Паўночны вецер для спелых пладоў  Юры Станкевіч

Паўночны вецер для спелых пладоў

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 248с.
Мінск 2015
51.63 МБ
на перанятым ад блатных мясцовым слэнгу ахоўнікаў. Наглядчыкі — усе цемнаскурыя — былі ўзброены бейсбольнымі бітамі, якія адразу пускалі ў ход, хоць па мясцовых паняццях толькі педэрастаў б’юць нечым акрамя рук і ног. Зрэшты, 3 гэтым звыкліся.
Прастытуткі — усе белыя, маладыя, акальцаваныя і яшчэ не зношаныя — займаліся сваёй справай амаль у адкрытую, часта іх са смехам падбадзёрвалі тыя ж наглядчыкі. Слядак ведаў, што іх доля яшчэ не самая горшая, бо лёс тых, каго адпраўлялі за межы Паселішча, напрыклад у кітайскія вёскі, па якіх няшчасных вазілі ў бамбукавых клетках, сапраўды быў жахлівы.
Праз нейкі час Слядак ужо ішоў назад да свайго часовага прытулку. Цяпер, вяртаючыся ад Зары, ён быў не вельмі задаволены сабой, але ж, меркаваў ён, ёсць сітуацыі, у якіх мужчыны не ў стане кантраляваць сябе і адказваць за наступствы. Зара паводзіла сябе ў ложку цалкам як німфаманка. Ён хутка з’едзе адсюль, а пра завод пісьмова паведаміць у крымінальнае ўпраўленне, хоць такія заводы, як ён ведаў, існавалі ў межах амаль кожнага сельскагаспадарчага кластэра. Цэнзар ведае пра гэта? Ведае, і не толькі пра такое, меркаваў ён. I наўрад ці здзівіцца яго аповеду. А сам ён хутка з’едзе адсюль. Вось толькі сплавае на востраў.
Крэз, як і раней, сядзеў на пні. Ля яго ног стаяла пачатая бутэлька таннага віна.
“Вы, пэўна, ад Зары? — спытаў ён і прапанаваў: — He хочаце глынуць?”
“He, — адмовіўся Слядак, — у мяне заўтра напружаны дзень”.
“Дык паешце. Ежа на стале. Хіба вы не галодны?”
“Зара хоча, каб я заказаў у КрымПа цэлую брыгаду, — сказаў Слядак. — Яна думае, што ў Мегаполісе толькі і спраў, што да яе клопатаў. Яна баіцца за сваё жыццё. Дзеці Ларыёна быццам упэўнены, што гэта па яе загадзе забілі іх бацьку”.
“Мне б гранатамёт, — пакрывіўся Крэз, — і я з задавальненнем усадзіў бы ў яе дом гранату, а потым другую ў дом Ларыёна. Дарэчы, вы бачылі, які ў яго дом? Падобныя будуюць толькі ў Мегаполісе”.
“Вы б асцярожней з такімі словамі ўголас, — заўважыў Слядак. — На вас данясуць. Той жа Штучнік. Прышыюць расізм”.
“Пляваць. Я, на іх думку, апантаны. Да таго ж дажываю сваё. I я не ў захапленні ад гэтага свету”.
Слядак скіраваў быў да сябе, але спыніўся.
“Вось якая яшчэ справа, — папрасіў ён Крэза, — у вас тут можна дастаць кавалак сала? Невялікі, на раз-два паесці, не свежага, вядома, а леташняга?”
Стары памаўчаў, абдумваючы пачутае.
“За грошы ўсё можна раздабыць, хоць мусульмане і забаранілі тут свініну, — урэшце адказаў ён і спытаў: — Ca­na захацелася? Што так?”
Слядак не рашыўся патлумачыць, што ён хоча назаўтра плысці на востраў і што сала для плыўца — найлепшая крыніца энергіі, а адгаварыўся напаўжартам:
“Сантымент да ежы продкаў, — усміхнуўся ён. — Сала, бульба, жытні хлеб — хіба вас не цягне на такія далікатэсы?”
“Продкам варта было болып думаць пра волю, а не пра сала, — скрывіўся Крэз. — I прымушаць сваіх баб, каб нараджалі. Размнажэнне — вось аснова ўсяго. А праз прэсу, дый не толькі праз яе, ішла актыўная падтрымка гомасэксуальных шлюбаў, садаміі. Цяпер у мусульманскіх гарэмах еўнухі выключна белыя, вось вам і вынік”.
“Я не магу адказваць за прэсу дваццацігадовай даўніны”, — пазмрачнеў і не згадзіўся Слядак.
“Ну годзе, не крыўдуйце”, — выбачліва сказаў Крэз яму ў спіну.
