Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
общество, товарищество, братство или иное подобное собрание не может существовать без ведома или согласия правительства, и не может быть терпимо даже и под предлогом какой либо благотворительной или другой будто бы полезной цели, что только те общества, товарищества и подобные собрания охраняются полициею, которые утверждены установленным порядком, всякое же неутвержденное общество немедленно закрывается, 2) основанный на означенных законоположениях циркуляр бывшего Г. Министра Внутренних дел от 6 октября 1866 г., 3) Высочайше утвержденные 8 мая 1865 г. основные правила для православных братств, в западном крае, по силе которых восстановление существующих и вновь даже этих братств допускается не иначе, как по утвержденному Епархиальным архиереем с согласия местного губернатора уставу, и 4) весь вред от безконтрольного существования костельных братств в <„.> вверенном моему управлению крае, подтвержденный многими примерами во время происходивших в крае политических беспорядков, я счел безотлагательно решить вопрос <„.> о римско-католических церковных братствах и сделать в отношении их распоряжения: Римско-Католической Духовной Консистории <„.> те из них (братств), которые имеют законное основание к своему существованию и разрешены Правительством, оставить существовать безпрепятственно, доставив мне о них точные сведения, именые списки братчиков и самые уставы, те же брытства которые не предствят на свое существование законного разрешения и не имеют уставов, немедленно закрыть <„.> и обязании их подписками об известности им настоящего распоряжения» [12, арк. 15-18].
Вышэйзгаданыя прычыны выклікалі масавыя распараджэнні губернатараў да біскупаў і паліцэйскіх спраўнікаў аб прадстаўленні звестак аб існуючых брацтвах, іх мэтах і задачах, кім і калі яны былі зацверджаны, а таксама аб палітычнай добранадзейнасці братчыкаў («при каких именно костёлах находятся означенные братства, с которого времени они существуют, с чьего разрешения каждое учреждено и для какой цели, каким уставом или инструкциею руководствуются и куда именно
обращаются деньги собираемым жертвуемый братчиками, равно как и все другия сведения к этому предмету относящиеся, а также какого поведения и благонадужны ли в политическом отношении самые братчики») [10; 14, арк. 1-1 адв.].
У выніку аказалася, што адзіным на той час брацтвам, якое мела імператарскі (Паўла I) дазвол на існаванне было брацтва немцаў-каталікоў Св. Марціна, заснаванае яшчэ ў XVII ст. пры касцёле св. Ганны ў Вільні. У яго ўваходзіла толькі нямецкае насельніцтва, а імператарская зацвярджэнне забяспечыла брацтва і штогадовымі датацыямі ад дзяржавы ў памеры 90 руб. [16, с. 44].
На іншыя пастаўленыя губернатарамі пытанні адказы адрозніваліся. Калі ад біскупаў губернатары атрымлівалі лісты з тлумачэннем сутнасці брацтваў, пералікам мэтаў і задачаў, а таксама абавязкамі брытчыкаў, то некаторыя паліцмайстары пачыналі шукаць у дзейнасці брацтваў палітычны падтэкст. Так, паводле азначэння ваеннага начальніка Навагрудскага павета «братства составляются из числа местных прихожан, которые хотя явно и незамечены в распространении между православными Католицизма и поддержания польской пропаганды, но как полагать нужно, устроены таковыя лишь для означенной цели. Что же касается политической благонадежности братчиков, то хотя оныя и ни в чем не замечены, но за благонадежность их ручаться нельзя, как некоторые заявили себя в подаче прошения Главному Начальнику Края об возврате упраздненного Мирского костела минуя ближайшее Начальство» [14, арк. 6-6 адв.]. Ваенны начальнік Мазырскага павета адзначаў, што «из рассказов лиц, бывших в Мозыре в 1863 году свидетельствующих о том, что в костеле пелись гимны, можно с полною вероятностью заключить, что братчицы были деятельными участницами в этих музыкальных демонстрациях» [14, арк. 6-6 адв.].
