Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
схаваюць у руцэ цыравальную іголку, ты ідзеш побач, а яны ўтыкаюць яе табе пад вопратку глыбока ў скуру. Яшчэ іх забаўляла біць з размаху ў плячо так, што боль не праходзіў пасьля гадзінамі.
Гэтыя каты нутром чулі сваю ахвяру. Яны адразу ж вылучалі белых варонаў, адсартоўвалі адзіночак, летуценьнікаў з чулаю душою, залішне разумных. Адною зь іхніх ахвяраў быў Ганс, маўклівы хлопец, які зболыпага кантактаваў зь дзяўчатамі. Перасьледнікі ўсталявалі татальны кантроль над ягоным жыцьцём і запалохалі да такой ступені, што ён больш не наважваўся сам выходзіць у калідор. Ён спрабаваў схавацца за сьпінамі сяброў трымацца ў самай сярэдзіне статку, як слабая антылёпа. Толькі праз шмат гадоў калі ён зьехаў у Стакгольм, ён змог адкрыць сваю гомасэксуальнасьць.
Другой ахвяраю быў Мікаэль. Таксама нясьмелы й замкнёны ў сабе хлопец, які ня мог адказаць. Ён быў не такі, як усе, было бачна, што й сам ён так лічыць. Неяк падчас заняткаў калі настаўнік працы выйшаў з клясы, Мікаэля абкружыла цэлая банда. Пад правадырствам Уфэ, галоўнага садыста клясы, яны прыняліся выпрабоўваць на сваёй ахвяры прыёмы задушэньня. Уфэ павольна сьціскаў прапахлымі тытунём пальцамі кволую шыю — усё мацней і мацней, пакуль небарака не заквакаў жабаю. Аднаклясьнікі стаялі й глядзелі, але ніхто й слова не сказаў. Замест гэтага ўсе назіралі зь відавочнаю зацікаўленасьцю. Вось што, значыцца, адбываецца, калі цябе душаць! Глянь, як у яго вырачыліся во-
чы! Неўзабаве япічэ некалькі хлопцаў захацелі паспрабаваць. Ім нават ня трэба было ўтрымліваць сваю ахвяру: хлопца ўжо паралізавала ад жаху. Чорт, ён зараз пачне ванітаваць, лепш яго, пэўна, адпусьціць. Можа, хтонебудзьяшчэ? Давай паспрабуй! Глянь на «батаніка», што, перапужаўся? Рукі сюды, ніжэй, тут не сасьлізгвае. Кх-кх, кх-кххх! I ты давай, ён усё роўна нікому ня вякне! Сьмешна, што за шыя, такая кволая, халера!
Настаўнікі, напэўна, здагадваліся, што адбывалася ў калідорах, але не наважваліся ўмешвацца. Некаторым і самім даставалася. Адну настаўнічку з паўднёвай Швэцыі сыстэматычна даводзілі да гістэрыкі, і яна штораз са сьлязьмі на вачах выскоквала з клясы. Вучні пагардліва хмыліліся ёй у вочы, што б яна ні казала, адмаўляліся выконваць заданьні, хавалі ейныя кніжкі, рабілі непрыстойныя заўвагі, бо яна была ня замужам, падкідвалі ёй у торбу парнаграфічныя здымкі ды шмат яшчэ чаго такога ж кшталту. У гэтую гульню ўцягвалася ўсё больш і больш вучняў, як толькі ім падварочваўся шанец. Зусім звычайныя хлопцы й дзяўчаты. Mae аднаклясьнікі. Заводзіліся з паўабароту, іх ажно расьпірала зь сярэдзіны. Часам паветра распалялася да такой ступені, што ў клясе было цяжка дыхаць.
Як толькі я пачуў сола Холгеры, адразу зразумеў, што хлопца чакаюць непрыемнасьці. Вось такія хлюпікі звычайна й робяцца ахвярамі катаў, тыя, хто залішне вылучаецца з натоўпу. Я й раней бачыўяго ў школьных
калідорах, але асаблівай увагі не зьвяртаў. Ён быў крыху дзіклівы, аднак даволі ветлівы. Адзін з тых вясковых ціхоняў, якія пераважна трымаліся паасобку, зьбіраліся групкамі ў кутах і нешта мармыталі адзін аднаму пафінску. Яны заўсёды пачуваліся няўтульна ў Паяле, ра ённым цэнтры. Холгеры расказаў мне пра цяжкасьці, зь якімі ён сутыкаўся ў першыя тыдні кожнага навучальнага году. Усе тры летнія месяцы ён размаўляў па-фінску, a тут раптам трэба перабудоўваць мозг на швэдзкую. Першыя два тыдні ён блытаўся ў словах, гарадзіў памылкі, таму самым надзейным было маўчаць.
