Паўночны вецер для спелых пладоў  Юры Станкевіч

Паўночны вецер для спелых пладоў

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 248с.
Мінск 2015
51.63 МБ
3 тым ён і выйшаў вонкі.
Эпілог
Прайшоў нейкі час, у ходзе якога падзеі развіваліся ў наступнай паслядоўнасці.
Старшыню гарадскога спартыўнага таварыства “Спартак” Міхалевіча і інструктара па фізкультуры мясакамбіната Бур’яка звольнілі з пасад.
Трэнер па грэка-рымскай барацьбе Гачок абачліва звольніўся сам і перакваліфікаваўся ў шабашнікі.
Былы баксёр-лёгкавагавік Салівончык паціху саступіў у крымінал.
Адказны сакратар газеты Брыцкі, па мянушцы Гнюс, набыў веласіпед, а паколькі кіраваў адной рукой, трапіў пад колы цяжарніка.
Неўзабаве гэбіст Валодзя Шахрай, ён жа Берыя, “спаліўся” на педафіліі і пасля следства ў вайсковай пракуратуры быў ціха выдалены з органаў.
Загадчык партаддзела газеты Ліпатаў стаў рэдактарам.
Рэпарцёра Мартына Кайру, які перадусім ажаніўся і ў якога нарадзіўся сын, не прапусцілі ў турпаездку ў Швецыю. Праз нейкі час (ішоў ужо першы подых “перабудовы”) ён здолеў набыць пуцёўку ў Фінляндыю, дзе адразу пакінуў групу. Больш пра яго ніхто і ніколі не чуў.
Жнівень 2013 г.
Эрыніі
Міфы — гэта падзеі, якія ніколі не здараліся, але стала адбываюцца.
Салюстый, IV стагоддзе
* * *
Цягнік з Мегаполіса грукатаў, вывяргаючы дым, які трапляў праз адчыненыя вокны і ў вагоны. У самым куце ля акна сядзеў малады чалавек, апрануты ў танныя тэніску і нагавіцы. На каленях яго месцілася дарожная сумка, а на лоб быў насунуты пашарпаны стэтсанаўскі капялюш. Акрамя яго і яшчэ двух-трох пасажыраў, у вагоне займалі месцы скрозь цемнаскурыя і яўна выхадцы не з гэтых мясцін. Дзеці іх, рознага ўзросту, з віскам і крыкамі нахабна блыталіся пад нагамі. Вакол знарок брыдкасловілі, нават жанчыны, іншаказальна даючы ім зразумець, хто тут гаспадары.
Але малады чалавек не рэагаваў. Нават, меркаваў ён, калі б яны тут заняліся грумінгам ці пачалі мастурбіраваць — яму пляваць. Ён моўчкі глядзеў у вузкае расчыненае акно, за якім, змяняючыся, праплывалі пустынныя,
выпаленыя сонцам краявіды з рэдкімі, убогімі пасёлкамі, і думаў пра сваё.
* * *
Стаяла адчувальная ліпеньская спёка. Слупок тэрмометра часам перавальваў за адзнаку сорак градусаў па Цэльсію ў цені. Шмат людзей, у большасці сталых гадоў, раптоўна паміралі ў гэтыя дні ў сваіх кватэрах-клетках, не абсталяваных кандыцыянерамі, у ліфтах, на вуліцах, ля крам, у іншых, часам непрыдатных для такога, месцах. Дэфіцыт энергарэсурсаў у Мегаполісе толькі паглыбляў неспрыяльную сітуацыю; урэшце, мала хто на гэта наракаў — пасля Катастрофы і такое існаванне лічылася амаль прымальным: на некалькі гадзін у суткі ўключалася святло, збольшага нават хадзілі аўто, працавалі крамы і выходзіла некалькі газет.
Сышчык КрымПа2 па прозвішчы Следак, з націскам на першы склад, але якога ўсе калегі і знаёмыя называлі Слядак (на слэнзе і азначае — следчы), выехаў з адмысловым заданнем у Паселішча. Ускосная прычына, па якой ён адправіўся ў далёкі шлях, была дастаткова кур’ёзнай, з дамешкам не зусім здаровай сенсацыйнасці, але цалкам прыдатнай для яго прыкрыцця.
Мясцовы апантаны па мянушцы Імбэцыл — а Слядак адразу вызначыў для сябе, што “паганяла”, магчыма, поўнасцю супадае з рэчаіснасцю — дасягнуўшы пэўнага ўзросту, што адпавядаў ступені яго палавога выспявання, пачаў паводзіць сябе неадэкватна. Прастымуляваўшы эрэкцыю, ён эякуляваў у прабірку, а потым разам з двума-трыма непаўналетнімі лавілі якую дзеўку ці жанчыну, валілі яе на зямлю, распраналі і спрабавалі здзейсніць штучнае асемяненне — выліць у яе эякулят.
