Паўночны вецер для спелых пладоў  Юры Станкевіч

Паўночны вецер для спелых пладоў

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 248с.
Мінск 2015
51.63 МБ
Сельсавет згарэў. Да падмурка.
Разбіраліся з тыдзень. Створаная камісія ўрэшце нікога не прызнала вінаватым: на пажарышчы знайшлі аплаўленыя бутэлькі з-пад гарэлкі, — напярэдадні там, пэўна, балявалі, — самаробны абагравальнік, выявілі ранейшыя дэфекты праводкі, абгарэлы сейф без грошай і дакументаў.
Старшыню выклікалі ў райцэнтр, але хутка адпусцілі.
* * *
Калгаснік Рыгор Баркоў так і не атрымаў абяцанага жарабяці. Усіх лішніх коняў, у тым ліку і моладзь, нават сяголеткаў, бліжэй да зімы адвезлі на гарадскі мясакамбінат.
Бацька яму больш не сніўся. Але фотаздымак яго, невядома як захаваны, Рыгор Баркоў калі-нікалі разглядаў. На тым здымку бацька быў малады, высокі, з адкрытым, шчырым тварам і ў незнаёмай яму жаўнерскай форме.
Усё на гэтым свеце паступова сыходзіць у мінулае, выпадае з памяці. Тым болын такія простыя гісторыі з жыцця маленькіх людзей, як калгаснік Рыгор Баркоў. Запамятавалі на вёсцы і яго гісторыю. Надышла восень, а потым зіма, а потым яшчэ адна восень і яшчэ зіма... Ішоў час, мала што змянялася на вёсцы, як заўсёды ў хлявах, пунях і на падворках “прыціскалі” парсюкоў, паціху гналі “хершу”, а ўвечары глядзелі тэлевізар, у якім напрыканцы кожнага года заводзілі загадкава-інтрыгуючыя размовы пра тое, ці адбудзецца канец свету. Вучоныя, нейкія экстрасэнсы, шматлікія “гуру” знаходзілі ўсё новыя і новыя доказы, што гэты канец вось-вось прыйдзе. Хто-ніхто ад пачутага нават западаў на герась, цішком паглыбляў склеп і купляў у сельпо запалкі і соль. Акрамя нашага персанажа Рыгора Баркова. Ён напэўна ведаў, што гадоў дваццаць-трыццаць усё будзе па-ранейшаму.
Морлакі
Вучыліся ў невялікім ангары, які быў прыстасаваны пад клас. Усё навучанне працягвалася каля года, пасля чаго дзеці разыходзіліся хто куды альбо паступалі ў распараджэнне дарослых.
Вучыў дзяцей Настаўнік — маленькі, чарнавокі, абсалютна лысы (амаль усе вучні, нягледзячы на ўзрост, таксама былі лысыя), але, як хадзілі чуткі, ён нарадзіўся з невялікім хвосцікам, што лічылася прыкметай высакароднасці. Яго так і звалі — Настаўнік.
Вось і цяпер ён зняў хітон, павесіў яго на вяшак і блізарука агледзеў клас.
— Вітаю вас, дзеці! — урэшце сказаў ён.
— I цябе вітаем, Настаўнік! — уразнабой адказалі яму.
— Сёння, — адразу прадоўжыў Настаўнік, — мы працягваем вывучаць тэму эвалюцыі праз гістарычныя артэфакты, якія часам знаходзяць вакол нас. Якраз год таму ў межах нашага Паселішча быў знойдзены кавалак тэксту з папірусу, які ў мінулым называлі кнігай. Такія кнігі, вядомыя як выключна шкодныя рэчы, мелі ўжытак прыкладна дзве тысячы гадоў таму. Тэкст расшыфравалі. Дык што было абвешчана ў тым урыўку, які я зачытаў вам перадусім — гэта значыць, учора? Скажы ты, Міралюбій!
Са свайго месца за сталом, якім служыла доўгая пластыкавая дошка, узняўся лысы, з маленькай галавой, амаль без падбародка, нягеглы хлопчык.
— У тым урыўку гаварылася, — адказаў вучань па імені Міралюбій, — як да Сына Лены, які ў той час быў імператарам, прыехаў з далёкай краіны нейкі Гербіт Улс, які прывёз яму шкодную кнігу пад назвай “Машына часу”.
— Гербет Улес, — паправіў Міралюбія нехта з вучняў.
— Правільна будзе Гербер Уэлес, — удакладніў Настаўнік. — I што далей?
— У той кнізе быў апісаны наш час, што, вядома, аказалася хлуснёй.
— Што, напрыклад? — спытаў Настаўнік. — Скажы ты, Джулія.
Лысенькая дзяўчынка з маленькай галоўкай і мініяцюрнымі вушкамі і носікам падхапілася са свайго месца.
