Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
Нам паўтаралі, што ведаць замежныя мовы карысна, таму мы пачалі вывучаць ангельскую, а нашая родная
фінская гучала на школьным двары ўсё радзей. Я пачаў запісваць ангельскія шлягеры, якія чуў па радыё ў «Топ 10». Усё яшчэ ня маючы свайго ўласнага магнітафона, я мусіў перапісваць тэксты песень, колькі пасьпяваў, падчас наўпроставай трансьляцыі. Словаў я яшчэ ня ведаў і запісваў фанэтычна, пасьля завучваў усё на памяць і выконваў перад Ніілам у гаражы. Песьні былі кшталту «Олью нідыслаў» і «Эвайтэ шэйд офпэйл».
Нііла прыйшоў у дзікае захапленьне. Хто мяне навучыў ангельскай?
— Я сам, — адказаў я легкадумна.
Нііла крыху падумаў. У наступнае імгненьне ён прыняў дзёрзкае рашэньне. Ён навучыцца іграць на гітары.
У свайго дзядзькі я пазычыў акустычную гітару, якую той купіў на адпачынку ў Балгарыі. Потым пачалося шаленства: паездка ў музычную крамуўЛюлео, каб набыць ноты для пачаткоўцаў; уводзіны ў містычную навуку гармоніі; кароткія непаслухмяныя хлапчуковыя пальцы; лічбы й кропачкі, якія мусілі ўтвараць мэлёдыю, але не жадалі гэтага рабіць; новыя спробы спасьцігнуць містычную навуку гармоніі; варожая атмасфэра ў Ніілавым доме, якая прымусіла яго практыкавацца ў нас у гаражы, а з надыходам зімовых маразоў перабрацца ў бойлерную, дзе мы мусілі падкладваць пад струны вату каб мае бацькі не пачулі нас і не пачалі нудзець; першы акорд — мі мінор, быццам нехта скача па бляшаным даху; другі акорд — ля мінор, нібыта скачуць
ужо ўдваіх; мае сьпевы пад акампанэмэнт Ніілы, калі ягоныя паўзы паміж акордамі, здаецца, расьцягваюцца ў бясконцасыдь, і я завісаю, задыхаючыся, на паўслове; поўная адсутнасьць гумару ў Ніілы ў гэтым дачыненьні, што неаднойчы прыводзіла да рукапрыкладзтва; мая поўная няздольнасьць, нават зь дзясятага разу, угадаць назву першай мэлёдыі, якую Нііла ўрэшце вывучыў і маё ратаваньне пасьля гэтага, калі я ледзь пасьпеў адскочыць убок ад гітары, якая грукнулася потым на цэмэнт.
Я патрапіўу дужа няёмкую сытуацыю перад Ніілам, бо навучыўся граць на гітары куды хутчэй. Пальцы ў мяне доўгія ды спрытныя — гэта сямейнае. Мяне нават самога бянтэжыла, як лёгка бегае па грыфе рука, нібы павук, караскаецца па струнах і проста выплятае павуціньне акордаў. Нііла яшчэ й першага чыстага акорду не сыграўяк я ўжо развучыў «House of the rising sun», a пасьля здабыў абходным шляхам падручнік па барэ й паглыбіўся ў чароўныя джунглі акордаў. Нііла заўсёды пакідаў гітару ў сутарэньні, і як толькі за ім закрываліся дзьверы, я адцягваўся напоўніцу.
Але перад Ніілам я, натуральна, сваімі дасягненьнямі пахваліцца ня мог. Ён бы проста ня зьнёс удару. Ужо нават у гэтым узросьце ў Ніілы пачалі зьяўляцца першыя вестуны тыя змрочных дэпрэсій, якія раптам напаўнялі яго нянавісьцю да сябе. Увесь астатні час Нііла быў нумар адзін: з пыхлівым, фанабэрыстым выглядам ён мог сыграць поўную байду й не заўважыць гэтага — яго ж чакала грандыёзная будучыня. Я часам паджартоўваў
зь яго: браў гітару ды наўмысна памыляўся ў акордах, тады Нііла так гучна хмыкаў носам, што ажно выляталі соплі. Прызнаюся, у гэтыя моманты я быў гатовы раскрыцца, бо й майму цярпеньню ўсё ж ёсьць межы. Але я стрымліваўся, хоць гэта й каштавала мне неймаверных высілкаў.