Участковы паліцыянт у чарговай справаздачы пра злачынствы, якую рэгулярна скіроўваў ва Упраўленне ў Ме-
2 КрымПа — Крымінальная Паліцыя.
гаполіс, паведаміў і пра гэта, просячы ў адказ класіфікацыі такога ўчынку і свайго рэагавання, але яму адказалі не зусім дакладна, параіўшы змясціць вар’ята ў ізалятар, а пасля хоць бы і афармляць на прымусовую лабатамію, што ў апошні час даўно ўжо не выконвалася. Потым, пэўна, пасмяяўшыся, на рапарт участковага проста забыліся, але ў зоне Паселішча, як і паўсюль, сярод вялікай колькасці забойстваў адзін за другім адбыліся два не зусім ардынарныя смяротныя выпадкі з прыкметамі гвалту, якія рэхам адгукнуліся і ў Мегаполісе — сюды з гэтай прычыны, а яна і была асноўнай, і выехаў сышчык Слядак. Смяротныя выпадкі ніякага дачынення да Імбэцыла не мелі, у іх было шмат загадкавага, адбыліся яны на возеры ля Паселішча, і Слядак павінен быў у сціслыя тэрміны высветліць абставіны і разблытаць справы, аб’яднаныя ў крымінальным Упраўленні ў адну. Фармальна, для прыкрыцця, ён прыбыў па заяве на Імбэцыла. Ва Упраўленні нічога супраць не мелі, хіба што ўвялі ў курс справы мясцовага ўчастковага.
Слядак быў русавалосы, са светлымі вачыма, высакарослы трыццацігадовы мужчына, без прыкмет атлусцення і валасатасці на целе. Вынік этнічна блізкага шлюбу — бацька яго, жмудзін, паходзіў з Балтыі, а маці з беларускай сям’і — ён даволі змушана ўпісваўся ў стракатае навакольнае асяроддзе, у якім белае насельніцтва, нават у глыбокай правінцыі, было ўжо ў значнай і пагражаючай меншасці.
Урэшце ён праціснуўся да выхаду і пакінуў вагон. Мінуўшы абшарпаны будынак станцыі, ён рушыў у напрамку да шэрых аднаі рэдка двухпавярховых будынкаў — гэта і было Паселішча.
Участковы ўжо чакаў яго. Слядак ведаў яго мянушку, дадзеную мясцовымі, — Шэрыф. Шэрыф аказаўся налітым сілай каржакаватым мангалоідам, распісаным на бачных участках цела акрамя твару шматлікімі “тату”.
“Так, — сказаў ён Следаку, як толькі яны паціснулі адзін аднаму рукі. — Вычварэнца я трымаю ў нашым пастарунку. Дарэчы, вы б там, у Мегаполісе, паспрыялі,
каб мне далі якога памочніка. Адзін я тут, вядома ж, не магу даць рады: вы ж ведаеце, усё скрыміналізавана, прагніло, сумленна працуючых меншае, і яны ўжо не могуць абараніць сябе”.
Слядак уважліва агледзеў яго і выцер лоб насоўкай — было па-ранейшаму нязвыкла горача.
“Прызначце каго з тутэйшых самі”, — параіў ён.
“Гэта немагчыма, бо тут свае законы. Ад страху ніхто на такое не рызыкне”.
“Бяспраўе не толькі тут у вас, яно паўсюдна”, — сказаў Слядак.
Абодва замаўчалі, прыглядаючыся адзін да аднаго. Сонца пераходзіла ў зеніт. Бязлітасная ліпеньская спёка апальвала іх твары. 3 далёкай мячэці пачуліся гукі паўднёвага намазу.
“Я тут агледжуся, — пасля непрацяглага роздуму сказаў Слядак, — пажыву пару-тройку дзён. А пакуль мне трэба дзесыді спыніцца. Нашы нескладаныя справы пачнём вырашаць ужо заўтра”.
Шэрыф задумліва нахмурыў лоб. Яго раскосыя вочы ўтаропіліся ў нябачную кропку.
“Вам можна «кінуць косці» ў старога Крэза, — урэшце сказаў ён. — Той жыве адзін, праўда, не надта сімпатызуе людзям, так што можа і адмовіць. Станоўчае тое, што ў яго хаце ёсць прыбудова і няма клапоў”.
“Крэз — гэта прозвішча ці «паганяла»?”
“Паганяла”.
He згаворваючыся, яны рушылі з месца. Вострыя вочы Следака выхоплівалі фрагменты заняпаду: закінутыя смеццем люкі каналізацыі, брудныя лужыны, зграі варон, якія неймаверна размножыліся, і не толькі тут пасля Катастрофы, спітыя твары нестарых яшчэ мужчын і жанчын. На кароткі міг туга авалодала ім, але ён звыкла вярнуў сябе ў стан штодзённых спраў і клопатаў.
