Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
Усе зноў паднялі чарку. Ня менш праславіліся й жанчыны нашага роду за свой талент даіць кароваў, зьбіваць масла, ткаць палотны, зьбіраць ягады, пячы хлеб і грэбці сена — што таксама прывяло да ўсталяваньня непераможных рэкордаў сярод мясцовых жанчын. Hi ў якім іншым родзе, акрамя нашага, нельга было знайсьці больш працавітых і ўпартых баб. Мужыкі хваліліся яшчэ й тым, што выбіралі сабе ў жонкі менавіта фінак — гнуткіх, як вярбовыя пруты, трывалых, як паўночныя алені, ды прыгожых, як бярозкі каля блакітных азёраў а яшчэ ў іх былі здаравенныя дупы, якія зь лёгкасьцю ды ахвотаю нараджалі ім дзяцей-здаравякоў.
Сваякі з боку маладой сядзелі між тым моўчкі, на фінскі манер, і, слухаючы ўсю гэтую балбатню, пачыналі пакрысе раздражняцца. Урэшце самы мажны й лысы зь іх, Ісма, падняўся ды заявіў што столькі глупства па-фінску ў гэтай мясцовасьці яму не даводзілася чуць з часоў экстрэмісцкага руху ў Лапуа. Тады мой бацька заўважыў у нетыповай для сябе зьедлівай манеры, што ўсё сказанае гут было агульнапрызнаным фактам і што, калі хто са сваякоў зайздросьціць або адчувае
сваю недасканаласьць, ён першы гатовы выказаць ім свае шкадаваньні.
Ісма працадзіў скрозь зубы, што ніхто ў сьвеце ня здольны скасіць за раніцу некалькі гектараў травы, назьбіраць за тры гадзіны некалькі соцень літраў марошкі, ніводная істота з крыві й плоці ня можа забіць здаравеннага лася адным ударам кулака, а пасьля зьдзерці зь яго шкуру ды разабраць тушу вечкам ад табакеркі. Дзядзька Эйнары, старэйшы з братоў, з хмурым выглядам заўважыў што забіць лася — гэта яшчэ нішто ў параўнаньні з усімі іншымі бяспрыкладнымі подзьвігамі, якія наш род зьдзейсьніў кулакамі, і ня ў меншай ступені гэта датычыць вясельляў і найперш розных там выскачак, якія зашмат разяўляюць ляпу ды абвінавачваюць прыстойных людзей у ілжы. Ён бы шмат чаго мог яіпчэ дадаць — такуяго разьвязаўся язык, калі б ня жонка, якая закрыла яму рот далоньню. Тут Ісма выклаў на стол сваю руку. Агромністую, як тэлеграфны слуп. Ён заўважыў што бойкі — досыць рызыкоўны й ненадзейны сродак памерацца сілаю, а вось барацьба на руках хутка й безапэляцыйна пакажа, хто мацнейшы
На імгненьне ўсе заціхлі. Пасьля браты падняліся як адзін, мой бацька таксама, ды, як разьюшаныя мядзьведзі, пайшлі напралом да супернікаў. Урэшце скончылася гэтая балбатня, урэшце можна было працоўнаму чалавеку грохі разьмяць свае навярэджаныя цягліцы. Першым на месцы быў Эйнары, ён скінуў пінжак, аслабіў гальштук і закасаў рукаў. Рука ў яго была амаль такая самая
шырачэзная, як і ў Ісма. Кухаркі сьпеіпна прыбралі са стала ўсе кубкі й шклянкі. Мужыкі сыпіліся, рукі счапіліся, як абцугі. Адно імгненьне — і іхнія целы скалануліся, твары наліліся крывёю. Завязалася барацьба.
