• Газеты, часопісы і г.д.
  • Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

    Папулярная музыка зь Вітулы

    Мікаэль Ніемі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 278с.
    Мінск 2010
    50.37 МБ
    РАЗЬДЗЕЛ 10
    — пра няпрошанага начнога візыпганта, пра рухомы шкілет з дарамі ды пра ратаваньне зь пераплёту
    Дзесьці ў маім целе пстрыкнуў выключальнік, і падарожжа пачалося ўсур’ёз. Палавое сталеньне. Гэта было ў друпм паўгодзьдзі шостай клясы, нічога асабліва драматычнага не адбывалася, толькі я пачаў зьнячэўку ўсьведамляць, што нешта мяняецца. He ў арганізьме — вонкава я заставаўся пакуль такім жа, — а ў галаве. Нешта ў ёй адбывалася, нібы хтосьці там пасяліўся. Хтосьці падобны да мяне, але ўсё ж не такі. Я зрабіўся капрызным і не заўсёды мог з гэтым нешта зрабіць. Ды яшчэ нецярплівым, сам ня ведаючы чаму. Зусім нечакана, проста ашаламляльна для мяне самога, я страшэнна зацікавіўся сэксам.
    Быў канец апошняй чвэрці шостай клясы. Я ляжаў пасьля заняткаў дома ды гартаў эратычны часопіс. Я купіў яго ўпотай у Люлео, бо мяне там ніхто ня ведаў і не пачаў бы даймаць. Нішто так не напружвае, як шматзначныя погляды, якія кідаюць на цябе ў мясцовай краме саракагадовыя цёткі з хіміяй, якія знаёмыя з тваёй маці ды бацькам і чые дочкі-прыгажуні вучацца ў паралельнай клясе. Купіць парнаграфічны часопіс — прызнацца ў сваёй сэксуальнай заклапочанасьці. I тым
    самым ты агаляеш сябе перад імі, адчуваеш сваю недасканаласьць і пачынаеш тады чырванець перад касаю ды запінацца.
    Нечакана ён зьявіўся ў маім пакоі. Я ўздрыгануўся ды адшпурнуў часопіс, пасьля іхмгненна падцягнуў да сябе калені, каб не было бачна, што ў мяне стаіць.
    — Халера, я думаў, гэта маці!
    Нііла не адказаў. Ён, як заўжды, бязгучна прасьлізнуў у пакой і стаяў цяпер нерухома каля сьцяны. Каб не паказваць, што я саромеюся, я вырашыў, што лепшай абаронаю будзе нападзеньне. He цырымонячыся, я разгарнуў перад ім часопіс на фотцы тыдня. Чорны карункавы станік, эратычны погляд і чырвоныя боты на высокім абцасе.
    — Павесь яе дома над ложкам, — холадна сказаў я.
    Ад такой неверагоднай думкі Ніілу ажно перасмыкнула. Але ён ніяк ня мог адарваць ад дзяўчыны вачэй. Ён ня выявіў жаданьня ўзяць часопіс у рукі, таму я прагартаў яго перад ім — фотку за фоткаю.
    — Глянь, яна прывязала яго. А тут, бачыш, Нііла? Гумовае адзеньне! А вось гэты ліст, напэўна, ад цябе: «Я згубіў цнатлівасьцьў царкоўным летнім лягеры».
    Я бачыў, што Нііла ўжо закіпае. Між тым ён сядзеў з халодным безуважлівым выглядам, не страчваючы годнасьці. Галава зьлёгку дрыжала, нібы ён з усёй моцы напружваў цягліцы шыі. Чым больш ён палохаўся, тым менш у мяне заставалася сораму, нібы той пераходзіў да Ніілы. Задаволены, я ўсунуў газэціну яму ў рукі.
    — Выберы сабе дзеўку, Нііла! Зчасопісу! Каго б ты хацеў?
    I тут ён пачаў задыхацца. Зваліўся на крэсла ды гучна выдыхнуў, пасьля заваліўся наперад, нібы яму што балела, — ня самая дзіўная рэакцыя для турнэдаленскага хлопца, якога прымушаюць выказвацца. Нііла пракашляўся ды праглынуў сьліну, каб язык урэшце стаў у роце на месца.
    — Бабуля... — пачаў быў ён, але замаўчаў.
    — Ну, што там зь ёй? —паспрабаваўя дапамагчы Ніілу.
    — Яна... Яна памерла...
    — Так, ведаю. Памерла, і ўжо даўно.
    — Але яна вярнулася!
    Цяпер, калі корак урэшце выскачыў з ягонага горла, Нііла змог расказаць мне ўсю гісторыю, голас ягоны пры гэтым хрыпеў і зрываўся. Ніілу крыху палягчэла на душы, а вось я не на жарт перапужаўся.
    Бабуля пачала зьяўляцца прывідам. Пасьля больш як трохгадовай адсутнасьці на гэтым сьвеце яна вярнулася ў свой дом. I хоць пахавалі яе згодна з усімі лестадыянскімі традыцыямі, спакою яна так і не знайшла.
