Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

Папулярная музыка зь Вітулы

Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
50.37 МБ
Разьвітацца са старою каля труны пажадалі амаль усе, ды на словы не скупіліся. Прысягалі, што нябожчыца працавала ў поце чала, жыла ў ахвярнасьці ды малітвах. Цягала й падымала, падымала й цягала, даглядала каровак ды малых, грэбла сена бадай ня горш за кабылу
з трайною бараною, саткала пяцьсот мэтраў дывана, назьбірала тры тысячы каўшоў ягадаў выцягнула з калодзежа сорак тысячаў вёдзер вады, насекла лесу адпаведна маштабу сапраўднай высечкі ў тундры, а з памытай ёй бялізны можна было скласьці гару велічынёю зь Юпуку без адзінай скаргі яна цягала бочкі зь дзярмом з выграбной ямы, а бульбу закідвала ў бляшанае вядро так, нібы страляла зь фінскага кулямёта. I гэта было далёка ня ўсё.
Апошнімі гадамі, каля яна ляжала прыкаваная да ложка, старая перачытала Біблію ад вокладкі да вокладкі васямнаццаць разоў — натуральна, у старым фінскім перакладзе, не запаганеным атэістамі з навамодных камісій трактаваньня Бібліі. Слова Напісанае, вядома, не ідзе ні ўякое параўнаньне са словам Жывым, якое высякалася двухбаковым мечам у часе набажэнства, але калі час усё адно дазваляе, чаму б і не пачытаць.
Як звычайна бывае на ўрачыстых пахаваньнях герояўтурнэдаленцаў прапаведнікі збольшага казалі пра пякельныя пакуты. Яны малявалі жудасныя карціны вогненнай вугольнай ямы, дзе грэшнікі ды малаверы смажыліся, як тыя скваркі, у смале на распаленай дабяла патэльні, а сам д’ябал пратыкаў іх трызубцам, каб сьцякаў сок. Народ на лаўкаххрысьціўся; асабліва ўразіліся бабчыны дочкі, з хімічнымі завіўкамі ды ў навамодных прыкідах, — зь іх так і ліліся кракадзілавыя сьлёзы, а іхнія закаранелыя мужы занепакоена круціліся на сваіх месцах. Аднак цяпер ім даецца шанец адным махам разьнесьці насеньне рас-
каяныія іі лпасьці амаль па ўсім зямным шары, і было б проста недаравальна не паспрабаваць. Да таго ж бабуля пакінула пасьля сябе сшытак з нататкамі, дзе ў дэталях апісала, якім мусіла быць пахаваньне, каб у пропаведзі было шмат павучаньняў і ў меру Эвангельля. I ніякіх танных індульгенцый направа й налева.
I вось урэшце, калі расчынідіся дзьверы нябеснае брамы ды хары анёлаў напоўнілі паялвскую царкву сваім салодкім дабратворным дыханьнем, зямля скаланулася, a бабулю прынялі ў Мясьціну Боскую, — вось тады цёткі ўхустках задрыжэлі, расплакаліся й кінуліся абдымацца, у імя цела й крыві Хрыстовай, а на катэдры ды ў праходах царквы запахла сьвежаскошаным сенам, і ўвесь будынак адарваўся ад фундамэнту на паўсантымэтра, а пасьля з гулкім грукатам пляснуўся назад. А прававерныя ўбачылі таксама сьвятло, райскае сьвятло, накшталт Ta­ro, якое можна ўбачыць, прачнуўшыся зьнянацку ціхаю летняю ноччу калі ты на міг расплюшчваеш вочы й бачыш у акне мяккі водбліск паўночнага сонца — адно кароткае імгненьне скрозь сон, а пасьля ты зноў заплюшчваеш вочы. А прачнуўшыся раніцаю адчуваеш, што з табою здарылася нешта вялікае ды неверагоднае. Можа, гэта любоў.
Пасьля пахаваньня ўсіх запрасілі ў дом на каву зь печывам. Настрой адразу неяк палепшыўся, усе ажывіліся. Бабуля была цяпер у Ісуса. Можна было ўздыхнуць спакойна.
I толькі Ісак быў па-ранейшаму пануры ды стрыманы. Ен блукаў па доме ў старым касьцюме прапаведніка, і хоць душа яго даўно ўжо закаранела, аднакусе спадзяваліся пачуць ад яго прынамсі пару словаў каля труны маці. Пакаяньне блуднага сына. Да яго, мажліва, прыйдзе абуджэньне — і не такое яшчэ здаралася на пахаваньні бацькоў, калі сьмерць і тленнасьць яшчэ бліжэй на адно пакаленьне падпаўзаюць да тваёй скуры. Рука Божая распаленым жалезам пранізвае закаранелае сэрца й растапляе ў ім лёд, і зьяўляецца Сьвяты Дух, і ўсе грахі праз пакаяньне выцякаюць з сэрца грэшніка, як памыі з бруднага збана, а пасьля даруецца яму пакаяньне, і робіцца той збан Боскаю пасудзінаю, зь якой струменіцца духмяны ялей.