Ужо з самага пачатку было бачна, што супернікі б’юцца як роўныя. Рукі падымаліся, як два пітоны з рухомымі галовамі, якія мёртваю хваткай учапіліся адзін у аднаго. Дробная, ледзь прыкметная дрыготка перадавалася сталу, а зь ім і сасновай падлозе. Здаровыя, як шафы, сьпіны сагнуліся й застылі ў напружаньні, цягліцы набухлі, як цеста на дражджах, на счырванелых чарапах набраклі чорныя вены, пот пачаў павольна капаць з кончыкаў насоў. Браты цясьніліся вакол, гарлапанілі йлаяліся. Ішлося пра гонар сям’і, яе славу й годнасьць, трэба было раз і назаўжды навучыць сватоў павазе. Супернікі крычалі ня менш. Раптам кулакі здрыгануліся й пачалі нахіляцца ўбок. Усе яшчэ больш загарлапанілі. Пасьля рывок — і кулакі завісьлі ўжо з другога боку. Мужыкі нецярпліва падскоквалі на месцы, давалі парады, разьміналі свае ўласныя цягліцы, нібыта гэта магло нейкім чынам дапамагчы. Калі ўсе зразумелі, што барацьба можа цягнуцца бясконца доўга, агульнаму цярпеньню прыйшоў канец. Гармоны бурлілі ды рваліся вонкі, працоўныя рукі сьвярбелі ад гультайства. Увокамгненьне на стале вырас лес заскарузлых ствалоў, якія качаліся з боку ў бок пад моцным ветрам. Адно за адным дрэвы валіліся, нібы зьмеценыя ўраганам, і з грукатам падалі, прагінаючы пад сабою стол. Пе-
раможца задаволена хмыліўся ды прымаў наступны выклік. Азарт перадаўся й кабетам: яны пачалі крычаць і гарлапаніць. Некаторыя ж добра выпілі, а іншых п’яніў дух тэстастэрону ў паветры. Неўзабаве дзьве старыя фінкі ўвязаліся ў перацягваньне на пальцах, пасыпаючы адна адну старамоднымі, амаль забытымі праклёнамі. Упіраючыся наскамі чаравікаўу масьніцы, старыя енчылі ды скрыгаталі ўстаўнымі сківіцамі, адна зь іх нават насікала ад натугі, але ўпарта працягвала барацьбу, плёскаючыся ў лужыне, якая разьлілася пад яе шырачэзнымі спадніцамі. Пальцы ў старых былі маршчыністыя, пакрытыя бурымі плямамі, але ўчэпістыя, як кавальскія абцугі. Маладая заявіла, што ў жыцьці ня бачыла рук, мацнейшых за гэтыя, бо гэтыя кабеціны й карову падояць, і мужыка; уся жаночая палова падхапіла гэтую думку ды з энтузіязмам пачала прыводзіць доказы таму, што жанчыны ў іхнім родзе куды спрытнейшыя за мужчынаў — у трываласьці, лоўкасьці, упартасьці, цярплівасьці, беражлівасьці, у тэхніцы збору ягады ды ва ўстойлівасьці супраць хваробаў. Вось таму жанкі й лепшыя за ўсіх гэтых мужыкоў! Адна кабета, Хілма, урэшце перамагла, зрабіўшы такі шалёны рывок, што не ўтрьіхМалася на нагах і прызямлілася на азадак, не зламаўшы, аднак, шыйку таза, з чым яе ўсе й павіншавалі. He на жарт распаліўшыся, старая пачала выклікаць на бой мужыкоў калі ўвогуле тут такія былі, наконт чаго ў яе быў пэўны сумнеў. Між тым мой бацька ды астатнія мужыкі былі занятыя ўдзелам у нялёгкім, але прэстыж-
ным сямейным чэмпіянаце, які меўтакую мудрагелістую сыстэму паўфіналаў што неўзабаве ўсе канчаткова заблыталіся ды пачалі горача спрачацца. А пасярэдзіне гэтай мужыцкай хеўры працягвалі барацвбу Эйнары ды Ісма. Дзядзька Хоакані загадаў кабеце заткнуцца: у нашай зямной мясьціне гэта было галоўным бабскім абавязкам, асабліва ў прысутнасьці мужыкоў. Тады Хілма яшчэ больш разахвоцілася ды пхнула яго сваім неабсяжным бюстам так, што дзядзька ледзь ня ўпаў, і прапанавала яму пасмактаць ейную цыцку, калі ў яго не было чым заняцца. Усе бабы заржалі як жарабіцы, а дзядзька Хоакані заліўся чырваньню. Пасьля ён адказаў, што згодны цягацца з Хільдаю на пальцах, калі тая вып’е чарку. Старая была набожнаю, таму адмовілася. Яны крыху паспрачаліся. Урэшце, закіпаючы ад злосьці, Хілма наліла поўную шклянку першаку, асушыла яго ды выставіла свой доўгі палец. Усе прыціхлі ды ў жаху паглядзелі на старую. Лестадыюс двойчы перакуліўся ў труне на паяльскіх могілках. У поўным зьдзіўленьні Хоакані ўставіў свой здаравенны палец у ейны крук, каб паказаць, хто тут гаспадар. Мажная, але прысадзістая цётка адарвалася ад падлоіі, ды павісла ў паветры, як фінская рукавіца, але пальца ўсё ж не расчапіла. Тады дзядзька Хоакані паставіўяе на зямлю ды пачаўзамест гэтага выкручваць палец. Хілму кідала ад сьцяны да сьцяны, але яна ніяк не здавалася. Раззлаваны Хоакані вырашыў спыніцца й падумаць. Тут кабета як адкінецца назадусёй сваёй вагою — палецуХоакані расьціснуўся,
а старая зноўку плюхнулася на азадак. Усе бабы радасна загарлапанілі, ажно сьцены задрыжалі. Сама ж Хілма па-ранейшаму моўчкі сядзела на падлозе. Урэшце ўсе захваляваліся, ці не насамрэч яна зламала гэтым разам шыйку таза, бо такою ціхаю старая была толькі аднойчы, калі ёй пад наркозам выдалялі вальляк. Тады яна расьціснула сківіцы ды вялікім струменем выпусьціла з рота гарэлку. 1 пад аглушальныя авацыі яна пабажылася, што не праглынула ні кроплі.
