомнасьці. Бохан абмяк у ненатуральнай позе, а каўнісваарскі прадстаўнік заходзіўся сьлінаю. 3 маёй ініцыятывы мы паклалі іх бокам, выявіўшы пры гэтым, што абодва пасьпелі абмачыцца.
Між тым Эркі, запінаючыся, патрабаваў дабаўкі. Як і брат, ён амаль страціў дар мовы, але я ўсё ж зразумеў чаго ён хацеў, і паднёс яму кубак. Эркі выпіў, а пасьля вымавіў па-фінску, але зь нейкім дзіўным замежным акцэнтам, што кубак запойнага чэмпіянату дастаецца лясным саамам з Сатаярві.
Заўзятары з Каўнісваары ды Паялы павярнуліся да мяне. Я, у сваю чаргу, павярнуўся да Ніілы. Ён кіўнуў і пацьвердзіў што ўсё сыходзіцца. Эркі выпіў на адзін
кубак больш за астатніх. Эркі, ледзь варочаючы языком, з ухмылкаю абвесьціў што ніколі ў жыцьці так не напіваўся. Сацыяліст ён або камуняга — гэта ён вырашыць апасьля, бо цяпер яму трэба, шчыра кажучы, адліць.
Мы зь Ніілам дапамаглі Эркі выбрацца на дах. Зломленыя каўнісваарцы засталіся й пачалі з роспачы выпіваць, абмяркоўваючы нядаўнія выпадкі самагубстваў. Тут Бохан пачаў ванітаваць, і паяльцы. заўважыўшы гэта, прачысьцілі яму рот, каб хлопец не задыхнуўся. Кісласалодкі прыпах паведаміў пра тое, што ў народу пачалася ўжо срачка. Пераможаны каўнісваарац выглядаў падазрона белым, але ўсе верылі, што моцнае сэрца лыжніка не падвядзе. Астатнія храплі як сьвіньні— хто з расплюшчанымі, хто з заплюшчанымі вачыма — у шчасьлівым няведаньні наконт заўтрашняга дня.
А каля сьцяны калектару прымасьціўся Эркі, размалёўваючы восеньскую ноч дымнымі мазкамі. Я шчыра павіншаваў яго зь перамогаю, і тут мне ў галаву прыйшла адна ідэйка. 3 урачыстым выглядам я абвесьціў што ў якасьці пераможцы моладзевага чэмпіянату Эркі чакае прыемны дадатковы прыз, а менавіта — месца бубнача ў самым пэрспэктыўным моладзевым рокгурце Паялы.
Нііла адкрыў быўрот, але я пасьпеў штурхнуць яго ў бок, і ён прамаўчаў. Эркі адказаў што бубнавых палачак ён нават і на фота ня бачыў. Але я супакоіў яго тым, што
калі ўжо ён можа ўпраўляцца ў такім стане зь пісюном, дык і з бубнаваю палачкай справіцца. Эркі так затросься ад сьмеху, што струмень паляцеў у розныя бакі, — на тым і пагадзіліся.
У наступны панядзелак на абедзенным перапынку адбылося нараджэньне нашага рок-гурта. Мне гэты дзень запомніўся з шэрагу прычынаў. Хоць з нашага чэмпіянату мінула ўжо два дні, Эркі ўсё яшчэ змагаўся з бадуном. Гэта яшчэ нічога ў параўнаньні зь ягоным братам Боханам, які кожны раз, ванітуючы, бажыўся, што завяжа, і ён насамрэч завязаў — на некалькі тыдняў. Хлопец з Каўнісваары змагаўся з наступствамі паводле жорсткай праграмы практыкаваньняў: ён бегаў па гіганцкіх балотах у бацькоўскіх гумавых ботах, набіўшы іх для цяжкасьці камянямі, калоў дровы напераменку то праваю, то леваю рукою, а яшчэ скруціў з ровара седала, каб не адпачываць без патрэбы, і езьдзіў так у паяльскую школу, дыхаючы ўдвая радзей.
