• Газеты, часопісы і г.д.
  • Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

    Папулярная музыка зь Вітулы

    Мікаэль Ніемі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 278с.
    Мінск 2010
    50.37 МБ
    — Назад! — закрычаўя.
    Маці зрабіла невялікі крок назад, але сьвятло рушыла за ёю. Зь сярэдзіны печы выплываў вогненны шар. Ён іскрыўся, як распаленае дабяла жалеза, і зьлёгку падскокваў, нібы па хвалях. Скалатнуўшыся, шар замер на адным месцы, перад самаю качаргою. Раптам я ўбачыў, як засьвяцілася маці. Вакол яе галавы зьявілася блакітнае зьзяньне. Валасы падняліся ды тырчалі ва ўсе бакі.
    — Кінь! Кінь качаргу!
    Але маці нібы загіпнатызавалі. Яна толькі крок за крокам адыходзіла назад, адводзячы качаргу ўбок. Але шар не адступаў. Маці павяла качаргою шпарчэй, але шар прыцягвала як магнітам.
    — Кінь яе, халера!
    Замест гэтага яна пачала вярцець качаргою. Раскручвала яе; як кідальнік молата, спрабуючы скінуць з качаргі чужынца. Але той як прыклеіўся. Яна завярцела шпарчэй, ажно засьвістала паветра. Па качарзе пабеглі маленькія іскры. Але шар па-ранейшаму сядзеў на вастрыі. Цяжка дыхаючы ды разявіўшы рот, маці працягвала накручваць абароты. Неўзабаве вакол яе ўтварылася кола, сьвяты німб, электрычная дуга. Маці ўжо не магла спыніцца. Круціла качаргу так, што сьвістала й гуло ўвушшу, пакуль па ўсім пакоі не распаўзьліся блакітныя агеньчыкі.
    Маці завярцелася яшчэ шпарчэй. I яшчэ. ГІакуль не дасягнула мяжы чалавечых магчымасьцяў.
    Тады яна расьціснула руку. Качарга з шарам адляцела ўбок. Цюкнулася аб сьцяну — бэмц! Ад грукату вушы скруціліся ў трубачку, на нас паляцелі трэскі. A пасьля цішыня.
    Мяне адкінула на падлогу. Я зь цяжкасьцю падняў поўную гуду галаву ды атрос з валасоў сьмецьце. Маці так і сядзела на азадку, з раскінутымі нагамі ды расьцягнутым у малое «о» ротам. Мы зразумелі, што засталіся ўжывых. Падняліся на ногі ды, спатыкаючыся, падышлі да сьцяны.
    У ёй зеўрала дзірка. Агромністая скразная дзірка, нібы хтосьці прабіў сьцяну кулаком. А качарга бясьсьледна зьнікла. Яе не было ні ў пакоі, ні на траве перад хатаю, і мы доўгі час лічылі, што яна нейкім чынам дэматэрыялізавалася.
    Ave ўжо ўвосень яна нечакана знайшлася. У самай глыбіні суседзкага куста парэчак за два дамы ад нас, іржавая ды скручаная ў шншер.
    Я вымераў дакладную адлегласьць. Дзевяноста восем з паловаю мэтраў. Сусьветны рэкорд па кіданьні молата сярод жанчын.
    Непагадзь сьціхла, а я ўсё ня мог падняцца з ложка. Гарачка не адступала яшчэ два дні; а пасьля перайшоўу галаўны боль. Суставы дранцьвелі, вочы не пераносілі дзённага сьвятла, а горла зрабілася рыхлым і нібы
    пакрылася лускаю. Цела здавалася цяжкім, як жалезны карабель, які падбілі варожыя тарпэды, і цяпер ён павольна апускаецца ў марскую бездань. Я ледзь мог прыпадняць руку ды амаль ня мог глытаць. Як павялося ў Турнэдалене, мы як мага радзей зьвярталкя да лекараў: гэта ж быў верны сродак паскорыць сваё пахаваньне. Замест гэтага бацька пайшоў да суседкі, якая мела лекавую кніжку на фінскай мове ды магла паставіць дакладны дыягназ: мэнінгіт, адзёр, сянная ліхаманка, рак мозгу заўшніца або дзіцячы дыябэт. ІІасьля пачаўся кашаль і катар, і было ўжо ясна, што я захварэў на летні грып. На сапраўдны грып з болем у насаглотцы, але зболыпага — бясьпечны. Нііла прыйшоў быў мяне праведаць, але разьвярнуўся яшчэ ў дзьвярах, ледзь адчуўшы пах хваробы.