    Першы раз яна зьявілася Ніілу расплывістаю гілямаю, накшталт тых сьветлавых кропак, што могуць раптам узьшкнуць у куточку вока. Неўзабаве ён пачаўяшчэ адчуваць лёгкі павеў быццам нехта на яго дыхае. Зь цягам часу яна прыняла больш выразную форму набракла ды нават пачала выдаваць гукі. Паступова яна заняла
    сваё ранейшае месца ў сям’і. Як стары рассохлы човен, яна павольна спускалася на здранцьвелых нагах з гарышча. Ноччу яна панадзілася сядаць за кухонны стол і вячэраць, яна таўкла бульбу з моркваю ў рэшце супу ператвараючы іх у шэрую кашку, якую пасьля з шумам уцягвала ў сябе. Ад яе ішоў невыносны смурод. Саладкаваты пах бабскага поту, зьмешаны з затхлым водарам замагільнага сьвету.
    Дзіўна было толькі, што, акрамя Ніілы, ніхто на яе ўвагі не зьвяртаў. Аднойчы бабка, стоячы пасярод кухні, пачала лавіць мух, а пасьля расьціснула іх сваімі зжаўцелымі пальцамі ды закінула ў чыгунок з запяканкаю, які стаяў на стале. Усе, акрамя Ніілы, працягвалі з апэтытам есьці.
    Нііла жыў у пакоі на другім паверсе разам са старэйшым братам Юганам. Брат з-за хуткага росту моцна стамляўся, таму спаў як забіты. Спаў Юган памужыцку — цяжкім, глыбокім сном, з храпам; а вось Нііла, наадварот, спаў вельмі чуйна.
    Некалькі дзён таму Нііла спаў і бачыў дужа рэалістычны сон. Дужа рэалістычны, паўтарыў ён, зьлёгку пачырванеўшы, і я здагадаўся, што яму сьнілася. Але вось пасярод салодкіх мараў да Ніілы данёсься сыгнал перасьцярогі, і ён імгненна расплюшчыў вочы.
    Амаль ушчыльную над Ніілам схілілася бабка. Ейны гвар сказіўся ад шалёнага гневу з разяўленага бяззубага рота вывяргаліся бязгучныя праклёны, а на Ніілаў твар капала едкая сьліна. Нііла так пранізьліва закрычаў што
    Юган на момант перастаў храпці ды перавярнуўся на другі бок. Але здань ужо зьнікла.
    Сёньня ноччу ён таксама прачнуўся. Гэтым разам старая ўпілася ў ягоную шыю пазурамі. Халоднымі як жалеза. Яна пачала душыць, але ёй не ставала моцы; ахоплены панікаю, Нііла ўсё ж здужаў вызваліцца. Да самага сьвітанку ён прасядзеў зачыніўшыся, у прыбіральні, з запаленым сьвятлом і фінкаю для абароны. Нііла пачуў скрыгат у замочнай шчыліне, а пасьля з-пад дзьвярэй пачало прасочвацца сьветлавое воблака, якое, аднак, зьнікла, калі Нііла папырскаў на яго гарачаю вадою.
    Нііла адхіліў каўнер кашулі — барвовы рубец ішоў цераз усю шыю, нібы хтосьці зацягваў на ёй вяроўку. Было падобна да адмарожаньня — палоска адмерлай скуры.
    Я слухаў Ніілу і мне рабілася ўсё больш вусьцішна. Калі ён скончыў, я хацеў быў нешта сказаць, суцешыць яго, можа, неяк падбадзёрыць. Але ня змог. Твар у яго быў спустошаны ды безжыцьцёвы, яку старога.
    — Проста неверагодна, — прамармытаў я.
    Галава Ніілы затрэслася яшчэ больш. Тады ён выцягнуў старую пласьцінку «Бітлз» і перадаў мне. Ягоная спадчына, коратка паведаміў ён, іншых каштоўнасьцяў у яго не было.
    Я папрасіў яго замаўчаць, але адчуў, як мяне пачынае ахопліваць непрыемнае пачуцьцё. Па маіх нагах папоўз страх, і я мусіў рэзка падняцца.
    — Можаш застацца ў мяне нанач.
    — Нанач, — прашаптаў ён, нібы слова страціла ўсякі сэнс.
    Я сказаў, што гэта было адзінае выйсьце. Як толькі ўсе заснуць, Нііла мусіў вылезьці з акна, спусьціцца па пажарнай лесьвіцы ды пераначаваць у маім пакоі. А на сьвітанку калі небясьпека міне, мог вярнуцца да сябе. Калі будзем весьці сябе асьцярожна, бацькам — ні маім, ні ягоным — нічога казаць ня трэба.
    Пасьля трэба будзе здабыць рыддёўкі, разрыць магілу на паяльскіх могілках і пратнуць завостраным сасновым калом сэрца старой вядзьмаркі.
