• Газеты, часопісы і г.д.
  • Папулярная музыка зь Вітулы  Мікаэль Ніемі

    Папулярная музыка зь Вітулы

    Мікаэль Ніемі

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 278с.
    Мінск 2010
    50.37 МБ
    Пасьля гэтага інцыдэнту браты сышліся на агульным меркаваньні, што гнаць самагон недарэчна: гэтаж поўнае глупства, у якім няма ніякага сэнсу ды якое да Ta­ro ж пагаршае смак і разбурае найкаштоўнейшы вітамін В. Сапраўдны мужык мусіць паважаць брагу, толькі пры такой умове можна было ўдзельнічаць у чэмпіянаце.
    Мы дачакаліся вечара, калі калектарная апусьцела — працоўныя ня мелі ніякага ўяўленьня пра спаборніцтва.
    Пад аховаю начной цемры чарада хлопцаў — каля дзесяці чалавек — пачала спускацца праз слыхавое акно. Усе сабраліся на захламленым гарышчы, патанулым у зьедлівым смуродзе. У^зельнікі селі ў кола на падлозе. Пачалі пільна разглядаць адзін аднаго.
    Хлопец з Корпіломбала меў прышчавы лоб, на які мэлянхалічна зьвісаў чорны чуб. Удзельнік зь Юнасуанда ўвесь час хмыліўся, выпінаючы ніжнюю губу, — тыповая рыса для прадстаўнікоў ягонага раёну. У хлопца з Тэрэндэ быў падбародак зь ямкаю ды адвіслы нос бульбінаю. Прэтэндэнт з Муадасломпала, зь цёмнымі авечымі космамі на галаве, увесь час нэрвова сплёўваў. Паялу, такім чынам, прадстаўляў Бохан — граміла зь нізкім лобам і блакітнымі, крыху раскосымі вачыма. Акрамя таго, удзельнічала яшчэ пара вясковых хлопцаў. Хлопец зь Ляйньё меў амаль што богабаязны выгляд — бледны, з пужлівьші й вялізнымі, якулані, вачыма. Торынэнскі хлопец меў агромністыя, як у лесаруба, далоні, якія не вязаліся зь ягонымі непрапарцыйна тонкімі, недаразьвітымі ручкамі, а ягоны вуграваты нос, падавалася, быў увесь аблеплены гнюсам. Выбраньнік Каўнісваары, які лічыўся фаварытам спаборніцтва, быў адным з найлепшых мясцовых лыжнікаў на доўгія дыстанцыі — танкагубы бамбіза, са схіленым наперад торсам; яшчэ калі ён быў чатырнаццацігадовым падлеткам, то здужаў заняць адзінаццатае месца ў абласным забегу ў Шэлефтэа, а ягоныя лёгкія не саступалі ў аб еме трактарнаму колу. Гіадтрымаць удзельнікаў прыйшло з
    паўтузіна іхніх землякоў якія мусілі сачыць, каб усё ішло паводле правілаў.
    Малодшы брат Бохана, Эркі, з урачыстым выглядам адкаркаваў першую біклагу. Нізкарослы, але моцна зьбіты васьміклясьнік праславіўся як зацяты баец, майстар кулачнага бою. Убачыўшы пеністую брагу, ён адчуў такую смагу, што пачаў патрабаваць, каб яго ўзялі дадатковым удзельнікам. Але яму адмовілі, бо ў Паялы ўжо быў свой удзельнік. Эркі пачаўтады напіраць на тое, што ўяго саамскія карані, пералічыў усіх сваіх продкаў, пакаленьне за пакаленьнем, і з выклікам патрабаваў, каб Бохан пацьвердзіў ягоны радавод. Урэшце сышліся на кампрамісе: Эркі мусіў удзельнічаць як прадстаўніклясных саамаў з Сатаярві, а ягоныя абавязкі памагатага на турніры пераходзілі да нас зь Ніілам.
    Мы адразу ж пачалі разьліваць брагу. Я нахіляў біклагу, а Нііла разносіў кубкі. Усе вокамгненна выпілі ў поўным маўчаньні. Неадкладна выпілі па другой. Бадзёрае бульканьне й хлюпаньне. Кубак нумар тры. Калі апустошылі й яго, спатрэбіўся кароткі перадых, каб адрыгнуць і набіць пад губу сьвежага тытуню. УХзельнікі касавурыліся адзін на аднаго й мармыталі пад нос, што слабейшай брагі яшчэ трэба пашукаць і што ў іхняй мясцовасьці такі напой немаўляты з бутэлечкі смокчуць. Заўзятары ды назіральнікі дамагліся права правесьці дэгустацыю. Я адсёрбнуў глыток — і ў мяне нібы сырая бульбіна ў горле захраснула. Брага нагадвала дражджавы настой для цеста ды была, халера, надта моцнаю.
