• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўночны вецер для спелых пладоў  Юры Станкевіч

    Паўночны вецер для спелых пладоў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    51.63 МБ
    Тэрмін Баркову па цяперашнім часе далі нізавошта. Зараз гэта ўспрымалася б як здзек ці кпіны, але па-ранейшаму заставаліся на сваіх месцах і кіравалі тыя ж самыя старшыня сельсавета, начальнік міліцыі і ўчастковы, пракурор і суддзя, актыўнымі намаганнямі якіх Баркоў і трапіў да “кума”.
    Пачалося ўсё з таго, што колькі гадоў таму Рыгор Баркоў, вясковы жыхар і просты калгаснік, увогуле рахманы, ціхі і ветлівы чалавек, набыў сабе жарабя. Ён выхаваў кволую жывёлу ў моцнага каня, якога назваў Матросам: можа, таму, што сам калісыді адслужыў армію на флоце.
    Матрос аказаўся незвычайна цягавітым, і з яго дапамогай Баркоў неяк лёгка ўзняў асабістую гаспадарку, стаў дапамагаць з канём і суседзям — араць, сеяць, вазіць лес, дровы. Спачатку ўсё гэта было, быццам, як і належыць, але потым чыесьці зайздросныя вочы ўбачылі, а рука напісала ў райцэнтр. У сельсавеце ўзгаднілі становішча з існуючымі законамі, і аказалася, што ў прыватнай уласнасці каня мець нельга. Рыгора Баркова папярэдзілі раз, потым другі, а аднойчы раніцай на падворак з’явіўся ўчастковы з сельсаветчыкамі — забіраць Матроса.
    — Каня адправім у суседнюю гаспадарку, па дамове, — суха аб’явіў участковы — малады пыхлівы хлопец з чорным чубам з-пад брыля форменнай фуражкі. — He паложана, дзядзька.
    — Так, так, — заківаў галавой старшыня сельсавета — наліты чырванню, мажны дзяцюк. — Калі кожны пачне займацца прыватным прадпрымальніцтвам, то хто будзе працаваць на дзяржаву? Наша калгасная сістэма — найлепшая ў свеце. I менавіта мы, мясцовы сельскі савет, вырашаем, як каму жыць.
    — He хвалюйся, кампенсуем, — паабяцалі два яго памагатыя.
    Рыгор Баркоў пабляднеў. I не таму, што аніякай кампенсацыі, як ён ведаў, не дачакаецца, а таму, што давядзецца аддаць Матроса ў чужыя рукі.
    На гэта Рыгор Баркоў спытаў:
    — Растлумачце, што дрэннага ў тым, што я каня трымаю ды дапамагаю каму трэба? Старым, напрыклад, нямоглым?
    —• Ты тут капіталізм развёў, зразумела? — сказаў старшыня сельсавета. — I ты думаеш, мы запамяталі, чаму
    твой бацька, Васіль Баркоў, быў вядомы як здраднік Радзімы? А ці не ён швэндаўся па лесе з бандай “зялёных”, пакуль яго “ястрабкі” са знішчальнага батальёна не завалілі? Хіба не ён перадусім падпаліў сельсавет?
    На гэта Рыгор Баркоў маўчаў. Ён не ведаў дакладна, хто сапраўды падпаліў адразу пасля вайны сельсавет, — той паспелі патушыць, але што бацька быў “бульбашом”, ці “зялёным братам” — так, ведаў.
    Тым часам Матроса вывелі з хлява. Конь не даваўся чужынцам, трывожна ўсхропваў, касавурыў на гаспадара вокам. I тут Рыгор Баркоў не стрываў. Ён ухапіў сякеру, што тырчэла ў калодзе, і кінуўся бараніць жывёлу. Баркова абвалілі на зямлю, звязалі і адвезлі ў райцэнтр, а каня забралі.
    * * *
    3 той пары прайшло тры гады.
    Першыя дні на волі калгаснік Рыгор Баркоў зрэдку глядзеў тэлевізар, звычайна перадачы пра таямнічае і неапазнанае, шмат спаў, моўчкі еў звараную жонкай бульбу, парыўся ў лазні, а потым спытаў пра Матроса. Жонка расказала, што конь спруцянеў на калгаснай стайні ў галодную зіму ў першы ж год, калі яго гаспадара пасадзілі. Кармоў не хапала каровам, дык хто пра каня думаць будзе? Раён жа надояў патрабаваў.
    Знясіленага на восеньскіх працах Матроса нейкі час падтрымлівалі з дапамогай вяровак, прапушчаных праз жывот і зверху за кроквы — каб не паваліўся, эканоміў сілы — так ён саслабеў, але потым скончылася і салома, якую так-сяк яшчэ кідалі ў кармушку...