    Прыйшла пара летняй сыіякоты. Навальнічны фронт нарабіў у атмасфэры дзірак, сыіярэсьціў неба дажджамі ды расчысьціў шлях для кантынэнтальнай сьпякоты з Сібіры. Паветраны ціск рэзка падняўся, а самое паветра павісла над намі агромністым шатром зь ярка-блакітным дахам і нерухомаю сьпякотаю. На балотах клубіліся гіганцкія камарыныя хмары, канатны паром няспынна перавозіў пасажыраў на пляж на востраве Эсісаары, а казіно «Альтэнбург» разьмясьціла свой залацістачырвоны салён пасярод поля — ціры, «аднарукія бан дыты» ды іншыя атракцыёны, на якіх прасаджвалі свае грошы мясцовыя падлеткі. Дырэктар казіно — з голым торсам, валасатым, як у старога кудлатага мядзьведзя, і ў
    каўбойскім капелюпіы на сівой грыве — разгульваў па сваім валадарстве ды зазываў гасьцей:
    — Пастаў ііятак на дзесяць нумароў! Выйграй дзесяць пятакоў з нумара!
    Але я ў гэты час ляжаўу хаце, зь мяне ручаямі цёк пот, і я прасіў каб каля ложка пакінулі гарлач з вадою. Я ўсё піў і піў але мог выціснуць зь сябе пасьля толькі некалькі бурых кропляў мачы. Твар ацёк і расплыўся ад зялёнай сьлізі, якую я спрабаваў зь сябе высмаркаць, але толькі расьцёр да крыві нос. Часам браўся быў за гітару, але мяне адразу ж прабіваў пот, і пачынала круціцца галава. Замест гэтага я драмаў. Слухаў глухое гудзеньне чмяля, які патрапіўу пакой і спрабаваў цяпер прарвацца празь сетку супраць камароў у той час самі камары лезьлі звонку, тыркаючыся ў сетку сваімі шаблямі.
    Пакрысе прастуда адступала. Аднойчы раніцаю, калі сонца толькі пачало прыгіякаць, я сеў на ложку ды пацягнуўся па гарлач. Жадна выпіў ваду й змахнуў кроплі з куточкаў вуснаў.
    I тут я ўспомніў. Тое, што ў часе хваробы хавалася на задворку памяці, адціснутае гарачкай і кашлем.
    Я рыўком узьняўся ды пачаў апранацца. Са спальні даносіўся бацькаў храп. Я бясшумна выбраўся вонкі ў яркае дзённае сьвятло. Паспрабаваў прыгадаць, колькі я так праляжаў колькі мінула дзён. Зь нядобрым прадчуваньнем я пакаціў на ровары да дома немца.
    ГІах можна было адчуць яшчэ з дарогі. Задушлівы. Моташлівы. 3 прыбліжэньнем ён толькі ўзмацняўся.
    Рабіўся больш салодкім і брыдкім. Я заткнуў нос рукою. Убачыў бульбяное поле, яго высокае бацьвіньне. Адрыну й пацучыную сьцежку. Каністру з бэнзінам.
    Ужо ў трыццаці мэтрах я пачаў задыхацца. Набраў поўныя грудзі паветра й бегма мінуў апошні адрэзак.
    Шэрая каша. Іх было столькі, што іх тушы грудзіліся адна на адной.
    Я схіліўся, і мой цень накрыў бак. Успышка бліскавіцы — падняўся густы рой мух. Я адразу ж адхіснуўся, але пасьпеў заўважыць, што ўнутры бака ўсё калыхалася. Выгіналася хвалямі. Жывы дыван зь лічынак.
    У шоку я паплёўся на луг. Маё цела здрыганулася. Паспрабаваў ачысьціць глотку пасьля пабег, спатыкнуўся. Пачаў сплёўваць у дзьмухаўцы, дужа хацелася ванітаваць, але ніяк не атрымлівалася.
    Урэшце я сабраўся з духам і скінуў зь сябе боты. Сьцягнуў мокрыя ад поту шкарпэткі. Абвязаў іх вакол носа й рота. Шкарпэткі сьмярдзелў але ўсё ж маім потам. Нягледзячы на адчай, я прымусіў сябе падняцца.
    Я адшукаў тачку й пачаў напаўняць яе зямлёю. Трэба засыпаць гэтую брацкую магілу. Больш нічога не застаецца. Усё закапаць. Пахаваць пад зямлёю ды болып ніколі не ўспамінаць.
    Напоўніўшы тачку, я набраў поўныя лёгкія паветра ды пакаціў яе да бака. Дыхай у шкарпэткі ды рабі сваю справу. He думай. Проста зрабі ўсё як Ma­ra хутчэй.
    Калі б толькі не адна рэч.
    Грошы.
    I насамрэч, калі глянуць на справу цьвяроза й практычна, хоць гэта было й ня проста. Бочка была забітая грашыма. Гара манэтаў па паўкроны. А я іх мушу пахаваць.
