• Газеты, часопісы і г.д.
  • Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

    Папулярная музыка зь Вітулы

    Мікаэль Ніемі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 278с.
    Мінск 2010
    50.37 МБ
    Шэрым хмарным травеньскім днём у Паялу з боку Корпіломбала прыйшоў бадзёры сухарлявы мужык. За сьпінаю ўяго вісела старамодная салдацкая торба, галава чужынца з кароткімі сівымі валасамі была пабітая непагадзьдзю ды нагадвала рунічны камень. У Наўрысаха ён спыніўся, выскаліўся на сьвінцовае неба й зрабіў пару глыткоў з паходнай флягі. Пасьля пастукаўся ў найбліжэйшую хату. Калі дзьверы адчыніліся, незнаёмец павітаўся з гаспадарамі на ламанай фінскай мове зь нейкім экзатычным акцэнтам. Мужчына прадставіўся Гайнцам, сказаўшы, што ён зь Нямеччыны, і запытаўся, ці не здаецца дзе-небудзь паблізу якое закінутае лецішча.
    Прагучала некалькі тэлефанаваньняў, і ўжо да вечара Гайнцу знайшлі дрэнна ўцепленую драўляную хату на ўскрайку вёскі. Гаспадыня, удава, якая выжыла з розуму, за апошнія гады нацягала ў хату сена й зямлі для кветніка, таму падлогу давялося добра памыць кіпнем з мылам, каб немец паіадзіўся гам жыць. Яму прынесьлі матрац і парцалянавы посуд, паклалі ў буфэт крыху прадуктаў павесілі фіранкі, а на двары пакінулі запас
    дроваў. За дадатковую плату яму прапанавалі падключыць электрычнасьць. Гайнц аднак адмовіўся: быўужо травень, і электрычнасьць яму была без патрэбы, бо ночы будуць сьветлымі да канца жніўня.
    Лазьню ж ён, наадварот, агледзеў з ахвотаю. Тая стаяла на ўзьлеску, пашарэлая ад часу, з закопчанымі дзьвярыма. Гайнц шырока расхінуў іх. Уцягнуў носам паветра. Адчуў лазьневы дух, і ягоны твар асьвятліла сумная ўсьмешка.
    — Sauna, — прамармытаў ён на сваёй экзатычнай фінскай. — Я ня парыўся ў лазьні ўжо бадай больш за дваццаць гадоў!
    I ў той самы вечар, седзячы ў засадзе зь Ніілам, мы назіралі як ён галышом пабег да Турнээльвэн, на якой яшчэ плавалі апошнія льдзіны, нырнуў даплыў да сярэдзіны ракі ды павярнуў назад. Пасьля ён выйшаў на бераг, сіні ад холаду ды са скурчаным чэлесам, зрабіў некалькі гімнастычных рухаў і толькі тады паскакаў назад у цяпло.
    Наступным днём на мытным складзе Гайнц набыў сьпісаную друкарку, старую чыгунную «Гальду». Паставіў яе на ганку, а пасьля сеў і некалькі гадзінаў барабаніў па ёй, любуючыся лугамі, на якіх усходзіла сакавітая зеляніна, і слухаючы звонкія трэлі краншнэпаў.
    Але хто ён насамрэч? Што ён тут рабіў? Неўзабаве пра загадкавага незнаёмца папаўзьлі розныя чуткі. Гайнц, напэўна, былы эсэсавец, які ў часе вайны
    служыў у Фінляндыі. Менавіта тады ён і вывучыў фінскую мову ды палюбіў лазьню. У канцы вайны, калі ягонай роце давялося адступаць ад фінскай арміі на поўнач празь фінскую частку Турнэдалену, прыгажосьць тутэйшай прыроды зрабіла на Гайнца незабыўнае ўражаньне.
    Адступаючы, немцы спалілі ўсё. Такі быў загад, тактыка выпаленай зямлі. Кожную хату й падворак, вёску за вёскаю, нават бажніцы, залівалі бэнзінам, пакуль усё ў акрузе не ператварылася ў мора агню. Уся паўночная Фінляндыя выгарала дашчэнту. Гайнц прыклаў да гэтага руку. А цяпер ён вярнуўся, каб занатаваць свае ўспаміны.
    Так казалі. Гайнц між тым трымаўся асобна. У спартовых шортах выходзіў на кароткі шпацыр, пад хіхіканьне малых, якія падглядалі з кустоў рабіў салдацкія практыкаваньні на двары, а пасьля сядаў за друкарку ды выдаваў аркуш за аркушам у строга адведзены для пісаньня час.
    Адзіным, што яму замінала, былі пацукі.