    Калгаснік Рыгор Баркоў даслухаў і нічога на гэта не сказаў: ён увогуле стаў яшчэ больш маўклівы.
    Між тым, калгас узначаліў новы старшыня на прозвішча Вішнеўскі. Сам з сялян, ён вясковыя справы збольшага ведаў. Гэта быў, нягледзячы на маладыя гады, таўсматы чалавек, з круглым жыватом і бакенбардамі.
    Вішнеўскі ведаў і гісторыю Рыгора Баркова, і менавіта ён задумаў аднавіць справядлівасць, вярнуць, так бы мовіць, страчаны твар сучаснаму кіраўніцтву.
    У калгасе адбыўся сход. На гэты сход запрасілі і Рыгора Баркова. Ён, пасля роздуму, пайшоў.
    Народу ў клубе было як заўсёды. Засядаў прэзідыум. Вырашалі будзёныя справы. Апошнім узяў слова старшыня.
    — Дарагія таварышы, — сказаў ён . — Мы запрасілі сюды калгасніка Рыгора Васілевіча Баркова. Вы ўсе яго ведаеце. Ён нядаўна вярнуўся да нас адтуль, так сказаць, куды раней трапіў. Вінаваты ён, ці не — не нам рашаць... Але, адабраўшы ў яго каня, думаю, паступілі несправядліва. Цяпер зусім іншы час. Таму я і прапаную выдзеліць таварышу Баркову жарабя, і няхай ён яго трымае ў сваёй гаспадарцы. Так. Прагаласуем?
    У зале зашумелі, загаманілі, а потым там-сям запляскалі ў далоні.
    — Ну што скажаш, Рыгор Васілевіч? — заўсміхаўся малады Вішнеўскі, купаючыся ў промнях папулярнасці, якая абяцала значна вырасці пасля гэтага сходу.
    У адказ на старшынёву прамову калгаснік Рыгор Баркоў падняўся з месца і падзякаваў усім за клопат. “Канешне, — сказаў ён, — жарабя возьме і выгадуе, дай Бог сілы і здароўя”. I адразу выйшаў з залы, ціха прычыніўшы дзверы.
    * * *
    Рыгор Баркоў не пайшоў дахаты, а паволі скіраваў да лесу, уздоўж зарослага аерам, забруджанага ручая, які раней быў невялічкай рэчкай.
    На ўскрайку лесу ён спыніўся на пралеску, зняў пінжак, пасцяліў і лёг на зямлю. Ён адчуў, як зямля цягне да сябе, пачуў, як шумяць дрэвы над галавой, але гэты шолах і цішыня былі яму, які правёў гады ў тлуме і гвалце, нязвыклыя, і ён доўга не мог супакоіцца. “Адзінае, — думаў
    ён, — гэта тое, што аніяк не зразумець, чаму гэты народ з такой насякомаеднай жорсткасцю ставіцца сам да сябе, да здаровага, да таго, што стаіць на нагах, да жывога”.
    Добра, што яму цяпер далі жарабя, але чаму ніхто не памкнуўся на яго, Баркова, абарону ў той дзень, калі гвалтам забіралі няшчаснага Матроса? Ніводны сусед, ніводны гаротнік, якім дапамагаў канём? Хіба ён браў з іх якія грошы? Хіба што, каб пракарміць таго ж каня зімой, купляў мех аўса? Якая жаба душыць іх увесь час? Хто, якія прыхадні прышпілілі ім тую зайздрасць, ад чаго яны сталі хцівымі, нячыстымі на вока і душу рабамі? I гэта нават не ў горадзе, а ў вёсках, дзе раней не ведалі замкоў. Пачалі цяпер успамінаць пра трыццаць сёмы год, а хто ўсталяваў яго на гэтай зямлі? Калі б кожны ў той час сустракаў тых жа сельсаветчыкаў стрэльбай ці сякерай — пэўна, было б па-іншаму. Хто яму гарантуе цяпер, што праз некалькі гадоў, калі ён, Рыгор Баркоў, выгадуе жарабя, зродніцца з ім, як з сямейнікам, — зноў не з’явяцца на падворку людзі з пустымі вачыма і не абвінавацяць яго ў якіх новых грахах?
    “Немезіда, — раптам усплыло ў памяці пачутае днямі па тэлебачанні слова. — Знакі яе помсты ўжо лунаюць вакол і пагражаюць, але іх амаль ніхто не бачыць”.
    Нечакана калгаснік Рыгор Баркоў заснуў.
    * * *
    Спаў ён нядоўга, і сон яго быў трывожны і неглыбокі. Рыгору Баркову спачатку ўрывіста сніліся дзеці, ужо дарослыя — сын Васіль і дачка Марта. Абодва жылі і працавалі ў горадзе: сын на будоўлях, а дачка швачкай-матарысткай на фабрыцы. На вёсцы яны з’яўляліся рэдка, звычайна пад зіму, калі па дварах пачыналі забіваць і смаліць парсюкоў.