    Я апусьціў тачку. Прызадумаўся. Пасьля з адчайнаю рашучасьцю кінуўся ў адрыну па граблі. Зрабіўшы глыбокі ўдых, падышоў да бочкі. Тыкнуў грабляхмі ў калатушу, зь якой узьняўся рой мух. Пакалупаўся й выцягнуў некалькі пацукоў. Скура на іх трэснула, і зь яе малочнымі кроплямі пачалі выцякаць на траву лічынкі. Стрымліваючы млосьць, я адбег, каб набраць сьвежага паветра. Схапіў нажніцы для стрыжкі авечак і нацягнуў на сябе старую пару працоўных рукавіц. Пасьля прымусіў сябе вярнуцца.
    Зблізу можна было ўбачыць усе падрабязнасьці. He, не магу. Гэта вышэй за мае сілы.
    Я ляжаў ніцма на ўзьлеску ды адчуваў, як да мяне вяртаецца ліхаманка. Грошы! Трэба думаць пра грошы! Там пацукоў семдзесят, ня менш. А мо нават і ўсе восемдзесят! Памнажаем на паўкроны ды атрымліваем сорак звонкіх, самых сапраўдных кронаў.
    Гэта ж мая праца. Так і ёсьць, мая сэзонная праца.
    Новы кідок да бака. Чык, паўкроны. Чык, крона. Тушкі — у памыі, а самому адбегчы ды падыхаць.
    Адна крона. Чорт, толькі адна. Каб іх усіх.
    Зноў за граблі. Чык, паўтары кроны.
    Смурод пранікаў у глотку, пакідаў смак тухляціны ў роце.
    Чык, дзьве кроны. Дзьве з паловаю.
    Калі б толькі так не сьмярдзела.
    Чатыры кроны. Пяць. Шэсьць з паловаю.
    Хопіць табе ўжо, халера, спыніся!
    Справа ішла неверагодна марудна. Сьвяжэйшыя тушкі былі яшчэ цьвёрдымі. Іншыя — развальваліся на кавалкі. Малыя лапкі з вострымі кіпцюрамі, жоўтыя бліскучыя разцы. Акрамя пацукоў, у пастку патрапілі й некалькі велізарных, памерам з котку, неймаверна распухлых палёвак. Яны плавалі ў дзіўных позах, здранцьвеўшы ў жудаснай барацьбе са сьмерцю.
    Спатрэбілася ўся раніца, каб запоўніць першае вядро. Робячы кароткія перапынкі, я зацягнуўяго ўлес. У вядры ўсё пенілася й булькатала. Я перакуліў яго ў яму. Вярнуўся да бочкі.
    У меншых вадзяных пастках ахвяраў было ўжо ня так шмат, але яны былі такія самыя паўзгнілыя. А тыя пацукі, што патрапілі ў мэханічныя пасткі, былі скусаныя мурашамі ды пачалі ўжо падсыхаць. Я біўся над імі большую частку дня, адчуваючы, як ліпне да цела прапахлая смуродам вопратка. Спустошыў у ямуяшчэ адно вядро. Вярнуўся, жых-жых. Нешта заказытала ў рукавіцы — выцягнуў адтуль некалькі лічынак. Мухі таўкліся перад вачыма, абляплялі з усіх бакоў. Калі б у мяне толькі была якая шапка. Вядро за вядром. Убок — і падыхаць. Усё далей паглыбляюся ў бочку.
    Урэшце засталася толькі шэрая махнатая калатуша на самым дне. Я паварушыў яе граблямі ды — якое шчасьце! —адшукаў чатыры хвасты, дзьве кроны, a прыгледзеўшыся, знайшоў яшчэ адзін — паўкроны за ўважлівасьць.
    Напрыканцы я прыкаціў тачку зямлі, перакуліў яе ў бочку ды ўтрамбаваў паверхню лапатаю. I вось ад крывавай бойні не засталося амаль ні сьледу. Толькі голая земляная пляма, якая неўзабаве мусіць зарасьці травою.
    Мяне зноў пачало трэсьці, калія, хістаючыся, пайшоў шукаць каністру. Засталася адна апошняя справа.
    Яма ў лесе была перапоўненая. Зьмесьціва апошніх вёдраў расьцяклося па высахлым гольлі. Мухі воблакам узьняліся былі ў паветра, але неўзабаве зноў апусьціліся, накрыўшы яму валасатаю коўдраю, і прыняліся адкладаць яйкі ў нагрэтую сонцам жыжку. Смурод ад трупнай яміны, у якой разбухалі ды множыліся мільярды мікробаў, стаяў проста нясьцерпны.
    Я мусіў зноў адбегчы, каб набраць сьвежага паветра. Адкруціў крышку каністры ды панюхаў. Бэнзін амаль прачысьціў мне ноздры — такі салодкі й моцны пах. Я сабраўся з духам: апошняе намаганьне, і ўсё будзе гатова. Тады можна будзе з усім гэтым разьвітацца ды забыць.