Папулярная музыка зь Вітулы
Мікаэль Ніемі
Выдавец: Логвінаў
Памер: 278с.
Мінск 2010
Бацька перапыніўся ды зноў выпіў увесь час пазьбягаючы глядзець мне ў вочы. Я вырашыў, што ён будзе чытаць мне лекцыю пра сэкс. Прэзэрватывы ды ўсё такое.
— Гэта мусіць застацца паміж намі. Мы можам давяраць адзін аднаму. Як мужчына мужчыну.
I ён першы раз перавёў на мяне позірк і паглядзеў мне ў самыя вочы. Я кіўнуў. Ён зноў перавёў погляд на агонь.
— Мой бацька, а значыцца твой дзед, быў у маладосьці бабнікам. Таму ў мяне ёсьць два зводныя браты, — не разводзячы каніцелі сказаў ён, — Яны майго веку і ў іх ёсьць свае малыя. Такім чынам, тут у Паяле жывуць пяць тваіх дваюрадных родзічаў, пра якіх ты нічога ня ведаў, і тры зь іх — дзяўчынкі, ты мусіш іх ведаць, каб пазьбегчы кровазьмяшэньня.
Ён пералічыў іх. Адна зь іх вучылася ў паралельнай клясе ды была даволі сымпатычнаю.
— Цяпер наступнае. У нашым раёне жывуць дзьве сямейкі, якія нарабілі нам шмат зла ў свой час і якіх ты ў далейшым мусіш ненавідзець. Адзін выпадак сягае сваімі каранямі ў 1929 год, у ілжэсьведчаньне на судовым працэсе, а другі — датычыць паплавоў, якія сусед бацькі тваёй прабабкі падманам забраў у нашай сям’і ў 1902 годзе. За абедзьве гэтыя несправядлівасьці ты будзеш помсьціць усімі сродкамі, як толькі падвернецца шанец, пакуль гэтыя паскуднікі не павіняцца й за ўсё не заплацяць, а яшчэ пакуль на каленях не падпаўзуць прасіць прабачэньня.
Бацька зрабіў мне кароткія ўводзіны ў хітраспляценьні нашай варожасьці цягам шматлікіх гадоў. Там былі звароты ў суд і сустрэчныя пазовы, падробленыя даведкі, хабары службовым асобам, а яшчэ рукапрыкладзтва, лісты з пагрозамі, пашкоджаньне маёмасьці, спробы шантажу, а аднойчы быў нават выпадак, калі ў нас выкралі пэрспэктыўнага паляўнічага сабаку ды зрабілі яму прарэзы на вушах, як аленю ў статку. I нішто не магло спыніць жорсткія выхадкі гэтых шаленцаў. А самым жудасным было тое, што нашыя ворагі распускалі пра нас усялякія чуткі ды груба перабольшвалі маштаб тых нешматлікіх процідзеяньняў, на якія мы пайшлі. Таму я мусіў цяпер трымаць вуха востра на танцах ды іншых публічных зборышчах, дзе я самым падступным чынам мог зрабіцца аб’ектам помсты ў якім там цёмным куце або кустах.
Ен назваў мне прозьвішчы гэтых сем’яў а яшчэ падрабязна пералічыў усе адіалінаваньні, хто з кім ажаніўся, бо
ў асобных выпадкахяны мелі ўжо новыя прозьвішчы, але кроў у іхніх жылах была такая самая атрутная. Тут мне таксама трапілася знаёмае імя — хударлявага вясковага хлопца зь дзявятай клясы, якому да мяне быццам і спра вы не было. Бацька патлумачыў што менавіта так яны сябе й паводзяць — робяць выгляд бяскрыўднай авечкі ды ўсыпляюць тваю пільнасьць, пакуль ты не павернесься да іх сьпінаю. He адзін наш продак, атрымаўшы нажа выя раненьні ды пераломы, горка пашкадаваў пра сваю даверлівасьць, запэўніў мяне бацька.
Я завучыў усе імёны, а бацька дапытаў мяне пасьля, каб я нічога не забыў і не прабачыў ворагам толькі праз сваю ляноту. Бацька піў і рассылаў праклёны, а я мусіў падтакваць яму ды разам зь ім пырхаць і выношваць падступныя пляны. Ён прапанаваў мне зрабіць кар’еру ў гарадзкой адміністрацыі, бо на такой высокай пасадзе можна такога нарабіць, да таго ж бяскарна, а калі яшчэ з розумам ажаніцца, праз сваіх сватоў можна так пад гэтых клятвапарушальнікаў і хапугаў падкапацца, што жыць ця ім ня будзе ў нашай мясцовасьці.
