Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Безумоўна, у дэклараваных першасных пастулатах пазітывізму мы бачым пэўны механіцызм і разумеем, што рана ці позна ён, як грамадскі рух, павінен будзе сысці з сацыяльнай практыкі. Але застаюцца пытанні: Наколькі пазітывізм у свой час меў поспех? Якія супольнасці і як з яго скарысталіся? А якія так яго і не перажылі, не ўвабралі ў свой сацыяльны досвед?
Ці існаваў «пазітывізм літоўскі»?
Выкладзеныя вышэй характарыстыкі датычаць гісторыі пазітывізму ў яго метраполіі Каралеўстве (ці, паводле расійскай тэрміналогіі, Царстве) Польскім, якое знаходзілася над кіраваннем Расіі, але нават і пасля паўстанняў яшчэ захоўвала пэўныя прыкметы палітычнай аўтаноміі. Як жа было на нашых тэрыторыях, землях Вялікага Княства Літоўскага, складовай частцы былой Рэчы Паспалітай? Ці меліся тут рэгіянальныя адрозненні альбо дадатковыя матывацыі?
Так знаёмую нам шматзначнасць гэтых тэрмінаў тлумачыць чытачам Анджэй Раманоўскі у значэнні, у якім пішацца пра пазітывізм варшаўскі альбо нават галіцыйскі, пазітывізм у Літве (якую мы разумеем у гістарычным, а не ў сучасным палітычна-дзяржаўным сэнсе) у 1864-1904 гг. не існаваў «і існаваць не мог» [11, s. 15, 451]. Папросту не было для гэтага варункаў: не выходзіла тут польская прэса, не дзейнічаў польскі тэатр, польскія выдавецтвы былі нешматлікімі і звычайна толькі ледзьве выжывалі. Такім чынам, за малым выключэннем, не было тут дзе выдаваць кніжак, публікаваць тэкстаў, разгортваць палеміку, ствараць праграмы. I калі пазітывісцкая праграма даводзілася ў Варшаве «праўдай і працай», то ў Вільні і Мінску рабілася тэта толькі «працай», альбо чынам.
Гаспадаранне ў сваіх маёнтках у пасляпаўстанцкі перыяд разглядалася мясцовай шляхтай як арганічнае супрацьстаянне наступу расіянаў на абшары Вялікага Княства. А як адзначаюць даследчыкі, у спалучэнні са спецыфічна ліцвінскім стаўленнем да зямлі, гэтае гаспадаранне і было для шляхты рэалізацыяй яе місіі, выкананнем грамадзянскага абавязку перад Краем [9, s. 82]. Але ў адрозненне ад Каралеўства Польскага, багатыя
ліцвінскія землеўласнікі толькі ў малой ступені ўспрынялі лозунгі пазітывізму варшаўскага аб актыўнасці сярод ніжэйшых станаў грамадскага арганізма.
Феномен Караля Чапскага
Але ёсць у гісторыі гаспадарчых і адміністрацыйных практик у Беларусі канца XIX пачатку XX ст. некаторыя приклады, які сведчаць пра рэалізацыю праграм пазітывізму нават у маштабах цэлага гораду. Найболып яркім тут будзе приклад мінскага гарадскога галавы графа Караля Гутэн-Чапскага, сына вядомага калекцыянера са Станькава і даволі паспяховага расійскага адміністратара Эмерыка Гутэн-Чапскага былога наўгародскага губернатара і дырэктара Ляснога дэпартамента імперыі.
Постаць Караля Чапскага сама па сабе выбітная чатыры разы абіраўся галавою Мінскага самакіравання (з 1890 па 1901 апошняя кадэнцыя няпоўная). I гэта нягледзячы на складаныя адносіны з Мінскім губернатарам князем Мікалаем Трубяцкім [5, с. 29-39]. Перамога графа Чапскага, нашчадка былога палітычнага народа Рэчы Паспалітай была магчымая таму, што ў другой палове XIX ст. у буйных беларускіх гарадах, і асабліва ў Мінску, узмацнілася сацыяльная і эканамічная значнасць землеўладальнікаў-каталікоў. Тэты сацыяльны слой, які быў дыскрыдытаваны пасля падаўлення паўстання 1863 г. у аграрнай сферы, стаў укладваць свае сродкі ў набыццё гарадской нерухомасці. Валодаючы адпаведным маёмасным цэнзам, выбаршчыкі-каталікі і забяспечвалі перамогу на выбарах у самакіраванне маладога графа, які ўпершыню стаў гарадскім галавою ў трыццацігадовым узросце.