Холгеры жыў у Кіхланкі, і *мы часта стаялі разам на прыпынку, чакаючы аўтобус. Мы гаварылі звычайна пра музыку. Я пацікавіўся, адкуль ён умее граць на гітары, а Холгеры адказаў што гітара была бацькава. Той памёр некалысі гадоў таму, але што дакладна зь ім здарылася, Холі еры не хацеў расказваць. Самымі яскравымі дзіцячымі ўспамінамі было, як ён сядзіць у бацькі на каленях і слухае, як той грае заліхвацкія песьні, як весела выкрыквае словы, ахоплены п’яным запалам, як выцірае сьліну з вусоў, падстрыжаных манікюрнымі нажніцамі, а пасьля частуе сына ляндрынкамі. Калі бацька памёр, гітара засталася вісець на сьцяне. Холгеры зьняўяе аднойчы, перабраў пальцамі струны, і яму падалося, што ён чуе татаў голас, які ляціць аднекуль з глыбіні лясоў дзе бацька знайшоў урэшце свой спакой.
Маці Холгеры выйшла датэрмінова на пэнсію — здалі нэрвы, — а сын застаўся для яе адзінай уцехай у
жыцьці. Таму калі Холгеры захацелася электрагітару ды ўзмацняльнік, маці адразу ўсё набыла, хоць у яе самой грошай не ставала нават на вопратку ды абутак.
Як і я сам, Холгеры гадзінамі сядзеў перад радыё. Ставячы пальцы на сваё разуменьне, ён іграў сольныя партыі ды быўу сваім фантазійным сьвеце сапраўднаю супэрзоркаю, геніяльным выканаўцам, перад якім публіка слупянела ў захапленьні. Гэта стварала ў нашай групе пэўныя праблемы. Ніілу трэба было яшчэ шмат пацець на сваёй гітары, каб навучыцца хутка мяняць акорды. Холгеры быў куды спрытнейшы ў тэхніцы, але, з іншага боку, быў глухі да таго, што рабілі астатнія. Ён пачынаў або залішне рана, або са спазьненьнем, і амаль ніколі ня ўпісваўся ў мэлёдыю. Я спрабаваў быў па-сяброўску паразмаўляць зь ім на гэты конт, але ён або ня слухаў або толькі загадкава ўсьміхаўся. Холгеры быў з тых людзей, каму цяжка быць простымі. Ен нібы карункі выплятаў са сваёй музыкі. Просіш яго ўзяць ноту, а ён табе акорд, падстроісься пад ягоны акорд, а ён табе адразу рыф, прыйшоўся даспадобы рыф, як Холгеры кідае яго й выдае сола або робіць пераход у іншую танальнасьць. За ім немагчыма было ўгнацца. Першы час Нііла адчуваў да Холгеры непрыязь — рэч, вядома, была ў зайздрасьці, — але разам з тым ён разумеў, што бяз гэтага хлопца нам не абысьціся.
Нярэдка па вечарах Холгеры сядаў на рассоўную канапу ў сябе ў Кіхланкі й даставаў гітару памерлага бацькі. 3-пад ягоных хлапчуковых пальцаў пачыналі
вялізнымі матылямі вылятаць акорды. На лёгкіх крылах яны падымаліся над крэсламі й канапамі, падляталі да печкі, на якой булькаў чыгунок з бульбаю, кружыліся над насьценным календаром, ківачом і тканым пано, над газэтнаю выразкаю з партрэтам каралеўскай пары ды выявак> куміра моладзі Гонкена Гольмквіста, прынюхваліся да хлеба й збаноў на стале, імкліва ныралі да начнога гаршчка й веніка, праносіліся каля школьнага ранца й гумавых ботаў, падымаліся зноўку ўверх, да маці ў фатэлі, рабілі кола над ваўняным клубком і сьпіцамі ў жвавых руках, пасьля кідаліся да вазонаў з кветкамі — бягоніі ды цешчынага языка, — падымаліся да акна, мімаходам глядзелі на паплавы, бярозы й пяшчотнае вечаровае сонца, праляталі каля швейнай машынкі, побач з драўлянаю скрыняю радыётрансьлятара, каля адзежнай шафы са скрыўленымі дзьвярыма, а пасьля зноў вярталіся ў гітару у змрочную сьвідравіну, каля выхаду зь якой ужо цясьніліся новыя матылі — у чаканьні падарожжа.