Але назаўтра плыць на востраў не давялося. 3 раніцы, калі ён толькі паспытаў прынесенага Крэзам сала і выпіў гарбаты, да яго нечакана завіталі дзеці Ларыёна. Іх прый-
шло двое, хоць дзяцей у былога наркадылера, як яму сказаў Крэз, было значна больш.
Абодвум было, на яго погляд, гадоў па дваццаць пяць — трыццаць. Чорнавалосыя, жаўтаскурыя, апранутыя падкрэслена ў белыя кашулі, белыя штаны і светлага колеру макасіны — знак таго, што яны не працуюць фізічна, — яны паводзілі сябе ўпэўнена, нават у чымсьці нахабна, хоць і імкнуліся знешне неяк хаваць гэта.
Крэз неахвотна прывёў іх, пастукаўшы ў дзверы, і па яго пахмурным выглядзе і сціснутых сківіцах Слядак зразумеў, што нязваныя візіцёры яму непрыемныя. Ён і сам чамусьці ўспомніў, як у Мегаполісе супляменнікі Ларыёна калечылі беспрытульных белых дзяцей: ламалі ім рукі, ногі, сачылі, каб яны ненармальна, выродліва зрасталіся, і прымушалі жабраваць.
Павітаўшыся і зыркнуўшы вачыма па баках, яны загаварылі. Справа ў тым, напорыста даводзілі дзеці нябожчыка, што яны даведаліся пра тое, быццам шаноўны сышчык з Мегаполіса прыбыў у Паселішча з адмысловай мэтай прыняць меры супраць жудаснага ўчынку — забойства іх бацькі, здзейсненага невядомымі злачынцамі. Спадзяёмся, гаварылі яны, што рэакцыя грамадскасці і ўлад у Мегаполісе будзе адпаведная і што шаноўны пасланец ім у гэтым паспрыяе. Маньяка ці маньякаў трэба абясшкодзіць.
Слядак у адказ выказаў ім сваё спачуванне і заўважыў, што яго больш цікавіць справа Імбэцыла. Згадзіцеся самі, гаварыў ён іранічна, што тут гарачы матэрыял, ад якога за вярсту пахне сенсацыяй. 3 другога боку, працягваў ён, калі падрабязнасці забойства іх бацькі высветляцца — справа дойдзе да суда. Хіба ён не мае рацыі, га, мужыкі?
“Ды што вы нам шлягу гоніце, — сказаў яму адзін з іх, выкарыстоўваючы адпаведны слэнг, — калі знойдзеце забойцу, мы вам па жыцці нармалёва і аддзякуем. Скажыце толькі цану”.
“I не мужыкі мы, — паправіў другі, — а пацаны”.
Слядак пакрывіўся ад іх пераможнага нахабства.
“Вы хоць ведаеце этымалогію гэтага слова? — умяшаўся раптам Крэз, які слухаў іх размову, цікуючы ля дзвярэй. — «Пацаны» — ад слова «поц». Спадзяюся, вам вядома, што гэта такое?”
На кароткае імгненне яны быццам разгубіліся.
“Ты чуў, што кажа гэты дэман4?” — спытаў урэшце адзін, звяртаючыся да брата.
“Ды годзе, няхай плявузгае. Прыдуркаваты ж...”
Слядак ветліва давёў ім са свайго боку, што разумее іх пазіцыю і зробіць усё магчымае, а калі наконт цаны, то ён — што тут зробіш — не прадаецца.
“Мы б толькі жадалі, каб сюды з Мегаполіса прыслалі яшчэ некалькі нармальных аператыўнікаў, — сказаў, развітваючыся, старэйшы з братоў. — А то наш участковы — слабак па частцы вышуку. Ён толькі дурнаваты файтэр, не больш”.
“I то да пары”, — злавесна дадаў малодшы.
Яны выйшлі незадаволеныя, селі ў легкавушку і адразу з’ехалі. Крэз патлумачыў, што ў некаторых з тых, што гандлявалі якой-небудзь таннай наркатой ці вырошчвалі на далёкіх прыхаваных дзялянках каноплі, былі нават малалітражкі, хоць цэны на паліва з-за зацягнутага энергетычнага крызісу захоўваліся неверагодна высокія.
Апоўдні, калі яны з Крэзам елі нешта, спехам купленае ў краме, запіваючы ён — кавай, а стары — глытком таннага віна, з’явіўся паліцыянт ад Шэрыфа, высокі, дурнаватага выгляду мулат, і сказаў, што яго начальнік хоча бачыць следчага з КрымПа і па магчымасці, калі той не заняты чымсьці важным, неадкладна.
“Што-небудзь здарылася?” — спытаў Слядак.
“Інакш бы не пасылалі”, — загадкава ўсміхнуўся паліцыянт.
4 Дэман (блатн.) — непаўнавартасны, імпатэнт.
