• Газеты, часопісы і г.д.
  • Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

    Папулярная музыка зь Вітулы

    Мікаэль Ніемі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 278с.
    Мінск 2010
    50.37 МБ
    У тое самае імгненьне завёўся рухавік. Асьцерагаючыся пагоні, мы ўмомант перасеклі двор і памчаліся да прасёлкавай дарогі. Лес ахінуў нас супакаяльным змрокам, высока ўверсе ў вечаровым сонцы паблісквалі верхавіны дрэваў. Я з усяе моцы ўхапіўся за бакавіны прычэпа, каб мяне ня выкінула на хуткасьці. Адчуваў як спадае напружаньне, як ад грудзяў адыходзяць пакрысе курчы.
    — Свабода! — закрычаўя, заглушаючы піум рухавіка. Нііла збавіўхуткасьць. У роце па-ранейшаму заставаўся смак старога ды ягонай ёлкай кавы, і я сплюнуў у друз, што пралятаў паўз нас. Мапэд пакрысе запавольваўся, і мы кацілі ўсё павольней і павольней, пакуль урэшце не спыніліся зусім. Рухавік заглух, і зрабілася ціха. Я паглядзеў запытальна на Ніілу. 3 адсутным выразам на твары ён глядзеў у бок бліжэйшага павароту.
    — Гарыць, — сказаў ён.
    Я нічога не зразумеў. Нііла заварушыў сківіцамі, нібы нешта жаваў і я пачуў як заскрыгаталі ягоныя зубы.
    — Нам канец, — канстатаваў ён, ледзь варочаючы языком. Зьлез зь седала ды ціхенька пайшоў на дыбачках. Уніз у канаву, хістаючыся на ўсе бакі.
    — Стой! — закрычаў я ды кінуўся быў наўздагон. Толькі тут я заўважыў што ледзь магу ступіць на зямлю, Яна апусьцілася сантьшэтраў на дзесяць, і я ўсё ня мог дацягнуцца да яе нагамі. He было за што схапіцца пры хадзе, таму я мусіў няўпэўненымі крокамі сьлізгаць над зямлёю нібы на лыжах. Нііла быў ужо далёка ў лесе. Я ўхіляўся ад галінаў але ўсё ж наскочыў на карлікавую бярозу якая ледзь не зьбіла мяне з ног.
    — Нііла, пачакай!
    Ён стаяў вырачыўшыся на сваю левую руку, нібы на нейкае чужое, варожае стварэньне, якое прысмакталася да ягонага цела.
    — Чырвань, — сказаў ён.
    Цяпер і я гэта ўбачыў 3-пад ягоных пальцаў прабіваліся языкі чырвонага полымя. Нііла тузануў рукою — ад яе аддзяліліся шматкі скуры ды падпалілі вопратку. Я пачаў спалохана аглядацца. Залішне позна. Увесь лес быў агорнуты полымем. Нас абкружьгў моцны, але зусім бязгучны лясны пажар. Нііла меў рацыю: нам канец Але было ўсё ж так прыгожа! Так чароўна прыгожа! Забыўшыся на страх, я пачаў плакаць ад замілаваньня, захацеў прытуліцца да якога-небудзь дрэва ды абдымаць
    яго, пакуль нас не праглыне агонь. Колеры згушчаліся й шырыліся. Зь верхавін дрэваў на нас сыпаўся яскравы дождж — сонечна-жоўты, залаціста-чырвоны, крывавабарвяны, фіялетавы. Я яшчэ вышэй узьняўся над зямлёю ды мусіў ухапіцца за Ніілу, каб зусім не зьляцець. Галава падавалася лягчэйшаю за рэшту цела ды цягнула мяне ўверх, як балёнік. Полымя ўсё разгаралася ды ўжо абступіла нас з усіх бакоў. А мы стаялі там, як дзьве счарнелыя трубы, і чакалі, калі прыйдзе боль.
    У гэты момант Нііла выцягнуў нож. Маленькі бліскучы нож, плоскі, як рыбка. Правёў пазногцем па лязе. Я падняў вочы, і сэрца маё схаладнела ад жаху, люты мароз скаваў усе мае суставы, хоць агонь лізаў маю скуру. Я быў нібы лядзяк у чане зь мясным булёнам, а на паверхню ўсплывалі бурбалкі.
    Перад намі стаяла старая карга. Ніілава бабка. Злавесна хіхікаючы, яна наблізіла да нас свой бяззубы рот — ссушаная здань у пахавальным саване — і распасьцерла рукі, нібы хочучы абняць. Жоўтыя пальцыабцугі цягнуліся па горла. Нііла зрабіў выпад, але яна перахапіла ягоную руку з хуткасьцю гадзюкі, моцна ўчапілася ўяе й павольна заламала назад. Яна ўвесь час рагатала, а з рота капала сьліна, шыпячы, як каўбасны тлушч у полымі. У роспачы Нііла замахнуўся вольнаю рукою ды ўчапіўся старой у валасы. 3 усёй моцы ён ірвануў сівы густы пук. Бабка завыла ды ўпілася кіпцюрамі Ніілу ў горла. Адчула, як шалёна пульсуе ягоная кроў — малая перапужаная птушка, — і націснула яшчэ мацней.
