Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

Папулярная музыка зь Вітулы

Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
50.37 МБ
Толькі чытаньне тастамэнту ў душнай хаце заняло пару гадзінаў. Кожнае слова мусіла перакладацца на швэдзкую, афіцыйную фінскую, ангельскую, нямецкую й пэрсыдзкую мову, бо дачка з Вэкша выйшла замуж за імігранта-суніта. Ня менш складанасьцяў выклікалі ўрыўкі пра веру. Галоўнай умовай атрыманьня спадчыны было прызнаньне жывой веры, а для большасьці турнедаленцаў жывою вераю было лестадыянства. Супраць такога тлумачэньня выступілі суніт, зяць-габрэй з Новай Зэляндыі ды франкфурцкая дачка, якая перайшла ў баптызм, — усе яны па чарзе заявілі, што іхняя вера была такая самая жывая, як і ў астатніх прысутных. А малодшы брат бабулі з Улацьці грамавым голасам паведаміў, што ён заходні лестадыянец, таму ён і ёсьць самы правільны хрысьціянін з усяго таварыства, што выклікала адразу буру пратэсту з боку ягонага кузэна з галіныўсходніхлестадыянцаўяшчэ аднаго са Збору Першанароджаных і пары вернікаў старой традыцыі. Цётка зь фінскай галіны лестадыянства ўмомант прыйшла ў экстаз, liikutuksia, пачала шалець і скакаць, ажно засьмярдзела потам. Астатнія далучыліся да яе — на ўсялякі выпадак — і прызналі свае грахі; яны размахвалі рукамі, рыдалі, абдымаліся й падалі ніцма на ходнікі.
Урэшце падняўся Ісак і раўнуў на ўсіх па-швэдзку ды па-фінску каб заткнулі свае пашчы. Траюраднага брата — п’янтоса з Кайнуласьярві — злавілі на гарачым, калі той паспрабаваў сваёй рукой уставіць у тастамэнт некалькі словаў і выкінулі з хаты вон. Ваяўнічы на-
строй пакрысе зьнікаў, і пасьля чарговай сэрыі пратэстаў і абвінавачаньняў усталявалася напружанае перамір’е. Некаторыя патрабавалі занесьці ў пратакол, што яны павініліся ў сваіх грахах і прызналі жывую веру што й было зроблена пасьля галасаваньня.
Пасьля чытаньня тастамэнту ўсе канчаткова й цалкам заблыталіся. Міралюбны інжынэр з Упсалі, які займаўся там распрацоўваньнем вылічальнай машыны, прапанаваў запісаць тастамэнт з усімі папраўкамі й дапаўненьнямі на пэрфакарту і, адпрацаваўшы яе некалькі разоў з дапамогаю лёгікі, падзяліць спадчыну па справядлівасьці. Усе родзічы адразу ж заявілі, што паўднёвец, йттікко, дзясятая вада на кісялі, мусіць перш-наперш заткнуць сваю вялікую ляпу, калі абмяркоўваюцца такія важныя сямейныя справы. Пасьля браты, сёстры, стрыечныя ды траюрадныя сваякі разьбіліся на невялікія групкі для выпрацоўваньня супольнай тактыкі. Усе шушукаліся ды перашэптваліся. Асьцярожна намацвалі глебу, рашэньні прапаноўваліся ды адкідваліся, альянсы складаліся й разбураліся, парлямэнцёры сноўдалі з болып ці менш прыхаванымі пагрозамі паміж узбуранымі кланамі. Двое мужыкоў выйшлі разам на двор, каб адліць, і вярнуліся падазрона ўзбадзёраныя. Усе пераглядваліся. Закасвалі рукавы на кашулях. Пісар з рэдзенькім валосьсем пастукаў асадкаю аб кубак і заклікаў усіх да ўвагі. Народ, цяжка дыхаючы ды шыкаючы адзін на аднаго, пачаў падцягвацца да стала.
Кхм... Гэрммм...
Пісарчук, як чалавек бесстароньні, прапанаваў падзяліць усю спадчыну, а менавіта агульны кошт дома, усіх гаспадарчых забудоваў дзялянкі, хатняй маёмасьці, банкаўскіх рахункаў да яшчэ невялікай часткі лесу, на сто сорак тры роўныя долі, без уліку калаўрота, які належаў суседцы.
Шум абураных галасоў.
