Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
ехаць на сваіх новых роварах, каб здабыць дабрабыт ды інжынэрную адукацыю.
Бульдозэры мукалі й раўлі. Грузавікі чэрпалі друз. Паравыя каткі ўтрамбоўвалі дарожнае палатно сваімі гіганцкімі стальнымі цыліндрамі з такою неймавернаю сілаю, што мне хацелася падсунуць пад іх сваю пяцігадовую ножку. Я кідаў вялікія камяні пад каток і выбягаў прасачыць, куды яны патрапілі, але ніколі ня мог іх знайсьці. Камяні зьнікалі нейкім чароўным чынам. Мяне гэта адначасова пужала й вабіла. Я клаў руку на разгладжаную паверхню. Тая падавалася надзіва халоднаю. Як такі шурпаты друз мог ператварыцца ў роўную прасьціну? Я шпурнуў відэлец з кухоннай скрыні, а пасьля сваю плястмасавы шуфлік — яны таксама бясьсьледна зьніклі, Я й сёньня ня ведаю, ці насамрэч яны ляжаць там пад дарожным палатном, ці папросту прапалі нейкім чароўным чынам.
Менавіта ў гэты час мая старэйшая сястра набыла свой першы прайгравальнік. Аднойчы, калі сястра была ў школе, я пракраўся ў ейны пакой. Ён стаяў на яе стале — цуд тэхнікі з чорнай плястмасы, малая бліскучая скрыня з празрыстым вечкам, за якім хаваліся дзівосныя кнопкі й рычажкі. Вакол яго валяліся бігудзі, губная памада й слоічкі зь лякам. Усё было мадэрновым — неапраўданая раскоша, — усё казала пра нашае багацыде й бестурботную ды заможную будучыню. У лякераванай скрыначцы ляжалі
стосы картак з кіназоркамі ды квіткі з кіно. Сяструха пакідала іх пасьля кінасэансаў і ў ейнай калекцыі быў ужо вялікі пачак квіткоў з нашага мясцовага кінатэатру «Вільгэльмсан». На адваротным баку яна пазначала назву фільма, выканаўцаў галоўных роляў і ставіла фільму адзнаку.
На плястмасавай стойцы, якая нагадвала падстаўку для посуду, сястра выставіла свой адзіны сынгл. А я ўрачыста пакляўся, што ня буду нават на яго дыхаць. I вось мае пальцы ў нецярпеньні хапаюць пласьцінку, лашчаць бліскучую вокладку з выяваю маладога стылягі з гітараю. Чорная пасма валасоў спадае яму на лоб, ён усьміхаецца ды сустракаецца са мною позіркам. Акуратна, вельмі акуратна я выцягваю чорны вінілавы дыск. Асьцярожна адкрываю вечка. Спрабую ўзгадаць, як гэта рабіла сястра, і кладу пласьцінку на талерку. Так, каб дзірка сынглу патрапіла акурат на штырок. Пацеючы ад нецярпеньня, уключаю.
Талерка скаланулася й пачала круціцца. Гэта было вельмі захапляльна, і я суцішыў у сабе жаданьне зьбегчы прэч. Нязграбнымі хлапчуковымі пальцамі я схапіў гэтую зьмяю — чорную пругкую іглу — з атрутным зубам, цьвёрдым, як калыпок. Пласьцінка гудзе — і вось я апускаю іглу на яе.
Пачулася патрэскваньне, нібыта смажылі скваркі. I я зразумеў што нешта зламалася. Я сапсаваў пласьцінку, і яна больш ня будзе граць!
— Бам-бам... Бам бам...
He, яна грае! Цяжкія акорды. I ўрэшце — ліхаманкавы голас Элвіса.
Я быццам аслупянеў. Забыўся глытаць сьліну, якая ўжо струменілася зь ніжняй губы. Мне зрабілася млосна, галава закружылася, я забыўся дыхаць.
Гэта была будучыня. Так яна мусіла гучаць. Музыка, якая нагадвала гуд асфальтаўкладчыкаў іх бясконцы грукат, выцьцё сырэны, якая клікала да барвовага небасхілу, асьветленага ранішнім сонцам.
Я нахіліўся й выглянуў у акно. Звонку на дарозе грымеў грузавік, і я ўбачыў, што ўкладваньне пачалося. Але гэта быў ня чорны глянцавы асфальт. Гэта быў асфальтабэтон. Шэры як пыл, гузаваты, гідкі асфальтабэтон.
Вось па ім мы, паяльцы, і мусілі каціцца ў будучыню.
