Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

Папулярная музыка зь Вітулы

Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
50.37 МБ
Гэта мусіў быць мой першы палёт. Мы абодва крыху разгубіліся, але нейкая мілая жанчына, з карымі вачыма й залатымі сэрцайкамі ў вушах, дапамагла нам прышпіліць рамяні. Мой сябрук атрымаўмесца каля акна, і мы з усё
болыпым захапленьнем назіралі за тым, як пачынаюць раскручвацца бліскучыя лопасьці прапэлера, усё хутчэй і хутчэй, пакуль зусім ня зьніклі, ператварыўшыся ў адзіную нябачную кругаверць.
Мы пачалі рухацца. Мяне ўціснула ў крэсла, я адчуў шамаценьне колаў, пасьля лёгкі рывок — і мы адарваліся ад зямлі. Хлопчык як зачараваны тыкаў рукою ў ілюмінатар. Мы ляцелі! Далёка ўнізе распасьцёрся сьвет. Людзі, дамы й машыны сьціснуліся да лялечнага памеру — такія малыя, што зьмясьціліся б у кішэні. I вось нас ужо абкружылі хмары, белыя зьверху але ўсярэдзіне шэрыя, як аўсянка. Мы праляцелі скрозь хмары, а пасьля яшчэ вышэй і вышэй, пакуль самалёт не наблізіўся да найвышэйшай нябеснай столі, і пачалі парыць, павольна, амаль непрыкметна.
Ветлая стуардэса пачаставала нас сокам, і гэта было надта дарэчы, бо мы ўжо дужа пакутавалі ад смагі. А калі нам захацелася ў прыбіральню, яна правяла нас ў малюсенькую кабінку, дзе мы па чарзе выцягвалі свае пісюны. Мача падала ў адтуліну, і я ўяўляў, як яна ляцела да зямлі, ператвараючыся ў дробны жоўты дожджык.
Пасьля мы атрымалі альбомы й крэйды. Я намаляваў крушэньне двух авіялайнэраў. Абскубаная галава майго сябра ўсё больш схілялася назад, і неўзабаве ён ужо спаў з шырока разяўленым ротам. Ад ягонага дыханьня запацеў ілюмінатар.
ГІасьля доўгага пералёту мы прызямліліся. Пасажыры пасьпяшаліся на выхад, і ў гэтай мітусьні мы згубілі
нашую цётку. Я запытаўся ў дзядка ў фуражцы, ці гэта быў той самы Кітай. Ён пакруціў галавою й паказаў у кірунку бясконца доўгага калідора, па якім праходзілі й зьнікалі людзі з валізкамі. Мы пайшлі па ім, і я яшчэ некалькі разоў ветліва пытаўся, пакуль нам не пачалі трапляцца людзі з раскосымі вачыма. Мне падумалася, што яны ўжо дакладна ляцяць у Кітай, таму мы прымасьціліся да іх і пачалі цярпліва чакаць.
Неўзабаве зьявіўся дзядзька ў сіняй форме й пачаў задаваць пытаньні. Нас чакалі непрыемнасьці — можна было прачытаць у ягоных вачах. Таму я стаяў і сарамліва ўсьміхаўся, робячы выгляд, быццам не разумею яго.
— Тата, — прамармытаў я, паказваючы некуды ўбок.
— Чакайце тут, — сказаў ён і пасыіешліва пайшоў.
Толькі ён зьнік, мы адразу ж пераселі на іншую лаву. Неўзабаве мы пазнаёміліся з чорнавалосаю кітаянкай у гетрах, якая гуляла з пацешным канструктарам. Яна расклала дэталі на падлозе й паказала, як можна збудаваць дрэва, верталёт або што заўгодна! Яна бясконца балбатала й размахвала сваімі тонкімі ручкамі, здаецца, яна сказала, што завуць яе Лі. Часам яна паказвала на суседнюю лаву на якой сядзеў дзядзька са строгімі вачыма й чытаў газэту, побач зь ім была дзяўчынападлетак з чорнымі, як крыло крумкача, валасамі. Я здагадаўся, што гэта была сястра дзяўчынкі. Тая ела сочны чырвоны фрукт і выцірала вусны аблямаванаю
карункамі насоўкаю. Калія падышоў яна з сытым выглядам працягнула мне некалькі прыгожа нарэзаных фруктовым нажом кавалкаў гэтага фрукта. Ён быў такім салодкім, што ў роце ажно заказытала, — нічога смачнейшага ў жыцьці ня еў. Я падштурхнуў сябра, каб і ён пачаставаўся. Ен кайфаваў з паўзаплюшчанымі вачыма. На знак падзякі ён неўспадзеўкі выцягнуў запалкавы пачак, прыадчыніў яго й даў кітаянкам зазірнуць.
Там усярэдзіне сядзеў велічэзны жук з бліскучым зялёным панцырам. Старэйшая зь сёстраў паспрабавала скарміць яму рэшту фрукта, але жук узьняўся ў паветра. Глуха гудучы, ён праляцеў над усімі вузкавокімі людзьмі ў фатэлях, зрабіў кола над дзьвюма цёткамі са шпількамі ў валасах, якія ад зьдзіўленьня задралі галовы, абмінуў гару валізак, увянчаную нядбайна запакаванаю парай аленевых рагоў і паляцеў далей калідорам пад самымі лямпамі ў той бок, адкуль мы прыйшлі. Мой сябар спахмурнеў, і я паспрабаваў суцешыць яго тым, што жук, напэўна, быў на шляху да Паялы.
У гэты самы момант ажыў дынамік, і ўсе замітусіліся. Мы дапамаглі дзяўчынцы скласьці канструктар у торбу для цацак і праціснуліся ў натоўпе пасажыраў праз турнікет. Гэты самалёт быў значна большы за папярэдні. Замест прапэлераў у яго былі вялізныя барабаны на крылах, якія, раскручваючыся, пачалі сьвістаць. Гук перарос у аглушальнае выцьцё, але прыцішыўся, калі мы ўзьняліся, да аддаленага гулу.
Мы прыбылі ў Франкфурт. I каб ня мой маўклівы спадарожнік, у якога прыхваціла жывот і які пачаў накладаць кучу акурат пад сталом, то мы, напэўна, мы, безумоўна, мы, без усякага сумневу, даляцелі б да Кітаю.
РАЗЬДЗЕЛ 2
— пра веру жывую й мёртвую, пра тое, як шрубы могуць выклікаць гвалт, і ігра дзівосную інпіэрмэдыю ў паяльскай царкве
Я пачаў таварышаваць з маім маўклівым знаёмцам і неўзабаве ўпершыню патрапіў да яго ў госьці. Высьветлілася, што ягоныя бацькі былі лестадыянцамі, пасьлядоўнікамі руху абуджэньня, заснаванага калісьці даўно ў Карэсуанда Лярсам Леві Лестадыюсам. У сваіх гнеўных пропаведзях гэты карчукаваты сьвятар лаяўся ня горш за іншага грахаводніка, выкрываючы п’янства й распусту, і рабіў гэта з такою сілаю, што адгалоскі тых пропаведзяў дакаціліся да нашых дзён.
Лестадыянцу недастаткова проста верыць. Мала проста прайсьці абрадхрышчэньня й сакрамэнту, мала выплачваць ахвяраваньні. Вера мусіць быць жывою. Адноіічы ў аднаго старога лестадыянскага прапаведніка запыталіся, як ён разумеў гэтую жывую веру. Сьвятар надоўга прызадумаўся, а пасьля глыбакадумна адказаў што гэта тое самае, што падымацца ўсё жыцьцё ўгару.
