• Газеты, часопісы і г.д.
  • Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

    Папулярная музыка зь Вітулы

    Мікаэль Ніемі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 278с.
    Мінск 2010
    50.37 МБ
    Доўгімі марознымі начамі стары лапар навучаў Юсьсі, як таму зьбегчы ды такім чынам зьберагчы ў час смуты гэтую старажытную мудрасьць, бо ў будучыні яна, бясспрэчна, спатрэбіцца.
    —Як сканаю, — хрыпеў стары, — пакладзі мяне ў сумёт. Пачакай, пакуль не здранцьвею. Думаю, чакаць табе давядзецца ня так доўга, пакуль я цалкам акамянею. Тады ты мусіш адламаць у мяне мезенец зь левай рукі — там я сабраў усю сваю сілу. Выломлівай палец і адразу ж праглынай, пакуль ахоўнікі цябе ня ўбачылі.
    Неўзабаве стары паімёр, ён быў такі кашчавы, што ягонае цела заскрыгатала, калі Юсьсі яго павалок. Юсьсі зрабіў так, як казаў стары, і засунуў цела ў сібірскую лядоўню. 3 храбусьценьнем адламаў брудны мезенец, не марудзячы запхнуў яго ў рот і праглынуў. 1 з таго часу яму ніколі ўжо ня быць ранейшым.
    Юсьсі дачакаўся красавіка, калі зіма ўрэшце пачала адступаць. Момант быў самы прыдатны: шарон быў цьвёрды й лёгкапраходны. Пакуль вартаўнікі па старой завядзёнцы аддаваліся сэнтымэнтальным размовам, па-чорнаму п’ючы гарэлку, Юсьсі вырашыў падацца на ўцёкі. Тады ён чароўным чынам ператварыўся ў жанчыну. I вось яна выйшла. Брудная, у лахманах, але такая прыгожая. Яна сьціпла пастукалася ў дзьверы вартоўні. Зачарованыя ейнымі салодкімі словамі, яны накінуліся адзін на аднаі о ды біліся, пакуль іхнія кулакі ды твары не патанулі ў крыві. Шлях на волю быў адкрыты. 3 двума кавалкамі ссохлага хлебу й лязом ад нажа яна пачала сваё доўгае падарожжа ў Фінляндыю.
    Наступнай раніцы вартаўнікі зладзілі бязьлітаснае паляваньне наўцякачку. Але калі салдаты былі насьцігліяе, яна ператварыла іхні пах так, што іх разадралі на шматкі
    іхнія ж уласныя сабакі. Зь мяса забітых яна зрабіла сабе добры запас правіянту і, надзеўшы іхнія лыжы, менш як за два месяцы дабралася да мяжы, дзе перапаўзла пад калючым дротам на фінскі бок. На ўсялякі выпадак яна таілася, праходзячы цераз усю Фінляндыю, прабіралася скрозь самы гушчар лесу, пакуль не дайшла да ракі Турнээльвэн. А там, на другім яе беразе, яна й спынілася. У швэдзкай частцы Турнэдален.
    Толькі цяпер, калі яму ўрэшце нічога не пагражала, Русьсі-Юсьсі вырашыў ператварыцца назад у мужчыну, але гэта было ня так проста. Прайшло ўжо зашмат часу. Таму ён і мусіў хадзіць да скону ў спадніцы. Звычайна — у доўгай ваўнянай, але па сьвятах ён пераапранаўся ў прыгажэйшую, чорную. Акрамя таго, ён звычайна пакрываў свае сівыя кудды хусткаю, а калі займаўся хатняю гаспадаркаю, апранаў яшчэ й даматканы фартух, але нават самы прапалы вясковы грубіян не наважваўся выскаляцца на гэты конт. Замест гэтага ўсе звычайна адводзілі погляд і саступалі Русьсі-Юсьсі дарогу, калі ён з шалёнымі вачыма каціў на сваім ровары, заваліўшыся наперад і дзіка разгойдваючыся з боку ў бок — толькі спадніца разьвівалася. Вядзьмарка з мужыцкім басам, біцэпсы, як у лесаруба, але ўся пранізаная нейкаю жаноцкаю выкрутлівасьцю.
    Быў ясны веснавы вечар. Мы высьлізнулі на двор і пасыіяшаліся да Ніілавага дому. За рогам адрыны стаяў трохколавы мапэд старэйшага брата. Нііла адамкнуў яго
    ды пакаціў па леташняй пажухлай траве ў бокутрамбаванай сьцежкі. Калі мы адышлі так далёка, што нас не пачулі 6 з дому, Нііла завёў рухавік. Мапэд чхнуў сіняватымі выхлапамі. Я ўладкаваўся ў прычэпе. Нііла паставіў першую хуткасьць і няўпэўнена павёў мапэд па грунтоўцы. ІІакрысе мы разагналіся ды, бразгочучы й выпускаючы клубы дыму з двухтактавага рухавіка, пратарахцелі цераз усё паселішча.