Калі тэхніку ўрэшце вывезьлі, я пачаў рабіць першыя кароткія шпацыры па навакольлі. I з кожным крокам сьвет рос перад маймі вачыма. Нашая новая асфальтаваная дарога вяла да шшых асфальтаваных дарог, дзялянкі перад дамамі ператвараліся ў цяністыя паркі, агромністыя сабакі брахалі на мяне, бразгочучы жалезнымі ланцугамі. Чым далей я заходзіў, тым цікавейшым рабілася асяродзьдзе. Сьвет усё нідзе не заканчваўся, а толькі ўвесь час пашыраўся, і ў мяне закружылася галава, зрабілася амаль млосна, калі я зразумеў, што магу вандраваць вось так колькі заўгодна. Урэшце
я набраўся сьмеласьці ды запытаўся ў таты, які мыў у гэты момант наша навюткае «вольва»:
— А зямля вялікая?
— Дужа вялікая, — адказаў тата.
— Але недзе ж ёсьць у яе канец ?
— У Кітаі.
Ад такога простага адказу мне зрабілася лягчэй на душы. Калі ісьці досыць доўга, можна ўрэшце дайсьці да канца. 1 быў ён у краіне вузкавокага народу «дзыньчонг» на другім бакусьвету.
Стаяла лета, і было невыносна сьпякотна. Я лізаў ледзяное марозіва, якое ўжо запляміла мне ўсю кашулю. Выйшаў за межы нашага двара, пакінуўшы за сьпінаю бясьпеку. Раз-пораз азірнуўся, хвалюючыся, каб не заблукаць.
Я накіраваўся ў дзіцячы парк (насамрэч гэта была старая сенажаць, якая патрапіла цяпер ў сярэдзіну паселішча). Камунальнікі паставілі на траве арэлі; я плюхнуўся на вузкае седала ды пачаў бадзёра разгойдваць ланцугі, каб набраць хуткасьці.
Раптам я адчуў, што за мною назіраюць. На горцы сядзеў нейкі хлоггчык. На самым яе версе, нібы зьбіраўся сасьлізнуць адтуль уніз. Але ён чамусьці не сытяшаўся: нерухомы, як драпежная птушка, хлапчук пільна назіраў за мною.
Я насьцярожыўся. 3 хлопцам было нешта ня так. Ня мог ён там сядзець, калі я прыйшоў, — ён быццам матэрыялізаваўся з паветра. 3 абыякавым відам я
працягваў разгойдвацца ды падлятаў ужо так высока, што ланцугі ў маіх руках пачалі зьвінець. Я заплюшчыў вочы й адчуў, як у мяне ад страху пачало сьціскаць жывот, калі арэлі паскаралі свой рух каля зямлі ды падляталі зноўуверх да сьвятла на другім баку.
Калі я расплюшчыў вочы, ён сядзеў ужо ў пясочніцы. Нібыта пераляцеў туды на крылах, бо я не пачуў ніводнага гуку. Ён па-ранейшаму пільна назіраў за мною, павярнуўшыся да мяне бокахЧ.
Я замер, і арэлі пакрысе запаволіліся. Урэшце я скочыў перакуліўся цераз галаву ды разьлёгся ў траве. Утаропіўся ў неба. Па-над рэчкаю гойсалі белыя аблокі. Яны нагадвалі вялікіх пухнатых авечак, якія драмалі на ветры. Калі я прымружыў вочы, то ўбачыў малых істотаў якія рухаліся на ўнутраным баку павекаў. Чорныя кропачкі, якія паўзьлі па чырвонай плеўцы. Я мацней заплюшчыў вочы й адчуў, яку жываце пабеглі фіялетавыя акрабаты. Яны караскаліся адзін на аднаго, утвараючы ўзоры. Нават там былі розныя жывёлы, нават там быў невядомы мне дагэтуль сьвет. Да мяне прыйшла галавакружная здагадка: увесь сьвет складаецца з мноства скрутачкаў — адзін у адным. Праз колькі пластоў ні праходзь, за імі будуць усё новыя й новыя.
Я расплюшчыў вочы ды ажно здрыгануўся ад нечаканасьці. Побач са мною ляжаў той хлопчык. Ён расьцягнуўся на сьпіне амаль усутыч, так блізка, што я адчуваў ягонае цёплае дыханьне. У яго быў надзіва малы твар. Сама галава была звычайнага памеру, а вось ры-
сы твару месьціліся на зусім малой прасторы. Нібыта лялечны твар, прыклеены да вялікага рудога мяча. Выстрыжаныя няроўнымі жмуткамі валасы, на лобе — напалову адсохлая крывавая корка. Ен прымружыў адно вока, верхняе, у якое сьвяціла сонца. Ніжняе хавалася ў траве й было шырока расплюшчанае, у яго велізарнай зрэнцы я ўбачыў сваё адлюстраваньне.
— Як тваё імя? — пацікавіўся я.
Ен не адказаў. Нават не зварухнуўся.
— Mikas sinum піті on? — паўтарыў я ўжо пафінску.
