Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

гісторыя і памяць

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
120.6 МБ
Што ж гэта была за супольнасць? Палякі Літвы і Беларусі ўяўлялі з сябе гістарычна ўтвораную сацыяльную групу, прадстаўнікі якой усведамлялі сябе палякамі, айчына якіх гістарычная Літва. Напачатку, на працягу амаль усяго XIX ст., ліцвінская шляхта яшчэ не лічыла мову вызначальнікам нацыянальнай прыналежнасці [8, s. 257-258]. Важнейшай была гістарычная традыцыя. У апошняй жа трэці XIX ст. у выніку актывізацыі нацыятворчых працэсаў мясцовая польская грамадскасць начала ахопліваць таксама частку ніжэйшых сацыяльных пластоў. Адбывалася сапраўды сацыяльная і нацыянальная трансфармацыя. Паняцце «паляк» менавіта ў тэты перыяд стала набываць уласна нацыянальны змест, што грунтавалася, пераважна, на пачуцці прыналежнасці да польскай культуры. Хоць, безумоўна, адчуванне прыналежнасці да гістарычнай Літвы сярод мясцовых палякаў заставалася [4, с. 8-9].
Практыкі ж варшаўскага пазітывізму прыцягвалі сапраўдную ўвагу прадстаўнікоў народжанага беларускага нацыянальнага руху. Магчыма такая ўвага сярод беларускага грамадства была больш моцная па-за межамі Беларусі. Дзейнасць Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў СанктПецярбургскага ўніверсітэта цалкам можа быць залічаная да рэалізацыі пазітывісцкай праграмы. Самімі студэнтамі дэкларавалася, што яны «сардэчна жадаюць дапамагчы свайму народу ва ўсіх адносінах, адсюль прага пазнання ўсяго, што належыць да Беларусі, прага практычнай працы на карысць і славу славянскага племя» [1, с. 10-11]. Безумоўна, тут мы бачым трактоўку мэтаў гуртка ў выкладанні афіцыйных уладаў універсітэта.
Вядомы беларускі этнограф і археолаг Еўдакім Раманаў, які належаў да «русафільскага» лагера ў беларускім руху, у 1912 г. у адказ на прывітанні гуртка, адказваючы на пытан­ие, як распачаць вывучэнне Беларусі, апроч вызначэння чыста культурніцкіх акцый, зрабіў простую апеляцыю да досведу варшаўскага пазітывізму: «Работайте и в экономической обла­сти. Спасая народ от экономической зависимости, от его врагов, вы спасете его и от духовного порабощения. Следуйте примеру польских масс Привислянского края, устраивайте кооперати­вы, склады, товарищества, кассы и т. д. И учреждения мелкого кредита. Но вот у забитого, загнанного народа нет инициати­вы. Ваша прямая обязанность стать здесь инициаторами. Ведь сколько предстоит работы для людей, любящих свою родину!» [1, с. 13-14; 3, с. 6].
Вось жа ў тым і быў патэнцыял нацыянальных літоўскага і беларускага рухаў, што свой край яны разглядалі як уласную культурную метраполію. Але якую спадчыну мог ім пакінуць «пазітывізм літоўскі»? Анджэй Раманоўскі мяркуе, гэты рух не меў поспеху: «Бо дзе сёння там тая польская культура?!» [2, с. 78].
Магчыма такі адказ можа быць сапраўды справядлівым з пазіцый сучасных польскіх рэалій. Калі ж азірнуцца на акту­альны культурна-гістарычны ландшафт Беларусі, то павінны прызнаць на ўзроўні вобразаў, а то і канкрэтных ведаў, памяць пра гістарычную Літву, перададзеную нам праз эпоху пазітывізму, якая не дазволіла ў часы пасляпаўстанцкага заняпаду зусім здэградаваць думцы ды адмовіцца ад усялякіх жаданняў.
Літаратура
1.	Белорусский научно-литературный кружок студентов СанктПетербургского университета. Оттиск из отчета о состоянии и деятельности Императорского Санкт-Петербургского университета за 1912 г. СПб.: Типо­графия Б. М. Вольфа, 1913. 31 с.