    Яна нібы пруса ціснула: раз — і толькі мокрае месца застанецца. Нііла закруціў ужо бабчыны валасы ў абаранку. Я паспрабаваў быў расьціснуць ейныя пальцы, але клюшні старой ланцугамі ўпіліся ў горла. Нііла хапаўротам паветра, бязгучна крычаў, вочы наліліся крывёю. Тады ён адчайна рвануў валасы ўбок. Хрась! Пук валасоў адарваўся, нібы клок пустазельля, і паляцеў разам з рэшткамі гнілой скуры. Зь дзікім ровамяна выпусьціла горла ды кінулася шукаць свае валасы. Нііла злаўчыўся ды сарваў зь яе балахон. Пад ім нічога не было. Дзьве маршчыністыя нагі старой кабеты, а паміж імі чарнеў куст валосься. А ў сярэдзіне гэтага куста сядзела нешта брыдкае. Чэлес. Ён быў жывы. Выгінаўся нібы зьмей. Накідваўся на Ніілу ды пляваўся. Нііла схапіўяго за гузаватую галоўку, моцна сьціснуў і адным ударам адсек чэлес каля самага кораня.
    У тое ж імгненьне старая разявіла рот. Праз вогненнае мора пранёсься шалёны ўраган, і зямля раскрылася пад нагамі старой. I пачвара пачала зьнікаць у моху нібы хто ўцягваў яе зьнізу за ногі. Па пояс, па грудзі, яшчэ ніжэй, па горла. Але жудасны лямант старой змоўк не раней, чым зямля цалкам схавала ейны аблыселы чэрап.
    Нііла застыў з крывавым чэлесам у руцэ. Я з агідаю дакрануўся да яго чорных пругкіх прожылак. Абцінак быў яшчэ жывы й рабіў спробы вызваліцца. Але Нііла не адпускаў.
    А пасьля ўсё скончылася, пасьля насунулася цемра. Пасьля ўрэшце сьціх пажар.
    Мы прачнуліся, скурчаныя ў моху, і адчулі, што зьмерзьлі як сабакі Нас абкружаў лес, шэры ды ёдкі. Запэцканы нож ляжаў непадалёк, але чэлес зьнік бязь сьледу.
    — Nopat, — прастагнаў Нііла.
    Я кіўнуў, увесь калоцячыся ад холаду. Стары чорт падмяшаў нам яго ў каву. У магільным маўчаньні мы рушылі ў адваротны шлях. Некалькі разоў мы мусілі спыняцца, рабілі паходнае вогнішча, марачы ўрэшце апынуцца ў сваіх цёплых ложках.
    Мінуў тыдзень, і на нашых лабках зьявілася першае валосьсе.
    РАЗЬДЗЕЛ 11
    — дзе два роды цьвердалобых гуляюць вясельле, у часе якога мераюцца сілаю ды парацца ў лазьні
    Мой бацька быў з маўклівай пароды. Ен паставіўу жыцьці тры мэты і, выканаўшы ўсе тры, пачаў выпраменьваць нейкую самазадаволенасьць — зь цягам часу яна раздражняла мяне ўсё больш. Па-першае, яму хацелася быць моцным, і праца на лесанарыхтоўцы наліла ягоныя цягліцы сілаю. Па-другое, ён жадаў дасягнуць фінансавай незалежнасьці. I па-трэцяе, ажаніцца. Цяпер, калі ўсё гэта спраўдзілася, надышла мая чарга несьці гэты факел далей, і з кожным новым днём я ўсё мацней адчуваў на сабе ціск. Так ці інакш, дрыньканьне на гітары не асабліва шанавалася маім бацькам. Затое ён мог даць мне самую тупую пілу ды прымусіць пілаваць дровы, каб я разьвіў свае плечы. Часам бацька правяраў, ці не ўхіляюся я, тады ён выцягваў наперад сваё вялізнае падбародзьдзе, падобнае да драўлянага чаравіка, і насоўваў брыль фуражкі, якая ледзь трымалася на ягоным нізкім спусьцістым лобе. Як і шмат хто з гурнэдаленцаў, ён меў досыць кволую расьліннасьць на твары, таму шчокі ў яго былі пухлыя й бялёсыя, амаль дзіцячыя, а ў сярэдзіне гэтай дзежкі тырчаў нос. Ён нагадваў радыску, якую пачалі
    выцягваць і скрывілі, — мне заўсёды хацелася ўчапіцца за яе ды выправіць.
    Бацька моўчкі назіраў як я пілую ды абліваюся потам. Урэшце ён працягваў да мяне сваю пяцярню, вымяраў мае біцэпсы двума пальцамі ды шкадаваў, што я не нарадзіўся дзяўчынкаю.
