Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
Ледзь не трацячы прытомнасьці, я паліваў трупы бэнзінам, пырскаў на іх, тапіў. Нібы спраўляў нейкі абрад, нібы хацеў загладзіць віну, выправіць памылку. Я чыркануў запалкаю ды кінуў яе ўяму. 3 глыбокім, жаласным стогнам кучу ахапіў агонь. Патрэскваючы
й храпучы, полымя ўзьнялося пад неба празрыстым слупам. Агонь перакінуўся на кусты паблізу, задымілася гальлё. Я спрабаваў зьбіць полымя нагамі. Пасьля заўважыў, што праліў на сябе бэнзін і што полымя падымаецца ўжо на нагавіцах да каленяў. Я закрычаў кінуўся на зямлю ды пачаў сьцягваць зь сябе нагавіцы. Яны зачапіліся за боты, якія таксама ўжо гарэлі. Ліхаманкава дрыгаючы нагамі, я скінуў боты ды пачаў зьбіваць полымя голымі далонямі.
Добра заняўшыся ў яме, полымя прынялося выпальваць сухую лясную расьліннасьць. Агонь ахапіў ужо ўсе кусты навокал. Я адламаў бярозавую галіну ды пачаў прыбіваць ёй языкі полымя, але агонь няўмольна распаўзаўся па сушняку. Неўзабаве ён перакінуўся на дрэвы. Я рабіў адчайныя спробы спыніць катастрофу. Нечакана лес зашамацеў ад ветру — лёгкі брыз пацягнуўся ў бок вогнішча. Гэта агонь пачаў ўсмоктваць у сябе кісларод, дыхаць на поўныя грудзі; вецер зрабіўся мацнейшым, а языкі полымя пачалі караскацца па кронах дрэваў. А ў самай глыбіні, у эпіцэнтры пажару, гарэў крэматорый.
Я застыў агаломшаны. Агонь распаўзаўся па лесе з ашаламляльнаю хуткасьцю, перакідваючы свае факелы з дрэва на дрэва. Ахоплены страхам, я зноў схапіўся за бярозавую галіну, спрабуючы затушыць агонь, але з кожнаю хвілінаю катастрофа толькі разрасталася.
— Пажарныя! — прыйшла да мяне думка, і я хацеў быў пабегчы па падмогу. Але ўсё ж застаўся, нібы нешта
мяне стрымлівала; я ўсё біў і біў галінаю, ужо задыхаючыся ад дыму. Агонь няўмольна пракладваў свой шлях праз узьлесак, як бурная лінія фронту. Вось задымілася пуня, і неўзабаве яе было ўжо ня выратаваць. Вецер дзьмуў у бок лецішча. Іскры сыпаліся дажджом усё бліжэй. У зямлю ўтыкаліся вогненныя іголкі. Неўзабаве яны падпалілі прасмалены дах.
Гэта была ўжо вайна. Дзікі зьвер вырваўся з клеткі ды пачаў лютаваць. I ва ўсім гэтым быў вінаваты я, толькі я адзін.
У гэты момант зьявіўся Гайнц. Вочы акругленыя. A ў іх — паніка.
— Рукапіс! — закрычаў ён і пацягнуў на сябе дзьверы. Ужо гарэла столь, з хаты валіў густы дым, але Гайнц кінуўся ўнутр. Ён мусіў увайсьці — і ён рынуўся ў полымя. Але вярнуўся з пустымі рукамі, вочы пачалі сьлязіцца, і ён быў вымушаны адступіць. Зноўускочыўу хату, цяпер ужо скрозь дым прабівалася полымя, і можна было ўбачыць жоўтыя водблескі. Гэтым разам Гайнц выскачыў сьціскаючы ў руках ахапак аркушаў. Ён моцна прыціскаў іх да грудзей, як малое дзіця, і кашляючы апусьціўся на траву.
Я падышоў да Гайнца. Смуродны, перапэцканы сажаю, у адных майтках. А ў кулаку я сьціскаў зьвязку гнілых хвастоў. Я зьвязаў іх па дзесяць, каб было прасьцей падлічыць. I пракантраляваць.
— Сто восемдзесят чатыры штукі, — вымавіў я, запінаючыся. — Дзевяноста дзьве кроны.
Гайнц перавёў на мяне пустыя вочы. Пасьля схапіў зьвязку са сьмярдзючымі хвастамі ды гнеўна закінуў яе ў акіян полымя.
— Гэта ўсё ты вінаваты!
Ніякага скуранога гаманца. Ніякіх грошай. Ніякай гітары.
У поўнай роспачы я выхапіў зь ягоных рук паперы ды закінуў у полымя. А пасьля пусьціўся наўцёкі, панёсься што было моцы.