Падымацца ўсё жыцьцё ўгару. Цяжка нават уявіць сабе такое. Вось ты бестурботна шпацыруеш па вузкай зьвілістай турнэдаленскай дарозе, скажам, з Паялы ў Муадасломпала. Атрымліваеш асалоду ад сьвежае
зеляніны ранвняга лета. Дарога бяжыць церазь бясконцы, манатонны сасновы бор, з балота патыхае цінай і сонцам. На ўзбочыне дзяўбуць друз глушцы, пасьля спалохана зрываюцца зь месца і, гучна б’ючы крыламі, зьнікаюць у парасьніку.
Урэшце ты даходзіш да першага пагорку. Заўважаеш, як шлях пачынае ісьці ўверх, як напружваюцца лыткі. Што за дробязь, думаеш ты, — гэта ўсяго толькі маленькі грудок. Там, уверсе, вельмі хутка, дарога зноў пабяжыць па сухой лясной роўнядзі зь белымі шапкамі ягелю паміж велічэзнымі стваламі.
Але пад’ём усё працягваецца. Ен куды даўжэйшы, чым ты меркаваў. Ногі стаміліся, ты запавольваеш хаду ды з усё большаю нецярплівасьцю чакаеш, калі ўжо пакажацца верхавіна схілу.
Але яе ўсё няма. Дарога бяжыць толькі ўверх ды ўверх. Лес такі самы, што й раней: лагчыны й парасьнікі, а паміж імі — выродлівыя высечкі. А пад’ём між тым працягваецца. Нібы хтосьці адарваў край зямлі ды пацягнуў яго за адзін бок. Падняў дальні ад сябе канец і падклаў нешта пад ніз, толькі каб напаскудзіць. I ты ўжо пачынаеш здагадвацца, што падем будзе працягвацца ўвесь сёньняшні дзень. I заўтрашні таксама.
Ты ўсё ж упарта караскаесься па схіле. Неўзабаве дні ператвараюцца ў тыдні Пачынае турбаваць боль у нагах, і ты незнарок узгадваеш у думках таго рукастага жартаўніка, які так спрытна задраў зямлю. Нельга не прызнаць — зроблена на славу. Але ж ўжо за Паркаёкі
падем, пэўна, скончыцца, бо ўсяму ж ёсьць свая мяжа. I вось ты ў Паркаёкі, а пад’ём так і ня скончыўся, і ты думаеш, што канец, пэўна, у Кіткеёкі.
Тыдні расьцягваюцца ў месяцы. Ты пераадольваеш іх крок за крокам. Выпадае сьнег. А пасьля сьнег растае ды зноў выпадае. I вось ужо паміж Кітк еёкі й Кітк’ёерві ты амаль што здаесься. Твае ногі дрыжаць, суставы ныюць, і вось-вось вычарпаюцца апошнія сілы.
Але крыху аддыхаўшыся, ты працягваеш сваё змаганьне. I ўжо хутка ты, напэўна, наблізісься да Муадасломпала. Часам табе, зразумела, трапляюцца вандроўнікі, якія ідуць з процілеглага боку. Яны бадзёра крочаць уніз па схіле на шляху ў Паялу. А некаторыя нават едуць на роварах. Сядзяць сабе на седалах ды нават пэдалі ня круцяць, так і дакочваюцца ў камфорце да самага канца. Тады, трэба гэта прызнаць, у цябе абуджаецца пэўны сумнеў, і твая душа разрываецца ад ўнутранай барацьбы.
Крокі робяцца карацейшыя. А гады так і мінаюць. Але цяпер ты ўжо блізка, вельмі блізка. I зноў выпадае сьнег — усё так, як мае быць. Ты ўглядаесься празь сьнежную завею і, здаецца, нешта бачыш. Быццам нешта мігціць там, крыху зводдаль. Лес пачынае радзець, расступаецца. За дрэвамі відаць хаткі. Гэта вёска! Гэта ж Муадасломпала! Ты намагаесься зрабіць апошні крок, кароценькі дрыготкі крок...