Тут ён адкрыў рот. Усьмешкаю гэта не было, ён проста агаліў зубы. Жоўтыя, пакрытыя застарэлым налётам ад ежы. Ён засунуў мезенец у ноздру астатнія пальцы былі такія вялікія, што не зьмясьціліся ў носе. Я зрабіў тое самае. Мы выцягнулі кожны сваю казюлю. Ён засунуў сваю ў рот і праглынуў. Я ж спыніўся ў нерашучасьці. Тады ён выхапіў у мяне казюліну ды праглынуў і яе.
Так я зразумеў што ён хоча са мною сябраваць.
Мы селі ў траве, і мне таксама захацелася ўразіць хлопчыка.
— Можна паехаць куды заўгодна!
Ён напружана слухаў мяне, але я не быў зусім упэўнены, ці ён разумеў.
— Ажно ў Кітай, — працягваў я.
Каб даказаць сур’ёзнасьць свайго намеру, я накіраваўся ў бок дарогі. Дзёрзка, напусьціўшы на сябе пампэзную самаўпэўненасьць, каб прыхаваць нэрвознасьць.
Ён пайшоў за мною. Так мы дайшлі да жоўтага будынку пастарскай сядзібы. Пры дарозе мы ўбачылі прыпаркаваны аўтобус, на якім, без сумневу, прыехалі турысты, каб падзівіцца на лестадыянскую хату. Было сьпякотна, аўтобус стаяў з адчыненымі дзьвярамі, але кіроўцы не было відаць. Я ўскараскаўся па прыступках, пацягнуўшы за сабою хлопчыка. На адсырэлых сядзеньняхляжалі курткі й валізкі. Мы забраліся ў самы канец і схаваліся за сьпінкамі крэслаў. Неўзабаве ў салён, цяжка дыхаючы й абліваючыся потам, пачалі ўцягвацца дамы сталага веку. Яны размаўлялі на нейкай мове, што нагадвала гаўканьне, і ўвесь час жаднымі глыткамі пілі з бутэлек ліманад. Пасьля да іх далучыліся яшчэ колькі пэнсіянэраў. Зьявіўся кіроўца, заклаў пад губу тытуню. I мы пусьціліся ў дарогу.
Мы сядзелі моўчкі ды толькі глядзелі вялікімі вачыма на краявіды, што праносіліся міма нас. Мы пакінулі Паялу — неўзабаве зьніклі ўжо апошнія дамы паселішча — і паехалі лясамі. Столькі дрэваў, проста безьліч! Міма нас у акне праносіліся старыя тэлефонныя слупы з парцалянавымі булавешкамі, зь якіх цяжкімі дугамі правісалі ад сьпякоты правады.
Мы праехалі яшчэ колькі кілямэтраў, калі нас урэшце заўважылі. Я выпадкова тузануў крэсла перада мною, і адна зь цётак, з друзлымі шчокамі, павярнулася да мяне. Я насьцярожана ўсьміхнуўся. Яна таксама мне ўсьіміхнулася, пакорпалася крыху ў торбачцы ды вывудзіла адтуль нейкі дзіўны, пэўна палатняны, мяшочак
з ласункамі. Нешта сказала, але я не зразумеў Тады яна паказала ў бок кіроўцы ды запыталася:
— Papa ?
Я кіўнуў, натужліва ўсьміхаючыся.
— Habt ihr Hunger? — зноў запыталася яна.
He пасьпелі мы й вокам міргнуць, як трымалі ўжо ў руках лусьцяні з сырам.
ІІасьля маруднай трасяніны ў аўтобусе мы ўрэшце спыніліся на вялікай паркоўцы. Усе пасытяшаліся да выхаду а за імі і я са сваім сябрам. Перад сабою мы ўбачылі шырачэзны бэтонны будынак, з плоскім дахам і высокімі антэнамі, якія тырчалі на ўсе бакі. Удалечыні за калючым дротам стаялі аэрапляны. Кіроўца адчыніўлюк багажніка й пачаў выгружаць валізкі. У нашай мяккасардэчнай цёткі было зашмат багажу, і яна жудасна нэрвавалася. На лобе пад капелюшом блішчэў пацеркамі пот, яна непрыемна прыцмоквала, прапускаючы праз зубы сьліну. Мы зь сябрам, каб аддзячыць ёй за лусьцяні, ухапілі цяжкую валізку й павалаклі. Мы спыніліся зь ёй у будынку, дзе ўжо сабраліся пэнсіянэры ды ўзбурана гудучы й жэстыкулюючы перад сталом дыспэтчара выцягвалі свае паперы. Цётка ў форме цярпліва спрабавала навесьці парадак. ГІасьля нас арганізаванаю групкаю правялі праз турнікет да самалёта.