Дзеці частаваліся сокам і печывам. Нас малых было так шмат, што мы елі па чарзе. Нііла пачуваўся няўтульна ў сваёй туга зашпіленай сьвяточнай кашулі. Дзядзькі ды цёткі, як зграя чорных крумкачоў, усё сядзелі ды крумкалі, мы між тым вырашылі выбегчы на двор. Хлопцы зь Місуры пайшлі за намі. Блізьняты гадоў васьмр апранутыя ў касьцюмчыкі з гальштукамі. Паміж сабою яны размаўлялі па-ангельску, а мы зь Ніілам патурнэдаленску, хлопцы часам пазяхалі — уплывала зьмена часавога поясу — і курчыліся крыху ад холаду. Абодва былі коратка стрыжаныя пад марскіх пехацінцаў, і ў іх былі такія самыя рудыя валасы, як у іхняга амэрыканскага бацькі, ірляндца з паходжаньня. Было бачна, што яны былі ўсё яшчэ агаломшаныя сустрэчаю са Старым
Сьветам і каранямі сваёй матулі. На дварэ быў травень, а сьнег яшчэ не растаў, і на рэчцы ляжаўлёд. На бярозах пакуль не было лісьця, леташняя пажухлая трава блякла жаўцела на лузе, яшчэ нядаўна засыпаным сьнегам. Яны пераступалі з нагі на нагу ў сваіх лякаваных ботах і асьцярожна аглядаліся, ці не затаіўся дзе які палярны драпежнік.
Мне было цікава, і я завёў зь імі гутарку. На гаркавай амэрыканска-швэдзкай гаворцы яны распавялі пра тое, што на шляхуў Паялу яны рабілі перасадку ўЛёндане й бачылі там бітлоў. Што за хлусьня, сказаў я ім. Але яны ў адзін голас запэўнілі нас, што бітлы праехалі паўз іхні гатэль на вялікім «кадылаку» бязь верху, а дзяўчаты на вуліцы сыходзілі крыкам. Усё гэта здымалі на стужку з грузавіка, які ехаў за імі.
Блізьняты, дарэчы, нешта там набылі. 3 папяровага пакету яны выцягнулі пласьцінку з ангельскім цэньнікам.
— Бэатлес, — пачаў я чытаць па складах. — Роскн рол мусіс.
— Rock’n'roll music, — паправілі яны з усьмешкаю маё вымаўленьне. I працягнулі пласьцінку Ніілу.
— It's a present. Нашаму cousin.
Нііла схапіў пласьцінку абедзьвюма рукамі. Як зачараваны выцягнуў круглы вінілавы дыск і ўтаропіўся на філігранныя дарожкі. Ён так асьцярожна трымаў пласьцінку, нібыта баяўся, штс тая расколецца ў руках, як далікатная ледзяная пласьціна, якую здымаеш з
замерзлага вядра з вадою. Толькі гэтая пласьціна была чорнаю. Чорнаю, як грэх.
— Kiitos, — прамямліў ён. — Дзякуй. Фэнк ю.
Ён падняў дыск і панюхаў плястмасу пасьля павярнуў да вясеньняга сонца, і дарожкі заблішчэлі. Блізьняты весела пераглянуліся. У галовах яны ўжо пракручвалі гісторыю пра спатканьне зь дзікім народам, якую распавядуць сваім сябрам у Місуры, падсілкоўваючыся гамбургерам ды пацягваючы колу.
Нііла расшпіліў пару гузікаў на кашулі ды схаваў пласьцінку пад адзеньнем, бліжэй да цела. Ен крыху павагаўся. Пасьля махнуў блізьнятам, каб тыя ішлі за ім у кірунку гасьцінца. Павёў іх празь сенажаць паміж апошнімі паўрасталымі гурбамі бруднага сьнегу, а я, зацікаўлены, пайшоў за імі.
Каля сьцёкавай канавы мы спыніліся. Упоперак дарогі была ўкапаная вялікая бэтонная труба. Схіліўшыся, мы заглянулі ў яе ды ўбачылі белую пляму сьвятла на другім баку. Брудна-шэрая веснавая вада цякла па трубе ды з плёскатам вылівалася каля нашых ног у даўгаватую затоку. Паблізу кучаю забруджаных прасьцінаў раставалі ды абсоўваліся сьнежныя гурбы. Нііла паказаўу сярэдзіну каламутнага ручая.
— Прэзэнт, — з прыязнасьцю сказаў ён блізьнятам.
Яны нахіліліся. Адразу каля паверхні ляжалі вялікія сьлізкія камякі. Наблізіўшыся, мы ўбачылі, якусярэдзіне нешта капошыцца. Там варушыліся маленькія чорныя
зародкі. Паблізу ў цёмнай завадзі мітусіліся ўжо гатовыя апалонікі.
— 3 могілак, — коратка сказаў Нііла.
Блізьняты з сумневам паглядзелі на мяне, а я паспрабаваў растлумачыць, пра што казаў Нііла.
— Калі сьнег растае, вада працякае цераз труны, — вяшчаўя замагільным голасам, — і прыносіць душы нябожчыкаў сюды.