Бацька ўжо больш ня зьмешваў зь ліманадам, а пачаў адсёрбваць гарэлку з бутэлькі. Цяпер ён перайшоў на тэмы болып агульнага зьместу. Раз я ўжо неўзабаве зраблюся працоўным мужыком, я мушу ведаць імёны тых, хто быў штрайкбрэхерам у часе дарожнага страйку 1931 году ды страйку на лесасплаве ў Аланэн Кіхланкіёкі ў 1933 годзе; таксама тых, хто быў нацыстам — у Тэрэндэ, Антысе ды нават у самой Паяле; яшчэ імёны
даносчыкаў — сярод іх былі й такія, хто па-ранейшаму лічыў сябе сацыялдэмакратам, а сам у часе Другой сусьветнай вайны пасылаў нашых братоў-камуністаў у Стурсьенскі канцлягер, каб іх расстралялі там, калі Гітлер наложыць лапу на Швэцыю. Яшчэ бацька сказаў хто зь іх павініўся, а хто не, і дадаў, што сваякам апошніх было б няблага нагадаць пра гэта, калі падвернецца добры выпадак.
Бацька назваў мне прозьвішчы натоўпу сваякоў, якія трэба было помніць, і зноў сярод іх патрапілі імёны маіх школьныхтаварышаў. Бацькалічыў што трэба паўтарыць усе імёны, што мы як сьлед і зрабілі. Пасьля ён у агульных рысах расказаў мне гісторыю працоўнага руху, чаму, напрыклад, некаторыя злапомныя сацыялісты яшчэ й сёньня абыходзяць бокахМ «Хапарандзкі весьнік» і «Норботэнскі кур’ер», чаму трэба хадзіць ва ўнівэрсамы «Консум», а не ІСА, а таксама чаму па-ранейшаму людзі ставяцца зь недаверам да мытнікаў, лесьнікоў, выкладчыкаў вучэльняў і лестадыянцаў.
Пасьля бацька перайшоў да разьдзелу кур езаў і пераказаў мне гісторыю сэкты Корпэлы — дэталёва, з імёнамі ўсіх замешаных родзічаў. Ён што дурны рагатаў, калі расказваў, як тыя, чакаючы крышталёвы каўчэг, размалёўвалі сабе інтымныя часткі, а пасьля скакалі й лаяліся горш за лесарубаў, замест «трахацца» яны казалі «есьці», бегалі з аленевымі рагамі на галаве, сядлалі адзін аднаго, напіваліся брагі, а пасьля накладалі ў штаны ў машыне паліцыі, карацей кажучы,
весяліліся так, як толькі можна было на невялікія вясковыя прыбыткі.
Ад зьдзіўленьня ў мяне акругліліся вочы — бацька, напэўна, жартаваў зь мяне, бо я ўпершыню чуў пра такую сэкту. Бацька дадаў што ён нават зьмякчыў расповед, астатняе ён раскажа, калі я памужнею ў сэксуальным пляне.
Турнэдален проста зьмяняўся перад маімі вачыма. Па ўсёй мясцовасьці, ад чалавека да чалавека, працягваліся цяпер тонкія нябачныя лёскі. Яны ўтваралі моцнае, вялізнае павуціньне з чалавечай нянавісьці, юрлівасьці, страхаў і ўспамінаў. Чатырохмерная сетка, ліпкая павуціна якой цягнула свае ніты ў мінулае, у будучыню, апускалася пад зямлю да памерлых і падымалася ў нябёсы да яшчэ не народжаных, — пад уплыў яе сілавога поля патрапіў і я, хацеўя гэтага ці не. Яе моц і прыгажосьць пужалі мяне. Да гэтага я быў дзіцём, а бацька адкрыў мне на ўсё вочы. На мае карані, культуру — можна называць гэта як заўгодна, але гэта было маё.
Напрыканцы бацька расказаў пра нашыя ўласныя грашкі. Сярод нашых сваякоў былі п’янчугі. Таму ён пакуль мне не налівае, я мушу дачакацца паўналецьця, тады ўжо магу пачынаць труціцца алькаголем; выпіваньне — няпростая навука, якая патрабуе майстэрства й сталага падыходу. А калі мне гарэлка пачне раптам падавацца смачнаю — тутужо беражыся! Для звычайных людзей гарэлка мае ўласьцівасьць прыносіць цяпло й вясельле, застаючыся між тым горкаю ды дурною. Але бацька не-
аднойчы чуў ад забулдыгаў, што ім даспадобы сам гарэлачны смак, таму й захрасьлі яны ў гэтай дрыгве.