У Шэрыфа зноў сядзеў Штучнік і нешта пісаў на аркушы паперы, але як толькі Слядак зайшоў, інфарматар даволі зняважліва быў выдвараны гаспадаром кабінета.
“Ну вось, — бадзёра пачаў Шэрыф, скрыжаваўшы над коратка стрыжанай галавой сінія ад «тату» рукі, — калі вы не супраць, то зараз можаце працягнуць гутарку з Імбэцылам. Праўда, ён крыху не ў форме...”
“Злавілі нарэшце? I дзе?” — спытаў Слядак.
“He буду маніць, ён здаўся сам”.
“Што так?”
“А вы ў яго спытайце”.
“I дзе ён цяпер?” — вяла пацікавіўся Слядак.
“У лякарні. Калі жадаеце зірнуць — то хадзем”.
Па дарозе Шэрыф патлумачыў, што лякарня існуе тут даўно, з часоў Катастрофы. Апякуецца яна Цэнтрам гуманітарнай дапамогі з Мегаполіса. Там каля дзесяці ложкаў. Праўда, дапамогі амаль ніякай, але могуць перавязаць рану ці нават даць якую таблетку. На большае, вядома, разлічваць нельга, бо лекара тры гады назад забілі наркаманы, ёсць толькі медсястра, жанчына сталага веку, белая, якая ўжо нічога не баіцца.
У прапахлым бруднымі бінтамі, гноем і мачой бараку Імбэцыл займаў ложак ля самага ўвахода. Ён выглядаў зусім інакш, чым пры першай сустрэчы ў ізалятары. Змораны твар, палахлівыя вочы, у якіх быццам застыў назаўсёды жах, вышчараныя ў бяссільнай грымасе, пашкоджаныя карыесам зубы.
“Што гэта з ім?” — спытаў Слядак.
Шэрыф радасна засоп.
“Адсвістаўся. Цяпер ён пакладанец. Яго злягчалі”.
“Злягчалі?” — здзівіўся Слядак.
“Так. Кажа, што жанчыны”.
‘Тэта праўда?” — спытаў Слядак, звяртаючыся да Імбэцыла.
Той адвярнуў галаву і зацята маўчаў.
Да іх падыходзіла ўжо медсястра — сівая, з мяккімі рысамі твару, стомленая жанчына. У роце яна трымала прыпаленую цыгарэту.
“Тэстулы выдалены прафесійна, — з ноткай сарказму патлумачыла яна, — заражэння няма, усё зажыве, ён хіба што патаўсцее”.
“Чуеш ты, вычварэнец? — сказаў Шэрыф. — Цяпер у цябе ўсё будзе пуцём, ха-ха... Аніякіх праблем”.
“Ды пайшлі вы...” — прасіпеў Імбэцыл.
“Ну, ціха, ціха. He крыўдуй, — падміргнуў Следаку Шэрыф. — Раскажы нам усё. A то ты ж мяне ведаеш, я магу і раззлавацца”.
Імбэцыл загаварыў праз сілу і з яўнай неахвотай:
“Як мы ўцяклі, я ў першы дзень прасядзеў у лесе, а потым адвязаў лодку і паплыў на востраў, бо мяне шукалі. Там на мяне напалі”.
“Так-так, — падбадзёрыў Шэрыф. — Напаў хто?”
“Тры жанчыны. Яны звязалі мяне і парэзалі”.
“Яны што-небудзь табе гаварылі?”
“He”.
“Як яны выглядалі?” — спытаў Слядак.
Імбэцыл махнуў рукой і зноў адвярнуўся да сцяны.
“Гавары, — загадаў Шэрыф, — а то я табе зараз адрэжу і тое, што ў цябе засталося”.
“He палохайце яго. Ён у шоку, — патлумачыла медсястра. — Вы ж павінны ведаць, што страх перад кастрацыяй — не звычайны страх, а нават нешта большае”.
“Ну, пераканалі, — згадзіўся Шэрыф, але, тым не менш, зноў звярнуўся да хворага. — Дык ты скажы нам па-добраму, як яны выглядалі?”
Імбэцыл расціснуў зубы.
“У іх былі птушыныя галовы”, — сказаў ён.
“Мо ў тваёй галаве птушыныя мазгі, ці як?” — спытаў Шэрыф злавесна.
“Галовы як у птушак. 3 дзюбамі, больш я нічога не скажу”.
Шэрыф няўпэўнена засычэў.
“Няйначай сімулюе? — спытаў ён у медсястры. — Што гэта за мутняк у яго галаве?”
“He думаю. У яго, магчыма, звычайнае пасляшокавае трызненне. Зойдзеце пазней”.
Шэрыф памарудзіў, але згодна кіўнуў, і яны выйшлі вонкі. На ганку ён затрымаў Следака за руку і абвясціў: