Паўночны вецер для спелых пладоў  Юры Станкевіч

Паўночны вецер для спелых пладоў

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 248с.
Мінск 2015
51.63 МБ
Нягледзячы на спёку, там было няшмат жадаючых ахаладзіцца. Многім, як здагадаўся Слядак, — напрыклад, шматлікім супляменнікам Ларыёна, купацца не дазвалялі іх звычаі, а мусульмане таксама нярэдка пазбягалі вады. Бліжні да Паселішча спадзісты бераг быў усеяны
шпрыцамі з рэшткамі крыві і смеццем. Некалькі дзясяткаў цел, абаіх палоў, сініх ад “тату”, ляжалі на брудных посцілках у рэдкай зацені ад кустоў вербалозу. Там-сям спароўваліся.
Слядак скіраваў па беразе ўбок і неўзабаве застаўся ў адзіноце. Ён распрануўся, змяніў трусы на плаўкі і паплыў, адчуваючы, як цела ажывае ў прахалодзе. Далёка ён вырашыў не заплываць, а неўзабаве вярнуўся назад, выйшаў на бераг і зноў узяўся за бінокль.
Яго па-ранейшаму цікавіў востраў. Але колькі ні ўглядаўся, нічога істотнага для сябе не заўважыў. Парослыя асакой купіны, зацягнутыя раскай балотцы, суцэльныя зараснікі і кусты. Пуста. Ніводнай птушкі навокал, што ўжо было зусім дзіўна. Тады каго ён бачыў там учора? Чаек? “Заўтра, — падумаў ён, — заўтра я сплаваю туды, і не ў якім-небудзь пазычаным чоўне ці гумавай лодцы, а вось так, ціха і незаўважна. I, вядома, без рэвальвера”. Пяць ці нават дзесяць кіламетраў па вадзе для яго дробязь, бо яму даводзілася плаваць і на большыя адлегласці.
Слядак апрануўся і скіраваў назад, у напрамку Паселішча. Надышла пара, як ён вырашыў, наведацца да Зары. Па дарозе ён выцягнуў з кішэні надалоннік і набраў нумар, пакінуты яму дзяўчынай.
‘Тэта спадарыня Зара? — спытаў ён, калі сувязь адбылася. — Вы хацелі са мной пагаварыць — дык я іду”.
“Так, — адказаў жаночы голас. — Я ведаю, што гэта вы і хто вы. Я чакаю”.
Слядак зноў апынуўся на вуліцах у межах жытла. Як цяпер ён меркаваў, яму не надта хацелася размаўляць з уладальніцай завода, але і размінуцца не выпадала — справа, па якой ён сюды прыбыў, амаль не зрушылася з месца. Што ён, урэшце, выведаў? Нічога.
Па меры набліжэння да мэты — дома Зары, на які раней паказаў яму Шэрыф, на яго шляху траплялася ўсё больш і больш чымсьці раздражнёных і незадаволеных асоб. Як ён здагадваўся, незадаволены былі ім. Асабліва
нахабна паводзілі сябе падлеткі, большасць якіх складалі жоўтаі цемнаскурыя. Звычайна яны сядзелі на кукішках і групамі — размаўлялі: цалкам зэкаўская звычка, набытая ў працоўных лагерах, дзе, вядома, не існавала лавак і не давалі зэдлікаў, каб пасядзець, а так яны — эканомілі энергію і сілы.
За апошнія гады жыцця ў Мегаполісе Слядак прывык да ўсякага, але там ён быў абаронены нейкімі рэшткамі цывілізацыі, а цяпер, са спазненнем адзначыў ён, з ім не было нават Шэрыфа побач, якога тут ведалі і пабойваліся. He было і зброі.
“Гэй ты, белы чарвяк!”
Трое цемнаскурых аддзяліліся ад сцяны барака і пасунуліся на яго, загароджваючы шлях. Прыкладна аднаго росту, маладыя, упэўненыя ў сабе, нахабныя, здольныя на любую гнюснасць, уключаючы і забойства. Квяцістыя кашулі, у кішэнях шортаў, пэўна, што-небудзь накшталт касцета ці выкіднога нажа. На галаве аднаго — бейсболка, другі з жоўтым ланцугом на шыі, пэўна, імітацыяй пад золата, трэці — яўна пад наркатычнай дозай: яго нежывы позірк нічога, акрамя беспадстаўнай варожасці, не выяўляў. ‘Тэты — самы небяспечны”, — падумаў Слядак.
“Маны ёсць, грошы?”