    А потым прысніўся бацька. Калгаснік Рыгор Баркоў бачыў таго разы з два, калі сам быў зусім малым, і таму памятаў слаба. I ў гэтым сне ён таксама адчуваў сябе
    малым. Бацька таемна прыходзіў ноччу, прыціскаў яго, соннага, да грудзей — ад яго пахла лесам, бруднай вопраткай, порахам, махоркай. Прагна еў, нешта казаў маці, а на досвітку, калі малы Рыгорка яшчэ спаў, знікаў.
    I цяпер, у сне, бацька быў апрануты ў брудныя вайсковыя нагавіцы, той самы бушлат, але вочы яго па-ранейшаму свяціліся пяшчотай.
    — Гэта ты падпаліў сельсавет? — спытаў яго Рыгор Баркоў.
    — Я, — згодна схіліў той голаў. — Ды, бач ты, не дапаліў. Так атрымалася. Хацеў потым давесці справу да канца, але...
    — Цябе забілі?
    — Так.
    — I дзе ты цяпер?
    — Ёсць такая планета ў нашай сонечнай сістэме. Немезіда. Калі-небудзь, праз колькі там гадоў, — ніхто не ведае — яна абрынецца на Зямлю. Там шмат такіх, як я.
    — I што тады адбудзецца?
    — Тое, чаго не мінаваць. Але... але мне пара.
    — Чакай. Хіба нельга неяк пазбегнуць таго сутыкнення?
    Бацька задумаўся на кароткі момант.
    — Урэшце, можна, праўда не надоўга, a — ну, скажам, гадоў на дваццаць-трыццаць. Для іх там трыццаць год, як для нас... ну, хіба што секунда. Я мог бы там папрасіць, падаць адпаведную заяву. Але — дзеля гэтага варта... аднавіць справядлівасць. Хоць на кроплю. He, ты не павінен ведаць...
    — Скажы. Я ж твой сын.
    — Згода, — пасля паўзы, ужо адыходзячы, вымавіў той. — Трэба... трэба спаліць той сельсавет.
    Рыгор Баркоў хацеў затрымаць яго, шмат чаго яшчэ запытацца, але бацька павольна адступіў і знік, нібы растаў у тумане.
    * * *
    Калгаснік Рыгор Баркоў раптоўна ачуняў і скінуў з сябе рэшткі сну. Ён быў нават усхваляваны. I хоць разумеў, што пра планету Немезіду днямі чуў па тэлебачанні — паказвалі нават астранамічную схему, дзе тая магла знаходзіцца, і казалі пра вялікую небяспеку, якую яна магла спрычыніць у будучыні, калі, магчыма, саскочыць з арбіты і сутыкнецца з Зямлёй, — трывожны роздум не прападаў.
    “Сельсавет, — думаў ён. — Хіба ў ім справа? Усё ж засталося па-ранейшаму. Нават старшыня сельсавета, які адбіраў у яго Матроса і замарыў таго голадам, — на тым самым месцы, на той самай пасадзе. I рэдкія на цяперашні час коні зімой хістаюцца ад таго, што не хапае кармоў, і каровы стаяць па пуза ў гнаі, і вокны на фермах выбітыя. I даяркі, даглядчыкі жывёлы п’юць. I п’юць, бывае, таму, што невыносна глядзець на ўсё гэта”.
    Прычына. У чым яна? I чым больш Рыгор Баркоў flyMay пра тое, тым менш спадзяваўся знайсці адказ. У сельсаветах? У людзях? Яшчэ ў чым?
    Ён доўга глядзеў, як гайдаюцца пад слабым ветрам і рыпяць вершаліны д,рэваў, слухаў рэдкія крыкі птушак, а потым падняўся з зямлі і пайшоў дахаты.
    * * *
    Адвячоркам узняўся вецер, пагнаў пыл на дарозе, з’явіліся хмары, але на дождж чамусьці не збіралася. Таму-сяму з вяскоўцаў паваліла на сотках азяроды з травой, плот, адарвала шыфер з даху. Па тэлебачанні пасля навін, хоць і запознена, нават аб’явілі штармавое папярэджанне, што дагэтуль адбывалася вельмі рэдка.
    А ноччу, амаль пад раніцу, жыхары цэнтральнай вёскі пачулі характэрны, падобны на стрэлы, трэтар — полымя ірвала лісты шыферу на драўляным будынку сельсавета. Выклікалі пажарных, міліцыянтаў, але тыя, хоць і хутка прыехалі, рады не далі — было ўжо позна.