Пэўны збег абставінаў спрыяў гэтаму, але, як высветлілася, Караль Чапскі меў сваю праграму дзеяння. 3 яго імем у Мінску звязаныя ўвядзенне электрычнага асвятлення, будаўніцтва конкі, умацаванне берагоў Свіслачы, узвядзенне новых мастоў, павелічэнне магутнасці водаправода, значнае паляпшэнне санітарнага стану горада, ажыўленне фінансавых інстытутаў, адкрыццё гімназій, шпіталяў, публічнай бібліятэкі, забру-
коўка вуліц... Фактычна пад кіраўніцтвам Чапскага Мінск пераўтвараўся ў новаеўрапейскі горад. Абраны першы раз гарадскім галавою ва ўзросце 30 гадоў, Караль Чапскі яшчэ пры жыцці быў празваны «пераўтваральнікам Мінска».
Цяпер пра Літву
Што ж тады, на рубяжы стагоддзяў, разумелася пад Літвой? Тут, здаецца, не павінна ўзнікаць вялікіх пытанняў, прынамсі, для жыхароў нашага гісторыка-культурнага рэгіёну. «Літва» тады азначала Літву гістарычную, альбо Вялікае Княства Літоўскае перад падзеламі Рэчы Паспалітай тое, што за расійскімі часамі называлася «Северо-Западный край». Але ж у сферу даследавання пазітывізму ў нашым рэгіёне трапляюць таксама прылеглыя i павязаныя з былым Вялікім Княствам тэрыторыі Інфлянтаў (Лівоніі) і Курляндыі, гэта значыць тэрыторыя Латвіі і часткова Эстоніі. Больш за тое, да тэмы належаць нават «абрэзкі» Польшчы і Расіі Беласточчына і Смаленшчына.
Затое досыць нечаканым можа апынуцца тут паняцце «крэсаў», якое не супадае са стэрэатыпнымі поглядамі беларусаў і літоўцаў, паўсталымі на працягу XX ст. I сапраўды, Віленшчына не была і не магла быць для Чэслава Мілаша «зямлёй крэсовай». У XIX ст. таксама не былі крэсамі ні Гродна, ні Мінск. Toe, што мы цяпер успрымаем як нейкую адзнаку другаснасці, першапачаткова мела цалкам канкрэтны палітыкагеаграфічны сэнс. А менавіта, паняцце «крэсы» ахопліваў памежныя тэрыторыі шляхецкай Рэчы Паспалітай, гэта значыць: Віцебшчыну, Магілёўшчыну, Інфлянты, Курляндыю [11, s. 19]. Як люстраны адбітак тэрміну «крэсы» ўзнікла вызначэнне «паза крэсамі» тэрыторыі, якія перад падзеламі Рэчы Паспалітай ужо не ўваходзілі ў склад дзяржавы, але на якіх адчуваўся яе культурна-гаспадарчы ўплыў і дзе існавалі сталыя групы жыхароў-выхадцаў з Рэчы Паспалітай: Рыга, Дорпат (Тарту), Смаленск. Вельмі цікава, што падобную ж генеалогію мае паходжанне назвы Украіны зямлі «ў края» Рэчы Паспалітай, тэрыторыі на яе Паўднёвым Усходзе. Паступова гэтая назва стала пазначаць цэлую краіну [7, с. 20-23].
Але нашыя гісторыка-геаграфічныя падарожжы мы мусім працягнуць, бо існуе яшчэ адзін вельмі важны тэрмін «землі забраныя». Калі ўхіліцца ад эмацыйнага ўспрыняцця тэрміна, то стане зразумелым, што вядзецца пра землі, які адміністрацыйнатэрытарыяльна былі адлучаныя ад рэштава-аўтаномнай часткі Рэчы Паспалітай, вядомай як Каралеўства (Царства) Польскае. Такім чынам, даўнейшае Вялікае Княства Літоўскае было «землямі забранымі» і дэ-факта расійскімі.
Вось тут прыхаваная часцінка разумения адрозненняў паміж «пазітывізмамі». Пазітывізм літоўскі, падобна, як і пазітывізм варшаўскі, вучыў жыццю ў няволі. «3 той толькі розніцай, што навука гэтая адбывалася ў сітуацыі пазбаўлення ўсялякай спадчыны, нават мовы» [11, s. 451]. Што яшчэ можна сказаць пра тыя тысячы людзей мужчынаў, а найперш нават жанчынаў, якія з мужнасцю і рашучасцю пагаджаліся заставацца грамадзянамі другой катэгорыі...
