• Газеты, часопісы і г.д.
  • Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

    Папулярная музыка зь Вітулы

    Мікаэль Ніемі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 278с.
    Мінск 2010
    50.37 МБ
    Лазьня была зрубленая па-старому — курная хата зь бярвеньня; яна стаяла крыху наводдаль, на выпадак, калі хто незнарок пусыдіць пеўня. Сьцяна над дзьвярыма была чорнаю ад сажы. Трубы не было, дым з каменкі мусіў выходзіць праз тры дымаходы ў сьценах. Мужыкі пачалі распранацца: адныя вешалі вопратку на цьвікі, іншыя — складалі на драўляных лавах звонку; між тым камары проста ашалелі. Дзед, як гаспадар і галоўны
    лазеншчык, увайшоў першым і выграб зь печы апошні жар у бляшанае вядро. Пасьля ён выплюхнуў некалькі каўшоўвады на агромністую каменку, каб ачысьціць паветра. Пар узьняўся ўверх, падхапіў усё сьмецьце, што патрапіла ў паветра зь печы, і выцягнуў яго празь дзьверы й тры дымаходы. Напрыканцы дзед скінуў з палкоў мяшкі, якія абаранялі дрэва ад сажы ды заткнуў дымаходы анучамі.
    Натоўп мужыкоў унёс мяне ў лазьню ды адціснуў у куток на самым версе. Добра пахла смалянымі дровамі; калі я прытуліўся да сьцяны, то вымазаўся ў сажы. Палкі, як зьнізу, так і зьверху, наколькі мажліва займалі белыя мужыцкія азадкі. Тыя, каму месцаў не хапіла, мусілі сесьці на падлогу, і яны яшчэ доўга скардзіліся, што ім выпаў лёс, яшчэ горшы, чымся патрапіць у пекла замест выраю. Камарэча шэраю хмараю завісла ў дзьвярным праёме, але ў лазьню ўлятаць не наважвалася. Апошні прычыніў за сабою дзьверы, пакінуўшы звонку летняе вечаровае сьвятло, і ў лазьні зрабілася нечакана цёмна. Усе адразу сьціхлі, прасякнутыя нябесным таемствам.
    Пакрысе вочы прывыклі да цемры. Печка ірдзела, нібы алтар. Цеплыня ахінала цябе, як вялікі зьвер. Дзед схапіў драўляны коўш, нешта мармычучы сабе пад нос. Мужыкі пакруціліся на палках, распрасталі плечы, нібы рыхтуючыся да пакараньня. Драўляныя лавы жалобна зарыпалі пад іхнімі задамі. Дзед нясьпешна акунуў коўш у калодзежную ваду, пасьля зь неверагоднаю дакладнасыдю жвава выліў дзевяць каўійоў на камяні:
    адзін пасярэдзіне, па адным на кожны рог ды яшчэ па адным па цэнтры кожнага боку. 3 шалёным шыпеньнем на нас рынуўся nap, а на зьмену яму прыйшоў жар. Мужыкі застагналі ад асалоды. Па плячах, сьцёгнах, лабках і лысінах струменіўся пот, выступала соль і сьвярбела скура. 3 цэбра дасталі размоклы бярозавы венік і пачалі падсушваць яго на гарачых камянях. Лазьня напоўнілася водарам сонца й лета, а мужыкі загадкава заўсьміхаліся й шчасьліва заўздыхалі. Малады выхапіў венік і стогнучы пачаў перыць сябе па баках. Дрыготкім голасам ён запэўніў усіх, што гэта лепей за сэкс, пасьля чаго ўсе мужыкі нецярпліва закруціліся. Дзед выліў яшчэ дзевяць каўшоў на тыя самыя месцы, што й першы раз. Пар рынуўся ў лазьню, як добры смачны кухталь. Стогны ды ўздыхі ўзмацніліся, і ўжо некалькі мужыкоў пачалі клянчыць венік, a то скура ўжо так сьвярбіць, што можа незнарок лопнуць. Малады неахвотна аддаў венік і прапанаваў паклікаць сюды на дапамогу кухарак, бо ніхто іншы не лупцуе vihta больш жорстка, чым старыя бабы. Ад плясканьня веніка на ўсе бакі ляцелі пырскі поту. А дзед усё паддаваў, мармычучы сабе пад нос, дым клубіўся, нібы дух. Хтосьці паскардзіўся на холад у лазьні, дадаўшы, што ў такой сыдюдзёнай Ідуіуа яны даўненька ўжо ня парыліся, — гэта быў зразумелы ўсім знак, што тэмпэратура ў лазьні наблізілася да найвышэйшай мяжы. Жар быў такі ж бязьлітасны, як лестадыянская малітва. Мужыкі прыхіналіся, працівіліся жару ды ўпіваліся шчасьцем. На дзяснах зьявіўся прысмак
    крыві. Мочкі вушэй гарэлі, пульс калаціўся барабанным дробатам. Толькі з лазьні для сьмяротных прачыняюцца дзьверы ў вырай, прастагнаў нехта.
