Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
Госьці разам запрацавалі лыжкамі. Гучнае сёрбаньне радавала кухарак да глыбіні душы. Раты напаўняліся салёным булёнам, узгадаванай у лесе дзічынаю, караняплодамі, якія ўвабралі ў сябе сокі роднай зямлі; на стол выплёўваліся храсткі ды жылы, з костак высмоктваліся мазгі, а з падбародзьдзяў гасьцей капаў тлушч. Кухаркі, зьбіваючыся з ног, разносілі талеркі зь ячменнымі булкамі — толькі зь печы, — якія захавалі водар бярозавага дыму; хлеб быў яшчэ такі гарачы, што на ім плавіліся кавалачкі масла, выпякаўся ён з мукі з нарляндзкага ячменю, сасьпелага на ветры, пад сонцам і моцнымі дажджамі, сытны хлеб, адякога сківіцы ў селяніна застываліў незямной асалодзе, вочы закочваліся дагары, а кухаркі толькі ганарліва пераглядаліся паміж сабою ды пасьмейваліся, страсаючы муку са сваіх спрытных рук.
Падышоў час для першай чаркі. Бутэльку нясьпешна ды асьцярожна вынесла старая кухарка, найменш набожная з усіх. Мужыкі перасталі есьці, потым, пакруціўшыся з боку ў бок, выпусьцілі газы і, выцершы з падбародзьдзя рэшткі ежы, праводзілі рэліквію поглядам. Згодна з інструкцыямі бутэльку ўнесьлі закаркаваную, але цяпер, на вачах усіх прысутных, корак пачалі адкручваць — ахоўнае кольца трэснула, і ўсе зразумелі, што іх будуць частаваць сапраўдным фабрычным алькаголем, а не якой-небудзь самагонкаю: было відавочна, што гаспадары не паскупіліся на пачастункі. Бутэлька ўся запацела, госьці з пашанаю маўчалі, і толыа кроплі,
як ледзяныя пацеркі, дзылінькалі аб сьценкі шклянак. Заскарузлыя пальцы абхапілі малыя заінелыя чарачкі. Малады адпусьціў братам сваім усе грахі, пасьля чаго ўсе разам адкінуліся назад і заглынулі халодную дзіду глыбока ў глотку. Па шэрагах гасьцей пранёсься ўздых, а самы гаманкі з мужыкоў вымавіў «амэн». Кульгаючы зь цяжкою бутэлькаю, старая наліла гасьцям па другой. Маці маладой абурана зараўла сваім басам, што яе зусім не зьдзіўляе, што ва ўсёй фінскамоўнай акрузе яе дачка не магла парадніцца з болып пераборліваю ў ежы сям’ёю, і што, калі хто раней ня ведаў, ежу трэба есьці ротам, пасьля чаго кухаркі ўцягнулі новыя чыгункі з гарачым мясам і мазгавымі косткамі, і ўсе наклалі яшчэ па порцыі.
Мужыкі выпілі па другой, а зь імі й жанчыны. Акрамя тых, хто быў за стырном. Насупраць мяне сядзела страшэнна прыгожая фінка з Колары. У яе былі карыя, амаль арабскія вочы ды чорнае, як крыло крумкача, валосьсе. Яна відавочна была з саамскага роду, а на грудзях у яе блішчэла вялізная срэбная брошка. Яна ўсьміхнулася мне, агаліўшы свае вострыя белыя зубкі, і перадала мне палову сваёй чаркі. Яна ня вымавіла ні слова, а толькі паглядзела на мяне, адкрыта й дзёрзка, амаль пагрозьліва. Усе мужыкі застылі — лыжкі з супам завісьлі ў паветры. Бакавым зрокам я ўбачыў што бацька хоча мяне спыніць, але я ўжо пасьпеў схапіць чарку. Тонкія пальцы жанчыны матыльком пырхнулі па маёй далоні, і мне зрабілася так хораша, што я ледзь не праліў гарэлку.
I ўрэшце мужыкі загаманілі. Упершыню за ўвесь дзень паміж імі пачалося нешта кшталту размовы. Напэўна, мерзлату ў іхнім роце растапіла гарэлка, і першаю тэмаю для абмеркаваньня было, ці пачне небарака ванітаваць, ці проста падавіцца й выплюне гарэлку на абрус -— бо выгляд у яго такі мізэрны й зялёны. Бацька ўжо напалову падняўся, каб пакласьці ўсяму гэтаму канец, не зважаючы на пагрозьлівыя погляды братоў і я зразумеў, што мне трэба дзеяць як мага хутчэй.
Я рэзка закінуў галаву ды праглынуў усё разам, прыблізна як мікстуру. Гарэлка пацякла ўніз па целе, як мача струменіцца празь сьнег; мужыкі заўсьміхаліся. Я нават не закашляўся, а толькі адчуў у жываце пякучы агонь, і мне дзіка захацелася ванітаваць, але я сябе нічым ня выдаў. У бацькі быў незадаволены выгляд, але нічога ўжо ня зробіш, а ягоныя браты заявілі, што хлопец, пэўна, усё ж зь імі адной крыві. Пасьля яны пачалі хваліцца невераі'однай устойлівасьцю свайго роду да алькаголю, грунтоўна падмацоўваючы гэтае цьверджаньне маляўнічымі гісторыямі ды эпізодамі. Вычарпаўшы пасьля працяглых дыскусій тэму, яны перайпілі да абмеркаваньня небывалай трываласьці нашага роду ў лазьні й прывялі ня менш грунтоўныя доказы. Аднаго з мужыкоў адразу ж паслалі растапіць лазьню, і ўсе, дзівячыся самі сабе, пачалі абмяркоўваць, чаму такая простая думка прыйпіла да іх толькі цяпер. Пасьля гэтага размова пайшла аб проста неверагодным таленце нашага роду да цяжкае фізычнае працы, слава пра які шырылася па абодва
бакі мяжы, і ў доказ таго, што гэта не пустыя выхваляньні, сваякі пачалі прыводзіць найбольш прыстойныя з тых гісторый, якія хадзілі пра нас у народзе.
Сваякі з боку маладой пачалі выяўляць прыкметы лёгкай незадаволенасьці. Найперш двое бамбізаў, якім ужо даўно карцела ўвязацца ў размову. Урэшце самы красамоўны зь іхраскрыў сваю глотку ўпершыню за гэты вечар зь іншай мэты, як паесьці. Пасьля чаго зьдзівіў усіх сваім зьедлівым камэнтарам наконт сваякоў, якія шмат вылузваюцца й дазваляюць сабе пры людзях несьці ўсякую лухту. Бацька з братамі праігнаравалі гэты выпад і паглыбіліся ў гісторыю пра аднаго іхняга продка, які цягнуў на карку мех мукі на паўцэнтнэра, а яшчэ чыгунную печку й хворую жонку ў дадатак і ніводнага разу за сорак кілямэтраў ня скінуў паклажы, нават калі спыняўся адліць.
Кухаркі прынесьлі цяпер вялізны паднос з гарою розных хатніх ласункаў. На ім былі пшанічныя булачкі, мяккія, як дзявочыя шчочкі, белыя храбусткія цесткі, сакавітыя сьмятаньнікі, хрусткія завітушкі, цукровыя булкі ў яечнай глязуры, румяныя пончыкі, слоеныя шрагі з чароўным начыньнем з касьцяніцаў — і гэта толькі невялікая крыха ўсяго! Пасьля прынесьлі поўныя па самыя берагі міскі з узьбітымі вяршкамі ды разагрэтае маропікавае сочыва, якое захавала смак сонца. Усе загрукаталі, разьбіраючы парцалянавыя кубкі; вугольна-чорную каву разьлівалі з грувасткіх кафэйшкаў кожны зь якіх мог наталіць смагу вялікага
царкоўнага прыходу. Залатыя галовы адмысловага сыру да кавы, ня меншыя за зімовыя шыны, выкочваліся на стол, а за імі й найгалоўнейшы далікатэс усёй гэтай кулінарнай пышнасьці — кавалак вяленай аленіны. Спачатку адразалі лустачку аленіны, налівалі кавы, падмешвалі ў яе сыру ды клалі паміж вуснаў кавалачкі белага цукру. ГІасьля дрыготкімі пальцамі асьцярожна пералівалі каву ў сподак і з асалодаю сёрбалі дар Царства Боскага.
Я выпіў кавы, і млосьць прайшла. Усё нібыта праясьнілася. Імглістая хмара зьнікла, і перад вачыма раптам адкрылася ўся прыгажосьць краявіду. Mae вочы нібы ператварыліся ў два гарачыя яйкі, і я заўважыў, што бычыныя галовы братоў пачалі раптам разьдзьмувацца да неверагодных памераў. Кава мела ўжо іншы смак, счарнела й загусьцела. Мне жудасна хацелася павыхваляцца. Потым мяне разабраў сьмех, і я ніяк ня мог спыніцца, ён узьнікаў дзесьці ўнізе жывата ды рваўся адтуль вонкі. I тут мой позірк упаў на прыгожую фінку, і я падумаў пра яе ўлоньне — зусім мімаволі — і пачаў амаль трызьніць ейнаю прыгажосьцю.
■— Mie uskon etta роіка on paissd. Здаецца, хлопчык ап’янеў — сказала яна па фінску грудным, хрыплаватым голасам.
Усе зарагаталі, а зь імі я сам, ледзь не зваліўшыся з крэсла. Пасьля, пажаваўшы вяленай аленіны з сырам і расплюхаўшы па стале каву, падумаў, што вось я ўрэшце круты пацан. Маці маладой скардзілася
на вераб’ёў за сталом, якія ніяк не хацелі есьці, і ўсё дзівілася таму, як увогуле ў такіх пераборлівых мужыкоў атрымлівалася размнажацца, а такога грэбаваньня турнэдаленскай шчодрасьцю яна ўвогуле ня бачыла з тыхчасоў, як швэдзкі кароль адмовіўся выпіць чарку ў Воякале. Усе адразу ж узялі дабаўку. На што маці маладой злосна заявіла, што калі госьці й далей будуць так мізэрна есьці, з адной толькі ветлівасьці, тады яны могуць засунуць усе гэтыя булкі ў іншую дзірку, бо й ейнае цярпеньне не бязьмежнае. [ хоць жываты ва ўсіх ледзь ня лопаліся, а рамяні былі зашпіленыя ўжо на апошнюю дзірачку, усе госьці наклалі сабе па новай. А пасьля яшчэ. I яшчэ. Пакуль урэшце не прыйшоў канец. Ніхто з гасьцей ужо больш ня мог зьесьці ні дробкі.
Тады прапанавалі яшчэ каньяку. Большасьць адмовілася, за выняткам некалькіх фінак. Але калі б, зь іншага боку, засталася гарэлка, ад яе адмаўляцца б ніхто ня стаў бо kirkasta ня толькі не патрабуе месца ў страўніку, але й мае цудоўную ўласьцівасьць спрыяць страваваньню й добраму гумору, а яшчэ праганяе млявасьць, якая звычайна наступае пасьля ўдалай трапэзы. Малады чарговы раз кіўнуў найменш набожнай ста рой, і тая зьнікла на кухні з усімі пустымі бутэлькамі. Калі яна вярнулася зь імі назад, бутэлькі пасьпелі нейкім чароўным чынам зноў напоўніцца, але калі я пацягнуўся па шклянку, бацька так лупцануў па маёй руцэ, што яе як агнём праняло.
Нехта раптам аднавіў гутарку, так нядбайна ўсімі закінутую, і браты імгненна далучыліся да яе. Прыгадалі, як аднойчы ў дзеда пасьлізнуўся на ўежджаным шаране конь, і як тады яму давялося цягнуць на сабе воз з дровамі, куды ён яшчэ ўклаў і стрыножанага каня. А яшчэ як іхні стрыечны брат, калі меў гадоў восем, здужаў адцягнуць лодку ўверх па плыні за дзевяноста кілямэтраў, ад Матарэнкі да Кенгісу. Нагадалі пра тое, як бабчына цётка пайшла ў ягады і, напаткаўшы там мядзьведзя, забіла яго сякераю ды завалакла дамоў мяса, загарнуўшы яго ў шкуру. Пасьля пра братоў-блізьнятаў якіх мусілі прывязваць па начох да ложка ў арцельнай хаце, каб тыя ў адзіночку не павысякалі дашчэнту ўвесь лес паблізу Аарэаваары. А таксама пра стрыечнага брата, якога ўсе лічылі прыдуркаватым і таму нанялі за палову мужыцкай аплаты плытагонам, і як ён першаю ж ноччу са сваёй уласнай ініцыятывы прачысьціў стомэтровы затор каля Торынэну. Бо так ужо павялося ў нашым родзе, што ўсе ў нас як адзін дужыя, трывалыя, упартыя, цярнлівыя ды, галоўнае, сьціплыя працаўнікі — іншых такіх ва ўсім фінскім асяродзьдзі не адшукаеш. За што браты гучна чокнуліся ды аддаліся ўспамінам пра тое, як карчавалі агромністыя валуны, асушвалі бязьмежныя балоты, як вытрымлівалі найцяжэйшыя выпрабаваньні на цягавітасьцв у войску, як аднымі рукамі цягнулі заглухлы грузавік трыццаць кілямэтраў паміж Пісыньемі ды Рыстымэлаю, як у рэкордны
тэрмін скошвалі неабсяжныя лугі, як нашыя сваякі ўдзельнічалі ў бязьлітасных бойках і выходзілі зь іх пераможцамі, як адным ударам кулака забівалі ў стол пяціцалевы цьвік, як абганялі на лыжах паўднёвы цягнік, і пра ўсе астатнія непераўзыдзеныя подзьвігі, якія толькі можна было зьдзейсьніць пры дапамозе сякеры, матыкі, плуга, пілы, рыдлёўкі, бараны ды вілаў.