    Хата проста кішэла імі. У старой удавы было, несумненна, некалькі катоў але калі яе забралі ў вар’ятню, для пацукоў настала вольніца. Яны добра пачуваліся сярод сьмецьця, зьвілі гнёзды ў матрацы, прагрызьлі лазы ў падлозе ды пладзілі нашчадкаў. Гайнц паскардзіўся гаспадарам, і яны пазычылі яму старога вясковага ката, які, аднак, пры першай жа магчымасьці зьбег дамоў. Ідэю з пацучынай атрутаю Гайнц адпрэчыў: шмат якія пацукі
    здохлі 6 у сваіххованках пад падлогаю ды прасмуродзілі 6 пасьля ўсю хату.
    Неяк вечарам, у першы тыдзень летніх вакацый, я ўпотай назіраў за тым, як Гайнц сядзіць на ганку й стукае па сваёй машынцы. Грукат стаяў як ад дапатопнага матацыкла. Я пракраўся ўздоўж сьцяны дому спыніўся каля рога й пачаў асьцярожна падглядаць. Ен сядзеў да мяне ў профіль. Доўгі, востры, крыху сагнуты нос, акуляры ў стальной аправе й невялікая хмара ачунялай ад зімы машкары, якая вісела над ягонаю галавою, быццам німб са старых успамінаў.
    — Tule tanne sind! Хадзі сюды, — сказаў ён па-фінску, працягваючы друкаваць.
    Я аслупянеў баючыся варухнуцца.
    — Tule tanne! — паўтарыў Гайнц ужо загадным тонам. Ён больш ня стукаў па машынцы, зьняў акуляры ды ўтаропіўу мяне свой стальны позірк.
    Я выйшаў на слабых нагах. Стаяў там, як байструк, якога засталі за ганебнаю справаю.
    — Я буду даваць паўкроны за пацука, — сказаў ён.
    Я не зразумеў. Адчуваў што выглядаю дурным і напалоханым.
    — Тут разьвялося шмат пацукоў, — працягваў Гайнц. — Увесь час пішчаць і скрабуцца — спаць не даюць.
    Ён паглядзеў на мяне, ацэньваючы, падняўся з рыпучага крэсла ды падышоў бліжэй. Я не варухнуўся і, нягледзячы на страх, адчуваў нават нейкую ўрачыстасьць.
    Ён належаў да тыхлюдзей, да якіх хлопцы звычайна ставяцца з пашанаю. Спрытным рухам Гайнц дастаў руды, з пахам дарагой скуры гаманец і выцягнуў адтуль банкноту на дзесяць кронаў. Патрымаўяе перад маім носам, зусім нерухома, нібыта гэта быў гіганцкі матыль. Купюра была навюткая, бяз згінаў, такую ня часта ўбачыш. Як гэта толькі ёй удалося праехаць цераз усю Швэцыю бяз шкоды? Стары кароль у профіль прымружыў вока. Шэра-срэбны колер, тонкія, як валасок, лініі, высакаякасная папера з вадзяным знакам, які сінее на прасьвет. I раптам за гэтаю купюраю мне ўбачылася нешта іншае — электрагітара. Сапраўдная электрагітара, і толькі мая.
    Я ўзяў грошы. Баючыся скомкаць, я ня стаў запіхваць кутіюру ў кішэню. Я нёс яе дамоў асьцярожна заціснуўшы паміж вялікім і ўказальным пальцамі, каб не згінаць.
    Як усе вясковыя хлопцы, я добра ведаў, як можна забіць пацука. Кладзеш каля сьцяны чышчаную сырую бульбіну, а сам стаіш непадалёк з палкаю. Ціха й цярпліва чакаеш, пакуль пацук не выпаўзе з нары. Тады забіваеш яго. Калі адшукаеш сьвежую пацучыную нару, наліваеш туды некалькі вёдзер вады. Як пацук пачне тануць і пасьпяшаецца вонкі, тут ты яго й дзеўбанеш.
    У першы дзень я забіў такім спосабам тры пацукі, на наступны — два. Гайнц заплаціў мне са свайго пухлага скуранога гаманца, але выгляд у яго быў незадаволены. На ягоны погляд, мае мэтады былі старамоднымі ды неэфэктыўнымі. У той жа дзень Гайнц набыў
    у паяльскай гаспадарчай краме восем пастак са стальнымі спружынамі, удар якіх перабіваў пацукам хрыбет. Я навучыўся ставіць пасткі, каб не адбіць сабе пальцаў, і начапіў на кручкі кавалачкі сала, агрызкі сыру ды ўсё, што трапіла мне пад руку.
    Наступнаю раніцай я знайшоў шэсьць забітых пацукоў. Сёмая пастка засталася некранутаю, а восьмая спрацавала, але была пустою. Я выкінуў пушыстыя трупікі ў лесе ды зноў паставіў пасткі. Вярнуўшыся ўвечары, я знайшоў яшчэ чатырох пацукоў. Гайнц задаволена агледзеў адрэзаныя хвасты, адразу ж заплаціў і сказаў працягваць гэтую справу.