Калі Эркі даведаўся, што іграць трэба ажно дзьвюма палачкамі, ён хацеў быў ужо біць адбой — гэта ж удвая болып, чымся дамаўляліся. Напрыканцы ён здаўся ды зь неахвотаю ўсеўся за школьныя бубны, учапіўся за палачкі, быццам гэта былі сякеры, і з усёй моцы пачаў дубасіць па літаўрах. Усё закружылася ў тарнада: штатывы, талеркі ды астатнія прыбамбасы. Эркі замер на хвіліну з адсутным выразам уваччу. Пасьля з упэўненасьцю канстатаваў, што бадун нібы пачаў адпу-
скаць. 3 энтузіязмам сабраў назад бубны ды паўтарыў спробу, але вынік быў такім самым разгромным. Між тым ад галаўнога болю не засталося амаль што ні сьледу. Казырна! Яіпчэ хвілінку пайграць, дык тады, можа, і трэсьці перастане, і ў пот кідаць ня будзе.
Я ўзяў басуху ды паспрабаваў унесьці хоць якую складнасьць у ягоны амаль нулявы рытм, а Нііла з Холгеры запаўнялі паўзы гітарамі. Пра прытрымліваньне танальнасьці ў нас і гаворкі не ішло — да гэтага было яшчэ далёка. Эркі, здавалася, зусім забыў пра нашае існаваньне: перакошаныя вочы, высалаплены язык, разьдзьмутыя шчокі. У яго, такім чынам, зь першага разу атрымалася зрабіць такі самы дэбільны выраз твару які бывае ва ўсіх прафэсійных бубначоў падчас ігры, хоць астатні час яны выглядаюць як нармальныя людзі.
Без папярэджаньня, у самы разгар сола Холгеры, Эркі нечакана кінуў палачкі ды пачаў расшпільваць рамень. Мы зьбянтэжана змоўклі. Эркі сказаў, што рок-музыка — самая ачмурэнная штука з тых, што ён спрабаваў у жыцьці, уключаючы п’яныя гулянкі ды ананізм. 3 асалодаю ад сэксу ён, праўда, параўнаць ня можа, 6о сам не спрабаваў, але ён усё ж думае, што гэта поўная бздура — бо ўжо залішне рэклямуюць гэтае траханьне.
Я папрасіў яго сыграць яшчэ раз, толькі цяпер ужо з зададзенаю частатою. Эркі крыху павагаўся, але сыграў усё ж зноў. У выніку атрымалася яшчэ горш — нібы ў пекле спрацавала сыгналізацыя. Ад бубнаў на ўсе бакі
паляцелі шчэпкі, на скураным пакрыцьці зьявіліся яміны, вінты на штатывах разбоўталіся, а самі штатывы разваліліся на часткі. Я глянуў на Ніілу. Той пакруціў галавою. Такой нерытмічнай, нечалавечай какафоніі мы й блізка не выконвалі. Холгеры ўжо пасьпеў адключыць гітару ды пачаў складваць яе ў футарал. А за ім ўсьлед і Нііла. Сам жа я пачаў думаць, як нам ветліва адшыць Эркі, каб не пакрыўдзіць яго. Сказаць, што ганаровая ўзнагарода была толькі на адзін дзень? Чаму б і не. Ён проста ня так усё зразумеў.
Эркі, аднак, мяне апярэдзіў. Ён падняўся, ды не пасьпеў я й слова сказаць, як ён ужо выйшаў з клясы, кінуўшы нам з напускным спакоем «убачымся».
У наступны момант з-за дзьвярэй данёсься зларадны рогат. Ціхі й трыюмфальны. Празь дзьвярны праём я ўбачыў, як на Эркі наваліўся Уфэ са сваім сябруком Ёўка. Яшчэ некалькі ягоных паплечнікаў стаялі побач. Двое рынуліся да Холгеры ды кінулі яго на падлогу, зрабіўшы захват за шыю.
— Ну што, сысункі! — зласьліва зашыпелі яны.
Я не на жарт перапужаўся. Жывот уцягнуўся, сасуды сьціснуліся, рыхтуючыся прыняць удар. Няма нічога горшага за няведаньне. Калі ты ня можаш ведаць, колькі часу працягнуцца зьдзекі гэтым разам. Колькі сінякоў ты атрымаеш. Як балюча будзе. Ці пасьпее прыйсьці Грэгер.
За дзьвярыма пачуўся крык. Пранізьлівы лямант. Што гэтыя сукі робяць там з Эркі? Каб толькі не нажом!
У гэтую сэкунду мне хацелася памерці. Пасьля я ўбачыў як яны адпаўзаюць па падлозе. Як Ёўка тупа моргае вачыма, а зь ягонага раздрапанага да мяса брыва ручаём цячэ кроў. Уфэ таксама плаваў у лужыне крыві ды енчучы зьбіраў у ёй аскепкі пярэдніх зубоў.
