• Газеты, часопісы і г.д.
  • Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

    Папулярная музыка зь Вітулы

    Мікаэль Ніемі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 278с.
    Мінск 2010
    50.37 МБ
    Але ўсё ж самым дзіўным было тое, што Нііла не размаўляў. Яму было як-ніяк пяць гадоў Часам ён разяваў быў рот, каб, здавалася, загаварыць, — было нават чуваць, як у ягоным горле булькоча сьліна. Пасьля — харканьне, і здавалася ўжо, што корак урэшце вылеціць. Але Нііла нечага пужаўся й замаўкаў. Ён разумеў усё, што я яму казаў таму праблема, бясспрэчна, была не з галавою. Але нешта ў ім замкнулася.
    Напэўна, рэч была ў тым, што ягоная маці была зь Фінляндыі. Маўклівая па прыродзе жанчына, яна да таго ж належала да гэтай пакутніцкай нацыі, якую рвалі на шмацьцё і ў часе грамадзянскае вайны, і зімовай расейска-фінскай, і Сусьветнай вайны, у той час як яе сытая заходняя суседка Швэцыя гандлявала
    жалезнаю рудою ды ўсё багацела. Маці адчувала сваю непаўнавартасьць. Хацела даць сваім дзецям тое, чаго ня мела сама: яны мусілі зрабіцца сапраўднымі швэдамі, таму яна й хацела навучыць іх швэдзкай, а не сваёй фінскай мове. Але сама яна ледзь размаўляла па-швэдзку таму збольшага маўчала.
    У мяне ў гасьцях мы часта сядзелі на кухні, бо Нііла дужа любіў радыё. У адрозьненьне ад ягонага дому, у маёй маці радыё бубніла, як фон, увесь дзень. Што перадавалі, было не істотна: магла быцьлюбая праграма -— ад «Аўтарадыё» ці «Песень па заяўках» да званоў стакгольмскіх цэркваў моўных курсаў ці трансьляцыі набажэнстваў. Сам я ніколі ня слухаў у адно вуха ў мяне залятала, у другое — вылятала. Нііла, наадварот, атрымліваў здавалася, неймаверную асалоду ад самога толькі гуку ад таго, што ў пакоі ніколі не павісала цішыня.
    Аднойчы я прыняў рашэньне. Навучыць Ніілу размаўляць. Я перахапіў ягоны позірк, паказаў на сябе й сказаў:
    — Мацьці.
    Пасьля паказаў на яго, чакаючы рэакцыі. Нііла таксама чакаў Тады я схіліўся наперад і сунуў палец яму паміж вуснаў. Ён разявіў рот, але заставаўся ііа-ранейшаму бязгучным. Я пачаў мяць яму горла. Ніілу заказытала, і ён адапхнуў маю руку.
    — Нііла! — сказаў я, спрабуючы прымусіць яго паўтарыць. — Нііла, скажы Нііла!
    Ён паглядзеў на мяне, як на ідыёта. Тады я ткнуў сабе паміж ног і сказаў:
    — Пісюн!
    Пачуўшы такую дзёрзкасьць, Нііла сарамліва ўсьміхнуўся. Я паказаў на свой зад:
    — Дупа! Пісюн і дупа!
    Ён кіўнуў і зноўку прыхіліўся да радыё. Тады я паказаў на ягоны азадак, дэманструючы, як зь яго нешта вылазіць. Нііла зьдзіўлена паглядзеў на мяне. Прачысьціў горла. Я замер, напружана чакаючы. Але ён усё маўчаў. Раззлаваны, я шпурнуў хлопчыка на падлогу ды пачаў яго трэсьці.
    — Гэта завецца «гаўнячок»! Скажы «гаўнячок»!
    Ён ціха вызваліўся з маіх абдымкаў. Кашлянуў і паварочаў у роце языком, нібыта разьмінаючы.
    — Soifa, — урэшце сказаў ён.
    У мяне сьперла дух. Я ўпершыню пачуў ягоны голас. Зусім не хлапчуковы, нізкі й шурпаты. Ня надта прыгожы.
    — Што ты сказаў?
    — Donu al mi akvon.
    Ізноў. Я быў зусім зьбянтэжаны. Нііла размаўляў! Ён пачаў размаўляць, вось толькі я ня мог зразумець, што ён кажа.
    3	выглядам пераможцы Нііла падняўся, падышоў да ракавіны й выпіў шклянку вады. ІІасьля ён пайшоў дамоў.
    Здарылася нешта дзіўнае. У сваім маўчаньні, у сваім самотным страху Нііла пачаў ствараць уласную мову.
    Бяз гутарак, без суразмоўцаў ён выдумляў новыя словы, пачаў складаць іх разам і будаваць сказы. А можа, ня ён адзін? Можа, гэта было нешта глыбейшае, прыхаванае ў самых глыбінях мозгу пад дзірваном. Старажытная мова. Стары зьмерзлы ўспамін, які пачаў пакрысе адтайваць.
