Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
Наступныя тыдні далі неверагодны ўраджай. Безьліч пацукоў трапляла ў ваду, яны скрэблі кіпцюрамі сьценкі
вёдраў слабелі й танулі. Патанулыя пацукі выглядалі значна болып прыемна за раздушаных у пастках. Сьпярша сама іх колькасьць выклікала ў мяне агіду — пара кіляграмаў штодня. Але я прызвычаіўся. Дапамагала таксама думка пра грошы, якія падалі ў маю бляшаную скарбонку, — грошы, якія ўсё выразьней прымалі абрысы гітары.
Цяпер ужо Гайнц ня мог не заўважыць посьпехаў нашай пацучынай вайны. Цішыня ўхаце парушалася толькі зрэдку, калі якому-небудзь малому сьмельчаку шэнціла перайсьці цераз міннае поле. Але й тады небарака звычайна трапляў у адну з пастак у хаце ўжо наступнага дня. Ганс пачаў высыпацца, друкарка грукатала як стары кулямёт, а ўся вэранда прапахла сродкам ад камароў якіх была ўжо цьма. Часам Гайнц вымаў з машынкі аркуш і вагнэраўскім голасам зачытваў урывак, каб праверыць рытм і гучаньне тэксту. Эмацыйна стрыманая, але моцная проза пра паходы ды ваенныя пераходы, суровыя карціны зімовых баёў у Фінляндыі, мароз і вострая ігліца ў коўдры, месцамі грубы салдацкі гумар, салодкія мары ў смуродных казармах і часам рамантычныя ўстаўкі пра фінскіх прыгажунь, якія кормяць параненых герояў або лашчаць пічаку нямецкага салдата ў цемры палявой сталоўцы.
Між тым я працягваў удасканальваць мэтады лоўлі. Напрыклад, я заўважыў, што вёдры можна было не хаваць пад травою. Г Іацукі туды ўсё роўна траплялі. Думаю, яны проста не пасьпявалі прытармазіць — несьліся сваёй
сьцежкаю ды правальваліся ў вядро, хоць адтуліна ў ім і не была прыкрытая. Аднак старыя маршруты яны больш не выкарыстоўвалі, бо ўсе іх знаўцы пакрысе загінулі. Пацукі пракладалі новыя сьцежкі, і мне даводзілася высочваць іх і ўвесь час перасоўваць вёдры.
Яма ў лесе зь неверагоднаю хуткасьцю запоўнілася пацукамі. Я засыпаў яе ды выкапаў новую. Неўзабаве яна таксама была поўная. Магілы разрывалі лісы: яны даставалі паўзгнілыя тушкі ды расьцягвалі іх на ўсе бакі. Неўзабаве пацучыныя жываты напоўніліся лічынкамі мухаў, якія кішэлі пад тонкаю скураю. Сонца таксама падмагло, і калі вецер ішоў зь лесу, нягледзячы на адлегласьць можна было адчуць салодка-кіслы моташлівы смурод.
Гайнц знайшоў выйсьце. Ён выцягнуў каністру й да краёў напоўніў яс бэнзінам. Я рэгулярна насіў яе ў лес і апырскваў яму палівам. Пасьля кідаў уніз запалку. 3 глухім уздыхам агонь ахопліваў груду целаў і яны згаралі ў амаль нябачным полымі. Скуркі апальваліся ды пачыналі трашчаць, вусы скурчваліся й плавіліся, з вачніцаў выскоквалі мурашы ды загараліся, дрыгаючы лапкамі, лічынкі выгіналіся ды спрабавалі ўпаўзьці, але з шыпеньнем смажыліся ў полымі, кукалкі лопаліся, a недаразьвітыя сьляпыя гнаявыя мухі сутаргава дрыгалі мяккімі цельцамі. Дым быў чорны й густы, і смурод поўсьці ды запечанай крыві адразу ж нацягваўся ў вопратку, калі я падыходзіў залішне блізка. Дым уздымаўся сярод верхавін дрэваў як злавесны дух, як бог вайны, як
разрослая цень кашчавай, якая паступова аддалялася ды распускалася ў паветры, пакідаючы толькі прысмак тлустай сажы на языку. Калі агонь дагараў, я прысыпаў яму зямлёю ды мохам, а зьверху прывальваў цяжкімі камянямі, каб нават лісам не захацелася туды лезьці.
Я мусіў думаць пра грошы. Так было лягчэй. Лічыў хвасты, зьбіраў іх у вязанкі ды атрымліваў за іх купюры ад шаноўнага спадара, які па вечарах сядзеў на ганку ды пацягваў каву. Усяго толькі сэзонная праца. Ня горшая, скажам, за ачыстку прыбіральняў у паяльскім кэмпінгу.
