• Часопісы
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    Улады гродзенскай ваяводскай рэвалюцыйнай арганізацыі падпарадкоўваліся з восені 1861 г. да лета 1862 г. Камітэту руху, які затым рэарганізаваўся ў Літоўскі правінцыяльны камітэт у Вільні (ЛПК, па Авейдэ «не раней жніўня месяца 1862 г.»). 13.02.1863 г. ЛПК аб’явіў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі. 3 прыходам даўлады «белых» 11 сакавіка 1863 г. ЛПК пераўтвораны ў Літоўскае выканаўчае Аддзяленне, якое кіравала правінцыямі Літвы.
    3 першай паловы лістапада 1862 г. да пачатку сакавіка 1863 г. чальцамі ЛПК былі: Эдмунд Вярыга, Сігізмунд Чаховіч, Канстанцін Каліноўскі, Ахілес Банольдзі, Якаў Казэла, Баляслаў Длускі. 3 пачаткам паўстання чальцамі выканаўчага Аддзялення
    сталі: Якаў Гейштар, Аляксандр Аскерка, Францішак Далеўскі, Антон Яленскі, Уладзімір Малахоўскі. Пасля значных арыштаў у маі 1863 г. (у Вільна з’явіўся Мураўёў) кіруючае ядро папоўнілі: А. О. Авейдэ, Юзэф Каліноўскі, К. Каліноўскі, сакратаром стаў Фелікс Зянковіч, са старых засталіся Малахоўскі і Гейштар [1, с. 487, 522, 542, 616].
    Віленскае кіраўніцтва ўзгадняла сваю дзейнасць з Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК) у Варшаве, які кіраваў паўстаннем у Польшчы, Літве і Беларусі. Прадстаўнік ЦНК быў у складзе віленскага кіраўніцтва (Нестар Дзюлеран). Але ў час, калі пры ўладзе былі «чырвоныя» на чале з Каліноўскім, яны праяўлялі сепаратизм у адносінах да ЦНК: пра гэта гаварыла сама назва органа («літоўскі»), грошы, якія збіраліся ў Літве і Беларусі, заставаліся на месцы і выкарыстоўваліся на свае патрэбы. ЦНК вымушаны быў прызнаць самастойнасць ЛПК. Вось, што пісаў Станіслаў Ажэшка, начальнік рэвалюцыйнай паліцыі ў Вільні: «3 дня беспарадкаў у краі стварыўся Літоўскі камітэт, які, спачатку мала залежыў ад Варшаўскага. Пазней, набыўшы большую сувязь з Варшаўскім камітэтам, ён быў перайменаваны ў «Аддзел, кіруючы Літвой» («Wydział zarzadzajacy prowicjami Litwy»), a затым, падпаўшы ў большую залежнасць, атрымаў назву «Аддзел выканаўчы на Літве» («Wydział wukonawczy na Litwie»), пад якім і існаваў апошні час [3, с. 188].
    Зімой 1864 г. гродзенская ваяводская рэвалюцыйная арганізацыя перастала існаваць. Паводле даных даследчыка Ежы Краскоўскага, яна налічвала каля 300 чалавек [2, арк. 4]. Для дазнання арыштаваных паўстанцаў (звыш 100 чал.) былі створаны дзве гродзенскія губернскія ваенна-следчыя камісіі па палітычных справах. Яны шчыльна супрацоўнічалі з падобнымі камісіямі іншых губерняў. Ад іх дзейнасці засталіся ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі дакументы і матэрыялы, на аснове якіх мы склалі свае біяграмы чальцоў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Падобнага да гэтага часу зроблена не было.
    Звернем увагу на сацыяльны склад гродзенскай ваяводскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Каліноўскі і яго паплечнікі папаўнялі свае шэрагі перш за ўсё за кошт разначыннай інтэлі-
    генцыі (вясковыя настаўнікі, валасныя пісары, студэнты, чыноўнікі і інш.). Каліноўскі гаварыў Э. Заблоцкаму, што хацеў бы, каб у арганізацыі «было болей людзей аднаго з ім стану, гэта значыць не належачых да классу памешчыкаў, інакш апошнія забяруць уладу ў свае рукі» [6, арк. 48; 10, с. 491]. Адпаведна і погляды чальцоў былі рэвалюцыйна-дэмакратычныя («чырвоныя»): падрыхтоўка мае да народнай рэвалюцыі з мэтаю звяржэння самадзяржаўя, дасягненне нацыянальнай самастойнасці і ліквідацыя прыгонніцтва [9, с. 396].