Паплечнікі адступілі назад, спалатнелыя ад страху. Эркі, пакульгваючы, вярнуўся ў клясу зь ніжняй губы й падбародка сачылася кроў.
— Больш яны чапляцца ня будуць, — спакойна сказаў ён.
РАЗЬДЗЕЛ 15
— пра тое, як пасьля лазьні язык урэшце вызваліўся з кайданоў, ды пра тыя рэчы, якія абавязаны ведаць кожны малады чалавек
У маёй сям’і цяплілі лазьню кожны суботні вечар — традыцыя, якая, напэўна, прыйшла да нас яшчэ з паганскіх часоў. Апошнім часам, калі ў ся ■ стры адрасьлі цыцкі, яна парылася адна, а пасьля яе заходзілі я, маці й бацька. Мы напускалі жару, Ідуіуа, і пацелі ды церліся мылам, каб ачысьціцца ад бруду й сала, зьдзіралі старую скуру, дралі вяхоткаю сьпіны ды чырванелі, як разабраныя тушкі зайцоў Галоўнае правіла ў лазьні — не псаваць паветра. Гэтая мудрасьць таксама перадавалася ў спадчыну з пакаленьня ў пакаленьне, таму лепш ёй не пярэчыць, бо інакш могуць і з лазьні вышпурнуць.
Напрыканцы паддавалі яшчэ болып жару, так што рашчыняліся нават змылкі, і калі ты ўрэшце апалоскваесься крынічнаю вадою, то цела робіцца такім чыстым, іпто і ўявіць сабе складана.
Аднак гэтым вечарам усё пайшло інакш. Пасьля я зразумеў што бацька ўсё сплянаваў загадзя — нешта ўвесь час вітала ў паветры. Нэрвовасьць. Мы ўселіся ў прылазьніку, дзе ў куце стаяла пральная машына. Маці пасьпешліва сышла, было відавочна, што яна хацела
пакінуць нас адных. У бляіпанай печцы ўтульна гарэлі, патрэскваючы, палены. Адно дужа ўпартае яловае палена абсыпала падлогу вугольчыкамі, і бацька тушыў іх мокраю ступнёю. Мы засмажылі па кавалку каўбасы ды з асалодаю пачалі есьці, папаўняючы ў целе запасы солі, якія выйшлі ў лазьні з потам. Бацька расправіўся са сваім півам і пачаў зьмешваць гарэлку зь ліманадам. За ўвесь гэты час ён ня вымавіў ані слова.
У звычайны дзень я сышоў бы, пакінуўшы бацьку самога. Я ведаў што ён любіць адзіноту: можа гадзінамі сядзець перад печкаю ды глядзець на агонь, тоячы маркотныя думкі ў сваім угорскім сэрцы. Але гэтьш разам я адчуваў нешта новае. Гэта была тая інтуіцыйная сувязь, якая ўзьнікае паміж бацькам і сынам, калі яны пасядзяць пэўны час моўчкі. Тады яны ператвараюцца ў двух самцоў, прынюхваюцца да поту адзін аднаго, прыслухоўваюцца да дыханьня. Ты напружваеш цягліцы, а пасьля расслабляесься, і скрозь скуру й кроў да цябе даносіцца прыілушанае бурчаньне страўніка. Ты робісься арганікаю. Агаляесься. Сьціраеш з лоба зморшчыны ад будзённых фразаў.
Бацька кашлянуў, каб прачысьціць горла, але некалькі хвілінаў сядзеў моўчкі. Зноў кашлянуў, нібы разьмінаючы язык. Выпіў. Я падкінуў у агонь новае палена. Паглядзеў на запацелую шклянку з халодным напоем.
-— Цяпер, калі ты ўжо дарослы... — пачаўёнурэшце па-фінску.
Я не адказаў. Падумаў, іпто шчаціньня ў мяне пакуль яшчэ няма, але я пачаў грубіяніць, дый ступні значна павялічыліся, — першыя прыкметы ўзмужненьня.
— Ты, напэўна, часам задумваўся... Задаваўся пытаньнямі...
Я глянуў на бацьку ды са зьдзіўленьнем убачыў што ў яго ўздрыгваюць жаўлакі.
— Пытаньняміпражыцьцё... пралюдзей... Цяпер, калі ты ўжо падрос, табе трэба ведаць...