Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

Папулярная музыка зь Вітулы

Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
50.37 МБ
Мы гадаваліся ў дэфіцыце. He ў матэрыяльным — мы ўсё ж маглі пракарміцца, — а ў дэфіцыце самаідэнтыфікацыі. Мы былі нікім. I бацькі нашыя былі нікім. Нашыя продкі былі пустым месцам і ня мелі ніякага значэньня для швэдзкай гісторыі. Нашыя прозьвішчы немагчыма было перадаць на пісьме, нават вымавіць іх было складана тым нешматлікім выкладчыкам, што на кароткі час траплялі да нас з сапраўднай Швэцыі. Ніхто з нас не наважыўся напісаць на праграму «Да трынаццаці», бо яе вядоўца Ульф Эльвінг мог прыняць нас за фінаў. Нашыя вёскі былі залішне
малыя, каб патрапіць на мапу. Мы нават ледзьве маглі самі пракарміцца й жылі на дзяржаўную дапамогу. На нашых вачах адбывалася выміраньне сямейнага земляробства, сенажаці зарасталі хмызьняком; мы сталіся сьведкамі апошняга сплаву дрэва па Турнээльвэн — больш ніколі ўжо там ня зьявяцца платы; на нашых вачах на зьмену сарака дужым лесарубам прыйшла адна сьмярдзючая дызэльная машына, і нашыя бацькі павесілі свае рукавіцы на цьвік і сышлі з дому: каб здабыць свой заробак, яны тыднямі не вылазілі з кірунскіх шахтаў. Мы горш за ўсіху Швэцыі пісалі стандартызаваны тэст па швэдзкай мове. Мы ня ўмелі паводзіцца за сталом. Мы не здымалі, уваходзячы, шапкі. Ніколі не хадзілі ў грыбы, усяляк пазьбягалі гародніны, не праводзілі Сьвята ракаў. He маглі весьці дыскусій, дэклямаваць вершаў ня ўмелі запакоўваць падарункаў ды рабіць урачыстых прамоваў. Мыхадзілі, выварочваючы ступні. Мы размаўлялі па-швэдзку зь фінскім акцэнтам, хоць мы й не былі фінамў а ў нашай фінскай мове чуўся швэдзкі акцэнт, хоць і швэдамі мы таксама не былі.
Мы былі нікім.
Існавала толькі адно выйсьце. Адзіная магчымасьць кімсьці зрабіцца ў жыцьці, няхай і кімсьці нязначным. Трэба было зьехаць. Нас рыхтавалі да гэтага з раньняга дзяцінства, пераконвалі, што гэта быў наш адзіны шанец у жыцьці, і мы падпарадкоўваліся. У Вэстэросе можна было ўрэшце выбіцца ў людзі. 1 ў Люндзе. У Сёдэртэлы. У Арвіцы. У Буросе. Гэта была ўсеагульная эвакуацыя.
Плынь уцекачоў якая спустошыла наш край; але ўсё адбывалася, на дзіва, добраахвотна. Нябачная вайна.
Назад з поўдня вярталіся хіба што ў труне. Ахвяры дарожных здарэньняў. Самагубцы. А зь цягам часу да іх далучыліся й ахвяры СНІДу. Цяжкія труны апускаліся ў прамерзлую зямлю сярод бярозак на паяльскіх могілках. Зноў дома. Kotimaassa.
Ніілаў дом стаяў на адной з самых старых паяльскіх вуліцаў адкуль адкрываўся прыгожы від на рэчку. Прасторная, добра пабудаваная хата канца мінулага стагодзьдзя зь вялікімі вокнамі ўздоўж усёй сьцяны. Калі прыгледзецца, можна заўважыць на фасадзе стык: да дому зрабілі прыбудову. Усё яшчэ захаваліся дзьве трубы ад дзьвюх розных печак: дом быў завялікі, каб абагравацца адною топкаю. У час росквіту лестадыянства дом быў натуральнага шэрага колеру, але ў саракавыя гады яго зрабілі чырвона-бурым зь белымі аконнымі рамамі. Ды яшчэ — па апошнім патрабаваньні моды, каб дом не нагадваў разрослую адрыну — адпілавалі ў яго па краях бярвеньні, на вялікі жаль сапраўдных знаўцаў даўніны ды эстэтаў. 3 боку ракі да хаты цягнуліся сенажаці, якія вякамі шчодра ўгнойваліся рачным глеем у час гіаўнаводзьдзя й былі таму багатыя на сакавітую траву ад якой каровы так і наліваліся малаком. Менавіта тут і спыніўся адзін зь першых пасяленцаў некалькі стагодзьдзяў таму, зьняў зь сябе паходны клунак і пабудаваў тут сядзібу. Але ўжо колью часу сенажаці стаялі някошаныя, Паўсюль тырчаў хмызь-
няк. Змрочнасьцю, заняпадам дыхала гэтае месца, Было нейкім няўтульным. Ад яго цягнула сьцюжаю, нібыта ад чалавека, пакрыўджанага ў дзяцінстве, які прытаіў гэтую злосьць у сабе.