    Такім чынам, Гродзенская ваяводская арганізацыя, створаная пад уплывам расійскага і польскага рэвалюцыйных рухаў і ў агульных умовах паслярэформеннага развіцця, мела свае асаблівасці ў тэрытарыяльна-адміністрацыйнай структуры, дзейнасці чыноўнікаў-кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, арганізацыйнай падпарадкаванасці і сацыяльным складзе чальцоў.
    Літаратура
    1.	Авейде, О. Показания и записки о польском восстании 1863 года / О. Авейде М.; Вроцлав: Изд-во АН СССР, 1961 г. 663 с.
    2.	Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці. Фонд 104. Спр. 77.
    3.	Каліноўскі, К. За нашую вольнасць: тв., дак. /уклад., прадм., пасл. i камент. Г. Кісялёва. Мінск: Беларус. кнігазбор, 1999. 464 с.
    4.	Ковкель, И. И. Гродненская революционно-демократическая организация / И. И. Ковкель//Гродно: энцикл. справ.: Беларус. энцикл., 1989. — С. 158-159.
    5.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 3. Bon. 1. Спр. 21.
    6.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 3. Bon. 1. Спр. 40.
    7.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 3. Воп. 3. Спр. 1.
    8.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 3. Воп. 3. Спр. 4
    9.	Огарев, Н. П. Избранные социально-политические и философские про­изведения. Т. 1. М.: Госполитиздат, 1952. 862 с.
    10.	Революционный подъём в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг.-М.: Нау­ка, 1964.-707 с.
    11.	Różański, F. Z wojewodstwa grodzieńskiego: czterdziesta rocznice powstania styczniowego. 1863-1864. Lwów, 1903. S. 396-400.
    12.	Jodkowski. Notatki i uzupełnienia selwetek z r. 1863 / Jodkowski // Echo Grodzieński. 1923. -№ 17. S. 3.
    Резюме
    В. В. ШВЕД
    ГРОДНЕНСКАЯ ВОЕВОДСКАЯ РЕВОЛЮЦИОННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ 1861-1864 ГОДОВ
    Утверждается, что Гродненская воеводская организация была создана под влиянием российского и польского революционных движений братья Кали­новские имели связи с организаторами российских тайных общества «Земля и воля» и кружка Сераковского-Домбровского; а сразу после демонстрации ре­волюционных кружков 27 февраля в Варшаве состоялось организационное со­брание гродненских повстанцев в Сокулке. Гродненская организация, по мне­нию автора, складывалась в условиях усиления на Гродненщине крестьянского движения после половинчатой и грабительской отмены крепостнога права.
    Делается вывод, что Гродненская организация имела свои особенности в территориально-административной структуре не создавались десятки, а для усиления пропаганды среди крестьян организовывались приходы. Кали­новский и его соратники пополняли ряды чиновников организации в первую очередь за счет разночинной интелигенции (сельских учителей, волостных пи­сарей, студентов, чиновников и т. п.). В организационной подчиненности осо­бенность гродненской организации проявилась во время правления «красных» под руководством Калиновского: сепаратизм по отношению к ЦНК.
    Summary
    V. SHVED
    GRODNO PROVINCIAL REVOLUTIONARY ORGANIZATION 1861-1864 PERIOD
    This article argues that the Grodno Provincial organization was created un­der the influence of Russian and Polish revolutionary movements Kalinovskys brothers had ties to Russian organized secret society «Land and Freedom» and mug Serakovski-Dombrowski, and immediately after the demonstration of revolutionary circles in Warsaw on February 27 held an organizational Grodno meeting rebels in Sokółka. Grodno organization, according to the author, was formed in the face of increasing peasant movement in region Grodno after predatory reform 1861 year.
    The author concludes that the Grodno organization had its own peculiarities in the administrative-territorial structure not created dozens, and to strengthen the propaganda among the peasants organized parishes. Kalinowski and his companions joined the ranks of officials in the organization primarily due raznochintsy inteligentsii (rural teachers volastnyh clerks, students, officials, etc.). In the organizational sub­ordination feature Grodno organization emerged during the reign of the «red» under the leadership of Kalinowski: separatism towards CNK.
    Паступіў у рэдакцыю 16.12.2013
    УДК 272-725-9 + 94](476-89 + 474.5-89)«1863/1864»
    В. В. ЯНОЎСКАЯ
    КАТАЛЩКАЕ ДУХАВЕНСТВА Ў ПРАТЭСТНЫХ АКЦЫЯХ НАПЯРЭДАДНІ ПАЎСТАННЯ 1863-1864 гг.
