Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
— Cu vi komprenas кіоп mi dims? — закрычаўнэгр.
—Mi komprenas cion, — адказаў Нііла.
— Venu ci tien, mina knabo. Venu ci tien al mi.
Вагаючыся, Нііла праціснуўся ўздоўж лаваў і спыніўся ў праходзе. На імгненьне падалося, што ён хоча зьбегчы. Афрыканец паклікаўяго бліжэй, памахаўшы белаю далоньню. Пад пільнымі поглядамі паствы Нііла зрабіў некалькі дрыготкіх крокаў. Сагнуўшыся, ён нерашуча падышоў да катэдры — малы забіты хлопчык з выродліва абскубанаю галавою. Нэгр дапамог хлапчуку ўскараскацца па прыступках. Ніілу ледзь было бачна за краем, і афрыканец падняў яго на сваіх дужых руках. Ён трымаў хлопчыка, нібыта ягня. 3 дрыжаньнем у голасе афрыканец прадоўжыў перарваную пропаведзь:
— Dio піа, kiu auskultas niajn pregojn...
— Айцец наш, Ты пачуў малітвы нашыя, — бойка пераклаў Нііла. — Сёньня Ты паслаў нам хлопчыка. Хвала Табе, Божа, хвала Табе...
Нііла разумеўусё, што казаў нэгр. Паяльцы слухалі як аслупянелыя, а Нііла пераклаў пропаведзь нэгра да канца. Між тым бацькі Ніілы, ягоныя браты й сёстры застылі як каменныя балваны зь перапуджанымі тварамі. Яны былі ў поўным шоку, бо разумелі, што перад іхнімі вачыма адбываўся Божы цуд. Шмат хто ў царкве рыдаў ад замілаваньня, усе былі кранутыя й расчуленыя да глыбіні душы. Радасны шэпт пранёсься па шэрагах і неўзабаве ахапіў усю царкву. Знак літасьці! Божы цуд!
Я ж нічога не разумеў. Як гэты нэгр мог вывучыць нашую таямнічую мову? Менавіта на ёй яны й размаўлялі, нэгр і Нііла.
Пра гэты выпадак шмат потым гаварылі, і ня толькі ў царкоўных колах. Яшчэ доўгі час тэлефанавалі з газэтаў і тэлебачаньня, каб узяць у Ніілы інтэрвію, але Ісак адмаўляў усім.
Сам я сустрэўся зь Ніілам толькі празь некалькі дзён. Пасьля абеду ён прашмыгнуў на нашую кухн ю, і выгляд у яго па-ранейшаму быў зацюканы. Мама прыгатавала нам лусьцяні, і мы пачалі жаваць. Часам Нііла неяк напружана прыслухоўваўся.
Як звычайна фонам балбатала радыё. Тут я быццам пачуў нешта знаёмае й дадаў гучнасьці.
— Gis reaudo!
Я ажно падскочыў. Нашая таемная мова! Кароткая мэлёдыя, а пасьля голас дыктара:
— Вы толькі што праслухалі наш сёньняшні ўрок эспэранта.
Урок эспэранта. Дык ён вывучыў мову па нашым радыё.
Дужа павольна я павярнуўся да Ніілы. Той задуменна глядзеў некуды ўдалячынь.
РАЗЬДЗЕЛ 3
— пра драматычныя падзеі на школьным сховішчы ды пра нечаканае спатканьне, якім мы забягаем далёка наперад
Па суседзтве зь дзіцячым паркам стаяў вялікі, падобны да шляхецкага маёнтку будынак зь безьліччу вокнаў уздоўж усяго фасаду. Гэта была старая рамесная школа Паялы, дзе на той момант яшчэ праводзіліся заняткі для дзяўчатак-падлеткаў па кухарстве й вязаньні. Навошта хадзіць беспрацоўнымі, калі можна атрымаць першаклясную адукацыю ў хатняй гаспадарцы. Каля школы, якую мы, малыя, празвалі Вязальнаю школаю, месьцілася старое, пафарбаванае ў чырвоны колер сховішча. Яго загрувасьцілі розным мэталяломам і старым школьным халусьцем, у якім мы ў дзяцінстве так любілі корпацца. 3 аднаго тарца сховішча дошкі крыху расхісталіся, і можна было залезьці ўсярэдзіну.