Нііла знайшоў стары іржавы слоік з-пад кавы. Блізьняты зь цікаўнасьцю разглядалі вірлавокіх апалонікаў у калюжыне.
— Анёлы, — патлумачыў Нііла.
— Так, калі назьбіраць іх, яны ператворацца потым у анёлаў і паляцяць на неба.
Адзін з блізьнятаўузяў слоік і пачаўрасшнуроўваць свае лякаваныя боты. Другі крыху павагаўся, але потым узяў прыклад з брата. Яны сьпешна сьцягнулі шкарпэткі й касьцюмныя нагавіцы са стрэлкамі, застаўшыся ў сваіх мехаватых амэрыканскіх кальсонах, і басанож сталі каля засьнежанага краю калюжыны. Дробнымі, нерашучымі крокамі яны пачалі ўваходзіць у сьлізкую золь. I неўзабаве лоўля душаў ішла ўжо напоўніцу. Халодная вада даходзіла ім ужо да сьцёгнаў. Ад марозу іх пачалі праймаць дрыжыкі, але ў паляўнічым азарце яны нават не заўважалі гэтага. Неўзабаве яны зь пераможным крыкам узьнялі над галавою слоік, дзе ўжо пляскалася некалькі чорных апалонікаў. Вусны іх між тым пачалі сінець.
Раптоўна з трубы вымыла яшчэ адзін цемны, сьлізкі камяк, які з шумам пляснуўся ў лужыну.
— Бабуля! — закрычаў Нііла.
Адзін з блізьнятаў адразу ж сунуў рукі ў ваду й пачаў шукаць. I тут ён пасьлізнуўся ды ўпаў. Галава зьнікла пад сьлізістаю гладзьдзю. Брат-блізьнюк схапіў быў яго, але таксама не ўтрымаўся ды, узмахнуўшы рукамі, боўтнуўся ўсьлед. Пырхаючы й цяжка дыхаючы, абодва выпаўзьлі на бераг; яны так адубелі, што ледзь здолелі падняцца на ногі. Алё ў траве стаяла бляшанка, у якой плавалі апалонікі.
Мы зь Ніілам моўчкі стаялі, уражаныя такой адвагаю, а блізьняты між тым спрабавалі апрануцца. Яны так калаціліся ад холаду, што мы мусілі дапамагчы ім зашпіліць гузікі на кашулі. Яны зьнялі кальсоны ды выкруцілі зь іх ваду, пасьля — кожны сваім элегантным чарапахавым грэбнем — вычасалі з валосься сьмецьце. Іхнія вочы забліпічэлі, калі яны зазірнулі ў кававы слоік. У ім плавала й выгіналася з добрую жменю хвастатых апалонікаў. Апрануўшыся, браты з задаволеным відам працягнулі нам свае адубелыя рукі.
— Thank you! Дзякуй! Kiitos!
3 бляшанкаю ў руцэ яны пайшлі ад нас да дому, нешта з захапленьнем абмяркоўваючы па-амэрыканску.
У той жа самы дзень пачалася дзяльба спадчыны. Сваякі дачакаліся заканчэньня рытуалаў, і калі сьвятар і суседзі ўрэшце сышлі, зачынілі наглуха дзьве-
ры ад пабочных. I вось прадстаўнікі розных галінаў, адгалінаваньняў і адпачкаваньняў сабраліся ў прасторнай кухні. Дакумэнты выклалі на стол. Павыцягвалі з торбаў акуляры ды начапілі іх на бліскучыя ад поту насы. Пракашляліся. Змачылі вусны вострым жорсткім кончыкам языка.
I пакацілася.
Трэба зазначыць, што бабуля ўсё ж пакінула тастамэнт. Ён быў запісаны ў старым сшытку й быў усёахопным, калі не сказаць больш. Старонкі былі ўздоўж і ўпоперак сьпісаныя ейнаю дрыготкаю рукою рознымі, часам супярэчлівымі падрабязнасьцямі. Той і гэты атрымаюць тое й гэтае пры такіх вось умовах. Ал.е старая рыхтавалася да свайго скону прынамсі апошнія ііятнаццаць гадоў і мела да таго ж капрызны нораў, таму старонкі сшытку кішэлі выпраўленьнямі, выкрэсьліваньнямі й дапаўненьнямі, да таго ж быў яшчэ прычэплены асобны аркуш зь незразумелымі зноскамі. Некаторых родзічаў яна то пазбаўляла спадчыны, то давала пасьля зноў і так некалькі разоў. Хтосьці мог атрымаць спадчыну толькі пры выкананьні пэўных умоваў: напрыклад, калі яны ў прысутнасьці родзічаў прызнаюць жывую веру ды зракуцца Зялёнага зьмея або перад усёю пастваю ды Ісусам павіняцца ў тых грахах, што зрабілі за доўгі час — і якія бабуля падрабязна апісала. Увесь тэкст неаднаразова завяраўся подпісамі ды пячаткамі, за выняткам, на жаль, таго важнага аркуша, Да гаго ж тастамэнт быў напісаны на турнэдаленскай мове.