    Сам бацька быў сапраўдны бамбіза, як і васьмёра ягоных братоў: усе яны мелі шырачэзныя плечы ды магутную бычыную шыю, якая вытыркалася сьпераду бугром, і таму браты падаваліся крыху гарбатымі. На жаль, я ня шмат з гэтага атрымаў у спадчыну, інакш я, прынамсі, пазьбег бы зьдзекаў, якія дазвалялі сабе нападпітку мае сваякі на сямейных гулянках. Але збольшага мускулы ў мяне ўсё ж былі амаль як бацькавы — вынік цяжкае фізычнае працы з трынаццацігадовага веку. Раней усе пачынам з працы ў лесе. Узімку да зьнямогі валілі дрэвы, каб выканаць нарад. 3 надыходам вясны сплаўлялі лес рэчкаю, нарыхтоўвалі сена, вырубалі пад пасевы лес і асушалі балоты, каб атрымаць некалькі кронаў ад дзяржавы, а пасьля, у свой вольны час, кожны з братоў вырубіў сабе па хаціне, уручную пілуючы па начох дошкі. Такое жыцьцё загартавала іх ня горш за сталь з кенгіскіх руднікоў.
    Малодшы з маіх дзядзькаў, Вільле, доўгі час хадзіў бабылём, і мала хто думаў што ён ужо калі ажэніцца. Вільле неаднаразова езьдзіў сватацца ў Фінляндыю, але кожны раз вяртаўся без улову, і ўсё ня мог зразумець,
    што ён рабіў ня так. Гіакуль ягоны сусед ня даў яму неяк парады:
    — Табе трэба купіць аўто.
    Вільле так і зрабіў — ен купіў старэнькае «вольва». Пасьля зноўку выправіўся ў Фінляндыю ды адразу ж там заручыўся — і толькі дзіву даваўся, як ён сам не дадумаўся да такой простай рэчы.
    Вясельле гулялі падчас вакацый у самае лета, і бацькоўская хата напоўнілася сваякамі. Мне ўжо было амаль трынаццаць, і я мусіўупершыню сядзець за адным сталом з дарослымі. Сьцяна з маўклівых мужыкоў — плячо ў плячо, як камснны маналіт, а паміж імі, нібы кветкі на скале, іхнія прыгожыя фінскія жонкі. Па старой завядзёнцы ніхто з сваякоў не прамовіў ані слова. Усе чакалі ежы.
    Трапэза пачалася з сухіххлябцоў з ласосем. Кожны госьць пераварочваўхлеб дзірачкамі ўніз, а пасьля ўжо намазваў масла. Мазаць трэба эканомна — так вучылі іх бедныя бацькі. Пасьля ішлі сьвежанарэзаныя лустачкі салодка-салёнага ласося, употай налоўленага сеткаю паблізу Кардысу. Ледзяное піва. Ніводнага лішняга камэнтару. Толькі маладыя, якія сядзелі на чале стала, заклікалі гасьцей браць яшчэ. Сківіцы-жорнавы з храбусьценьнем перамолвалі хлябцы, шырокія сьпіны згорбіліся, бровы насупіліся — усе сканцэнтраваліся на ежы. Кухаркі, нанятыя на сьвята, выцягв ілі са склепу стравы й бутэлькі. Маці маладой, якая жыла ў фінскай частцы Колары й добра, такім чынам, ведала ўсе мясцовыя звычаі,
    заявіла, што ніколі ў жыцьці ня бачыла, каб працоўныя мужыкі елі так мізэрна мала, пасьля чаго ўсе ўзялі па новай порцыі.
    Потым на стале зьявіўся чан, у якім дымілася й булькатала мясная зацірка: мяккія кускі аленіны, якія прыемна лашчылі нёба, залацістая рэпа, салодкая духмяная морква ды жоўтыя кубікі бульбы — усё гэта плавала ў сакавітым булёне, які меў смак поту й лясоў; тлушч расплываўся па паверхні, нібы колы ад удару харыюса ў рачной затоцы бязьветранаю ноччу. Тут жа паставілі выварку са сьвежазваранымі мазгавымі косткамі. Канцы костак адпілавалі, а побач паклалі драўляныя палачкі — калупай сабе тлустую кашку знутры; шэрыя мазгавыя трубачкі мелі такі далікатны смак, што ажно раставалі ў роце. Ніхто з мужыкоў не ўсьміхаўся, але яны, відавочна, павесялелі ды з палёгкаю ўздыхнулі, калі ўбачылі знаёмую ды такую смачную ежу, ёй можна было добра набіць пуза ды атрымаць порцыю сілы й бадзёрасьці. На сямейных урачыстасьцях, асабліва на вясельлі, заўсёды знойдзецца які-небудзь надзейны й разумны сваяк, у якога зьявяцца прыдуркаватыя ідэі наконт таго, што належыць і бьіло б пажадана зрабіць: пачне частаваць усіх травою, называючы яе салатай, або рознымі падліўкамі са смакам мыла, або пакладзе залішне відэльцаў каля талеркі ды падасьць на стол напой пад назваю віно, такое кіслагоркае, што вусны зводзіць, і ты гатовы ўсё аддаць за глыток масьлёнкі.