Пасьля вячэрняга агляду пастак я звычайна сядаў у хаце ды заводзіў старэнькі бабіньнік, на які я запісаў найлепшыя мэлёдыі з «Топ 10». 3 салодкаю дрыготкаю слухаў я чароўныя, дзівосныя гукі электрагітары — то рэзкае мяўканьне, то воўчае выцьцё, a то гук бормашыны або стракатаньне мапэда на прасёлкавай дарозе. Я няблага пераймаўяе гучаньне на сваёй акустычнай гітары. Аў гэты момант на сядзібе ў ваду трапіў першы пацук. Вось ён паплыў. Паплыў. Паплыў.
Аднойчы раніцай у сярэдзіне ліпеня я наткнуўся на пацучыную сьцежку нябачнай дагэтуль шырыні. Яна праходзіла ад л.есу да бульбянога поля, уздоўж неглыбокай канавы, і была добра схаваная ў траве. Тут і там у яе ўліваліся іншыя сьцежкі ад хаты й прыбіральні, ды ўрэшце яна ператваралася ў неверагодна шырокую шашу. Добра пратаптаная вуліца, галоўная пацучыная
магістраль. Я ішоў па ёй, згараючы ад нецярпеньня. Уздоўж адрыны, усё яшчэ да паловы заваленай зьляжалым сенам. Тут я спыніўся. Ад адрыны цягнулася яшчэ адна сьцежка. Амаль такая самая шырокая. Я мог паклясьціся, што раней яе там не было. Сьцежка абгінала камень, спускалася ў западзіну ды падымалася з другога боку. I там, за колькі мэтраў да бульбянога поля, абедзьве сьцежкі аб’ядноўваліся. Зьліваліся ў адну агромністую шматпалосную магістраль.
Я зразумеў што рэч была ў бульбе. На полі зелянела высокае бацьвіньне: калі ўдаву паклалі ў шпіталь, яе сваякі працягвалі даглядаць бульбу, і вось цяпер пад зямлёю сьпелі жоўтыя сопкія клубні. Пацукі бегалі на поле ды жывіліся бульбаю ночы напралёт. Чмякалі й грызьлі, а пасьля трухалі паціху з набітым чэравам у свае хованкі.
Нельга марудзіць ані хвіліны. За паўгадзіны я адшукаў іржавы бэнзінавы бак, а пасьля ледзь не да вечара правазіўся зь ім, каб расьпілаваць на дзьве паловы. Цяпер заставалася толькі закапаць. Пасярэдзіне магістралі. Зямлю я загружаў у вазок ды цягнуў у лес. Добра ўпарыўшыся зь ямаю, я мог урэшце апусьціць туды бак і прысыпаць па краях зямлёю. ГІасьля я пачаў цягаць ваду — вядро за вядром, пакуль не запоўніў бак напалову.
Ужо вечарэла, друкарка даўно змоўкла, на ганку нікога не было. Сьціскаючы ў руцэ хвасты злоўленых за дзень пацукоў я пастукаў у дзьверы ды зайшоў
Гайнц быў заняты зборам рэчаў. Пасярод пакою стаяў заплечнік, а на крэслах і на стале ляжала вопратка. Г'айнц пасьпешліва сунуў мне грошы ды сказаў, што мусіць на тыдзень з’езьдзіць у Фінляндыю, каб пакапацца там у архіве. Яму трэба было дазнацца пра ўнутраны лад вясковага жыцьця, якім ён быў да таго, як вёску спалілі, a таксама прагледзець сьпісы насельніцтва. У сваіх творах Гайнц ставіўся да падрабязнасьцяў дужа акуратна — так мусіць рабіць кожны праўдзівы пісьменьнік, але, на ягоную думку, шмат хто гэтым грэбуе, асабліва маладыя празаікі. Гайнц запытаўся, ці не пагляджу я за хатаю.
Я згадзіўся, і Гайнц паказаў мне, дзе будзе ляжаць ключ. Між тым я раптам адчуў невялікую млосьць. Боль сьціскаў галаву, падпахі здранцьвелі. Пэўна, набліжалася навальніца. Я выйшаў на ганак і ўбачыў, як зь фінскага боку на нас рушыла віхравая навальнічная хмара. Яна нагадвала слуп дьіхму з вугольнае ямы, толькі шырэйшы й мацнейшы. Пачулася прыглуіпанае вуркатаньне, як ад полчышча рускіх ганкаў. Гайнц таксама выйшаў і стаў побач. Нечакана ён паклаў руку мне на плячо, амаль па-бацькоўску. Паветра зрабілася цяжкім, дыханьне запаволілася. На лобе прастугпў пот. 3 чорнай гушчы хмараў залатымі рыбкамі выскоквалі бліскавіцы.