— Там гаварылася пра нейкіх марлокаў, Настаўнік.
— Так. Сядай, Джулія. Хто раскажа мне ўвогуле пра той час? У якую яшчэ хлусню верылі старажытныя людзі? Можа, ты — Гламурый?
Бледны хлопчык узняўся з лаўкі і пачаў прамаўляць шчылінкай-ротам.
— Яны верылі, што Зямля круціцца вакол Сонца. Але ж дастаткова зірнуць на неба, каб упэўніцца ў адваротным. Яшчэ яны казалі, што наведвалі Месяц, а гэта немагчыма. Мяркую, яны трызнілі, бо ўдыхалі дым з папяровых трубачак, якія падпальвалі і трымалі ў роце.
— Так, добра. Пра што яшчэ манілі тыя старажытныя дзікуны, прывядзі прыклад ты — Епіфаній!
— Яны казалі пра надалоннікі, з якіх можна было перамаўляцца з далёкіх кропак Зямлі, а таксама пра нейкае Сеціва, дзе быццам былі адказы на ўсе пытанні, што проста смешна.
— А ты — Патрыцыя?
— Што з дапамогай нейкіх “компаў” можна было за імгненне далічыць да трыльёна більёнаў!
— Ха-ха-ха! — засмяяліся ў класе.
— Што па Зямлі цяклі рэкі і на ёй існавалі азёры, у якіх плавалі рыбіны, а ў акіяне так званыя кіты, памерам з наш ангар.
— Ха-ха-ха!
— Настаўнік! Прашу слова!
3 задняй лаўкі ўзняўся яшчэ адзін вучань. Ён быў вышэйшы ростам і з крыху большай галавой, чым у астатніх, цвёрда акрэсленым ротам і круглым падбародкам.
— Кажы, Гераклій! Хоць усе ведаюць, што ты фантазёр.
Вучань на імя Гераклій сказаў:
— Магчыма, усё гэта і так. Але ж мы адхіліліся ад тэмы. Герберт Уэлс прыехаў да Сына Лены і казаў яму пра будучыню, у якой трывала завядуцца нейкія морлакі. Але той аспрэчыў яго і паведаміў, што на Зямлі будзе валадарыць камунізм.
— Ты маеш на ўвазе Сына Лены, помнік якому, знойдзены ў закінутай шахце, стаіць цяпер на плошчы ў Паселішчы?
— Так. Ты зноў свядома адхіляешся, Настаўнік. У Паселішчы ходзіць пагалоска, што морлакі існуюць. Яны нападаюць у цемры, бо ім трэба біямаса, каб харчавацца. Чаму казаць пра гэта забаронена?
— I я чула пра гэта, і мне страшна, — захвалявалася дзяўчынка на імя Джулія. — Пачынаецца бура, цямнее, а нам трэба ў Вялікі Ангар.
— Лухта! — аспрэчыў, але неяк няўпэўнена, Настаўнік. — У нас сапраўды камунізм. Каб нехта краў у цемры людзей і сілкаваўся імі? Пад зямлёй жывуць антрапафагі? Прымхі! Вакол дастаткова ежы. Хіба не смачна есці смажаных пацукоў, сушаных дажджавых чарвякоў і конікаў, слімакоў альбо жамяру? Яе ж шмат навокал. Зірніце самі!
За адзіным мутным шклом ангара сапраўды істэрычна біліся і раіліся мухі. Бура насоўвалася.
— Я ўмею лічыць да ста, — гнуў сваё вучань на імя Гераклій. — Тыдзень таму нас у класе было трыццаць тры,
а цяпер — трыццаць два. Дзяўчынку звалі Пенелопа, і яна ішла з заняткаў апошняй, як і ўсе, прышпіленая да KanaTa страховачным тросікам. Я ішоў праз цёмны тунэль перад ёй. Яе тросік аказаўся абрэзаным. А Пенелопа знікла. Мы штодня ходзім адной дарогай. Я даведаўся, што з пачатку года ў класе было аж трыццаць пяць вучняў. Куды дзеліся трое?
— Годзе страшылак, Гераклій, — перапыніў яго Настаўнік. — Лічыць увогуле небяспечна. Ад гэтага хварэюць. Але ж цяпер нам усё роўна трэба закончыць урок, бо пачынаецца бура. Зараз мы апранаем хітоны, на галовы ахоўныя капюшоны і прышпільваемся да каната. Ты, Гераклій, здолееш весці групу?
— Так. Я буду ўвесь час трымацца за асноўны трос. Спраўлюся.
— Тады менавіта я пайду апошнім, — падагульніў Настаўнік. — Збірайцеся.