    I ў адно імгненьне мы памяняліся ролямі. Ужо ня я, a Нііла вучыў мяне размаўляць. Мы сядзелі на кухні, маці была ў садзе, радыё балбатала.
    — Ci tio estas sego, — сказаў Нііла, паказваючы на крэсла.
    — Ci tio estas sego, — паўтарыў я за ім.
    — Vi nomigas Matti, — паказаў ён на мяне.
    — Vi nomigas Matti, — паслухмяна паўтарыў я.
    Нііла энэргічна патрос галавою.
    — Mi nomigas!
    — Mi nomigas Matti, — паправіўся я. — Vi nomigas Niila.
    Нііла ў нецярпеньні прыцмокнуў. У ягонай мове існавалі правілы, яна перарастала ў нашую ўласную прастору дзе нас ніхто не чапаў. Мясцовыя хлопцы глядзелі на нас зь недаверам, зайздросьцілі, але гэта нам толькі падабалася. Маці з татам былі ўсхваляваліся, думаючы, што ў мяне праблемы з моваю, але доктар, да якога яны зьвярнуліся, патлумачыў што дзеці нярэдка выдумляюць мовы ды што гэта неўзабаве пройдзе.
    А ў Ніілы ўрэшце выскачыў корак з горла. Дзякуючы выдуманай мове ён пераадолеў свой страх і неўзабаве
    мог размаўляць і па-швэдзку, і па-фінску. Ён жа шмат што разумеў раней і назьбіраўу пасіве вялікі слоўнікавы запас. Трэба было толькі агучыць яго і напрактыкаваць цягліцы рота. Менавіта гэта, як выявілася, і было найцяжэйшым. Яшчэ доўгі час Нііла размаўляў досыць дзіўна: ягонае нёба зь цяжкасьцю змагалася з усімі швэдзкімі галоснымі й фінскімі дыфтонгамі, а вусны сплывалі сьлінаю. Зь цягам часу я навучыўся разумець Ніілу, але яму па-ранейшаму была больш даспадобы нашая сакрэтная мова. Так яму было больш камфортна. Калі мы на ёй размаўлялі, Нііла расслабляўся, і ягоныя рухі рабіліся лёгкімі й павольнымі.
    Аднойчы ў нядзелю ў Паяле здарылася нешта незвычайнае. У царкве не засталося ніводнага пустога месца. Ішла звычайная імша, служыў яе, як заўжды, наш мясцовы пастар Вільгэльм Тавэ, і ў звычайныя дні месцаў было б колькі заўгодна. Але гэтаю раніцаю царква была бітком набітая.
    Уся рэч у тым, што жыхары Паялы мусілі ўпершыню ўбачыць жывога, самага сапраўднага нэгра.
    Усім было так цікава, што нават мае бацькі вырашылі прыйсьці, а іх у царкву й пернікам не заманіш, апроч хіба каляднай імшы. На лаўцы перад намі сядзеў Нііла — з бацькамі ды ўсімі сваімі братамі й сёстрамі. Толькі раз ён паспрабаваў быў павярнуцца ў мой бок, як адразу ж атрымаў ад бацькі ў карак. Усе ў залі шушукаліся й перашэптваліся — і службоўцы, і лесарубы, і нават
    жменька камуністаў. Усе размовы, зразумела, зводзіліся да адной тэмы. Усіх турбавала, ці ён насамрэч быўчорны, вугальна-чорны, якімі былі джазавыя музыкі на вокладках пласьцінак. Ці, можа, ён проста рудаваты?
    Пачалі біць званы, і дзьверы рызьніцы расчыніліся. Зь іх выйшаў Вільгэльм Тавэ ў акулярах з чорнай аправаю. Адчувалася, што ён крыху нэрвуецца. А за ім! Таксама ў пастарскім адзеньні, але ў афрыканскім, з бліскучаю мантыяй, вось дык...
    Чорны, як вугольле! Настаўніцы нядзельнай школы пачалі ажыўлена перашэптвацца. Нават не руды, а, хутчэй, сіне-чорны. Побач зь ім тупала старая дыяканіса, якая ўжо колькі гадоў таму прысьвяціла сябе місіянэрству, — уся ссохлая, з жоўтаю, як пэргамэнт, скураю. Мужчыны пакланіліся перад алтаром, жанчына зрабіла рэвэранс. А потым айцец Тавэ пачаў імшу ды павітаў усю вялікую паству — і найперш нашых гасьцей з далёкага, разьдзіранага войнамі Конга. Тамтэйшыя хрысьціяне мелі пільную патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе, і сёньняшні збор без астатку мусіў пайсьці на карысьць нашых афрыканскіх братоў і сёстраў.