— Зірні! — паказаў на неба Гайнц.
У колькіх кілямэтраў ад нас у неба ўзьняўся слуп ды му. Дрэва, лясны гай? А можа, дом? Няўжо гарэў дом? I ў адно імгненьне навальнічная хмара ператварылася ў дым ад пажараў, усю Фінляндыю ахапіла полымя, яна гарэла
ў пякельным агні. Гайнц застыў у нерухомасьці. Халодныя шэрыя вочы глядзелі кудысьці ўдалечыню. Як дзьве круглыя манэты. Ён зьлёгку прыгладзіў рукою кончыкі вусоў. Адна з валасінак адарвалася. Ён узяўяе вялікім і ўказальным пальцамі, і ягоны погляд вярнуўся ў сучаснасьць. Валасінка была жорсткай і курчавай, як спаленая запалка. Ён моўчкі скруціў яе. Пасьля адпусьціў і яна зьнікла сярод успамінаў.
Зь першаю кропляю дажджу мяне пачало трэсьці. Вярнуўшыся дамоў на ровары, я рухнуў на кухонную канапу ды падцягнуў калені да падбародзьдзя, каб яны ня стукалі аб падлакотнікі. Калі загрукатала навальніца, маці прычыніла ўсе вокны й дзьверы ды выцягнула з разэтак усе штэпсэлі. Змрочная навальнічная хмара павісла над нашым домам. Дождж загрукатаў па даху, пачаў паліваць сшарэлыя аканіцы. Зноў грымоты, Я нацягнуў на сябе коўдры, і мяне то калаціла, то ліхаманіла. Маці прынесла вады й самарынскай солі, бо яна мае неверагодныя гаючыя ўласьцівасьці, нават большыя за тыя, што звычайна пішуць на пакунку. Нягледзячы на гэта, мая гарачка ўзмацнялася з кожным ударам грому. Непагадзь прыціснула наш край сваёй мокраю ступнёю з такою сілаю, што мая галава была гатовая выбухнуць. Зьяўляліся дзівосныя карціны: вядзьмаркі з агністымі абрысамі павольна плылі ў паветры. Яны грымалі ў руках нажы, якімі адразалі адна ад адной лусьцінкі, тонкія, як выразаныя лялькі. У нясьпешным танцы яны абціналі
адна адну, зьліваліся разам з адрэзанымі кавалкамі або іншымі вядзьмаркамі так, што іхнія целы ўвесь час мяняліся. Гэта была моташлівая, агідная сцэна, але спыніць яе было немагчыма. Нібы хтосьці кіраваў маім мозгам, нібы ў маім целе пасяліўся нейкі паразыт.
Маці рабіла выгляд, нібы ўсё нармальна, але сама выпраменьвала трывогу. Спрабуючы схаваць гэта ад мяне, яна бадзёра ўсьміхалася, але ніжняя губа пры тым моцна адтапырвалася, і за ёй можна было ўбачыць бліскучую сьлізістую абалонку. Яна была ўжо ў тым веку калі скура на твары пачынае абвісаць, як залішне вялікі швэдар. Калі яна сьмяялася, скура сьцягвалася ў клубок зморшчынак, і маці рабілася падобнаю да пянька, а іншых выразаўтваруяна не выкарыстоўвала. Затоеўяе былі прыгожыя валасы — ярка-каштанавыя, густыя, даўжынёю ніжэй за пояс. Калі маці начэсвала іх пышней і адзін з завіткоў спадаў ёй на твар, яна нагадвала кіназорку.
Мяне ўзялі дрыжыкі. Маці выйшла ў гасьцёўню, каб разьвесыді ў печы агонь, нягледзячы на тое, што была сярэдзіна лета. Пэўны час я чуў, як яна ломіць бяросту ды грукоча качаргою. Пасьля зрабілася неяк дзіўна ціха.
Кухня асьвяцілася яркім сьвятлоін. Нібы сонца прабілася скрозь хмары. Але за вакном па-ранейшаму ліў дождж. Перасільваючы боль, я сеў на канапе. Зьдзіўлена прыгледзеўся ды ўбачыў што зьзяньне ішло з гасьцёўні.
— Што гэта? — закрычаў я, але адказу не было. He адчуваючы пад сабою ног, я паплёўся на сьвятло.
Перад печчу стаяла маці — з качаргою ў руцэ, нібы фэхтавальніца са шпагаю. Сьвятло ішло зь печы. Жоўтабелае, нясьцерпна яркае.