    Тут народ нецярпліва нагадаў мне пра мае абавязкі ў гэтай даліне скрухі, і я прыцягнуў і адкаркаваў наступную біклагу. Дзеля справядлівасьці я стараўся наліваць у кубкі пароўну, а Нііла сачыў за тым, каб усе выпівалі. Настрой пачаў відавочна выпраўляцца. Неўзабаве маўчаньне зьмянілася на жвавае балбатаньне па-турнэдаленску. Болып за ўсіх радаваўся, бадай, Эркі, бо яго дапусьцілі да ўдзелу праз ласкавы дазвол астатніх, і ён кінуўся дзякаваць усім пэрсанальна, паціскаючы кожнаму руку, пакуль Бохан не папрасіў яго заткнуцца ды не парушаць спартовай канцэнтрацыі.
    Як звычайна бывае, ап’яненьне прынесла з сабою самыя дзівосныя мэтамарфозы. Хлопец з Компіломбала засьвяціўся ясным сонейкам і пачаў травіць непрыстойныя показкі пра настаўнічак. Юнасуандзец, нахмурыўшы бровы, пачаў скардзіцца на тое, колькі нацыстаў было ў суседніх вёсках ў трыццатыя гады; сьцяміўшы, што гэта быў камень у ягоны агарод, хлопец з Тэрэндэ прыгадаў зьвесткі наконт колькасьці прыдуркаў у Юнасуанда. Хлопец зь Ляйньё, забыўшыся ўмомант на сваю набожнасьць і сарамлівасьць, прапанаваў згуляць партыю ў no­Kep па кроне на кон. Каўнісваарскі ўдзельнік зьедліва пацікавіўся, калі гэта лестадыянцы зь Ляйньё зрабіліся такімі азартнымі. На што муадасломпалец, напусьціўшы на сябе таямнічасьці, пачаў апавядаць, што рэч была ў крыві францускіх каралеўскіх асобаў якія інкогніта наведвалі нашыя землі ў XVIII стагодзьдзі. Прадстаўнік Торынэну адказаў што, паводле ягоных зьвестак, Муа-
    дасломпала больш славіцца сваімі крывавымі вэндэтамі ды ўсеагульным кровазьмяшэньнем. Бохан зноў раўнуў каб усе заткнулі свае пашчы, пасьля чаго ўсе пачалі ганіць Pajalan piksipojat зь іхнім навамодным глупствам наконт зьліцьця муніцыпалітэтаў (у адзін, Паяльскі), ад чаго гэтыя надзьмутыя паяльцы пачалі лічыць, быццам яны нешта зь сябе ўяўляюць.
    Пасьля двух новых кубкаў настрой зрабіўся яшчэ больш непрыязным. Адначасова аргумэнты рабіліся менш доказнымі, а мова страчвала сваю выразнасьць. Адзіны, хто ўсё яшчэ захоўваў весялосьць, хлопец з Корпіломбала, нечакана ўзьняўся са свайго месца. Ён, вядома, дужа выбачаецца, але мусіць пакінуць турнір, бо яму раптам неверагодна закарцела паперыцца, і ён запытаўся, ці няма ў нас тут у Паяле якой цёлкі без забабонаў. Эркі ў падрабязнасьцях апісаў шлях да дому нашай састарэлай матэматычкі ды, хітра ўсьміхаючыся, пажадаў лавеласу ўдачы. Астатнім падумалася, што прыйшоў час разьвязаць бойку, але сьпярша трэба было адліць і як сьлед раззлавацца. Схадзіўшы да ветру усе нечакана пачалі пакутаваць ад нясьцерпнай смагі, і мы зь Ніілам не марудзячы вярнуліся да сваіх абавязкаў.
    Павекі пацяжэлі ды не хацелі падымацца. Язык набрак у роце. Бражныя выпарэньні напоўнілі пакой кіслым балотным смуродам. Юнасуанда й Тэрэндэ абмяняліся вялымі кухталямі, пасьля чаго рухнулі ў абдымкі адзін аднаго ды так і адключыліся. Ад гэтае сцэны муадасломпалец дзіка зарагатаў а пасьля схапіў пустое вядро
    ды пачаў ванітаваць. Пасьля чаго голасна заявіў што патрабуе працягу спаборніцтва, але неўзабаве ён таксама заснуў і галава ягоная бязвольна абмякла на грудзях. Каўнісваарскі хлопец пагардліва фыркнуў — што ўзяць з гэтых пачаткоўцаў.
    Яшчэ пара новых заходаў. Ухзельнік зь Ляйньё сам ня верыў, што столькі пратрымаўся: усе ягоныя родзічы былі шчырымі вернікамі, а ён сам пачаў піць так нядаўна, што яшчэ не пасьпеў нават прызвычаіцца. Прадстаўнік Торынэну разьлічваў на сваю спадчыннасьць, ён пачаў пералічваць усіх выпівохаў у сям’і ды пасьпеў налічыць ужо з два тузіны, калі раптам заваліўся на бок ды так і застаўся ляжаць.