У мэтах самаабароны Слядак раней займаўся адзінаборствамі, вывучаў і ведаў псіхалагічныя нюансы вулічных боек, хоць, вядома, стрытфайтарам3 сябе ніколі не лічыў. Ён не быў настолькі багаты, як некаторыя іншыя белыя, якія групаваліся ў своеасаблівых гета за бетонным плотам з электроннай сістэмай апавяшчэння, а каб выехаць за межы тых сцен, апошнім часам там-сям нават карысталіся асабістымі гелікаптэрамі. Інакш іх, a то і іх дзяцей, калі-нікалі рабавалі ці бралі ў закладнікі. Ён заўсёды быў вымушаны абараняць і адстойваць сваю годнасць сам.
3 Стрытфайтар (англ.) — вулічны баец.
Ён не хацеў бойкі, хоць у маладосці часам прытрымліваўся ірландскага погляду на гэты конт: найлепшы спосаб высветліць адносіны — гэта добра і са смакам пабіцца.
“У мяне шмат грошай, аж адцягваюць кішэні — па-першае. Толькі вось, па-другое, з якой нагоды я буду вам, незнаёмым, іх пазычаць? — сказаў ён, абарочваючы ўсё ў жарт.
Але гэтыя жартаў не разумелі.
Той, што яўна быў пад “дазняком”, саўгануў руку ў кішэню, і Слядак зразумеў, што зараз у яго з’явіцца нож, і чакаць чагосьці далей было ўжо сабе на згубу. Ён у скачку ўдарыў таму пяткай у жывот. Гэты яго “фронт-кік” атрымаўся выдатна, ён, пэўна, трапіў якраз у сонечнае спляценне, бо самы небяспечны яго праціўнік, выдыхнуўшы няўцямны, кароткі гук-стогн, асеў на зямлю.
Той, што быў у бейсболцы, гнуткі і імклівы, як гадзюка, адразу кінуўся яму ў ногі, пэўна, каб зрабіць захоп і ўжо разам са сваім сябруком, удваіх паваліць на зямлю. Слядак зразумеў гэта са спазненнем, і адна яго нага апынулася ў замку. Збоку ён адчуў замах кулака, але здолеў ухіліць галаву, і ўдар таго, з ланцугом на шыі, прыйшоўся ў паветра. Слядак сам ударыў зверху кулаком таго, хто трымаў яго за нагу, і калі той расслабіў захоп, — вырваў нагу, сам усё-такі атрымаў удар збоку ў галаву, і ў гэты момант ззаду пачуўся трэск, і побач спыніўся квадрацыкл, з якога выскачыў накачаны мулат з завушніцай у мочцы вуха. Ён, не марудзячы, кінуўся да іх, і Слядак вырашыў, што справа яго зусім дрэнь, але мулат з разгону коратка ўдарыў бакавым таго, што ў бейсболцы, і зыход бойкі адразу быў вырашаны.
Мулат яшчэ пару раз балюча штурхнуў нагамі нападаўшых, тыя з цяжкасцю, але падняліся з зямлі, адступілі, і загірчэлі на іх ужо здалёк, нібы пабітыя сабакі.
“Падайце, — запрасіў гэты нечаканы байкер і выратавальнік і паказаў на задняе сядзенне. — Ехаць — не ісці”.
Слядак, паціраючы гузак на галаве, пасля кароткага роздуму згодна кіўнуў галавой і сеў у квадрацыкл.
“Куды паедзем? — спытаў ён мулата. — Я магу даведацца?”
“Да Зары. Вам жа туды трэба?”
Слядак хацеў сказаць яму, што гэта больш трэба Зары, чым яму, і што менавіта яна запрашае яго да сябе, але прамаўчаў.
Праз некалькі хвілін квадрацыкл спыніўся каля двухпавярховага дома з металічнай брамай і бетонным трохметровым плотам.
Зара сядзела ў крэсле, калі Слядак падняўся на другі паверх і ўвайшоў у багатую, шыкоўна абстаўленую залу. Гэта была апранутая ў лёгкую празрыстую сукенку мажная чорнавалосая жанчына, жаўтаскурая, з даволі вульгарным, на яго погляд, тварам, на якім выдзяляўся вялікі пажадлівы рот. Чорныя яе вочы, тым не менш, даволі прыязна агледзелі госця. Яна працягнула яму руку, роблена ўсміхаючыся. Слядак паціснуў і сеў у прапанаванае яму крэсла.
Зара пачала гаварыць пра тое, што яе і дзяцей напаткала вялікае няшчасце, што муж яе, дарагі ёй Зураб, быў забіты з нялюдскай жорсткасцю: выкалатыя вочы — гэта што? Забойцы, а можа, гэта серыйны маньяк, між тым не выкрыты, мясцовы ўчастковы паліцыянт нічога не варты, яна засталася адна і баіцца.
“Баіцеся каго?” — спытаў Слядак.
“Каб жа я ведала”.
“А вам не могуць помсціць якія канкурэнты? У вас жа гаспадарка, якая прыносіць даход, я маю на ўвазе завод”.
“He думаю. Дый хто? Мне б далажылі, бо ў мяне тут шмат памагатых”.