Аднак нават спадзеючыся адшукаць палітычны падтэкст у дзейнасці брацтваў, пераважная большасць спраўнікаў і ваенных начальнікаў рапартавалі аб іх выключна рэлігійным характары. Так, ваенны начальнік Дынабургскага павета ў рапарце адзначаў, што «в братствах никто из помещиков не состоит, а только одни крестьяне, что с самого начала мятежа,
как мне достоверно известно, ничего бурного не происходило <„.> крестьяне всегда были верны законному правительству» [12, арк. 7]. У большасці рапартах адзначалася палітычная «добранадзейнасць братчыкаў» [14], а таксама аб тым, што «вообще в деятельности этих, так называемых, братчиков, не обнаружено до настоящего времени ничего предрассудительного. За поведением их, во всяком случае, имеется строгое наблюдение» [9, арк. 4].
Нягледзячы на пераважна станоўчыя характарыстыкі братчыкам, тлумачэнні расходаў грошай з брацкіх касаў, высвятленні мэтаў дзейнасці брацтваў, тыя, што не змаглі прадставіць доказаў зацвярджэння іх свецкімі ўладамі, было загадана ліквідаваць. 20 красавіка 1868 г. Віленскі, Ковенскі, Мінскі і Гродзенскі генерал-губернатар выдаў распараджэнне аб закрыцці ўсіх брацтваў пры касцёлах. Усе эмблематычныя знакі брацтваў і кнігі прызначаліся да спалення [7, с. 305]. Цыркуляр ад 31 мая 1868 г. абавязваў дэканаў і пробашчаў зачытаць у касцёлах распараджэнне аб закрыцці брацтваў. Пасля гэтага ў членаў брацтва бралі распіску аб азнаямленні з цыркулярам і брацтва лічылася скасаваным [12].
Забарона дзейнасці брацтваў, масавыя закрыцці прывялі да таго, што яны сталі існаваць тайна. Кантраляваць працэс ліквідацыі было дастаткова складанай справай, паколькі, як ужо адзначалася, асноўны змест дзейнасці каталіцкіх брацтваў заключаўся ў рэлігійных практыках. Размяжоўваць іх на прыватныя і брацкія было практычна немагчыма. Адсочванне калектыўнага выканання брацкіх рэлігійных абавязкаў таксама мела піэраг складанасцяў, бо праводзіліся яны ў касцёлах, а ўдзельнічаць маглі як братчыкі, так і іншыя парафіяне. Аднак пад падазрэнне траплялі асобы, якія збіраліся для малітваў у прыватных дамах, як гэта было ў м. Мсцібаў Ваўкавыскага павету [9, арк. 28]. Так, у доме сялянкі Маргарыты Галасевіч было створана «тэрцыярскае брацтва», члены якога маліліся па «книгам секретным «не цензурным» [9, арк. 28]. У падобных выпадках братчыкі падвяргаліся пакаранням у выглядзе штрафаў.
Да канца XIX ст. пытанне аб дзейнасці брацтваў пры касцёлах паўставала некалькі разоў на губернскім узроўні [9, арк. 1-2, 12]. Тычылася яно, перадусім, збору звестак пра наяўныя арганізацыі вернікаў, і, у выпадку іх выяўлення, правядзення карных мераў і закрыцця. Так, у рапарце Гродзенскага павятовага спраўніка адзначалася, што ў 1898 г. па павеце брацтвы дзейнічалі ў Луненскім, Валпянскім і Вяліка-Эйсмантаўскім касцёлах [9, арк. 4]. Ваўкавыскі павятовы спраўнік даносіў аб адным брацтве пры Мсцібаўскім касцёле з зазначэннем, што братчыкі «никакой вредной деятельности не ведут» [9, арк. 48]. У 1899 г. Слонімскі павятовы спраўнік даносіў Гродзенскаму губернатару аб асобах, якія «могут быть отнесены к категории братчиков» [9, арк. 12]. Дзейнічалі яны, згодна з рапартам спраўніка пры Слонімскім, Ружанскім, Дварэцкім, Дзятлаўскім і Косаўскім касцёлах [9, арк. 12 адв.], прычым «брацкая» дзейнасць пералічаных асобаў абмяжоўвалася выключна дапамогай святару падчас набажэнстваў. Прадстаўленыя Гродзенскаму губернатару звесткі дазволілі яму сцвярджаць, што «в тех местах, где ксендзы более на виду, терциарские общества не встречаются, а существуют они преимущественно в центрах более глухих и главным образом при таких костелах, в которых настоятелями являются ксендзы, особенно известные своею политическою окраскою» [9, арк. 35].
У чарговы раз пытанне аб дзейнасці брацтваў паўсталаў 1905 г. у сувязі з выданнем указа аб верацярпімасці. У жніўні 1905 г. з дэпартамента духоўных спраў паступілі лісты да губернатараў з просьбай аб прадстаўленні звестак аб наяўных у губернях брацтвах [11; 15], аднак на той момант брацтваў на беларускіх землях практычна не засталося. Так, па звестках павятовых спраўнікаў Мінскай губерні, тут не было аніводнага брацтва [15]. У Віцебскай губерні брацтвы выявілі пры некаторых касцёлах (Прэльскім, Варкаўскім, Рушонскім, Біржагольскім і Аглонскімна сённяшніх латвійскіх землях) [11]. Да брацтваў залічваліся таксама тэрцыяркі, якімі, на думку спраўнікаў, былі пабожныя жанчыны, а таксама асобы, што пражывалі ў касцёльных багадзельнях. Але гэта не заўсёды адпавядала рэчаіснасці.
У 1911 г. магілёўскі мітрапаліт В. Ключынскі ў сваім мемарандуме спрабаваў вярнуць каталіцкаму касцёлу права ў галіне заснавання брацтваў. Ён сцвярджаў аб неабходнасці іх дзейнасці, а таксама заклікаў улады не перашкаджаць існаванню наяўных пры касцёлах брацтваў, як і стварэнню новых. Сваю просьбу мітрапаліт абгрунтоўваў менавіта тым, што мэтай брацтваў з’яўляецца «внутренняя религиозная жизнь верующих. Никаких других обязанностей, кроме стремления к самоусовершенствованию, никаких других практик, кроме известных молитв, а иногда и постов, они не налагают. Ни одно из этих братств не преследует какой-либо политической цели, ибо в таком случае братство не было бы одобрено Главою Церкви» [8]. Аднак у адказе на вышэйзгаданы мемарандум, міністр унутраных спраў А. Макараў патлумачыў магчымасць функцыянавання толькі пры дазволе з боку Міністэрства ўнутраных спраў [17].
Літаратура
1. Borejko Chodźko, I. Diecezja Mińska około 1830 r. Cz. 1 Struktury parafialne / I. Borejko Chodźko. Lublin: In-t Europy Środkowo-Wschodniej, 1998.-263 s.
2. Bractwo H Encyklopedya kościelna. Tom II. Warszawa: Skład Główny w księgarni Gebethnere i Wolffa, 1873. S. 551-576.
3. Brzoziecki, S. Litewska prowincja dominikanów / S. Brzoziecki // Dominikanie Gdańsk-Polska-Europa. Materiały z konferencji międzynarodowej, 9-10 maja 2002 r. / red. D. A. Dekański, A. Golembnik, M. Grubka. Gdańsk; Pelpin.-2003.-S. 139-167.
4. Makarczyk, J Kustodia Grodzieńska zakonu braci mniejszych konwentualnych w latach 1687-1832 / J. Makarczyk. Гродна: Гродзенская дыяцэзія рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэсп. Беларусь, 2006. — 218 s.
5. Makarczyk, J. Prowincja litewsko-białoruska zakonu braci mniejszych konwentualnych w latach 1687-1845 / J. Makarczyk. Grodno: Grodzieńska Diecezja Rzymsko-Katolicka, 2012. 555 s.