2.	Дзярновіч, А. Наўздагон. Заўвагі на палёх кнігі Анджэя Раманоўскага «Пазытывізм у Літве: польскае культурніцкае жыцьцё на літоўска-беларускаінфлянцкіх землях у 1864-1904 гадах»/Я. Дзярновіч//Arche.-2008.-№ 7-8.С. 73-78.
3.	Раманаў, Е. Р. 3 гісторыка-археалагічнай спадчыны / Е. Р. Раманаў / падрых. да публікацыі і навук. рэд. I. А. Марзалюка. Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2006. 276 с.
4.	Смалянчук, А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 люты 1917 г. / А. Смалянчук. СПб: Неўскі прасцяг, 2004. 322 с.
5.	Шыбека, 3. В. Минскъ сто гадоў таму / 3. В. Шыбека. Мінск: Бела­русь, 2007. 303 с.
6.	Щукин, В. Pro et contra «честной чичиковщины» (Рец. на кн.: Romanowski A. Pozytywizm na Litwie: Polskie życie kulturalne na ziemiach litewsko-białorusko-inflanckich w latach 1864-1904.) / В. Щукин U Новое литера­турное обозрение. 2006. № 1. С. 343-350.
7.	Яковенко, Н. Нарис історіі середньовічноі' та ранньомодерноТ УкраТни / Н. Яковенко, 2-ге вид., перероблене та розшир. Кйів: Критика, 2005. 584 с.
8.	Aleksandravicius, Е., Kulakauskas, A. Pod władzą carów. Litwa w XIX wieku / E. Aleksandravicius, A. Kulakauskas / Przełożyła Beata Kalęba. Kraków: Universitas, 2003. 413 s.
9.	Jurkowski, R. Ziemiaństwo polskie Kresów Północzno-Wschodnich 18641904. Działalność społeczno-gospodarcza / R. Jurkowski. Warszawa: Przegląd Wschodni, 2001. 606 s.
10.	Programy i dyskusje literackie okresu pozytywizmu / oprać. J. KulczyckaSaloni. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1985. 653 s.
11.	Romanowski, A. Pozytywizm na Litwie: Polskie życie kulturalne na ziemiach litewsko-białorusko-inflanckich w latach 1864-1904 / A. Romanowski. Kraków: Universitas, 2003. 485 s.
Резюме
О. И. ДЕРНОВИЧ
ЧТО ПОСЛЕ ВОССТАНИЯ?
«ПОЗИТИВИЗМ ВАРШАВСКИЙ» И «ПОЗИТИВИЗМ литовский»
Анализируется влияние «варшавского позитивизма» конца XIX начала XX в. на социальные практики на территории Беларуси и Литвы. Ставится вопрос: существовал ли «позитивизм литовский»?
Хозяйствование в своих имениях в период после восстания 1863-1864 гг. рассматривалось местным дворянством (шляхтой) как органическое проти­востояние наступлению россиян на территорию бывшего Великого Княже­ства Литовского. В сочетании со специфическим «литвинским» отношением к земле, это хозяйствование и было для шляхты реализацией ее миссии, ис­полнением гражданского долга перед Краем. Но в отличие от Царства Поль­ского, богатые литвинские землевладельцы лишь в малой степени восприня­
ли лозунги «позитивизма варшавского» об активности среди низших слоёв общественного организма. С другой стороны, имелись такие примеры как феномен графа Кароля Чапского, который четыре раза избирался главой са­моуправления Минска и смог проводить в масштабах целого города позити­вистскую программу.
Так что же сумело сохранить «позитивизм литовский»? Наверное, зем­левладельцы -то есть не просто местная шляхта, а дворянство имуществен­ное, имевшее фольварки и усадьбы, которые были центрами хозяйственной и культурной жизни в провинции. А сохраняя землевладельцев, «позитивизм литовский» сохранял традиции бывшей Речи Посполитой, сохранял истори­ческую Литву. Хотя, конечно, эта традиция ставилась под сомнение рожден­ным литовским национальным движением, со стороны которого уже прозву­чали претензии к бывшей Короне за вовлечение в восстание 1863 г., а также будущим белорусским движением.