Старая адрына захавалася, але зь цягам часу яе перабудавалі ў сховішча й гараж. Заняткі толькі скончылася, і я праводзіў Ніілу дамоў. Мы на дзень памяняліся роварамі. Нііла ўзяў мой, наварочаны, зь мяккім седалам і вывернутым стырном. Ая каціўся на ягоным «рэксе». «Рэкс — лёгкі як кекс!» — крычалі звычайна малыя нягоднікі-трэцякляснікі ўсьлед Ніілу. Як толькі мы прыехалі, Нііла зацягнуў мяне ў адрыну.
Па крутых, вырубленых сякераю сходах, адпаліраваных за стагодзьдзе нагамі, мы прабраліся зь Ніілам на гарышча. Тут панавала паўцемра — вечаровае сонца ледзь прабівалася скрозь малое зашклёнае акенца. Наўкола валяліся халусьце ды сапсаваная мэбля, іржавая каса, эмаляваныя вёдры, скруткі палавікоў прапахлыя цьвільлю. Мы спыніліся каля бакавой сьцяны. Перад намі ўздымалася гіганцкая этажэрка, застаўленая кніжкамі ў рудых зацёртых пераплётах. Павучаньні, часасловы, жыціі сьвятых як па-швэдзку так і па-фінску — кніжкі грувасьціліся адна на адной. Столькі кніжак, сабраных у адным месцы, я бачыў хіба што ў нашай школьнай бібліятэцы! У гэтым было нешта ненатуральнае, амаль агіднае. Кніг было зашмат. Хто здужае некалі іх прачытаць? I навошта яны былі тут, схаваныя ад усіх у адрыне, нібыта несьлі на сабе нейкі сорам?
Нііла расчыніў свой ранец і выняў адтуль чытанку «Пра Лі ды Лю». Мы мусілі прачытаць урывак, Нііла нядбайна прагартаў яго сваімі нязграбнымі хлапчуковымі пальцамі. Засяроджана пачаў выціскаць зь сябе гук за гукам, зь неймавернаю цяжкасьцю складаючы іх у словы. Пасьля яму надакучыла, і ён з трэскам загарнуў кніжку. I раптам — я нават ня сьцяміў як гэта адбылося, — з усёй моцы шпурнуўяе са сходаў. Прызямліўшыся на грубыя масьніцы, кніжка разьляцелася на часткі.
Я зь недаверам паглядзеў на Ніілу. Ён усьміхнуўся, на шчоках зьявіліся пунсовыя плямы, а доўгія іклы рабілі яго падобным да ліса. I тут ён выхапіў з гіганцкай этажэркі катэхізіс, даволі малую кніжку ў мяккім пераплёце. Гэта выклік — ён шпурнуўуніз і яе. Тонкія шаўковыя аркушы зашамацелі ў паветры, як лісьце, яшчэ да падзеньня. Наўздагон ім паляцела пара зборнікаў грувасткія рудыя камякі, якія з трэскам чмякнуліся вобзем, згубіўшы свае вокладкі.
Нііла паглядзеў на мяне з шалёным агеньчыкам уваччу. Адчуваючы, як сэрца моцна калоціцца ў грудзях, я таксама схапіўся за кніжку. Шпурнуў яе — і ўбачыў, як некалькі аркушаў выпырхнулі зь яе, не пасьпела кніжка дзеўбануцца аб іржавую барану. Вось пацеха! Мы так разышліся, што пачалі хапаць кніжкі без разбору, разахвочваючы адзін аднаго: рабілі закручаныя кідкі, шалёныя футбольныя пасы, ажно гуло па кутах, і душыліся са сьмеху, спустошваючы кніжныя паліцы.
Зьнячэўку зьявіўся Ісак. Шырачэзны ў плячах, як барэц, нямы й змрочны. Ніводнага слова, толькі грубыя мясістыя пальцы, якія ўзбуджана дрыжэлі, расшпільваючы рамень. Гнеўным жэстам ён паказаў мне на дзьверы. Я рынуўся ўніз, як баязьлівы пацук. А Нііла застаўся. Калі за мною прычыніліся дзьверы, я пачуў як Ісак пачаў лупцаваць.