Гайнц ускочыў на ногі з рыкам параненага зьвера. Паспрабаваў быў зноў кінуцца ў хату але мусіў гэтым разам адступіць.
Калі ўрэшце прыбылі пажарныя, Гайнц сядзеў на накрыўцы калодзежа — стары стомлены салдат — і горка плакаў.
РАЗЬДЗЕЛ 13
— пра новага кастаўніка музыкі зь вялікім пальцам пасярод рукі ды пра знаёмства зь юным таленпіам з Кіхланкі
У сёмай клясе нам далі новага настаўніка музыкі. Звалі яго Грэгер, і прыбыў ён з поўдня, са Сконэ, — рослы вясковы губашлёп са зьнявечанаю праваю рукою, зь якой шківам зрэзала пальцы. Застаўся толькі вялікі палец, які вытыркаўся з далоні вялікаю крывою бульбінаю. Зрабіўшыся калекам, Грэгер быў вымушаны перавучвацца, і вось цяпер навасьпечаны магістар музыкі патрапіў у Паялу. Нам было цяжка разумець ягоную мову. А так ён быў дабрадушным балакам з крыху дзіўнаватым гумарам. Я ніколі не забуду ягонага першага ўроку, калі ён зайшоўу клясу хаваючы руку ў кішэні ды пачаў картавіць на сваім дыялекце:
— Вас вітае ствагэньне з пальцам пасягод гукі!
Дэманстрацыйна, з разьлікам на шокавы эфэкт, Грэгер выняў з кішэні абрубак рукі. Мы з жаху ажно здрыгануліся. Ён пакруціў рукою, і пад пэўным вуглом мы ўбачылі, што ягоны вялікі палец з валасатьші косткамі нагадвае мужчынскі палавы орган. Толькі больш кашчавы, выродлівы й неверагодна рухавы.
3 Грэгерам у Паяле зьявілася небывалая навіна: дванаццаціхуткасны гоначны ровар. Надзіва
экстрэмальная й бескарысная рэч — са скураным, жорсткім, як камень, седалам і апонамі таўшчынёю з цыгару, да гаго ж на ровары адсутнічалі пырскавікі ды багажнік. Выгляд у ровара быў амаль непрыстойны, зусім голы. Апрануты ў чырвоны спартовы камбінэзон, Грэгер ракетаю праносіўся па навакольлі, пужаючы баб і мясцовых малых і правакуючы «Хапарадзкую газэту» на артыкулы пра сустрэчу з НЛА. А яшчэ Грэгер даводзіў да шаленства сабакаў. Рэч была, магчыма, у тым, як ён пах — нейкія паўднёвыя мікробы ў кішэчнай флёры. Калі Грэгер імчаў паўз іх, сабакі проста шалелі. Зрываліся з ланцуга ды велізарнаю зграяй несьліся з пранізьлівым брэхам за роварам, пераадольваючы мілю за міляю. Пасьля аднаго пробнага заезду ў Корпіломбала Грэгер прывёз за сабою двух норботэнскіх шпіцаў, аднаго ганчака, дзьвюх лаек ды яшчэ пару дварнякоў. Яны ажно закіпалі ад смагі крыві. Грэгер прытармазіў каля паліцыі, і на яго адразу ж накінуўся смаляна-чорны лябрадор, які быў у гэтай гістэрычнай зграі за важака. Грэгер падпусьціў сабаку бліжэй, а пасьля цюкнуўяго ў нос сваім элегантным роварным чаравікам так, што лябрадор завішчаў і кулём адляцеў да сваіх сябрукоў. Грэгер з годнасьцю ўвайшоў у аддзяленьне паліцыі. Дзяжурнаму давялося прывязаць усю зграю да парэнчаў мосту акрамя дябрадора, якому спатрэбілася дапамога вэтэрынара. Увесь астатак дня да аддзяленьня пад’яжджалі мужыкі з суседніх вёсак, і моўчкі забіралі сваіх кудлаў. Пасьля гэтага выпадку Грэгер зрабіўся мясцоваю знакамітасьцю.
Спрачаліся ў народзе таксама пра тое, якую можна разьвіць на такім агрэгаце хуткасьць. Стафан зь дзявятай клясы неяк расказаў нам, як ён, толькі што перабраўшы свой мапэд, вырашыў праверыць яго на хуткасьць на дарозе ў Кенгіс. Ад напружаньня хлопец схіляецца над стырном, матор шалёна раве, а мапэд імчыць з хуткасьцю ня менш як шэсьцьдзесят два кілямэтры, можаце яму паверыць. Тут за сьпінаю зьяўляецца Грэгер. Некалькі разоў бадзёра крутануў пэдалямў лёгкім пёркам пранёсься каля мапэда й зьнік за наступным узгоркам.