Summary
A. DZIARNOVICH
WHAT ТО DO AFTER THE REBELLION?
«WARSAW POSITIVISM» AND «LITHUANIAN POSITIVISM»
This article analyzes the influence of the «Warsaw positivism» of the late XIX early XX centuries in the social practices in Belarus and Lithuania. We pose the question: was there the «Lithuanian positivism»?
Housekeeping on their estates in the aftermath of the 1863-1864 uprising was considered the local nobility (szlachta) as organic standoff attack Russians on the territory of the former Grand Duchy of Lithuania. In combination with a specific «Litvin» attitude toward the ground, it was for housekeeping and gentry realization of its mission, the execution of civic duty to the corner. But unlike the Kingdom of Poland, rich «Litvin» nobility only marginally accepted the slogans of «Warsaw positivism» on the activity of the lower strata of the social organism. On the other hand, there were examples such as the phenomenon of Count Karol Czapski, who was elected four times the head of the government in Minsk and was able to conduct a wide variety of positivist program.
That has managed to preserve the «Lithuanian positivism?» Probably it is «ziamianstva» that is, not just the local gentry and nobility of property, which had farm and manor houses, which were the centers of economic and cultural life of the province. A retaining «ziamianstva», «Lithuanian positivism» maintained the traditions of the former Polish-Lithuanian Commonwealth, retained Historical Lithuania. Although this tradition has been questioned born Lithuanian national movement on the part of which has already voiced complaints about the former Crown of involvement in the 1863-1864 Uprising, and the future of the Belarusian movement.
Паступіў у рэдакцыю 18.12.2013
УДК 272-786-9 + 94(476 + 474.5)« 18»
Р. У. зянюк
БАРАЦЬБА 3 РЫМСКА-КАТАЛІЦКІМІ БРАЦТВАМІ ЯК ФОРМА АБМЕЖАВАННЯ ЎПЛЫВУ КАСЦЁЛА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
У канцы XVIII пачатку XX ст. брацтвамі ў рымскакаталіцкім касцёле называліся згуртаванні альбо таварыствы вернікаў, якія аб’ядноўваліся ў рэлігійных альбо дабрачынных мэтах і былі афіцыйна зацверджаны касцёлам [2]. Мэтай брацтваў і іх членаў было пашырэнне і ўшанаванне канкрэтнай таямніцы веры альбо святых, выкананне хрысціянскіх учынкаў і хрысціянскае самаўдасканаленне.
З’яўленне і рост колькасці брацтваў на беларуска-літоўскіх землях адбываўся паралельна з развіццём парафіяльнай сеткі каталіцкіх храмаў і павелічэннем ліку каталіцкіх кляштараў. Пачатак гэтых працэсаў адносіцца да канца XIV ст., а найбольшае развіццё прыпадае на XVII-XVIII стет. Аднак заснаванне новых брацтваў было характэрна таксама для канца XVIII першай па­левы XIX ст. [12, арк. 8 адв. 9]. Павелічэнне колькасці брацтваў назіралася ў знакавыя для каталіцкага касцёла ў Расійскай імперыі гады напрыклад, падчас святкавання юбілейнага года (1826 г.), у год заключэння канкардату (1847 г.), прыняцце новага дагмата (1854 г.) і інш.
Найбольш распаўсюджанымі на беларуска-літоўскіх зем­лях былі брацтвы, якія дзейнічалі пры кляштарных касцёлах. Манаскія ордэны яшчэ з сярэднявечча мелі дазвол на заснаванне ўласных брацтваў. Так, пры кляштарах і касцёлах кармелітаў традыцыйна дзейнічалі шкаплерныя брацтвы. Права на заснаванне гэтага брацтва меў выключна ордэн кармелітаў. Бернардзінскія кляштары арганізоўвалі брацтвы св. Арханёла Міхала і св. Ган­ны. Пры кляштарах усіх галінаў францысканскага ордэна (кан-