Да таго ж некаторыя з нашых сваякоў, як напіваліся, зусім шалелі. Але й тут складана што наперад казаць, пакуль сам не паспрабуеш, але ведаць усё ж трэба, бо калі ў цябе слабая ўстойлівасьць да піва, дык і штраф табе могуць уляпіць, і нажом пырнуць, і ў хапарандзкую каталажку засадзіць. Таму спачатку мне трэба будзе напіцца на самоце, зачыніўшыся ў сваім пакоі. I калі ў мяне раптам зьявіцца непераадольнае жаданьне з кім-небудзь пабіцца, тады мне лепш ніколі не выпіваць у прысутнасьці іншых. Тады мне застанецца адно: зь юнацтва вучыцца хадзіць на танцы ў цьвярозым стане — гэта, вядома, неверагодна складана, але ўсё ж магчыма.
Пасьля бацька пачаў пералічаць усіх вар’ятаў у нашым родзе. Некаторых зь іх я сустракаў, адзін сядзеў у вар’ятні ў Еліварэ, яшчэ адзін — у Пітэо. На мэдычнай мове гэта завецца шызафрэніяй і нібыта перадаецца ў спадчыну. Хвароба можа зьнячэўку праявіцца ў васямнаццацігадовым узросьце зь вядомых прычынаў. Адна зь іх — нешчасьлівае каханьне, і бацька даў мне параду берагчыся замарочаных дзевах, якія баяцца сэксу. Ня хочуць яны пускаць у свае пячоры, дык і ня трэба губляць час на ўгаворы, лешн зрабіць паводле бацькавага рэцэпту: знайсьці сабе сьмелую вясковую бабу са здаравенным азадкам.
Другая прычына вар’яцтва палягае ў разважаньнях. Бацька настойліва заклікаў мяне паменш паглыбляцца
ў роздумы, а думаць толькі пра самае патрэбнае, бо задуменнасьць — небясьпечная звычка, якая прыносіць зь цягам часу ўсё болып і больш шкоды. У якасьці лячэньня бацька мог параіць цяжкую фізычную працу: чысьціць сьнег, сячы дровы, бегаць на лыжах і гэтак далей, — бо разважаньні звычайна нападаюць на мужыка, які валяецца на канапе або нейкім іншым чынам адпачывае. Бацька таксама раіў прачынацца зь першымі пеўнямр асабліва на выходных і пасьля п’янак, калі ў галаве пачынаюць раіцца самыя жудасныя думкі.
I галоўнае — не пачаць задавацца рэлігійнымі пытаньнямі. Пра Бога, сьмерць і сэнс жыцьця — усе гэтыя думкі надзвычай небясьпечныя для маладой неакрэплай псыхікі, у гэтым зарасьніку было лёгка зьбіцца са шляху й давесьці сябе да поўнага вар’яцтва. Усе гэтыя разважаньні можна спакойна адкласьці да старасьці, калі ўжо будзеш лепш загартаваны, з моцным шкілетам, да таго ж і вольны час у цябе будзе. Да канфірмацыі стаўся, такім чынам, як да чыста тэарэтычнай рэчы, завучы пэўныя тэксты ды рытуалы, але залішне ў іх не паглыбляйся.
Аднак самым небясьпечным грахом, наконт якога бацька мяне асабліва папярэджваў, было чытаньне кніг, бо яны адныя маглі затуманіць розум вялікага натоўпу людзей. Гэтая дурная звычка яшчэ больш укаранілася ў цяперашнім пакаленьні, і бацька быў невымоўна ўдзячны таму, што я пакуль не выяўляўтакой схільнасьці. Вар’ятні былі проста перапоўненыя аматарамі кніг. Калісьці яны
былі такімі самымі, як ты ці я, — фізычна здаровымі, бесклапотнымі, ураўнаважанымі ды задаволенымі жыцьцём. Але вось яны бяруцца за чытаньне. Часта зусім выпадкова. Прастуда, некалькі дзён у ложку. Прыгожая вокладка — чаму б не пачытаць. I вось ты ўжо падсеў як наркаман. Дзе першая кніга, там і другая. А за імі трэцяя ды чацьвертая — і ўсе гэтыя зьвёны складаюцца ў адзіны ланцуг, які вядзе наўпрост у чорную бездань шаленства. I ты ўжо ня можаш спыніцца. Гэта нават горш за наркотыкі.
Дапушчальна чытаць, і тое зь вялікай асьцярожнасьцю, кніжкі, якія чаму-небудзь цябе вучаць, напрыклад, даведнікі або інструкцыі па рамонце. Небясьпекахаваецца ў мастацкай літаратуры — вось дзе нараджаюцца ды буйнеюць думкі. Якога чорта! Такі шкодны й небясьпечны тавар мусіць прадавацца пад строгім дзяржаўным кантролем, пасьля спраўджваньня дакумэнтаў, у абмежаванай колькасьці ды толькі паўналетнім асобам.