    Пачалі адпраўляць службу. А ўсе ў залі так і вытрэшчваліся на нэгра й не маглі наглядзецца. Калі засыіявалі псальмы, усе ўпершыню пачулі голас афрыканца. Ён ведаў усе мэлёдыі — пэўна, там, у Афрыцы, сьпяваюць такія самыя псальмы. Нэгар сьпяваў іх на роднай мове з сапраўднаю глыбінёй і запалам, між тым як паства сьпявала ўсё цішэй і цішэй, каб чуць ягоны голас.
    Неўзабаве надышоў час пропаведзі, і айцец Тавэ падаў знак. Тады здарылася нешта неверагоднае: нэгр, разам з дыяканісаю, узышоў на катэдру.
    Паства ўсхвалявалася: гэта ж адбывалася ў шасьцідзясятыя гады, калі па-ранейшаму лічылася, што жанчына ў царкве мусіла маўчаць. Тавэ адразу ж патлумачыў супакойваючы прысутных, што жанчына будзе толькі перакладаць. На катэдры зрабілася крыху зацесна, калі жанчына асьцярожна праціснулася й прымасьцілася каля мажнога чужаземца. 3-падяе капелюша ручаём ліўся пот. Дыяканіса ўчапілася ў мікрафон і пужліва агледзела публіку. Чарнаскуры акінуў спакойным поглядам царкву у востраканцовым блакітназалатым капелюшы ён падаваўся яшчэ больш высокім. Ягоны твар быў такі цёмны, што на ім былі бачныя толькі бліскучыя бялкі вачэй.
    1	вось ён пачаў гаварыць. На банту. Без мікрафона. Ен нібыта выкрыкваў словы, гучна й зазыўна, быццам шукаў кагосьці ў джунглях.
    — Дзякуй табе, Божа! Дзякуй табе, мой Божа! — перакладала дыяканіса.
    Тут яна выпусьціла з рук мікрафон і са стогнам пачала завальвацца наперад і, напэўна, звалілася 6 з катэдры, калі б нэгр не падхапіў яе.
    Першым быў на месцы царкоўны вартаўнік. Ен пасьпешліва ўскараскаўся на катэдру, закінуў хударлявую руку дыяканісы за сваю бычыную шыю й павалок яе да выхаду.
    — Малярыя, — прастагнала яна. Твар зрабіўся жоўта-бурага колеру дыяканісу калаціла, і яна магла вось-вось страціць прытомнасьць. Яшчэ два чальцы царкоўнае рады ўзьняліся са сваіх месцаў, вывелі хворую з царквы ды пасадзілі яе ў аўто, якое на ўсіх парах памчалася ў лякарню.
    Паства й нэгр засталіся сам-насам. Усе адчувалі сябе зьбітымі з панталыку. Айцец Тавэ ступіў быў наперад, каб узяць слова, але нэгр сыходзіць з катэдры не жадаў. Калі ўжо ён праехаў паўсьвету, дык з гэтым ён ужо мусіць справіцца. У імя Госпада.
    Крыху паразважаўшы, ён зьмяніў банту на суахілі. Гэтая шматмільённая мова была, напэўна, пашыраная ў розных частках афрыканскага кантынэнту, але тут, у Паяле, яна, на жаль, была зусім невядомая. Адказам місіянэру быў пусты выраз на тварах. Нэгр зноў памяняў мову гэтым разам на крэольскі дыялект францускай, але ён быўтакім мудрагелістым, што нават настаўніца францускай не зразумела ні слова. Нэрвуючыся яшчэ больш, афрыканец вымавіў некалькі сказаў па-арабску. Пасьля ў роспачы паспрабаваў на флямандзкай мове, якой ён крыху нахапаўся ў часе сваіх экумэнічных падарожжаў па Бэльгіі.
    Вынік — нулявы. Ніхто не зразумеў ніводнага слова. У гэтых глухіх краях дабіцца чаго-небудзь можна было толькі па-швэдзку або па-фінску.
    У поўнай роспачы нэгр вырашыў памяняць мову апошні раз. Ён зароў так, што адгукнуліся рэхам арган-
    ныя хары, прачнулася цётка, якая была заснула, спалохана запішчала немаўлятка ды з шолахам перагарнуліся старонкі пастарскай Бібліі.
    Тут з лавы падняўся Нііла ды крыкнуў яму ў адказ.
    У царкве запанавала мёртвая цішыня. Уся паства павярнулася, каб паглядзець на бессаромнага блазьнюка. Бліскучыя бялкі нэгра зьвярнуліся да хлопчыка, але ў той момант Ісак яго ўжо рэзка ўсадзіў кухталём назад на месца. Афрыканец узьняў дагары сваю далонь — скура на тыльным баку была надзіва белаю. Ісак адчуў на сабе ягоны позірк і адпусьціў сына.