Засядацель, адстаўны мытнік, папрасіў унесьці ў пратакол адну заўвагу. На ягонае, магчыма, нязначнае, але ў найвышэйшай ступені непрадузятае меркаваньне, папярэдні аратар не ўлічыў дадатак на асобным аркушы, трэці абзац, які датычыць падзеньня й маральнага разбэшчваньня паўднёвай Швэцыі, а таму дом і гаспадарчыя забудовы мусяць адысьці да сына Ісака, а ўсю астатнюю маёмасьць належыць падзяліць пароўну толькі паміж родзічамі, прапісанымі ў Паяльскім муніцыпалітэце.
Лямант узмацніўся.
Суседка была запыталася пра калаўрот, але яе бесцырымонна абарвалі.
Адзін з пляменьнікаў шахцёр з Кіруны, заявіў што ягоную мясцовасьць наўрад ці можна прылічыць да паўднёвай Швэцыі і да таго ж ён мае лецішча ў Сатаярві, і таму патрабуе, каб у пратакол унесьлі, што жыве ён у Паяле.
Тады другі пляменьнік, з Кіексьяйсваары, заўважыў, што шаноўны, пэўна, забыўся пра разьдзел на старонцы чатырнаццаць, у якім кірунскія шахты называліся Паўночным Бабілёнам і гаварылася, што іхнім працоўным
гарэць навечна ўпекле, і дадаў што незаконная пабудова ў Сатаярві нічога не мяняе.
У гэты момант кузэн-п’янчужнік кінуў у дзьверы палена, патрабуючы, каб яго ўпусьціліўхату.
Габрэй схапіў суніта за каўнер, але атрымаўшы тумака, зваліўся на фатэль-гушкалку. Абодва крычалі ды мацюкаліся, а іхнія жонкі стаялі побач і перакладалі. Ахвотных узяць слова рабілася ўсё больш, і стук пісаравай асадкі патануў у гаме.
Ня дзіва, што ўрэшце падняўся кулак. Вымыты з урачыстай нагоды працоўны кулак, які раптам выскачыў як грыб з чорнай, добра ўгноенай глебы. Ен вібраваў на сваёй тоўстай ножцы, круціўся на ўсе бакі, як галава пугача. Гэта было накшталт папярэджаньня. Што цярплівасьці ўжо больш не стае.
У імгненьне вырас яшчэ адзін яго сваяк. А потым яшчэ адзін. Усе пачалі адначасова крычаць і піхацца. Лаяліся й мацюкаліся на ўсіх мовах і дыялектах, ланцугамі загрукаталі пагрозы, а сьцены старойхаты затрэсьліся, як муры Бабілёнскае вежы.
I панеслася.
3 павагі да бліжняга я спынюся на гэтым моманце. He буду апісваць ані мардабою, ані драпаньня пазногцямі, ані юшкі на кашулях, ані палёту ўстаўных сківіцаў ані разьбітых акуляраў ані вераломных штурхялёў пад азадак або мёртвага заціску на горлы. Я адмаўляюся пералічваць прылады, што трапілі пад гарачую руку: патэльню, крэсла, гумавы бот, шуфлік, сабачую міску й сямейную Біблію
на фінскай. Я прапускаю ўсе блюзьнерскія выразы й лаянку, у першую чаргу зь невычарпальнагі крыніцы турнэдаленскага фальклёру, — усе тыя абвінавачаньні ў дурасьці, выродлівасьці, кровазьмяшэньні, прыдуркаватасьці або ў сэксуальных адхіленьнях, якія сыпаліся з вуснаўродзічаў якія дайшлі да стану афэкту.
Скажу толькў што гэта была геена вогненная.
РАЗЬДЗЕЛ 7
— пра рок-музыку, яе ўплыў на прыгожы пол і пра тое, як небясьпечна ўваходзіць бяз стуку
Увечары Нііла прыйшоў да нас, прыціскаючы нешта да грудзей пад кашуляю. Ен усё яшчэ быў у парадным адзеньні ды ніяк ня мог адысьці ад сустрэчы з натоўпам родзічаў. Пасьля шэрагу пагрозаў падаць на крыўдзіцеляў у суд, у адказ на якія рабіліся сустрэчныя заявы, родзічы прыкінулі, якіх грошай ім будуць каштаваць адвакаты, і вырашылі не выносіць сьмецьця з хаты. Дазволілі інжынэру з Упсалі падрабязьней расказаць пра пэрфакарты. Расьпіваньне алькагольных напояў у межах дваровай тэрыторыі строга забаранілі. У паяльскай лякарні заклеілі плястырам надзіва вялікую колькасьць людзей, якія незнарок пасьлізнуліся й пабіліся. Акуляры ды ўстаўныя сківіцы як маглі паправілі з дапамогаю ізаляцыйнай стужкі ды клею.
