• Газеты, часопісы і г.д.
  • Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

    Папулярная музыка зь Вітулы

    Мікаэль Ніемі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 278с.
    Мінск 2010
    50.37 МБ
    зьдзіўленьне мужыкоў і кабет з Антысу, Кардысу, Пісыньемі, Сайтаровы, Ківіярві або Колары, да іх неўспадзеўкі падлятаў нейкі потны марсіянін і без усялякай прычыны заводзіўразмову. Ён з такою хуткасьцю мянціў языком, што ажно пырскаў сьлінаю. Словы былі незнаёмымі, але на ўсялякі выпадак яму адказвалі, што нічога ў яго купляць ня будуць.
    Пасьля вяскоўцы са зьдзіўленьнем заўважылі, што могуць яго разумець. Проста неверагодна! Нешта балбоча сабе незразумелае, ды яшчэ гукі ў яго такія, што толькі сп’яна вымавіш! Але калі яму адказвалі «joo varmasti» або казалі «пііпкд», гэты чужынец усё зьлёту разумеў.
    Таямніцу раскрыў адзін стары мытнік, які ў маладосьці праслужыў пару гадоў на поўдні Швэцыі, у Гэльсынгборгу і быў таму адным з тых нешматлікіх турнэдаленцаў, якія ведалі як турнэдаленскую мову, так і паўднёвашвэдзкі, сконскі дыялект. Зусім выпадкова, прыехаўшы па справах у Юханп’еці, ён напаткаў у лаўцы Конрада Мякі нашага Грэгера, які трашчаў пра нешта з параю пэнсіянэраў. Мытнік прытаіўся ўбаку ды пачаў употай уважліва слухаць. Пасьля ён самым бесстароньнім і падрабязным чынам падзяліўся з усімі зацікаўленымі сваімі назіраньнямі. Па старой звычцы ён запісаў усё пачутае — я сам бачыўягоныя запісы — і падмацаваў яшчэ сваім подпісам і подпісамі дваіх незалежных сьведак.
    Дакладна вызначана, што суразмоўнік Г (Грэгер) падчас размовы гутарыў на сконскім дыялекце мяккага ха-
    рактару, за выключэньнем шэрагу турнэдаленскіх лаянкавых выразаў (гл. дадатак 1), вымаўленых збольшага з фанэтычнымі памылкамі. Як ні дзіўна, ягоныя суразмоўцы А, Б і В (два мужыкі й кабета) у часе размовы гаварылі выключна па-турнэдаленску. Заслугоўвае зьдзіўленьня той факт, што разьвіцьцё размовы мела пры гэтым цалкам лягічны характар і абодва бакі, здавалася, бесьперашкоднаразумелі адзін аднаго. Парадактэмаўразмовы:
    1.	Нядаўнія дажджы й замаразкі.
    2.	Рост бульбы ў канцы лета, смакавая перавага міндалевай бульбы перад круглаю, уплыў багатых ападкаў на гніеньне бульбы.
    3.	Летні пакос, колькасьць і якасьць стагоў, а таксама ўплыў позьняй вясны на пажыўныя ўласьцівасьці сіласных кармоў.
    4.	Пагалоўе жывёлы ў вёсцы, кармы для малочных кароваў у старыя часы й цяпер, мэханізацыя сельскай гаспадаркі, а таксама дзе можна таньней набыць трактар — у Швэцыі або Фінляндыі.
    5.	Багаты ўраджай выродлівай морквы, якая нагадвае чэлес, і ці было гэта капрызам прыроды, ці перасьцярогаю Творцы ў дачыненьні моладзевых дыскатэк.
    6.	Спадзяваньні на паляпшэньне надвор’я ды разьвітальныя фразы.
    У навуковых мэтах мытнік спыніў Грэгера ў дзьвярах лаўкі ды нэўтральным тонам запытаўся па-фінску, колькі часу:
    —Mitas kello on?
    — I вам таго ж! —ветліва адказаў Грэгер.
    3 усяго вышэй пералічанага мытнік зрабіў наступныя высновы.
    Грэгер не валодаў фінскаю моваю (за выключэньнем той перакручанай лаянкі — дадатак 1, як ужо сказана). Ня больш разумелі па-сконску й пэнсіянэры. Загадкавае паразуменьне паміж суразмоўцамі можна было б патлумачыць дзьвюма прычынамі: жэстыкуляцыяй Грэгера, такой эмацыйнай і лёгка зразумелай, а таксама яго досыць багатымі ведамі ў сельскай гаспадарцы.
    Сын мытніка, мовазнаўца з Умео, пачаў пісаць дысэртацыю на тэму «Білінгвальныя зносіны ў мультыкультурным асяродзьдзі паўночнаскандынаўскіх краінаў», але сьпіўся ды так і не дапісаў гэтай працы.