Я блукаў у гэтай таўханіне ды падумваў, як бы мне яшчэ больш захмялець, але так, каб не заўважыў бацька. Урэшце знайшоў недапітую бутэльку ды панёс яе разам з пустымі шклянкамі, робячы выгляд, нібы дапамагаю кухаркам. Неўпрыкмет высьлізнуў у сенцы. Там у паўцемры я заціснуў нос і пачаў адсёрбваць гарэлку.
У гэтую хвіліну нечыя моцныя рукі абхапілі мяне за грудзі. Бутэлька высьлізнула з рук. Нехта стаяў прыціснуўшыся да мяне, і дыхаў. Перапужаны, я хацеў быў вырвацца, але мяне ўжо моцна трымалі за талію.
— Адпусьці, — захныкаўя, —pdasta minut!
У адказ мяне паднялі ды падтрэсьлі, нібы шчанюка. Нешта заказытала мне твар. Валасы. Доўгія цёмныя ва ласы. Пасьля сьмяшок — і мяне са стукам апусьцілі на зямлю.
Гэта была яна. Такая мяккая навобмацак. Нібы котка. Я ўсё чакаў што яна ўвап’ецца зубамі ўмаю шыю. Яна цяжка дыхала ды ўсьміхалася вільготнымі вуснамі. Потым яна расхінула на мне кашулю ды сунула туды руку.
Такхутка, што я не пасьпеў нічога зрабіць. Тут я адчуў ейнае цяпло. Яна пяшчотна лашчыла мяне, ласкавыя пальцы намацалі маю смочку.
— Ты робісься юрлівым, як вып’еш? — запыталася яна па-фінску ды, не чакаючы адказу, пацалавала ў вусны. Ад яе пахла парфумаю ды сьвежым потам, а язык меў смак Іепккітаккага, паляўнічай каўбаскі. Стогнучы, яна ўсё шчыльней прыціскалася да мяне — проста неверагодна, што жанчына можа быць такою моцнаю.
— Я прыкончу цябе! — шаптала яна. — Будзеш распускаць язык, і я цябе заб’ю!
Яна ўвокамгненьне расшпіліла мой прарэх — і я й выдыхнуць не пасьпеў як яна ўжо выцягнула з нагавіцаў майго набрынялага малога. 3 такой самай хуткасьцю яна задрала сваю спадніцу й сьцягнула зь сябе майткі. Я дапамагаў — майткі былі ўсе мокрыя. Яе скура блішчэла бельлю, а ногі былі доўгія, як у ласіхі, а паміж імі — чорны кудлаты куст. Я ведаў, што калі толькі крану яго — буду пакусаны. Працягваючы лашчыць мяне, яна пачала была рассоўваць ногі, як усё раптам ірванула: сьвет нібы ўзарваўся, разьляцеўся на мокрае шмацьцё, заліўся чырваньню ды пяшчотаю, а фінка вылаялася, апусьціла спадніцу ды сытешна зьнікла ў кухні.
Я быў яшчэ такі малы, што кончыў бяз спэрмы. Мой сябар абвяў а ўсярэдзіне застаўся толькі яркі ўспамін, нібыта я пасікаў на электрапровад. Зашпільваючы нагавіцы, я думаў пра тое, што ніколі не наважуся зайсьці на кухню.
У наступны момант дзьверы з грукатам расчыніліся, і мужыкі ўваліліся ў сенцы, тупочучы, як статак аленяў. Усе былі настолькі п’яныя, што ледзь трымаліся на нагах і мусілі хапацца за сьцены. Замыкалі працэсію Эіінары зь Ісма, якія неахвотна пагадзіліся на нічыю; у барацьбе ў іх так спляліся пальцы, што давялося сілаю разьнімаць. Бацька крыкнуў, каб я далучаўся, — надышоў час вызначыць героя-пераможцу ўлазьні. Уваходныя дзьверы расчыніліся, і мужыкі з радаснымі крыкамі павысыпалі на двор; неўзабаве па навакольлі разьнеслася цурчаньне тузіна цяжкіх мачавых струменяў. Дзед апаражняўся даўжэй за ўсіх, і ягоныя сыны не прамінулі паджартаваць зь яго ды пацікавіліся, ці ня соплі сьцякалі ў яго з канца так павольна. А можа, дзед падхапіў яшчур, калі песьціўся зь цёлкаю? Ці гэта ў яго апошні патрон у рулі захрас? Дыкяму тады трэба дзірку прачысьціць сьпіцаю. На што дзед панура адказаў, што са старых, вядома, зьдзекавацца можна, але ж не з калекаў, а пасьля дадаў, што ён бы лепш тады вымазаў свой хрэн у дзёгаць ды пер’е, чымся нарабіў такіх ёлупаў-сыноў.