    Мы вырашылі ехаць па старой грунтоўцы па другім баку ракі, бо там было ня так шмат машынаў, на той выпадак, калі дарожная паліцыя выставіць свае патрулі. Расьліны пачалі жывіцца сокамі зямлі — неўзабаве лета залепіць зялёную аплявуху. У моху дагнівала леташняе лісьце, на голых бярозах набухлі пупышкі, а на сонечным баку канавы павылазіў хвошч, выгляд якога надта нагадваў выцягнутыя тарчма мужчынскія чэлесы. Ад талага лёду вада ў рацэ разьлілася ды падавалася сінявата-чорнаю. Мы ехалі ўверх па рацэ, бразгочучы па вузкай грунтоўцы, уздымаліся на стромкія ўзгоркі, a пасьля каціліся ўніз па скалістых схілах, праносіліся паўз бурлівыя ручаі ды зарослыя маладым асотам балотцы. Я паўляжаў у прычэпе, а мае грудзі напаўняліся веснавым сокам і духмянаю жывіцаю. Зь нізінаў пачало цягнуць вечароваю прахалодаю, і я адчуваў як яна пакрысе забіраецца мне пад кальсоны. Толькі аднойчы на нашым шляху сустрэлася машына: нейкі хлопец вырашыў праверыць свой мадэрнізаваны «амазон» і на рэкорднай хуткасьці прамчаўся па простым адрэзку закінутай дарогі
    каля Аўт’ябрунскага мосту. Калі ён пайшоў на нас, друз загрукатаў па мапэдзе. Ад нечаканасьці я ўскочыў, а гэты зух нават не адарваў вачэй ад сьпідомэтра, як шалёны пранёсься паўз нас зь Ніілам.
    Мы перабраліся цераз рэчку па аўтамабільным мосьце ды працягнулі шлях па больш шырокім, заасфальтаваным шасэ на Кіруну. Паўз нас праплылі паплавы ды чырвоныя дамкі мястэчак Эркхэйкі ды Юханп’еці, а пасьля зноў пайшоў лес. Часам па-за грувасткімі стваламі дрэваў праблісквала люстраною стужкаю рака. Лежучы на сьпіне, яна глядзела ў сьветлае веснавое неба, па якім цягнуліся клінам пералётныя птушкі.
    Урэшце мы збочылі на выбоістую лясную дарогу. Мапэд падскокваў і завальваўся ўбок, спускаючыся па спадзістым прыгорку, а лес між тым радзеў і рабіўся ўсё больш празрыстым. Напрыканцы мы выехалі да ракі, на беразе яшчэ ляжалі рэшткі лёду. Далей ішлі бясплодныя лугі, раней адваяваныя ў тундры, але цяпер зарослыя асінкамі й карлікавымі ялінамі. Крыху вышэй на пагорку, на бясьпечнай адлегласьці ад вясеньняга паўнаводзьдзя, стаяў стары зруб. На пашарэлых сьценах чарнелі вачніцы шыбаў. Ля ганку стаяў дамскі ровар.
    — Ен дома, — нэрвова прамямліў я й вылез з прычэпу. Азадак пабольваў пасьля працяглага падарожжа. Нііла заглушыў рухавік, і навокал зрабілася адразу ж неверагодна ціха. На слабых нагах мы мінулі двор
    і падняліся на ганак. У акне заварушыліся фіранкі. Я пастукаў і, хвалюючыся, пацягнуў на сабе рассохлыя дзьверы. Мы ўвайшлі.
    Русьсі-Юсьсі сядзеў за сталом. На ім быў зашмальцаваны фартух, калісьці белага колеру, а на галаве — нядбайна завязаная рудаватая хустка, з-пад якой выбіваліся ільсьняныя сівыя кудлы даўжынёю да пляча. У кухні стаяў устойлівы старэчы пах — кіслы задушлівы смурод, сумесь падгарэлага малака ды тухлага мяса. Там быў таксама пах, які можна сустрэць ва ўсіх хатах у Турнэдалене: ледзь чутны прыпах, які ідзе зь землянога склепу ды ад тканых дарожак, — прыпах вільгаці й заплесьнелай воўны. Калі ўжо пах галечы пражывіўхату наскрозь, яго ўжо ня зьнішчыць ніякімі рамонтамі.
    — No nykkds tet tuletta. Hy, вось вы й прыйшлі.
    Ён паказаў на накрыты стол, на якім іх ужо чакалі два кубкі з гарачаю каваю. Ён нейкім чынам адчуў што мы да яго едзем. Насьцярожана паглядаючы спадылба, мы пачалі ўцягваць у сябе каву, якая мела нейкі дзіўны прысмак кіслай калодзежнай вады.