Дык што ж здолеў захаваць пазітывізм літоўскі? Напэўна, землеўласнікаў гэта значыць не проста мясцовую шляхту, а шляхту маёмасную, якая мела фальваркі і сядзібы, што былі асяродкамі гаспадарчага і культурніцкага жыцця ў правінцыі. А захоўваючы землеўласнікаў, пазітывізм літоўскі захоўваў традыцыі былой Рэчы Паспалітай, захоўваў гістарычную Літву. Хоць, вядома, гэтая традыцыя падважвалася народжаным літоўскім нацыянальным рухам, з боку якога ўжо прагучалі прэтэнзіі да былой Кароны за ўцягванне ў паўстанне 1863 г., а таксама будучым беларускім. Але супольнасць гістарычнай Літвы ўсё яшчэ існавала, што выяўлялася і ў шматколькаснай у прэсе варшаўскай перыяду пазітывізму карэспандэнцыі «з-над Нёмана» і «з-за Нёмана» (Эліза Ажэшка, Ян Карловіч), у віленска-мінскіх канцэртах Ігнацыя Яна Падэрэўскага. Урэшце, без пазітывізму літоўскага не паўстаў бы феномен Чэслава Мілаша.
Пра храналогію і вынікі
Храналогія тут сапраўды важная рэч. Бо яна дапамагае вызначыць, ці былі гады 1864-1904 самастойным перыядам у гісторыі культуры, ці толькі пераходным? Абедзве крайнія
даты маркіруюцца палітычна. 1864 гэта год заканчэння эпохі паўстанняў, гераічных высілкаў і паразаў. Пасля 1904 г. таксама наступіў новы перыяд лібералізацыі і эканамічнага ўздыму Расійскай імперыі. Сёння не да канца могуць быць зразумелымі маштабы пераўтварэнняў, таму варта зрабіць некалькі рэмарак тагачасная Дзяржаўная Дума Расіі сапраўды фарміравалася на канкурэнцыйный аснове і дамаглася ў вызначэнні ўрадавай палітыкі няхай абмежаваных, але пэўных паўнамоцтваў. Сацыяльнае ж жыццё мела ўстойлівую тэндэнцыю да павышэння стандартаў. Вось у гэтых адносна камфортных варунках пачатку XX ст. і здолеў развіцца беларускі праект.
Але ж і краевая ліцвінская культура, лацінская цывілізацыя і польскі асяродак дасягнулі ў названы перыяд сапраўдных поспехаў: «У Заходняй Беларусі, каталіцкай Латгаліі, а асабліва ў Аўкштоце і Жамойці, расійская культура страціла пасля 1905 году дамінантныя пазіцыі (хоць, звычайна, захавала і тут сваю прыцягальную сілу)» [11, s. 453].
У сутычцы з расійскай культурай бітва адбывалася за само існаванне гэткай ступені пагрозы не ведаў ані рамантызм, ані пазітывізм варшаўскі. За канчатковае ўратаванне была заплачаная найвышэйшая цана. Пазітывізм літоўскі, выратоўваючы тагачасную мясцовую культуру, што выяўлялася ў польскай мове, мусіў яе разам з тым далучыць да кансерватызму. Але яшчэ болей польскамоўная культура гістарычнай Літвы была асуджаная да правінцыялізацыі. У XX ст. на месцы рамантычных «цэнтру пальшчызны» і сэрца Рэчы Паспалітай з’явяцца «польскія крэсы».
3 гэтага стану рэчаў, зразумела, будуць рабіцца спробы выйсця. Узнікне «краевая» ідэалогія, якая пасля стане маргіналіяй. З’явіцца бальшавіцкая ідэалогія (паддасца ёй ліцвінскі шляхціч Фелікс Дзяржынскі), але яна будзе чарговым расійскім імпартам.
Для польскай супольнасці Літвы і Беларусі тэты перыяд быў надзвычай важным ва ўласным вызначэнні. Існуе досыць багатая літаратура, у якой разглядаюцца праблемы колькасці польскай грамады Літвы і Беларусі на рубяжы ХІХ-ХХ ст. [4, с. 37-47]. I калі масавыя міграцыі ставяцца пад сумнеў, то сацыяльна-
маёмасная значнасць палякаў у рэгіёне была вельмі адчувальнай: прыблізна палова (50-55 %) зямель, якія знаходзіліся ў прыватнай уласнасці, належыла беларускім і літоўскім землеўласнікампалякам. Таксама прадстаўнікам польскай грамадскасці, паводле даных перапісу 1909 г., належыла 19,5 % нерухомасці, якая давала магчымасць удзельнічаць у праектаваных земствах. У выніку, палякі складалі 43,5 % усіх поўнацэнзавых выбаршчыкаў у земствы.