На імгненьне я падымаю вочы ад дзёньніка, які пачаў весьці ў Нэпале. Электравік падыходзіць да Сундбюбэргу. Ранішнія гадзіны пік, пах змакрэлага адзеньня. У мяне ў партфэлі, у скураной папцы, ляжыць дваццаць пяць правераных вучнёўскіх сшыткаў. Лютаўская золь, а праз чатыры месяцы ў Паяле кірмаш. Мімаходзь гляджу ў акно. Высока над чыгункаю ляціць чарада качак, з узрушаным гагатаньнем наварочваючы кола за колам.
Mae думкі вяртаюцца назад у Турнэдален. Разьдзел пяты.
РАЗЬДЗЕЛ 5
— пра нерашучых ваякаў, мясцовыя групоўкі ды пра майстэрства пратоптваць лыжныя спускі
Кожны дзень, калі ў Вязальнай школе заканчваўся апошні ўрок, натоўп шаснаццаці-сямнаццацігадовых дзяўчат праходзіў паўз наш дом. Файныя дзеўкі! Былі шасьцідзясятыя — тоны макіяжу, накладныя вейкі, ультракароткія спадніцы ды вузкія цыратовыя боты. У нас зь Ніілам зьявілася звычка забірацца на сьнежную гурбу перад маім домам і назіраць адтуль за дзяўчатамі. Яны групкамі праходзілі паўз нас, нешта абмяркоўваючы, без капелюшоў нават у самае лютае надвор’е, каб не сапсаваць фрызуры. Дымілі як паравозы, пакідаючы за сабою моташна салодкую сумесь паху парфумы ды попельніцы — гэты пах мяне й сёньня заводзіць. Часам яны віталіся з намі. Мы дужа бянтэжыліся й рабілі выгляд, што занятыя пабудоваю сьнежнай крэпасьці. У сем гадоў у нас ужо фактычна меўся пэўны інтарэс. Назваць яго юрлівасьцю, вядома, нельга — гэта была, хутчэй, нясьцерпная пяшчота. Я з асалодаю прылашчыўся б да іх, пацалаваў. Прытуліўся б да іх, як кацянё.
Як бы там ні было, мы пачалі закідваць іх сьнежкамі. Пэўна, каб даказаць ім, што мы мужыкі. I як ні дзіўна, гэта спрацавала. Здаравенныя шаснаццацігадовыя валькірыі
пужліва разьбягаліся, як статак аленяў з румзаньнем і лямантам, абараняючыся касмэтычкамі, як шчытамі. Яны проста шалелі. А мы нават не ўтрамбоўвалі сьнежкі ды кідалі іх сьвечкаю, таму рэдка траплялі ў дзяўчат — мяккія сьнежныя камякі нясьпешна прызямляліся, як махнатыя белыя рукавіцы. Але гэтага ставала, каб зрабіць на іх уражаньне. 3 намі лічыліся!
Так працягвалася некалькі дзён. Адразу пасьля заняткаў мы, як звычайна, падрыхтавалі добры боезапас. 3 такою камандаю, як у нас, мы пачуваліся сапраўднымі вітульскімі ваяводамі, такімі бравымі вэтэранамі, што атрымалі баявое заданьне на варожым кантынэнце. У нас ажно жываты зводзіла ад нецярпеньня. Гэтыя баі набліжалі нас да тых салодкіх імгненьняў, пра якія мы пакуль маглі толькі здагадвацца. 3 кожнаю новаю бітваю вырасталі нашыя пеўневыя грабеньчыкі.
I вось паказаліся дзяўчаты. Некалькі групак, на невялікай адлегласьці адна ад адной, па пяць-дзесяць у кожнай. Мы прытаіліся за вялікім сьнежным завалам, падпускаючы іх бліжэй. У нас усё было прадумана. Мы звычайна прапускалі першую групку, а пасьля залуплялі ім сьнегам у сьпіну, у той час як астатнія дзяўчаты рэзка тармазілі перад намі. Паніка й перапалох! I вядо.ма, захапленьне нашым мужчынскім учынкам.
Сядзім схаваныя ды чакаем. Усё бліжэй чуем дзявочыя галасы, іх пракураны кашаль і хіхіканьне. Як па камандзе ўскокваем. У кожнага ў правай руцэ па сьнежцы. Дзяўчаты віскочуць, і мы, як два гнеўныя вікінгі, кідаемся
за імі. 1 толькі мы зьбіраемся запусьціць ім у сьпіны свае сьнежкі, як заўважаем, што адна зь дзяўчат не пабегла. Стаіць за колькі мэтраў ад нас. Доўгія сьветлыя валасы, размаляваныя вочы. Пільна глядзіць на нас.
— Яшчэ адна сьнежка, і я заб’ю вас, — прашыпела яна. — Надаю кухталёў — хадзіць ня зможаце. Адлупцую так, што родная маці не пазнае...
Мы нерашуча апусьцілі сьнежкі. А дзяўчына яшчэ раз пагрозьліва на нас паглядзела й пайшла даганяць сябровак.