    Да гэтага часу специальных прац па праблеме ўдзелу рымскакаталіцкага духавенства ў студзеньскім паўстанні так i не з’явілася. Тым не менш менавіта тэты аспект агульнай праблемы удзел духавенства розных канфесій Беларусі ў паўстанні атрымаў значна больш увагі ў параўнанні з астатнімі. Прычым як у айчыннай, так і ў замежнай гістарыяграфіі.
    У расійскай гістарыяграфіі XIX пачатку XX ст. панавала канцэпцыя пра тое, што рымска-каталіцкія ксяндзы і манахі былі галоўнай ідэйнай сілай гэтага паўстання. Хаця ўжо ў тыя часы з прац асобных расійскіх аўтараў вымалёўвалася, што характарызаваць удзел рымска-каталіцкага духавенства ў паўстанні так адназначна неправамоцна.
    Новы метадалагічны падыход да ацэнкі паўстання 18631864 гг. на тэрыторыі Беларусі пачаў распрацоўвацца ў 1920-я гг. у звязку са станаўленнем беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Але што тычылася вызначэння ролі духавенства ў паўстанні, дык тэты аспект цалкам выпаў з поля зроку даследчыкаў. Змена ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў СССР і БССР (у пер­шую чаргу палітычныя рэпрэсіі супраць дзеячаў «Другога беларускага адраджэння» напрыканцы 1920-х гг.) паўплывала на ўзнікненне іншага канцэптуальнага падыходу ў белару­скай гістарыяграфіі ў адносінах да асвятлення студзеньскага паўстання. Па сутнасці гэта было не столькі стварэнне новай, колькі адраджэнне старой расійскай дарэвалюцыйнай канцэпцыі аб тым, што паўстанне 1863 г. было арганізавана памешчыкамі і духавенствам і праходзіла яно пад выключна шавіністычнымі
    лозунгам! [1, с. 15]. 3 агульнага канцэптуальнага кантэксту выпадала праца С. Цітовіча «1863 год у Горы-Горках быўшай Магілёўскай губерні», у якой аўтар сцвярджаў, што паўстанне ў Горках было падрыхтавана галоўным чынам гадаванцамі горацкіх навучальных устаноў [2, с. 309].
    Матэрыялістычны падыход дыктаваў гісторыкам неабходнасць выпрацоўкі новай канцэпцыі, сутнасць якой заключалася ў ацэнцы паўстання як праявы барацьбы класаў. Што тычылася рэлігійнага аспекту, то ён практычна адсутнічае і ў працах гэтага перыяду.
    Новы віток даследаванняў па праблеме назіраецца з 1990-х гг. I адносіцца гэта як да беларускай, так да польскай і расійскай гістарыяграфій. Прычым у польскай гістарыяграфіі цікавасць у адносінах да беларускай тэрыторыі па-ранейшаму выклікае, галоўным чынам, папярэдні (маніфестацыйны) перыяд паўстання і рэпрэсіўныя меры пасля яго [3]. У расійскай рэпрэсіі і высылка духавенства ў Сібір [4]. Дарэчы, гэта пацвярджае і тэматыка артыкулаў дадзенага зборніка з боку расійскіх аўтараў.
    Што датычыць прац расійскай гістарыяграфіі, якія прэтэндуюць на выпрацоўку агульна канцэптуальнага падыходу падачы паўстання, то ў іх, як і раней, звычайна абыходзіцца тэрыторыя Беларусі ў цэлым, і канфесійны складнік у прыватнасці. Але імперская традыцыя, няхай сабе і ў новым кантэксце, відавочна, дамінуе ў такіх працах. Так, у кнізе У. Вароніна характарыстыка дзеянняў мясцовых уладаў, у тым ліку і асабіста Мураўёва, атрымала наступную ацэнку: «Какой богатый, поис­тине бесценный опыт этнокультурного диалога (падкрэслена мною. В. Я} был накоплен этими самоотверженными, добро­совестными и деятельными выразителями государственной воли!» [5, с. 7]. Такім чынам, аказваецца, што дзеянні мясцовых уладаў супраць удзельнікаў паўстання, і ў прыватнасці супраць каталіцкага духавенства гэта этнакультурны дыялог. У ацэнцы ж беларускай гістарыяграфіі (у большасці сваей) гэтыя моманты атрымалі іншую назву увядзенне абмежавальных законаў, або рэпрэсіўныя дзеянні супраць каталіцкага касцёла.