Іншы вынаходлівы хлапчук зь Вітулаянкі арганізаваў незвычайнае пары. Грэгер мусіў спаборнічаць са школьным аўтобусам, які ехаў у Каўнісваару. Аўтобус, вядома, ня славіўся асабліваю хуткасьцю, але ўсё ж. Хлопец махляваў са стаўкамі, зьдзіраў бессаромныя грошы за камісію, але зрабіў сваю справу: народ паставіў грошы, а Грэгер пагадзіўся пацягацца з аўтобусам.
Гонка мусіла адбыцца ў сераду напрыканцы верасьня. Як звычайна, аўтобус спыніўся на заднім двары Цэнтральнай школы, і ў яго заваліў натоўп вучняў. Кіроўца аўтобуса, які нічога ня ведаў пра гэтае спаборніцтва, націснуў на газ і ў тое ж імгненьне заўважыў як збоку пранеслася нейкае чырвонае стварэньне.
Наступным разам усе ўбачылі чырвоную фігуру ў Мукакангасе. Ён стаяў, выцягнуўшыся каля патрульнай машыны, а аўтобус між тым пранёсься міма. Адзін з паліцыянтаў запаўняў блянк, а другі спрабаваў адагнаць дручком агрэсіўна настроеную лайку.
У раёне Юпукі Грэгер зноў паказаўся. Аўтобус ужо добра разагнаўся, але чырвоны вэлясыпэдыст нібы прыклеіўся да яго ды ўсё паддаваў. На наступным схіле ён націснуў на пэдалі й вырваўся наперад, а ўсе вучні ў захапленьні закрычалі. Кіроўца аўтобуса зьбянтэжана пацёр нос, ня верачы сваім вачам.
Праз восем кілямэтраў Грэгера ўбачылі зноў: ён стаяў на ўзбочыне ды мяняў камэру на заднім коле. Раз-пораз ён замахваўся насосам, адганяючы ад сябе назойлівую лісіцу.
Больш з аўтобуса яго ня бачылі. Вучні прыціснуліся да задняга акна, углядаючыся ўдалечыню праз бруднае шкло. Аднак дарога была пустая. За шклом праносіліся забалочаныя лугі й лясы, да Каўнісваары было ўжо рукою падаць. Урэшце наперадзе замаячыў дарожны знак, і ўсе зразумелі, што цуду ня будзе.
Тады ўдалечыні паказалася кропка. Чырвоная фігурка. Карабель, які павольна набліжаўся — але надта ўжо павольна! У гэты самы момант пачуўся грукат і перад аўтобусам выпаўз трактар. За стырном — нейкі стары грыб. Hi на каго не зважаючы, стары руліў пасярод дарогі, і кіроўца аўтобуса быў вымушаны прытармазіць і пачаў сыгналіць. Трактар крыху збочыў. Аўтобус пачаў абгон, маючы ў запасе ўсяго толькі пару сантымэтраў. Машыны цалкам перакрылі дарогу. А чырвоны вэлясыпэдыст падбіраўся між тым усё бліжэй.
Трактар гудзеў як шалёны.
— Грэгеру ні за што не пасьпець!
А вось i дарожны ўказальнік. Каўнісваара. Толькі шлях перакрыты, ніяк не аб’ехаць.
— Вось ён! — крыкнуў Томі зь сёмай клясы.
Збоку, у канаве, замільгацела нешта чырвонае. Кінулася напралом цераз хмызьняк, друз. Пранеслася ўздоўж аўтобуса. I вырвалася наперад — у тое самае імгненьне, як у вокнах праплываў дарожны ўказальнік.
На сэкунду нас усіх нібы паралізавала. Было цяжка паверыць сваім вачам. Гіасьля раздаўся радасны крык вучняў:
— Паўднёвец перамог!
Укормленая лайка зьбіла з ног цётку, якая несла вядро ягадаў, і, шалёна брэшучы, кінулася наўздагон за чырвонаю плямаю.
У Грэгера была яшчэ адна незвычайная здольнасьць. Ён валодаў турнэдаленскім дыялектам. Кожны паўднёвец аўтаматычна лічыўся ў нас йттікко, то бок чалавекам, няздольным размаўляць на мове слаўных воінаў і герояў; аднак да нас пачалі даходзіць дзіўныя чуткі з розных незалежных крыніцаў. Старыя дзяды й бабкі бажыліся, што гадзінамі размаўлялі з гэтым гаркавым паўднёўцам на тесіп кіеіі.
Грэгер быў вясёлым дзядзькам і, як усе паўднёўцы, меў вычварную патрэбу ў зносінах з новымі людзьмі. Праехаўшы моўчкі некалькі дзясяткаў кілямэтраў на сваім цудзе-ровары, ён зазвычай спыняўся ў якой вёсачцы, каб пабалакаць зь мясцовымі жыхарамі. На поўнае