На паніхідзе сьвятар абвяшчае, што ты памёр у жывой веры. Усё зразумела. Ты памёр у жывой веры, sie kuolit elavassa uskossa. Ты дайшоў да Муадасломпала,
мы ўсе сьведкі, а цяпер ты ўрэшце сядзіш на залатым багажніку Бога Айца й коцісься ў вечным палёце па схіле пад анёльскія сьпевы.
Высьветлілася, што ўхлопчыка было імя — маці звала яго Ніілам. Бацькі Ніілы былі дужа рэлігійныя. I ў іхняй хаце, нягледзячы на вялікую колькасьць дзяцей, заўсёды панавала гулкая, як у касьцёле, цішыня. Нііла меў двух старэйшых братоў і дзьвюх малодшых сясьцёр, яшчэ адно дзіця варочалася ў чэраве маці. I раз кожнае дзіця — гэта дар Божы, з часам колькасьць малых у хаце мусіла павялічыцца яшчэ болып.
Проста неймаверна, як усе гэтыя дзеці маглі так ціха паводзіцца. Цацак у іх было няшмат, дый тыя, зь нефарбаванага дрэва, збольшага змайстравалі старэйшыя браты. Зь імі малыя і гулялі, нямыя як рыбы. Тлумачылася гэта ня толькі рэлігійным выхаваньнем, бо тое самае назіралася і ў большасьці іншых турнэдаленскіх хатаў. Людзі проста больш не размаўлялі. Можа, праз сарамлівасьць, а можа, праз гнеў. Або, можа, проста таму што ня бачылі ў гэтым патрэбы. Бацькі раскрывалі раты, толькі калі елі, а калі ім было што трэба, яны ківалі ці паказвалі пальцам, а малыя паўтаралі за імі.
Завітаўшы да Ніілы ў госьці, я таксама памоўчваў. Дзеці ўвогуле вельмі чулыя да такіх рэчаў. Я разуўся пры парозе й бясшумна на мяккіх кашачых лапках увайшоў у пакой, не падымаючы вачэй і крыху згорбіўшыся. Там мяне сустрэў рой нямых вачэй — з гушкалкі, з-пад ста-
ла, ад сэрванту. Дзіцячыя позіркі, якія то ўтаропліваліся ўмяне, то, наадварот, хаваліся; яны блукалі па кухонных сьценах і сасновай падлозе, але ўвесь час вярталіся да мяне. Я, наколькі мог, вытрымліваў іхнія позіркі. Тварык малодшай дзяўчынкі перакрывіўся ад страху, дзіцячы раток разявіўся, агаліўшы малочныя зубы, на вачах зьявіліся сьлёзы. Яна заплакала, але нават і плач ў яе быў бязгучны. Дзяўчынка толькі наморшчыла шчочкі ды ўчапілася пухлымі ручкамі ў матчыну спадніцу. Маці насіла хустку нават у хаце. Яна стаяла, пагрузіўшы рукі па локці ў кадку зь цестам. Ад яе моцных рухаў мука кружыла ў паветры, золатам успыхваючы ў сонечных промнях. Яна рабіла выгляд, быццам мяне там не было, — Нііла прыняў гэта як знак ухваленьня. Ён пацягнуў мяне да кухоннай канапы, дзе сядзелі ягоныя старэйшыя браты й абменьваліся шрубамі. А можа, гэта была нейкая гульня, мудрагелістае сартаваньне па розных скрыначках і аддзяленьнях. Неўзабаве яны пачалі ўсё больш злавацца, моўчкі вырываючы адзін у аднаго шрубы. Адна гайка ўпала на падлогу, і Нііла адразу ж схапіў яе. Старэйшы брат з маданкаваю хуткасьцю перахапіўягоную руку й пачаўяе сьціскаць, пакуль Нііла ня страціў ад болю дыханьне й ня быў вымушаны выпусьціць гайку ў празрыстую плястмасавую скрыню. Тады маладзейшы брат перакуліў скрынку, і ўсё, што было ўнутры, з мэталічным звонам пасыпалася на драўляную падлогу.