РАЗЬДЗЕЛ 14
— пра дзікую сутычкуў паяльскім калектары <)ы пра тое, як мы неўспадзеўкі атрымалі бубнача
He зважаючы на заклікі Лестадыюса ды перасьцярогі Міністэрства аховы здароўя, нягледзячы на шматлікія горкія прыклады сярод сваіх родных і знаёмых, некаторыя з маіх аднаклясьнікаў панадзіліся выпіваць па выходных. Турнэдален належыць да таго гарэлачнага геаграфічнага поясу, які цягнецца праз усю Фінляндыю й заходзіць углыб Расеі, таму галоўнаю справаю нашых старшаклясьнікаў у вольны час было надрацца. У часе перапынкаў гэтыя выпівохі-пачаткоўцы, якія знайшлі ўжо свой шлях выратаваньня, прапаведвалі сябрам «Эвангельле 0,75», а дрэнны прыклад, як вядома, заразны.
У гэты час хлопцы з Каўнісваары пачалі распускаць чуткі пра тое, што яны зь лёгкасьцю перап’юць каго заўгодна ва ўсім Норботэне. Доказы прыводзіліся бясспрэчныя. Летась яны завіталі ў Еліварэ й Кіруну ды перапілі там усіх сваіх субутэльнікаў, нават юнакоў з прасьпіртаваных шахцёрскіх сем’яў, у якіх у родзе былі яшчэ й чыгуначнікі, а калі ўжо гэтыя не ўстаялі, які ўвогуле можа быць сумнеў.
Каўнісваарцы зарваліся ўрэшце канчаткова: казалі, што гатовыя кінуць выклік кожнаму, хто ўсумніцца
ў іхняй перавазе. Крыху паразважаўшы, паставіць нахабнікаў на месца вырашылі два браты з Паскаянкі. А яны лічылі сябе ня толькі добрымі знаўцамі выпіўкі, але й майстэрскімі арганізатарамі, таму браты надумалі абвесьціць «запойны» чэмпіянат раёну.
Навіна хутка дайшла да ўсіх моладзевых груповак у акрузе. Правілы былі простыя: юнацкі чэмпіянат, удзельнікі не старэйшыя за дзявятую клясу. Навіна кацілася між тым далей: спаборніцтва абмяркоўвалі ўжо ў аўтобусах, за гульнёю ў покер і нават у спартовых сэкцыях. Прадстаўляць сваю мясцовасьць мог толькі адзін удзельнік, таму сьпярша прайшлі жорсткія адборачныя спаборніцтвы. Неўзабаве, вечараім пятніцы на пачатку кастрычніка, прыйшоў час самога фіналу.
Спаборніцтва мусіла адбыцца ў старым паяльскім калектары. У той час ён стаяў каля абрыву ракі непадалёк бажніцы — чырвоны цагляны будынак, прасякнуты ледзь чутным, але ўсё ж выразным пахам лайна. Таму мясцовая братва аблюбавала калектар для таго, каб гатаваць брагу: скрозь патаемны люк на даху яны прабіраліся на гарышча, у свой зацішны куток. Там біклагі з бражкаю маглі бесьперашкодна прэць днямі, 6о дражджавы пах перамешваўся з клаачным водарам.
Я сябраваў з паскаянскімі братамі, таму пагадзіўся дапамагаць ім з рыхтаваньнем пры ўмове, што нам зь Ніілам дазволяць папрысутнічаць на чэмпіянаце. Мы зьнесьлі біклагі ўніз і напоўнілі іх вадою; выраб самой брагі даверылі больш дасьведчаным таварышам. Пякарскія
дрожджы й цукар, а ў некаторыя пасудзіны — нават бульба ды разынкі. Закваску пакідалі на пару тыдняў, каб тая настаялася ды набралася водару й мацунку. Ачышчэньне самагону было не для братоў з Паскаянкі. Праўда, трое хлопцаў зь іхняга кварталу гналі свой напой пад фірмоваю назваю «ХіЛаГу» (у гонар саміх сябе) і нават з самапальнаю этыкеткаю, але сівухі ў ім было столькі, што валасы старчма станавіліся. Старэйшы брат, які больш кеміў у тэхніцы, таксама паспрабаваў аднойчы выгнаць самагон, употай змайстраваўшы апарат у сваёй рамеснай вучэльні. Агрэгат ён паставіў на пліту ў гаражы, але недастаткова шчыльна прыкруціў трубкі, таму пары этанолу загарэліся ды ўся гэтая чартаўня ўзьляцела ў паветра. У лякарні хлопец патлумачыў, што свае шматлікія апёкі ён атрымаў калі перакуліў на сябе чыгунок з гарачаю бульбаю, а што да дражджавога паху на адзеньні, дык гэта ад мамчынай закваскі, якую ён на сябе выліў каб астудзіцца. На памяць пра гэтую гісторыю ён атрымаў мянушку Бохан ды бурыя плямы на безвалосай руцэ.