    Увесь наступны тыдзень я прыходзіў правяраць пасткі двойчы на дзень: раніцаю ды вечарам, і сярэдні ўлоў складаў каля дзесяці пацукоў Я ўвесь час пераносіў пасткі на новыя месцы: у буфэт, камору на гарышча, — аяшчэ ставіў іх звонку, пад ганкам або за дровамі. Тушкі забітых пацукоў былі надзіва вялыя — мяккія футравыя камякі зь перабітымі хрыбетнікамі ды сплясканымі рэбрамі. Часам здаралася, што востры стальны клямар прабіваў у скуры дзірку адкуль фіялетавым багавіньнем выпаўзалі кішкі. Тады ўжо трэба было набрацца мужнасьці ды начыста адмыць пастку. Праца ёсьць праца, нават калі яна гідкая.
    ГІа начахухаце зрабілася, натуральна, цішэй. Але не на сто адсоткаў. Колькі 6 пацукоў я ні забіваў на зьмену прыходзілі іншыя, нараджаліся новыя, на месцы забітых зьяўляліся госьці.
    Да таго ж зьявілася праблема, што рабіць з трупамі. Ліса не магла зьесьці ўсе, і хутка могільнік пачаў ужо добра сьмярдзець. Неўзабаве ўвесь узьлесак запаланілі вароны. Яны звычайна прыляталі на досьвітку, крычалі ды аглушальна каркалі, высьвятляючы сваю мудрагелістую варанячую герархію, і не давалі спаць яшчэ горш за пацукоў. Гайнц прынёс з адрыны лапату ды наказаў мне выкапаць падалей у лесе яму, куды б я выкідаў пацукоў.
    Было між тым самае лета. Над абшарамі птушыным прапэлерам вісеў жаўранак, у асіньніку сьвісталі й цьвяліліся шпакі, сітаўка цягала гнуткіх чарвякоў з бульбянога поля, а ластаўкі чысьцілі свае пёркі мэталёвага колеру. Аў гэты час пад зямлёю з галавакружнаю хуткасьцю пладзіліся пацукі.
    Зь цягам часуяўсё больш даведваўся пра пацучыныя звычкі. ІІІмат хто лічыць, што пацукі — дурныя хаатычныя стварэньні, якія спалохана ды бесталкова снуюць туды-сюды. Але пакуль я адшукваў месцы для пастак, я знайшоў некалькі пацучыных сьцежак. 1х звычайна ня так проста адшукаць — ледзь прыкметныя зьвілістыя тунэлі ў леташняй траве каля самай зямлі. Пацукі маюць уласныя дарогі, як мурашы й людзі, і неўзабаве я зразумеў, што калі на такой сьцежцы паставіць пастку, у яе амаль гарантавана патрапіць пацук. Такім чынам, каб лепей абараніць хату ад пацукоў, трэба замініраваць іх транспартныя шляхі.
    Гэтая тактыка працавала, аднак, напалову. Пасткі мелі адзін значны канструктыўны недахоп: злавіўшы ад-
    наго пацука, яны робяцца бясьпечнымі, пакуль ізноў іх не паставіш. А за гэты час пацукі маглі бяскарна прашмыгнуць у хату. Крыху падумаўшы, я прапанаваў Гайнцу адну ідэю. Ен з энтузіязмам яе прыняў.
    Мы пазычылі ў суседа некалькі памятых ацынкаваных вёдраў. Я закапаў іх у стратэгічна важных месцах акурат на пацучыных сьцежках такім чынам, каб край вядра быў на адным узроўні зь зямлёю. Пасьля я напалову напоўніў вёдры вадою. Зьверху я паклаў тонкім слоем жорсткую траву ды лісьце, каб усё выглядала як Ma­ra натуральней.
    Наступнаю раніцай я прыйшоў паглядзець. У першым вядры было шэсьць пацукоў. Яны боўталіся ў вадзе, ня здольныя ні дастаць да дна, ні ўскараскацца наверх, пакрысе абясьсілелі ды патанулі. У другім вядры ляжала пяць трупаў. А ў трэцім — яшчэ сем. Апошняе вядро працякло, і па ягоным дне скакалі два перапужаныя акрабаты — іх я расьціснуў абцасам. Дваццаць тушак, проста фантастыка! 3 пастак я выняў яшчэ чатыры, таму калі я адрэзаў хвасты ды прад’явіў іх Гайнцу ён з ахвотаю заплаціў мне ажно дванаццаць кронаў. Ягоны вузкі рот расьцягнуўся пры гэтым ва ўсьмешцы, якая зусім не вязалася з хмурым тварам, нібы воўк паспрабаваў расьсьмяяцца. Мёртвых пацукоў я закінуў у яму дзіравае вядро замяніў на новае, а пасьля раздабыўяшчэ некалькі бодняў і слоікаў ды ўкапаў іх у адпаведных месцах.