    Калі першая бура пачуцьцяў уляглася, пачалі абмяркоўваць розныя мадэлі лазьняў. Усе пагадзіліся з тым, што курныя лазьні значна лепшыя за дрывяныя печы ды за электраагрэгаты. Апошнія асабліва жорстка высьмейвалі — іх абзывалі тостэрамі ды вагоннымі радыятарамі. Некаторыя з уздрыгам прыгадалі сухія пыльныя дуХавыя шафы, у якіх ім давялося сядзець у паўднёвай Швэцыі. Пасьля адзін мужык расказаў, як парыўся ў юрмліенскім горным гатэлі: печ там была нарвэская й дужа нагадвала дапатопную цэнтрыфугу. Каменка была з камароў нос, і месца там было ня больш як для двух камянёў дый тое, калі адзін зь іх паставіць старчма. Яшчэ адзін мужык з жахам прыгадаў як тры месяцы адпрацаваў на будоўлі на Готляндзе. I ён ніводнага разу ня змог там памыцца, бо культура лазьні яшчэ не прыйшла ў тыя дзікія мясьціны. Замест гэтага народ ляжыць там у так званай ваньне ў бруднай вадзе.
    Дзед, перастаўшы на нейкі час паддаваць жару, папракнуў сыноў што некаторыя зь іх і самі ўсталявалі электрапечы ў сваіх новых дамах і што, такім чынам, турнэдаленская культура цяпер асуджаная на хуткае выміраньне. Абвінавачаныя сыны ў сваё апраўданьне сказалі, што электракаменкі яны купілі ў Фінляндыі, a там яны, маўляў неперасягнутай якасьці, зусім ня горшыя за сваіх дрывяных калегаў, і што яны атрымалі
    найвышэйшую адзнаку — пяць бярозавых венікаў зь пяці — у фінскім лазьневым часопісе «Саўналехці». На што дзед з хмурным відам адказаў, што электрычнасьць — самае дурное вынаходніцтва, якое прыйшло да нас з паўднёвай Швэцыі, ад яго марнеюць і чалавек, і жывёла, а працоўны люд — мужыкі й бабы — робяцца кволымі ды нямоглымі, яны горш пераносяць холад і ня бачаць больш у цемры, дзеці ж глухнуць ад шуму ды адмаўляюцца есьці тухлую ежу, — адным словам, ідзе вынішчэньне турнэдаленскай трываласьці ды цярплівасьці, бо ўсё цяпер у шалёным тэмпе робіцца машынамі. Неўзабаве ўжо й баб за нас будзе перыць электрычнасьць, бо занятак гэты як-ніяк потны й цяжкі, а ўся такая праца цяпер лічыцца старамоднаю.
    Дзед зноўку заняўся каўшом, не жадаючы слухаць сыноў, якія кінуліся запэўніваць яго ў тым, што яны з той самай дужай фінскай пароды. Замест гэтага дзед назваў іх гультаямі, бо менавіта такімі яны й былі цяпер, а Турнэдален запаланілі розныя knapsut і ummikot, жанчынападобныя інтэлігенты, і што больш за ўсё ён шкадуе аб тым, што ня драў як сьлед сыноў пакуль яны былі малыя, Цяпер ужо позна. Ніхто больш не разумее па-сапраўднаму, што такое лазьня — лазьня, дзе ты нарадзіўся, дзе нарадзіліся твае бацькі, дзе абмывалі ды апраналі ў апошні шлях тваіх родзічаў, дзе кйррагі пускалі кроў хворым, дзе рабілі дзяцей і дзе з пакаленьня ў пакаленьне людзі ачышчалі сябе пасьля будзённай працы.
    Голас ягоны здрыгануўся, і са сьлязьмі ў вачах дзед сказаў сынам, што жыцьцё — гэта адна халадэча й боль, здрада, хлусьня й глупства. Узяць хоць бы рэвалюцыю, якую ён чакае з часоў дарожнага страйку 1931 году. Калі яна, халера ясна, урэшце прыйдзе, можа, хто чуў пра яе ў акрузе?! Толькі аднойчы зьявілася ўяго спадзяваньне — калі ён прыехаў за правізіяй у фінскую частку Колары й таму краме «Валінта Фрыбэрг» утаўханіне мімаходам убачыў Іосіфа Сталіна з прадуктовым вазком, да краёў поўным мясам. Але, відаць, да нашых мясьцінаў рукі ў яго не дайшлі.