“Рабоў і стукачоў у адной асобе, — падумаў Слядак, а ўголас спытаў: — Дык што вы хочаце менавіта ад мяне?”
“Вам спадабалася мая пакаёўка? — раптам замест адказу задала яна двухсэнсавае пытанне. — Ну, дзяўчына, якую я вам даслала?”
Слядак паціснуў плячыма і падзякаваў.
“Паслуга з майго боку не апошняя, — працягвала Зара і шматзначна яму ўсміхнулася. Станіка на ёй не было, і яе вялікія грудзі закалыхаліся пад празрыстай тканінай. — Я хачу, каб у Мегаполісе звярнулі ўвагу на забойства мужа — страшны выпадак, дарэчы, ён не адзіны — і адпаведна адрэагавалі. Даслалі сюды брыгаду. Вы мне дапаможаце?”
“Мне перадалі, што і сыны Ларыёна хочуць мяне пабачыць, — асцярожна давёў ён. — Пэўна, і ў іх будзе аналагічная просьба?”
“Ну, іх справа. У нябожчыка, я кажу пра Ларыёна, тут шмат супляменнікаў. Яны і самі ў стане разабрацца”.
“Дарэчы, — пацікавіўся Слядак, — можа, вы пакажаце мне вашу вытворчасць, у вас, я чуў, працуюць асуджаныя да папраўчых работ? У асноўным белыя?”
“Хіба што пасля”, — яна яўна не ўзрадавалася такой прапанове.
“I яшчэ, — раптам спытаў ён, — я чуў, што днямі ад вас збеглі тры зняволеныя жанчыны? Хто яны былі, адкуль, па якім прысудзе?”
“А вы зрабіце запытанне праз Сеціва”.
“Іх даных няма ў картатэцы. Мне сказаў Шэрыф. I вы таксама ведаеце гэта”.
Яна незадаволена вагалася.
“Хіба я магу ўсіх запомніць?”
‘Таварыце, — падахвоціў яе Слядак, — мне цікава...”
“Дакладна я не ведаю, але іх жорстка пакаралі ў Мегаполісе быццам за ўдзел у гэтым іх бязглуздым супраціве. Быў загад трымаць іх тут да апошняга. Але яны ўцяклі”.
Яна падышла да яго ўсутыч. Іх калені сутыкнуліся. Рука яе раптам дакранулася да яго твару.
“У вас драпіна ля вуха, — сказала Зара, — мне ўжо далажыў ахоўнік, што вы пабіліся на вуліцы”.
“Так, дробязь”.
Яна юрліва паставіла нагу на край крэсла, у якім ён сядзеў. Пад сукенкай у яе нічога не было, бёдры, распісаныя каляровай татуіроўкай і парослыя ледзь бачным пушком, агаліліся.
“Ад цябе так добра пахне, — рашуча і напорыста перайшла яна на «ты». — У мяне не так і шмат было белых мужчын. Яны такія гладкія, і ты такі самы. I ў цябе ніводнага «тату». А мой муж-нябожчык быў увесь зарослы шчэццю. Стары, сівы. Шкада яго, але хіба я павінна ўсё астатняе жыццё жыць пустэльніцай?”
Рука яе рашуча расшпіліла дзягу на яго поясе і слізганула ніжэй.
“Пакаёўка мне ўсё расказала. Але ж хіба я горш за яе?” Слядак выявіў у сябе непазбежную эрэкцыю.
“Сапраўды, сцерва”, — падумаў ён.
“О-о, які ты файны мужчына, — мармытала між тым Зара. — Зараз мы з табой пойдзем у душавую, ты ж не супраць прыняць гарачы душ?”
...Прыбытковы завод па вытворчасці спірту, які яму ўсё ж дазволілі агледзець, папярэдне адабраўшы надалоннік, каб не здымаў (гадзіны праз паўтары ўсцешаная пасля душу Зара злітасцівілася на гэты конт), уяўляў з сябе некалькі будынкаў, большасць з якіх змяшчала непасрэдна састарэлае, прымітыўнае абсталяванне па перагонцы сыравіны, якую дастаўлялі з наваколля. Астатнія былі жылымі баракамі, у якіх утрымліваліся рабочыя, у пераважнай большасці нашчадкі мясцовага белага насельніцтва. Слядак і раней бачыў падобныя выхаваўча-працоўныя прадпрыемствы, распаўсюджаныя ў час цяперашняга безуладдзя. Спальны барак з нарамі, барак для ўжывання ежы, выграбная яма з нечыстотамі, медпункт, пункт побытавага самаабслугоўвання, цырульня, сэкс-пункт з некалькімі прастытуткамі, якія кругласутачна абслугоўвалі тых, хто не меў заўваг на вытворчасці. Уся тэрыторыя была за калючым дротам з некалькімі вышкамі, на якіх дзень і ноч стаялі “вертухаі” і “папугаі” — так называлі