    Нііла выцягнуў яшчэ адну біклагу. Бохан ды каўнісваарац зласьліва пераглянуліся, нібы два змардаваныя баксэры, і сынхронна выпілі. Заставаўся яшчэ хлопец зь Ляйньё ды Эркі, якога не гняло суперніцтва, і ён па-ранейшаму піў дзеля асалоды. Бохан часткова страціў дар мовы ды мог цяпер спараджаць толькі галосныя гукі. У каўнісваарскага хлопца, у сваю чаргу, узьніклі праблемы са зрокам: кубак ён мог убачыць, толькі прымружыўшы адно вока. Ён скарыстаўся, аднак, са сваёй вэрбальнай перавагі над астатнімі ды зацягнуў амаль без запінак, песьню паяльскіх страйкаў. Тады хлопец зь /Хяйньё прапанаваў усім камуністам каціцца ў свае ўлюбёныя сібірскія сьнягі, а пасьля пачаў сьцьвярджаць, што Ленін быў у інтымных зносінах са Сталіным і што Маркс, без сумневу, далучыўся 6 да lx, калі б не пасьпеў
    памерці. Потым ён яшчэ раз са зьдзіўленьнем адзначыў, як кайфова было грашыць і іпто ён пачаў бы значна paHeft, калі б ведаў. Напрыканцы, шчасьлівы й задаволены, ён ціхенька прытуліўся да сьцяны ды заснуў, не памаліўшыся на ноч.
    Заўзятары, адчуўшы хуткае заканчэньне, пачалі падбадзёрваць сваіх удзельнікаў. Трое, з Каўнісваары, паходзілі зь сем’яў з традыцыямі дарожных страйкаў ды сталіністамі. Яны памоўчвалі, пакуль былі цьвярозыя, a выпіўшы, загарлапанілі, што камуністычнае п’янства ўзмацняе мяцежны дух і завастрае аргумэнты ды што нідзе болын ня ўбачыш такіх вясёлых папоек, як на сходах «Чырвонай моладзі». Падтрымаць Паялу прыйшлі двое — з Наўрысаха й Паскяянкі; абодва лічылі сябе сацыял-дэмакратамі, таму атмасфэра значна абвастрылася. Калі Бохан і каўнісваарац атрымалі па новым кубку, каўнісваарскія заўзятары пачалі пагражаць супернікам расправаю ў традыцыйным парадку: спачатку ў ход пайшлі смачныя турнэдаленскія параўнаньні, потым — наўпроставы тэкст, пасьля — пагрозьлівыя жэсты ды напрыканцы — задзірлівыя погляды. Некалькі ўзмахаў рэвалюцыйным молатам — і сацыял-фашысты засікаюць крывёю. Паяльцы тады зьедліва пацікавіліся, што гэтыя рэвалюцыянэры зрабілі карыснага для гісторыі нашай мясцовасьці, акрамя ўзарваньня аўтобуса непадалёк Кегнісу ды маханьня рэвальвэрамі ў далёкіх лясных старожках. На што каўнісваарская банда закрычала ў адказ, што такое могуць малоць толькі языкі тых, хто ліжа
    дупы начальнікаў, і што сёньня дух працоўных такі самы моцны, як і раней. У апошні момант паміж ваяўнічымі групоўкамі падняўся Эркі ды ледзь варочаючы языком, але з хітрынкаю ўваччу заявіў, што хоць яго даўно ўжо й цягне да камунізму, але тусоўкі «арлянят», асабліва з дармавым сокам і тартамі, яму таксама даспадобы, і таму ён пакуль яшчэ канчаткова ня вызначыў сваёй палітычнай прыхільнасьці. Абедзьве хеўры кінуліся яго дубасіць, каб накіраваць на верны шлях, а я між тым зноў напоўніўусе кубкі.
    Бохан быў вымушаны сядзець, прытуліўшыся да сьцяны, каб ня ўпасьці. У хлопца з Каўнісваары цяпер дваілася ўваччу нават калі ён прымружваў вока, ды яшчэ павекі трэба было ўвесь час падтрымліваць пальцамі. Абодва прыціхлі. Яны ўжо мінулі мяжу болю, і атрута сеяла цяпер толькі сьмерць і паралюш. Рука каўнісваарца раптам абвісла, вока заплюшчылася. Настала поўная цішыня. Але ў той момант, калі ўсе палічылі справу вырашанаю, хлопец гучна абвесьціў што калі ягоная армія выйшла з-пад кантролю, яму спатрэбіцца староньняя дапамога. Тады адзін зь ягоных сябрукоў паднёс кубак да ягоных вуснаў і перакуліў у цёмную бездань. Бохан, у сваю чаргу больш не рэагаваў на запытаньні, бо канчаткова аглух, але мову жэстаў ён па-ранейшаму ўспрымаў. Ен змог самастойна падняць кубак, але з глытаньнем было ўжо складаней — ён мусіўліць паціхеньку, і вадкасьць сама, булькочучьі; зацякала ў горла. Тады я прапанаваў абвесьціць нічыю. Але каўнісваарскія заўзятары абура-