Стаяў сьпякотны дзень, было самае лета. Сыіякота цяжкою заслонаю павісла над нашым паселішчам, пах лугавой травы ў дзіцячым парку быў моцны, як гарбата. У адзіночку я, крадучыся, прабраўся да сьцяны сховішча. Трывожна аглянуўся, ці не ідзе наш школьны вартаўнік. Мы дужа яго баяліся. Бамбіза ў заляпаным фарбаю камбінэзоне, ён ненавідзеў усіх цікаўных дзяцей. Вартаўнік заўсёды зьяўляўся нечакана, нібы з паве-
тра, і спапяляў нас сваім позіркам-радарам. На нагах у яго звычайна былі драўляныя чаравікі: у імгненьне вока ён скідваў іх і тыгрынымі скокамі наганяў сваю здабычу. Ніводны малы ня мог яшчэ ад яго зьбегчы, ягоныя пальцы абцугамі сьціскаліся на шыі ды адрывалі ахвяру ад зямлі, амаль аддзяляючы галаву ад цела. Я бачыў як мой сусед, найкруцейшы пацан, рыдаў як немаўля, калі яго занесла на мапэдзе туды, куды ня трэба.
Але я ўсё ж вырашыў рызыкнуць. Сам я яшчэ ніколі ня быў у гэтым сховішчы, але шмат начуўся пра яго ад сьмельчакоў. Я моцна нэрваваўся ды ўвесь час аглядаўся па баках. Усё нібыта было спакойна. Я хутка стаў на карачкі, адсунуў дошкі, прасунуў галаву ў цёмны лаз і запоўз.
Пасьля сонечнага сьвятла я апынуўся ў апраметнай цемры. Вочы пульсавалі ад сьлепаты й цямрэчы. Я пэўны час пастаяў зусім нерухома. Пасьля пачаў пакрысе распазнаваць контуры прадметаў. Старыя паліцы, сьпісаныя школьныя парты. Зваленыя кучаю дровы, цагліны. Расколаты ўнітаз бязь вечка. Скрынкі са старою праводкаю ды ізалятарамі. Я асьцярожна пачаў усё аглядаць, спрабуючы не зачапіць чаго на шляху. Пахла сухасьцю, пілавіньнем, цэмэнтаваю рошчынаю ды яшчэ цёплым асфальтам ад разьмяклага на сонцы рубэройду на даху. Я сьлізгаў наперад, амаль плыў у прыглушанай цемры. Усё было аліўкава-зялёным, нібыта я апынуўся ў гушчары сасновага бору. Я быццам рухаўся сярод паснулых. Ціха дыхаў носам, адчуваючы, як пыл казыча ноздры.
Mae парусінавыя чаравікі бязгучна рухаліся па цэмэнтавай падлозе, якмяккія кашачыя лапкі.
Стоп! Нада мною ўзвышаўся волат. Я спужана адхіснуўся ад чорнай здані ў паўзмроку. Цела здранцьвела.
Але гэта быў не вартаўнік. А толькі стары ацяпляльны кацёл. Высокая й здаравенная браняваная жалязяка. Тоўстая, як базарная цётка, з агромністымі літымі заслонкамі. Я адчыніўсамую вялікую. Зазірнуўухалоднае й чорнае, як ноч, чэрава. Ціхенька крыкнуў. Голас зазьвінеў усярэдзіне, удвая мацнейшы за мой. Топка была пустою. Жалезная дзева, з успамінамі пра агонь, што мардаваў калісьці яе нутро.
Я асьцярожна прасунуў галаву ў адтуліну. Памацаў крыху рукою ўздоўж сьценак і наткнуўся на камякі іржы, а можа, гэта быў попел. У топцы пахла жалезам, вокісам і старым гарам. Я крыху павагаўся, набіраючыся мужнасьці. А пасьля вужом шмыгнуў у вузкуто адтуліну.
Усярэдзіне. Я стаяў паўпрысеўшы ў яе круглым чэраве ў позе зародка. Паспрабаваў быў выпрастацца, але цюкнуўся галавою. Моўчкі прычыніў за сабою дзьверцы ды пачаў падцягваць іх да сябе, пакуль ня зьнікла апошняя кволая палоска сонечнага сьвятла.
У самым яе чэраве. Яна выношвае мяне. Абараняе ад небясьпекі, як цяжарная, засланіўшы сваімі куленепрабівальнымі жалезнымі сьценкамі. А я сяджу ўнутры, як яе дзіця. Мне зрабілася жудасна, ажно да
мурашоў. Адчуваньне бясьпекі зь дзіўным дамешкам сораму. Нібы я парушыў нейкую забарону. Некаму здрадзіў можа, сваёй маці. Я заплюшчыў вочы ды скруціўся абаранкам, сьціснуўшы галаву каленямі. Яна была такою халоднаю, а я — такім гарачым і юным, малы цьмяны вугельчык. Прыслухаўшыся, я пачуўяе шэпт. Слабы шолах, які даносіўся ці то зь люхты, ці то з абрэзу трубы, — ласкавыя, заспакаяльныя словы любові.