    Падпарадкаваўшыся грубаму загаду, Нііла, запінаючыся, расказаў сваю гісторыю па-фінску. Усё, пачынаючы ад бабулінай сьмерці тры гады таму й заканчваючы яе вусьцішным вяртаньнем і падступнымі спробамі задушыць Ніілу ў ложку. Русьсі-Юсьсі задуменна чухаў шчаціньне сваім кашчавым указальным пальцам. Адрослы пазногаць быў ахайна заточаны гплкаю. Па баках засталіся рэшткі чырвонага ляку.
    Калі мы змоўклі, стары неяк дзіўна на нас паглядзеў. Ягоны позірк акамянеў вочы зрабіліся шклянымі й нерухомымі. Твар зморшчыўся, нібы завязаны ў вузел. А пасярод маршчынаў пачалі пашырацца зрэнкі, якія раптам зазьзялі, як чорныя адтуліны дубальтоўкі. Левая рука пачала дрыжаць, а мезенец закруціўся ва ўсе бакі, нібы флюгер, пакуль не застыў адтапыраны ўбок. Пакрысе ягоны твар зьмякчэў і зрабіўся фіялетавым ад уздутых на скуры венаў. Мы не асьмельваліся нават варухнуцца.
    — Ёсьць адзін сродак, — сказаў па-фінску спакойны й надзіва прыгожы голас.
    Старэчага бражджаньня больш ня было. Замест яго мы пачулі дзівосна цёплы й мяккі альт. I раптам мы ўбачылі жанчыну. Яна была там увесь час, толькі хавалася пад вонкавай абалонкаю. Цяпер яна нібы схілілася наперад за цёмным люстэркам, націснула на паверхню й разгладзіла знутры зморшчыны старога. Перад намі была прыгажуня. Прывабныя жаночыя вусны, высокі й роўны лоб, бровы дугою, пранізьлівы й такі маркотны погляд.
    — Есьць адзін сродак, — паўтарыла жанчына й на імгненьне змоўкла, павярнуўшыся крыху. — Старая карга мусіць сысьці пад зямлю... Вядзьмарка згіне, калі ў яе адрэзаць чэлес...
    Яна замаўчала. Усё яе доўгае цела здрыганулася — так ападае са старой яліны сьнег. 3 вуснаў прарвалася прыглушанае шыпеньне, і мы адхіснуліся, адчуўшы на
    сабе смуроднае дыханьне. Паступова да нас вяртаўся Русьсі-Юсьсі. Ён падаваўся стомленым, яго біла дрыготка, ён абхапіў сябе рукамі.
    — Пераначуйце ў мяне, — сказаў ён умольным голасам, і мы ўбачылі чалавека, які невыносна пакутуе ад самоты.
    Мы адмовіліся так ветліва, наколькі маглі.
    — Вы застаняцеся, каб вас!.. — патрабаваў ён, усё больш раздражняючыся, і ягоныя кусьцістыя бровы сышліся ў адзін непралазны зарасьнік.
    Мы падзякавалі й дапілі каву, пасьля падзякавалі яшчэ раз і яшчэ, паступова падбіраючыся сьпінаю да дзьвярэй. Русьсі-Юсьсі падняўся зь месца ды пайшоў за намі. На вільготных вуснах зьявілася прыязная ўсьмешка, рукі пацягнуліся да нас, каб абняць. Мы тузанулі дзьверы ды рынуліся да мапэда. Ускараскаліся на яго, ахопленыя непадробным жахам. He заводзіцца! Як Нііла ні націскаў на пэдаль — нічога. Рухавік быў мёртвы Я паспрабаваў падштурхнуць. Русьсі-Юсьсі спускаўся з ганку ў жаночых тэпцях, ягоны погляд умольваў нас.
    — Пачакайце... Толькі памацайце крыху...
    Раптам я адчуў на сваім карку ягоныя вострыя пазногці. Яны ўпіліся ў мяне, нібы кіпцюры, і папаўзьлі па сьпіне.
    — Hiiritullee... Ідзепацук...
    Уніз на ягадзіцы. Я рэзка павярнуўся. Ягоны рот быў ужо нада мною, вялікі й вільготны, як мяшок, твар
    залівала сьліна — я патану. Так мокра, залішне мокра...
    Ён павольна лашчыў мяне, не адрываючы ад мяне погляду. Ен мусіць заўважыць. Ён мусіць убачыць, што я не хачу!
    Я пачаў вырывацца. Ён прыціснуў мяне яшчэ шчыльней. А рука ўсё блукала й блукала.
    Пасьля ўсё прарвалася вонкі. Маскі больш не было. Паліліся сьлёзы, заліваючы твар. Ён не хаваўіх, проста стаяў выстаўляючы на паказ свой боль, і чакаў, каб я яго выратаваў. Але мяне там не было. Ён перагнуўся папалам, разьвярнуўся ды паплёўся назад у хату.