“Што так? — працягваў размову Слядак. — Чаму такая мянушка? Ён што, такі багаты? Крэз — ха-ха...”
Шэрыф сплюнуў пад ногі.
“Ён бедны, як мыш з мячэці. Пэўна, мянушка і дадзена ў насмешку, ад процілеглага. Жартаўнікоў хапае”.
“Вы сцвярджаеце, што ён амаль адзіны ў гэтым квартале, у каго чыста?”
“Так, ён вельмі ахайны. Тут па начах не толькі забіваюць, а і гадзяць адна групоўка другой, а больш белым: выкідваюць смецце абы-куды. Ну, а ён прыбірае, на беразе возера асабліва. Яго лічаць юродам”.
“Ён мясцовы?” — спытаў Слядак.
“Жыве тут даўно, а сам з Мегаполіса. На ім у мінулым адна “ходка”.
“I якая?” — пацікавіўся Слядак.
“Мутняк. He за “дзялюгу”, наколькі я зразумеў. Я зрабіў запыт праз Сеціва і вось што даведаўся. Гадоў дваццаць назад ён лічыўся буйным вучоным, вёў нейкія распрацоўкі, адсядзеў тэрмін і там быццам пашкодзіўся ў розуме. У іх, “вучоных дзятлаў”, гэта здараецца часта. — Шэрыф выдаў з горла нешта накшталт кароткага хіхікання. — Ну, а потым пачаліся зачысткі, пасля — Катастрофа, але ён ужо апынуўся тут, у Паселішчы. Спачатку за ім нават сачылі, ён павінен быў штодня адзначацца ў мяне на ўчастку, а потым плюнулі і ўвогуле запамятавалі. Ён, на іх думку, цяпер не ўяўляе небяспекі”.
“А на вашу?” — спытаў Слядак.
Шэрыф задумаўся на некалькі секунд.
“На мой погляд, ён і цяпер небяспечны. Але вар’ят. Небяспечны вар’ят, ха-ха...”
“Дык ён белы?”
“Так”.
Яны ішлі па доўгай амаль прамой вуліцы, імкнучыся трымацца зацені. Групы падлеткаў, частка якіх у сезон працавала на плантацыях, а цяпер альбо займалася дробным крадзяжом, альбо, брыдкасловячы, суткамі бадзялася вакол будынка школы, замест якой, тлумачыў Шэрыф, як і ў іншых месцах, тут быў цяпер створаны забаўляль-
ны комплекс.
Слядак уважліва разглядаў жылыя блочныя каробкі дамоў, якія больш нагадвалі баракі: з нізкімі, амаль плоскімі дахамі, комінамі над імі і маленькімі вокнамі. Часам яны перамяжоўваліся драўлянымі сялянскімі хатамі. Ля брамак і веснічак цемнаскурыя дзеці і падлеткі адразу ажыўляліся пры іх набліжэнні. Яны яўна былі незадаволены ці рабілі такі выгляд і паводзілі сябе даволі нахабна: нешта гучна выкрыквалі, курчыліся і за спінай рабілі непрыстойныя жэсты.
“Нам не вельмі рады”, — пахмурна заўважыў Слядак. “Да мяне яны прывыклі, а вы — белы, чужынец”.
Дзве дзяўчынкі, мулаткі, мяркуючы па колеры скуры, з бояззю пазіраючы на Шэрыфа, наблізіліся да Следака і спыталі таго, ці не знойдзецца ў яго цыгарэты.
“Вось, — заўважыў, гыркнуўшы на іх Шэрыф, — праз год-два яны пойдуць па руках, а потым апынуцца ў бардэлях. Адзіная для іх перспектыва”.
Слядак прамаўчаў. Думкі яго перакінуліся на іншае, а дакладна — на тую справу, па якой ён сюды прыбыў.
Першае забойства, а не няшчасны выпадак, як спачатку наўмысна яго класіфікавалі ва Упраўленні, адбылося каля двух тыдняў назад. Забіты — старэйшына шматлікай мясцовай цёмнаскурай групоўкі Іларыён — быў даволі багатым чалавекам і меў уплывовых сваякоў у Мегаполісе, якія адразу пачалі патрабаваць вышуку. Старэйшына, а па іх звычаях купацца ў вадзе было забаронена, вырашыў паплаваць па возеры ў спецыяльна прыстасаванай для яго надзіманай гумавай камеры-лодцы без суправаджэння целаахоўніка. Камеру к вечару знайшлі, але пустую. Ларыён, як тут яго звалі, знік. Слядак ведаў, што дыягностыка смерці ад утаплення часта бывае цяжкай, толькі комплекс прыкмет і выкарыстанне лабараторных метадаў даследавання дазваляюць правільна ўстанаўліваць прычыну. Тым не менш, пасля таго, як труп з утварэннем гніласных газаў усплыў — а тады, як і цяпер, было вельмі спякотна — прыбылы судмедэксперт, якога запрасілі сюды за вялікія