Сяструхі дома не было, і мы прабраліся ў ейны пакой. Расшпіліўшы кашулю, Нііла выцягнуў адтуль чорны; як крыло крумкача, сынгл. Я ўрачыста паклаў яго на прайгравальнік і апусьціў іголку. Дадаў гуку. Пачулася лёгкае патрэскваньне.
Трэск! Грымнуў гром. Разарвалася парахавая бочка й разьнесла на кавалкі пакой. He было чым дыхаць, нас шпурнула на сьценкі й размазала па шпалерах, а ўсё
ў хаце закружылася й завярцелася. Мы сядзелі прыштампаваныя, як маркі, уся нашая кроў перацякла ў cap­ita, сабралася ў барвовы камяк, а пасьля схлынула й панеслася ў розныя бакі, рынула ў рукі ды ногі — чырвоныя дзіды крыві па ўсім целе; мы хапалі ротам паветра, як дзьве рыбіны, выкінутыя на бераг.
Прайшла вечнасьць, пакуль кружэньне спынілася. Паветра з шоргатам уцягнулася назад у пакой праз замочную шчыліну а мы пляснуліся аб падлогу дзьвюма разьмяклымі аладкамі.
Rock 'n'roll music.
«Бітлз».
Проста фантастыка!
На пэўны час мы страцілі дар мовы. Проста ляжалі й сплывалі крывёю, сггустошаныя й шчасьлівыя, пасярод аглушальнай цішыні. Пасьля я ўзьняўся ды завёў нанова.
I зноў тое самае. Неверагодна. Гэтая музыка не маг • ла быць зямным стварэньнем.
Яшчэ раз.
Акурат у гэты момант у пакой ураганам уляцела ся стра. Яна была такая разьюшаная, што ўпілася ў мяне пазногцямі ды закрычала на ўсё горла, ажно жуйка вылецела ў яе з рота й заляпіла мне ў вока. Якога ляха мы рабілі ўяе пакоі, малыя серуны, і дзявочая рука ўзьнялася была над намі, каб нанесьці сьмяротны ўдар каратэ.
Але раптам сяструха спынілася. Яе апярэдзіла музыка. Яна ўвайшла ў яе, як набухлы чэлес, распырсква-
ючы вакол сябе чырвань. Гэта была чароўная карціна: мы, тры застылыя ў розных паставах зьвяркі, ды малы хрыпаты грамафон.
Калі пласьцінка дайграла, сястра сама паставіла яе з пачатку. Такая гэта была мэлёдыя. Можна было слухаць яе бясконца.
Увечары таго ж дня мы зь Ніілам паехалі на роварах да ракі. Мы заехалі на высачэзны мост, празь які праходзіла шаша, і пачалі наварочваць кругі па вузкай бэтоннай пляцоўцы, якая злучала далёкія берагі.
Усю рэчку яшчэ скоўваў лёд. Але цёплае сонца растапіла ўжо сьнегавыя завалы ў лесе, з прыгоркаў гіабеглі маленькія крывяносныя ручаі, пракраліся ў агромністую ледзяную труну, сілаю напоўнілі цела вязьня. Нагіяліся цягліцы, зноў застукала адталае сэрца.
1	вось, у глыбокім працяглым уздыху пачынаюць уздымацца, сьціснутыя мэтроваю тоўшчаю лёду, грудзі ракі, яе лёі кія й сасуды напаўняюцца жыцьцем, як у цыркача, якія вызваляецца з путаў. Рака пачынае супраціўляцца, пакрысе выціскаючы на паверхню тысячы тонаў ва ды. Ідзе змаганьне, нябачнае, схаванае ад вачэй, нібы ў сьне. Паверхня пачынае выгінацца, малады вязень усё расьце, пакуль гарачы кацёл не запоўніўся ягоным мясам і цягліцамі.
Яшчэ паўцалі.
Ты пакуль гэтага ня бачыш, але ўжо прадчуваеш. Мажліва, дзякуючы руху паветра або паветранаму
ціску, праз дрыжаньне горных вяршыняў у марыве сьвятла ці дзякуючы сылюэту крумкача, які нечакана зрываецца зь месца, а можа, праз тое, як пачынаюць скаланацца бэтонныя апоры мосту й напружана блішчыць вада.
Удых. Расталы сьнег. Крумкач зноў чагосьці спужаўся.
I вось яно ўрэшце. Дзьве кароткія пстрычкі. Ледзяная паверхня з трэскам лопаецца, празь белую роўнядзь прабягае расколіна. Булькатаньне чорнай вады. Гром, яшчэ расколіны, хвацкія ўдары сякеры па лядовым люстэрку. Паверхня выгінаецца аркаю ды расколваецца. Усё прыходзіць у рух, ажывае. Уся гэтая неабсяжная мармуровая падлога.