Праз якую хвіліну група выйшла з класа і накіравалася ў Вялікі Ангар. Вецер нёс ім насустрач дробны пясок і смецце са звалак. Жалобна выла і гудзела жамяра. Цемра імкліва насоўвалася, і неўзабаве група апынулася ў тунэлі, дзе ніхто ўжо не мог бачыць суседа.
Тым не менш дабраліся хутка. Група апынулася ў Вялікім Ангары, дзе павінна была вячэраць і спаць. Усе трыццаць два вучні былі на месцы — Гераклій у дзвярах па чарзе іх лічыў.
Але раптам ён стаў нязвыкла бледны з твару і нібы змярцвеў.
— Скажы, Гераклій, можна, я заўтра ў класе сяду з табой побач? — між тым сарамяжліва кранула яго за руку Джулія.
Вучань па імені Гераклій зглынуў камяк у горле і схаваў за спіну абрэзак страховачнага тросіка на канцы каната.
— Мяркую, заўтра ўрокаў не будзе, — праз паўзу сказаў ён.
Уначы гучней бруяць фантаны
А другой гадзіне ночы Пётра Вашкевіч прачнуўся, бо званіў тэлефон. Халодны веснавы дождж грукаў у падаконне. Пётра дацягнуўся рукой да століка і зняў слухаўку.
Далёкі, глухі і незнаёмы голас перасцярог:
— He кладзі трубку.
I Пётра, яшчэ спрасонку, спытаў:
— Ты хто?
— Я, ну скажам, твой анёл-ахоўнік, — сказаў голас у слухаўцы.
— Розыгрыш, — стомлена і раздражнёна буркнуў Пётра. — Я хачу спаць. Мог бы прапанаваць свой моўны сверб, пакуль людзі ў ложак не кладуцца.
— Прабач, раней не выпадала, — сказаў анёлахоўнік. — Ды ў мяне і зараз мала часу. Дарэмна не тэлефаную, бо маю асаблівую цікавасць. Менавіта зараз.
— Добра, — раптам згадзіўся Пётра, быццам прымаючы ўжо гульню незнаёмца, — тады чаму ты не з’явіўся ўвачавідкі?
— Нельга, — растлумачыў анёл-ахоўнік. — А хіба так не зручней? Да таго ж тэлефон — рэч дастаткова ірэальная,
ці не так? Тэлевізар, камп’ютар, мікралептонны кластэр, напрыклад. Тут недалёка і да мяне.
— He даю веры, — сказаў Пётра. — Але калі табе не шкада грошай на міжгароднія размовы... Дарэчы, у цябе крылы?
— Mary прыняць любое аблічча. I крылы, калі спатрэбяцца, я ж проста існасць.
— Лухта, — пазяхнуў Пётра. — Ад чаго ты мяне ахоўваеш? Нападу ж аніякага няма. Тут у нас, праўда, мясцовыя мафіёзі, як усюды. Кусаюць, здараецца, ды адпіхваюць адзін аднаго, як парсюкі ля карыта. Дык я да таго карыта не прагну. Я інтраверт, разумееш? Хіба цагліна на голаў зваліцца?
— He скажы, — засмяяўся голас у слухаўцы. — Лепш успомні, як дванаццаць гадоў назад, у каравуле... памятаеш?
Пётра падумаў і прыгадаў вайсковае мінулае: як яны ахоўвалі склады з палівам у летнім лагеры пад Бабруйскам і неспадзявана звар’яцеў Саід — радавы з іх роты, увесь час ціхі, брудны з выгляду небарака-абборыш, ахвяра нейкага раённага ўсходняга ваенкамата. Саід па-сабачаму завыў, кінуўся да зброі і выпусціў па людзях амаль паўмагазіна. Ён забіў аднаго і параніў двух, кулі мінулі тады яго, Пётру.
— Пра гэта я многім расказваў, — адзначыў Пётра.
— Згода, — настойваў голас у слухаўцы. — Тады адкінь гадоў сем, уяві сабе восень і рыбацкую хатку ля возера. Ты чамусьці прачынаешся, нават да дзвярэй дапаўзаеш, а потым адчыняеш вокны, юшку. Праз чадны газ шмат хто да Абрама на піва патрапіў. Як казаў паэт: “Усеўладна смерць, яна на варце і ў шчасця час...”
Пётра падумаў і вырашыў, што пра гэты выпадак у старажоўцы, калі ён рана зачыніў юшку, бадай, нікому не гаварыў.
— Карацей, — сказаў ён. — Што ты хочаш? Бо мне сумна, анёл ці хто ты там яшчэ, ад такіх размоў.
— Развітацца. Я адыходжу.
— Я павінен разлічыцца за клопат? — спытаў Пётра. — Пачаставаць шкляначкай крыві ці кавалачкам душы?