У сярэдніх клясах некаторыя хлопцы пачалі жаваць тытунь. Можна было раптам заўважыць на джынсах круглы сьлед ад бляшанкі з тьітунём, а на перапынку адчуць дужа спэцыфічны пах, нібы ад моцнае гарбаты. Нязвыклыя да тытуню, хлопцы ўмомант хмялелі ды хадзілі з пашыранымі зрэнкамі. Яны сядалі звычайна ў куце ды ладзілі на занятках балаган, а пасьля выпаўзалі ў калідор і спрабавалі прыцягнуць да сябе ўвагу дзяўчат, абзыва ючы іх жабамі й прастытуткамі. Гіасьля фізкультуры ў душы хлопцы дэманстравалі адзін перад адным свае чэлесы. Пачалі хадзіць чуткі, што нехта ўжо трахаўся. Нас, астатніххлопцаў такія хуткія зьмены дужа напалохалі — можа таму, што мы самі яшчэ не пачалі разьвівацца, а можа, праз нашую агульную сарамлівасьць. Нашыя старыя прыяцелі, такія жхлопцы, як мы, зьнячэўку пачалі дурэць ад тытуню й гармонаў. Зрабіліся накшталт наркаманаў — гарачлівыя, непрадказальныя. Інстынктыўна мы пачалі абыходзіць іх бокам.
Чым часьцей яны жавалі тытунь, тым болып агіднымі яны рабіліся для дзяўчат. Тытунв паміж зубамі, бурыя плямы на пальцах, запляваныя клейкімі камякамі сьцены
прыбіральні й рукамыйнікі. На занятках тытунь быў забаронены, але ім было начхаць. Хіба што перад пачаткам уроку яны болып тонка раскатвалі ў роце тытунь.
Аднойчы аднаго з такіххлопцаў нечакана выклікалі да дошкі. Небарака забыўся, што мусіў выступаць з вусным спавешчаньнем. Усе сядзелі й чакалі, што будзе. Толькі адкрые хлопец рот — настаўнік адразу ж яго застукае ды прабярэ як сьлед; такія сцэны заўсёды выклікалі павышанаю цікаўнасьць. Хлопец не на жарт перапалохаўся. Ен ажно зьбялеў і пачаўтрэсьціся. А пасьля нешта замармытаў. Уся кляса прыціхла, чакаючы працягу. Хлопец ледзь разяваў рот, і настаўнік патрабаваў каб той гаварьгў гучней. Небарака падпарадкаваўся, але адначасова паднёс да вуснаў паперку.
— А што гэта ў нас у роце, не тытунь? — запытаў настаўнік.
Хлопец заматляў галавою.
— Ты, пэўна, ведаеш, што гэта забаронена?
Хлопец пасьпешліва кіўнуў.
— Праверым!
Хлопец стаяў як слуп, пакуль настаўнік прыпадымаў ягоную верхнюю губу. ГІрайшло некалькі сэкундаў. Пасьля яго на зьдзіўленьне адпусьцілі й дазволілі сесьці на сваё месца. Ніякіх крыкаў ці вымоваў, ніякіх пагрозаў выклікаць бацькоў або адправіць на сур езную размо ву да дырэктара.
Усе былі адначасова расчараваныя й зьбітыя з панталыку. На перапынку хлопца абкружыў натоўп
аднаклясьнікаў — усім было цікава, што здарылася. Ён нясьпешна абвёў усіх вачыма.
— Я праглынуў, — ціха адказаў ён. Пасьля гэтую гісторыю яшчэ доўга абмяркоўвалі ў школе.
Ужо ў шостай клясе сталася відавочным, што ў Ніілы ёсьць пэўныя праблемы зь дзяўчатамі. I справа была зусім ня ў тым, як ён выглядаў, хоць ён, вядома, той яшчэ быў прыгажун: фінскі нос бульбінаю, шырокія скулы, валасы, якія ўвесь час ільсьніліся ад тлушчу, мый іх ці не. Ён быў сухарлявейшы за мяне і, можа, больш нязграбны, нехлямяжы. Але нічога агіднага ў ім не было. Ад яго, наадварот, сыходзіла нейкае лёгкае сьвячэньне: нейкая прыхаваная энэргія рвалася зь яго вонкр нібы зьвер у клетцы, шукаючы выйсьця. Патаемным агнём гэта, вядома, не назавеш — было ў ім, хутчэй, нешта цёплае ды ўражлівае. I яно пачынала прарастаць у ім, дзяўчаты гэта заўважалі: у Ніілы была воля, быў хрыбет, які разрастаўся, як карэньне.
Дзяўчаты сягоньня розныя ёсьць. Шмат хто шукае апору: ім падавай хлопцаў якія падымаюцца зь першымі пеўнямі, могуць трымаць у руцэ гаспадарчую прыладу й зброю, будуюць уласную хату на бацькоўскім надзеле ў Антысе ці Яргайсе ды скародзяць бульбяное поле дзядзькаваю бараною. Такія гаспадарлівыя дзеўкі звычайна глядзелі на Ніілу зь непрыязнасьцю. Мне давялося неаднаразова назіраць гэта за гады нашага знаёмства. Нііла адпуджваў такіх дзяўчат сваім маўчаньнем і
блукаючым поглядам, ці што яшчэ горш — напускною фанабэрыстасьцю. Я спрабаваў навучыць яго хоць бы асноўным выкрутам лавеласа (ня тое каб у мяне самога быў вялікі досьвед у гэтай справе, але такім адсталым, як Нііла, я ўсё ж ня быў). Асноўнае правіла — выбіраць тыхдзяўчат, якімты падабаесься. Неверагодна, але факт: заўсёды знойдзецца дзяўчына, якая будзе хоць бы крыху табою цікавіцца. Вось на такіх і трэба рабіць стаўку. Нііла ўвесь час рабіў наадварот: заўсёды ўмудраўся закахацца ў дзяўчат, якія рабілі яму балюча. Такіх, якія ніколі не глядзелі ў ягоны бок, якія зьдзекваліся зь яго пад рагатаньне сябровак, такіх, якія былі або занадта прыгожыя, або залішне жорсткія ды гулялі зь ім, як котка з птушанём. Мне было балюча глядзець на яго. Увесь час на заднім гіляне былі іншыя дзяўчаты, ня мой тып, вядома, але ўсё ж. Дзяўчаты, якія хацелі страціць глебу пад нагамі. Якім карцела рызыкнуць, учапіцца пазногцямі за бок стромкае скалы, з галавою нырнуць у зорнае неба. Дзяўчаты з тонкаю душой ды багатым унутраным сьветам, яны запісваюць вершы ў свой дзявочы дзёньнік, думаюць пра Бога й садамазахізм, яны чытаюць дарослыя кніжкі ды гадзінамі сядзяць на кухні, слухаючы, як іхнія дзядзькі спрачаюцца пра палітыку. Вось такое б яму дзяўчо. Хуткасьпелую й моцную дзяўчыну-камуністку, напрыклад, з Аарэаваары.
Усё ж гэта адбывалася яшчэ да пачатку сэксуальнай рэвалюцыі. Разьвітаньне зь дзяцінствам і пачатак полавай сталасьці, калі на зьмену сяброўскім адносінам і стат-
каваму інстынкту прыходзіць герархія, якая грунтуецца на прывабнасьці. Нязграбныя палахлівыя дзяўчаткі маглі ўмомант ператварыцца ў даўганогіх прыгажунь з высокімі скуламі. А малыя хлапчукі з пухнатым валосьсем і сьмешнымі ямачкамі на пічоках — у насатых бабуінаў з драпежнымі ікламі. Які-небудзь маўклівы хлопец з Эркхэйкі мог зьнячэўку разгаварыцца й разьвіць у сабе небывалы чароўны шарм, а вось якую-небудзь дзяўчынку-рагатушку з Паялы магла, наадварот, апантаць незразумелая дэпрэсія, якая пакрысе ператворыць яе ў чалавека, зь якім ніхто больш ня хоча лічыцца.
Сам я быў з тых дзяцей, чый вонкавы выгляд з часам рабіўся толькі страшнейшым, а вось прыцягальнасьць, наадварот, узмацнялася. А Нііла страчваў ня толькі вонкавую прывабнасьць, але й рабіўся больш невыносным у зносінах, таму музыка засталася ягонай адзінай аддушынай у жыцьці.
Каб дапамагчы, я прапанаваў яму адну простую хітрасьць: пры знаёмстве зь дзяўчатамі думаць пра сьмерць. Надзіва эфэктыўны сродак, які ня раз ў жыцьці выручаў мяне самога. Ну, вось, пражыву я некалькі дзясяткаў нікчэмных гадоў і памру. Маё цела навечна ператворыцца ўтлен. Тое самае здарыцца й зь дзяўчынаю; мы перахмяшаемся зь зямлёю ды зьнікнем. Праз тысячу гадоў усё, што мы мелі ў жыцьці, усе нашыя патаемныя мары й самыя жудасныя страхі — усё гэта спарахнее й разьвеецца з попелам. Дык якая мне тады розьніца, адмовіць яна мне ці не? Хай сабе фанабэрыцца ды сьмя-
ецца мне ў твар! Дзякуючы гэтай суровай пазіцыі я дасягнуў небывалых вышыняў на любоўным фронце: наважваўся, напрыклад , заляцацца да небясьпечна прыгожых жанчын, і некаторыя зь іх, дарэчы, адказвалі мне ўзаемнасьцю.
Гэта была бадай што адзіная парада, якой Нііла пасапраўднаму паслухаўся. I пачаў думаць пра сьмерць часьцей, чымся пра дзяўчат. Карацей кажучы, зрабіўся зусім невыносным. Неўзабаве яму спатрэбіцца мая дапамога, але пакуль мы зь ім пра гэта яшчэ ня ведалі.