    Дзеду працягнулі бутэльку, і ён пачаў суцяшаць сабе напоем, пырснуўшы сыіярша на печ. Нас абдало сівушнымі парамі. Дзед пусьціў бутэльку па коле, выцер рукою нос і заявіў што ўсё гэта бздура і яму ўсё адно хутка паміраць. Але ён такі застаўся камуністам — няхай усе гэта зарубяць сабе на носе, — і калі ён, паміраючы, пачне лепятаць нешта пра адпушчэньне грахоў і Хрыста, дык гэта будзе трызьненьне й маразм, і няхай яму тады залепяць плястырам рот. I ён узяў з усіх абяцаньне ў прысутнасьці сваякоў і сьведак. Бо страх перад сьмерцю быў нічым у параўнаньні са страхам зьехаць з глузду ды патрапіць у паяльскую лякарню, дзе ты будзеш ляжаць і трызьніць перад шырока адчыненымі дзьвярыма.
    Пасьля дзед паддаў дзевяць разоў дзевяцьцю каўшамі, а мужыкі, ныючы, пачалі злазіць зь верхніх палкоў, гаворачы, што ім трэба адліць, і толькі самыя загартаваныя засталіся на мссцах, нягледзячы на велізарныя пухіры
    на абпаленых плячах. Дзед усумніўся ў тым, што гэтыя смаркачы — насамрэч ягоныя сыны. Пасьля ен адклаў коўш і сказаў, каб яны безь яго даводзілі спаборніцтва да фіналу, бо яму ўжо надакучыла зь іх кпіць і дыхаць іхнім смуродам. 3 годнасьцю ён сышоўуніз з палка ды пачаў намыльвацца каля цэбра зь цёплаю вадою. Ен мыў па-дзедаўску толькі тры самыя значныя месцы: лысіну, жывот й машню.
    Надышоў час жорсткай разьвязкі. Урэшце абодва роды змогуць памерацца сілаю. Эйнары пачаў паддаваць жару, а астатнія толькі скардзіліся на халадэчу. Як звычайна, барацьба мела збольшага псыхалягічны характар. Робячы расслабленыя позы, мужыкі спрабавалі пераканаць астатніх, што ім было хоць бы хны, што ім нават і ня горача і што яны зь лёгкасьцю могуць прасядзець так колькі заўгодна. Эйнары выліў поўнае вядро на гарачыя камяні ды зноў набраў вады. Яшчэ адзін шалёны заход. Першыя фіналісты пасьпяшаліся ўніз і рухнулі, задыхаючыся, на падлогу. Дзед пачаў паліваць іх халоднаю вадою. Пар лупцаваў іх па сьпінах, абпальваў лёгкія. Яшчэ адзін ня вытрымаў. Астатнія сядзелі як цурбаны са шклянымі вачыма. Адзін пачаўхістацца ды ўпаў 6ы, калі б яго не падхапілі. Больш пару — мацнейшая пакута. Заходзячыся кашлем, нібы вось-вось пачне ванітаваць, зьлез з палка й бацька. Засталіся толькі Эйнары зь вядром і лысы Ісма, які сядзеў, ківаючы галавою. Пераможаныя зьбіліся ў кучу на падлозе, чакаючы фіналу. Ісма амаль ужо страціў прытомнасьць, але ўсё ж трымаўся малайцом
    і не здаваўся. Гіасьля чарговага каўша ён уздрыгваў усім целам, як бездапаможны баксёр, які набліжаецца пакрысе да накаўту. Эйнары хапаўротам паветра, і коўйі дрыжаў уягонай руцэ. Твар зрабіўся барвовым, тулава небясьпечна нахілілася. Яшчэ адзін коўш. I яшчэ. Ісма здушана закашляў па падбародзьдзі пацякла сьліна. Абодва пачалі калыхацца ды, каб не зваліцца, схапіліся адзін за аднаго рукамі. Раптам Эйнары скалануўся й рэзка заваліўся ў бок Ісма, той таксама рухнуў. Нібы дзьве зьмярцьвелыя тушы, яны з грукатам паваліліся на ніжні палок і так і засталіся ляжаць, не расьціскаючы абдымкаў.
    — Нічыя! — крыкнуў нехта.
    Толькі тады зь цёмнага кута на верхнім палку з аблезлаю скураю выпаўз я. Усе зьдзіўлена ўтаропіліся ў мяне. Моўчкі я пераможна ўскінуў кулак.
    Трыюмфальны крык скалануў закопчаныя сьцены лазьні, а я тым часам рухнуў на калені, і мяне званітавала.
    РАЗЬДЗЕЛ 12
    — пра нялёгкую сэзонную працу, качаргу на суседзкім надзеле ды няшчасны выпадак, выкліканы нядбайным стаўленьнем да сваіх абавязкаў