    Сам Грэгер, калі пра гэта заходзіла гаворка, толькі рагатаў. Такія ўжо яны, гэтыя паўднёўцы, рагатуны.
    У першы дзень сваёй працы ў школе Грэгер правёў інвэнтарызацыю музычных інструмэнтаў: дырыжорскія палачкі зь бярозы для кожнага вучня; два тамбурыны (адзін зь іх трэснуты); два трохкутнікі; адзін драўляны ксыляфон, на якім бракавала ля й фа-дыезу; маракас, зь якога сыпаліся семкі; гітара з трыма струнамі ды адна зламаная бубнавая палачка. Аўякасьці раздатачнага матэрыялу меўся песеньнік «Давай сьпяваць’: Ч. 1» ды зборнік «Родныя песьні» Уляфа Сёдэр’ельма.
    — Што за халеггга! — буркнуў Грэгер.
    Ніхто не пасьпеў і рота раскрыць, як Грэгер вытрас са школьнага бюджэту грошы, пра існаваньне якіх ніхто нават і ня ведаў, і купіў бубны, электрабас, электрагітару ды ўзмацняльнік. А яшчэ зусім навюткі прайгравальнік. На наступных занятках нечакана высьветлілася, што Грэгер па-майстэрску грае на гітары. Агромністыя пальцы левай, здаровай, рукі бегалі па грыфе гітары, нібы валасаты амазонскі павук, між тым як самотны палец правай высякаў акорды: і паменшаныя, і стрыманыя, і фляжалеты, — лёгка, нібы гуляючы. Потым ён перайшоў на блюзы ды пачаў імітаваць нэгрыцянскія сьпевы — для паўднёўца гэта, несумненна, было не складана. Пасьля выканаў душашчыпальнае сола, тузаючы струны пазногцем замест мэдыятара. У нас ажно сківіцы паадпадалі.
    Калі заняткі скончыліся, мы зь Ніілам засталіся ў клясе.
    — Мне ніколі так не сыграць, — панура сказаў Нііла.
    Грэгер адклаў гітару ўбок.
    — Выцягні рукі! — загадаў ён.
    Нііла падпарадкаваўся. Грэгер таксама выцягнуў свае перад сабою ды агледзеў пальцы.
    — Лічы! — загадаў ён.
    I Нііла палічыў. Шэсьць пальцаў.
    — А колькі ў цябе самога?
    — Дзесяць.
    Можна, вядома, і так глядзець на рэчы.
    Заўважыўшы, што мы цікавімся музыкаю, Грэгер дазволіў нам брынчаць на перапынках. Нііла з круглымі вачыма пачаў мацаць электрагітару ды прыйшоў у захапленьне ад таго, як лёгка было націскаць на струны. Сам я ўчапіўся ў электрабас і са зьдзіўленьнем адчуў, што ён адцягвае мне плячо, нібы цяжкі маўзэр у кабуры. ГІасьля я ўрубіў абодва ўзмацняльнікі. Нііла занепакоена запытаўся, ці ня ўдарыць яго праз струны токам. Я адказаў што хвалявацца няма чаго, бо струны ж ізаляваныя адна ад адной.
    I мы пачалі граць. Гэта быў сапраўдны драйв, хоць нашая ігра была проста жахліваю. Але з гэтага моманту нашая музыка зрабілася нейкім чынам больш сапраўднаю. Спачатку самапальная фанэрына ў гаражы, пасьля скрыпучая акустычная гітара ў падвале, a цяпер — сапраўдныя рэчы! Бліскучыляк, хромавыя анкеры ды кнопкі, лёгкае гудзеньне дынамікаў. Гэта было крута! Гэта ўжо не дзіцячыя гульні.
    Нашаю першаю задачаю было навучыцца трымаць рытм. Спачатку паасобку, што было ня так ужо й лёгка. Пасьля -— разам, што было яшчэ складаней. Наступнаю задачаю было навучыцца мяняць акорды. I найлепш — адначасова. He губляць пры гэтым рытму. А пасьля — папярэдні акорд.
    Тыя, хто калі іграў зразумеюць мяне. Спатрэбілася шмат часу, каб нашае дрыньканьне пачало ўрэшце нагадваць музыку.
    Грэгер часта заставаўся паслухаць і даваў нам сяброўскія парады. Найбольш нам дапамагаў ягоны неверагодны спакой. Як, напрыклад, тым разам на абедзенным перапынку, калі мы вучыліся пачынаць адначасова. Грэгер раз за раза»м пачынаў адбіваць такт, але я заўсёды ўступаў на «тры», а Нііла — на «чатыры». А пасьля — наадварот. Напрыканцы, калі мы ўрэшце пачалі адначасова на «чатыры», Грэгер сказаў што насамрэч трэба пачынаць на «раз». На другі «раз». Той, якога ўголас не вымаўляюць.
    — Раз, два, тры, чатыры — (і!).