Раптам пачуўся грукат. У сховішча, цяжка тупаючы нагамі, уварваўся вартаўнік. Ён быў не на жарт разьюшаны ды абяцаў вырабіць пад арэх усіх нягоднікаў. Я затаіў дыханьне, прыслухоўваючыся да ягоных крокаў: як ён усюды гойсае, рухае мэблю, штурхае й кідае халусьце, быццам палюючы на пацукоў. Ен бегаў па ўсім сховішчы й лаяўся: пэўна, хтосьці зь Вязальнай школы мяне засёк і данёс. I «каб вас», і «регкеіе» — швэдзкія й фінскія праклёны так і сыпаліся зь яго.
Наблізіўшыся акурат да печкі, ён спыніўся й пацягнуў носам паветра. Быццам ён узяў сьлед. Я пачуў скрыгат мэталу й зразумеў што ён абапёрся на печку. Адзінае, што нас цяпер аддзяляла, — тры сантымэтры чыгуннае скуры.
Сэкунды ператварыліся ў бясконцасьць. Пасьля — новае скрыгатаньне й гук крокаў, што аддаляліся. Зноў грукнулі ўваходныя дзьверы. Я застаўся сядзець. Чакаў у нерухомасьці, а хвіліны ўсё ішлі. Раптам я зноў пачуў гук драўляных чаравікаў. Вартаўніктолькі зрабіў выгляд, што сышоў каб падвабіць да сябе дзічыну, выкарыстоўваючы
ўсё падступства дарослага чалавека. Але цяпер ужо ён здаўся й гэтым разам сышоў насамрэч — я чуў, як ягоныя ногі ўсё цішэй шоргалі па друзе, аддаляючыся ад сховішча.
Урэшце я наважыўся зьмяніць паставу цела. Суставы ламала, і я пхнуў засланку. Яна не паддалася. Я пхнуў мацней. Але засланку было не зварушыць. Мяне прабіў ледзяны пот. Страх перарос у паніку: вартаўнік, напэўна, незнарок апусьціў клямку. Мяне замуравалі.
Калі першае здранцьвеньне прайшло, я пачаў крычаць. Рэха ўзмацняла мой голас, я заткнуў пальцамі вушы й выў — яшчэ й яшчэ.
Але ніхто не прыходзіў.
Ахрыплы й зьняможаны, я зусім зьмяк. Я тут загіну? Памру ад смагі, ссохнуся ў сваім саркафагу?
Першыя дні былі проста жахлівыя. Цягліцы балелі, лыткі зводзіла сутаргаю. Сьпіна здранцьвела, бо я быў вымушаны сядзець круком. Я амаль звар’яцеў ад смагі. Выпарэньні майго цела кандэнсаваліся на закуродымленых сьценках, я чуў як зь іх капае вада, і спрабаваўяе зьлізваць. У вады быў мэталёвы прысмак, і піць хацелася яшчэ больш.
На другі дзень гняне ахапіла стома. На доўгія гадзіны я правальваўся ў паўдрымоту. Пустэча сталася для мяне вызваленьнем. Зьнікала пачуцьцё рэальнасьці, я сьлізгаў у часавай прасторы ў салодкім забыцьці, разумеючы, што паміраю.
Калі я наступным разам прачнуўся, то ўбачыў што мінуў ужо пэўны час. Зеленаватае дзённае сьвятло, якое працэджвалася скрозь вэнтыляцыйныя адтуліны, пацьмянела. Дні рабіліся карацейшымі. Ноччу было ўжо значна халадней, і неўзабаве зьявілася намаразь. Каб сагрэцца, я скакаў жабкаю, робячы адрывістыя кароткія рухі.
Зіму я амаль ня помню. Я скруціўся ў абаранак і зболыпага спаў. Тыдням і я ляжаў у сыіячцы. Калі ўрэшце прыйшло веснавое цяпло, я адчуў што падрос. Вопратка сьціскала мяне, падавалася малою. Добра павазіўшыся, я вызваліўся ад адзеньня і ўжо голым працягваў сваё чаканьне.
Паступова маё цела ўсё больш запаўняла гэтую абмежаваную прастору. Мінула, пэўна, некалькі гадоў. Ад маіх выпарэньняў сьценкі катла заржавелі, а мае ўжо даўгія валасы пакрыліся лускаю. Я ўжо больш ня мог скакаць, а толькі, як качка, хістаўся з боку ў бок. Калі б засланку й адкрылі, то я ўжо ня змог бы пралезьці праз гэты вузкі праход.
Зь цягам часу жыцьцё зрабілася амаль невыносным. Я ня мог ужо рухацца нават па баках. Мая галава была заціснутая паміж каленямі. Плячам не было куды расьці.
Некалькі тыдняў я думаў, што мне ўжо капут.
Урэшце надышоўусяму канец. Я канчаткова запоўніў сабою прастору. У топцы не ставала ўжо месца нават каб дыхаць, і я сутаргава хапаў паветра ротам. Але я ўсё рос ды рос.