    Тэлевізара ў Ніілы не было, таму яму відавочна ставала асноўных агульнаадукацыйных ведаў і ён наадрэз адмовіўся. Я і сам разумеў што ня так усё проста, нават цяпер увесну, калі ночы рабіліся ўсё сьвятлейшымі.
    У такім выпадку заставалася толькі адно. Мы абодва ведалі, што гэта мусіць здарыцца. Хто-небудзь з нас мусіў урэшце прапанаваць гэта. Першым быў я.
    — Нам трэба ісьці да Русьсі-Юсьсі.
    Нііла спалатнеў. Заплюшчыў вочы. Схапіўся за шыю, нібыта вісеў у пятлі.
    Русьсі-Юсьсі быў адным з апошніх сапраўдных карабейнікаў у Турнэдалене й самым вусьцішным чалавекам у нашай мясцовасьці. Гарбаваты, падобны да крумкача стары, скурчаны як леташняя бульбіна, зь пячоначнымі плямамі на шчоках. Кручкаваты, нібы дзюба, нос, бровы зрасьліся, а вусны былі як у дзяўчыны —
    чырвоныя, пухлыя й вільготныя. Па характары РусьсіЮсьсі быў зьедлівы, злапомны ды помсьлівы. 3 такімі звычайна пазьбягаюць знаёмства.
    Паклаўшы кардонную валізу на багажнік, гэтае пудзіла калясіла па акрузе на сваім дамскім ровары. Ён увальваўся ў кухні з помпаю важнага службоўца, высыпаў на стол шнуркі, ланцугі, лясьёны, гузікі, насоўкі, лёзы, шпулькі ды пасткі для пацукоў. Але ў самай глыбіні валізы, у адмысловым аддзяленьні, ляжаў асобны тавар, які й рабіў Русьсі-Юсьсі такім запатрабаваным ды проста доўгачаканым госьцем. Гэта былі слоічкі з рудою глейкаю мазьзю, якая па-турнэдаленску завецца nopat. Экстракт абуджаў юрлівасьць нават у самых млявых баб і вылечваў слабасьць у самых безнадзейных мужыкоў. Хадзілі чуткі, што зельле варылася з адмысловых грыбоў якія Русьсі-Юсьсі зьбіраў на поўначы Фінляндыі, і, мяркуючы па расказах сьведак, грыбы былі, пэўна, галюцынагенныя.
    Юсьсі нарадзіўся ў канцы мінулага стагодзьдзя ў Фінляндыі, якая на гой час была расейскаю правінцыяй. Ён быў пазашлюбным сынам дваровай дзеўкі, якая выгадавала яго ў нянавісьці да ўлады й да ўсіх тых памешчыкаў якія маглі без усялякіх для сябе наступстваў гвалціць сваіх наймітак. Яшчэ хлопцам, у 1918 годзе Юсьсі ўзяў удзел у грамадзянскай вайне на баку чырвоных. Ііасьля разгрому ён, як і шмат хто зь ягоных братоў у няпічасьці, зьбег у наваствораны вырай для ўсіх працоўных — Савецкі Саюз. Але неўзабаве пачаў лютаваць Сталін:
    у кожным замежніку бачылі цяпер шпіёна, таму Юсьсі арыштавалі ды адправілі ў працоўны лягер у Сібіры. Там сабралася шмат фінскіх і турнэдаленскіх братоўкамуністаў якія спрабавалі ўпэўніць сябе ў тым, што яны сталіся ахвярамі жудаснага непаразуменьня, якое мудры бацька народаў Іосіф у хуткім часе выявіць, і тады іх вокамгненна вызваляць, прынясуць урачыстыя прабачэньні ды ўшануюць іхнія заслугі.
    Сярод ягоных сукамэрнікаў быў адзін стары лапар з Кольскага паўвострава. Яшчэ да зьняволеньня ён вельмі змарнеў: на месцы лапарскіх паселішчаў зьявіліся тады калгасы, нічога, вядома, благога пра Сталіна, але ўсё ж майстрам аленегадоўлі ён ня быў. Стары небарака адчуваў што хутка сканае, а раз спаў на адных нарах зь Юсьсі, то вырашьгў зрабіць таго сваім пераемнікам. На сумесі саамскай, фінскай ды расейскай ён дрыготкім шэптам расказваў Юсьсі пра чароўныя сілы й здарэньні. Пра гаеньне язваў ды вяртаньне звар’яцелым розуму, пра статкі аленяў якія цудам пазьбеглі воўчых зубоў. Там былі словы. I яшчэ былі вочы, якія, нібы два яечкі, луналі ў паветры, а іхні ўладальнік ляжаў між тым, накрыты шкурай аленя. Там была кроў якая зацякала назад у рану, пакуль на скуры не заставалася толькі белая адмеціна. Карацей кажучы, была магчымасьць выбрацца адсюль.