    Нііла буркнуў, што геніем матэматыкі ён ніколі ня быў. У адказ Грэгер выцягнуў скалечаную руку ды папрасіў Ніілу падлічыць абрубкі.
    — Чатырох не хапае, так што маўчыце, — міралюбна сказаў Грэгер, — падымаю палец і — паехалі!
    Як ні дзіўна, гэта спрацавала. Упершыню мы пачалі як трэба. Нават і сеньня, калі я чую лічэньне, у мяне перад вачыма паўстае зьнявечаная кукса Грэгера.
    Мы практыкаваліся ўсю восень. Выкарыстоўвалі кожную вольную хвілінку. Перапынкі, форткі ў занятках, заставаліся пасьля школы. I вось неяк у абедзенны перапынаку нас урэшце атрымалася нешта падобнае да блюзавага акампанэмэнту.
    Грэгер паслухаў і пахвальна кіўнуў галавою.
    — Так трымаць! — падбадзёрыў ён нас.
    Адчыніў дзьверы. У клясу нясьмела ўвайшоў хлапчук: мяккія рысы твару, на лоб зьвісае доўгая пасма
    валасоў. Ён не падымаў на нас вачэй. Толькі адкрыў вы цягнуты футарал, які прынёс з сабою. Усярэдзіне футарал быў абабіты чырвоным плюшам. Сваімі доўгімі пальцамі хлапец выцягнуў чырвона-белую электрагітару, падключыў яе да аднаго з узмацняльнікаў і наладзіў гучнасьць. Пасьля пад наш акампанэмэнт ён сыграў такое сола, што ў мяне сэрца ледзь ня вырвалася з грудзей, гэта быў лямант, напоўнены скрухаю ды смуткам. Узьняўся такі гуд, што ажно задрыжэлі шыбы. Гук ягонай гітары быў нейкі асаблівы, нязвыклы для нас: яна надрывалася, выла, гула. Як разгублены чалавек. Хлопец пераключыў нешта на скрынцы, прыкручанай да гітары, і яна завыла зь яшчэ болыпым надрывам. Пасьля ён выканаў сола. Гітара шалела й лютавала, завывала дзікім зьверам — хто мог чакаць такога ад трынаццацігадовага малакасо са! ГІальцы ляталі паміж струнамі, мэдыятар узрываўся аглушальнымі каскадамі гукаў, вуха ўжо не пасыіявала за музыкаю — мы слухалі яе сэрцам, целам, усмоктвалі праз скуру. Напрыканцы ён зрабіў нешта, чаго я ніколі раней ня бачыў. Ён скінуў зь сябе гітару ды паднёс яе да дынаміка, і гітара засыіявала сама сабою — заскрыгатала надрыўным шэптам, завыла воўкам і залілася флейтай адначасова!
    Хлопец раптам усьміхнуўся. Мяккаю, амаль дзявочаю ўсьмешкаю. Адкінуў назад свой бялявы чубок і выключыўузмацняльнік. У яго былі фінскія, празрыстаблакітныя вочы.
    — Джымі Гэндрыкс, — коратка сказаў ён.
    Мы расхінулі фіранкі. Зь дзясятак вучняў, згрудзіўшыся плячо да пляча, шчыльна прыціснуліся насамі да акна. Музыка пракацілася па ўсёй школе.
    Грэгер летуценна паглядзеў на нас.
    — Ну, вось, сябры, гэта пачынае ўжо нешта нагадваць! Пазнаёмцеся з Холгеры.
    Я павярнуўся да Ніілы ды з прадчуваньнем нядобрага шапнуў яму:
    — Яны ж, халера, зь яго ўсю душу выцягнуць.
    — Чаго? — перапытаў Грэгер.
    — He, нічога.
    Менавіта ў старэйшых клясах пачыналі цкаваць не на жарт. Паяльская Цэнтральная школа тых часоў была проста жудасным выпрабаваньнем для тых, хто хоць бы чымсьці вылучаўся на фоне астатніх. Пабочнаму назіральніку магло, вядома, паказацца інакш. Спакойнае паселішча, шараговая школа. Каля дзьвюх соцень навучэнцаў У калідорах — стрыманае маўчаньне, можна нават сказаць пакорлівасьць.
    Насамрэч у нас меліся небясьпечныя вучні. Пачаўшы пакрысе буяніць яшчэ ў сярэдніх клясах, цяпер яны расквітнелі напоўніцу. Рэч была, магчыма, у полавым сталеньні. У лішку гармонаў. У трывозе ды адчаі.
    Яны з асалодаю ставілі сінякі: заціскалі ахвяру ў цёмны кут і білі цьвёрдым каленам у сыдягно або пад зад. У мяккія часткі. Небарака курчыцца ад болю, адварочваецца, а яны стаяць і шчэраць зубы. Іншым разам