Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
вентуальных францысканцаў, капуцынаў, бернардзінцаў) звычайна дзейнічалі брацтвы св. Антонія і паса св. Францыска [4; 5]. Пры кляштарах дамініканцаў ружанцовыя. Пры парафіяльных касцёлах, у якіх працавалі дыяцэзіяльныя святары, брацтвы былі самыя розныя. Агульнымі заданнямі для членаў усіх брацтваў былі малітва і хрысціянскія ўчынкі.
Першапачаткова значная колькасць брацтваў узнікала па прафесійнай прыкмеце. Кожны гарадскі цэх з’яўляўся своеасаблівым брацтвам, і меў у касцёле сваю харугву і свайго святога-заступніка. Падчас вялікіх урачыстасцяў члены брацтваў збіраліся ў касцёле, і кожнае пад сваёй харугвай удзельнічала ў працэсіі. 3 цягам часу гэтая традыцыя згубілася, аднак, яе адгалоскі ў XIX ст. можна было назіраць, напрыклад, у Ракаўскім і Мазырскім касцёлах. Да XIX ст. прадстаўнікі кожнай прафесіі збіраліся ў специальна вызначанае для іх свята на набажэнства і ўдзельнічалі ў працэсіях кожны пад сваёй харугвай. У Мазыры да другой паловы XIX ст. «брацкіх» харугваў захавалася 15 [14, арк. 45].
Пры некаторых касцёлах дзейнічала некалькі брацтваў. Напрыклад, пры касцёле глыбоцкіх кармелітаў босых дзейнічалі тры брацтвы: Маці Божай Шкаплернай, св. Юзафа і св. Барбары [6, s. 464], а пры мядзельскім кляштары гэтага ж ордэна чатыры Маці Божай Шкаплернай, св. Юзафа, св. Юстына і брацтва добрай смерці [6, s. 560].
Адметнасць брацтваў заўважаецца ў іх усесаслоўнасці [12, арк. 6 адв. 9]. Па вялікім рахунку, брацтвы з’яўляліся адзінымі арганізацыямі, у якіх прыналежнасць да канкрэтнага саслоўя не стварала абмежаванняў для ўступлення. Напрыклад, брацтва Св. Тройцы пры Краслаўскім касцёле налічвала 79 чалавек, з іх 78 сялян i 1 дваранка [12, арк. 6 адв. 9], у Барысаўскім касцёле сярод 59 чалавек, якія былі запісаныя ў брацтва сустракаліся: «солдатка, мещанка, крестьянин, гражданин, титулярный советник, однодворец, благородный» i г. д. [14, арк. 1414 адв.].
Найбольш распаўсюджанымі на беларускіх землях былі ружанцовае [3, s. 154], шкаплернае i Св. Тройцы брацтвы. Па стане на 1830 г. у Мінскай дыяцэзіі дзейнічалі 34 брацтвы [1]. У сярэдзіне
60-х гг. XIX ст. колькасць брацтваў у Мінскай дыяцэзіі засталася практична нязменнай. Сярод 30 брацтваў, якія функцыянавалі при 29 касцёлах дыяцэзіі, было 12 ружанцовых, 4-шкаплерных, 4 Св. Тройцы, 2 св. Ганны [14, арк. 103-112] і інш. У тэты ж час па заходняй частцы Магілёўскай архідыяцэзіі налічвалася 22 брацтвы, з іх 14 ружанцовых, 2 шкаплерных, 5 Сэрца Езуса Хрыста [12, арк. 76-77] і інш. Да малараспаўсюджаных адносіліся пахавальныя брацтвы (іх члены мелі абавязак удзельнічаць у пахаваннях) i брацтвы добрай смерці [5, s. 189]. Па стане на другую палову 60-х гг. XIX ст. толькі ў Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай губернях дзейнічала каля 400 брацтваў, з іх ПО ружанцовых, 60 шкаплерных, 37 Св. Тройцы і інш. [16, с. 11].
Улады Расійскай імперыі былі мала знаёмыя ca структурай і арганізацыямі рымска-каталіцкага касцёла, таму да брацтваў залічвалі і тэрцыярыяў, якія згодна з кананічным правам да іх не адносіліся. Тэрцыярыі, альбо «трэці ордэн», ордэн свецкіх асобаў выступалі адным з элементаў структураў касцёла, часткай жабрачых манаскіх ордэнаў францысканцаў, дамініканцаў, кармелітаў. Тэрцыярыямі маглі быць свецкія асобы, што жадалі жыць у адпаведнасці з духоўнасцю канкрэтнага ордэна, але не мелі магчымасці поўнасцю прысвяціць сябе манаству. У сваю чаргу, брацтвы з’яўляліся інтэгральнай часткай парафіі, ствараліся і дзейнічалі для больш зручнай арганізацыі працы святароў з вернікамі.
У канцы XVIII пачатку XX ст., нягледзячы на разнароднасць брацтваў, адрозненні паміж імі былі вельмі нязначнымі. Практычна ўсе яны засноўваліся з мэтай клопату аб духоўным абліччы веруючых і яго ўдасканаленні. Арганізацыя вернікаў у трупы малітоўныя, брацкія і інш. дапамагала святарам у працы з людзьмі. Вельмі часта брацтвы адрозніваліся выключна назвай, а функцыянаванне канкрэтнага брацтва пры пэўным касцёле вызначалася толькі традыцыяй. Аднак, у дзейнасці ўсіх брацтваў можна выдзеліць 3 асноўныя накірункі: малітоўную, дапаможную і дабрачынную.
- малітоўная. Рэгулярная, прадпісаная статутам і традыцыяй брацтва, абавязковая для кожнага братчыка. У залежнасці ад
брацтва, прадугледжваўся комплекс штодзённых малітваў і іх інтэнцыя. У абавязкі братчыкаў уваходзіў таксама абавязковы ўдзел у нядзельных і святочных імшах, а таксама ў залежнасці ад брацтва удзел у дадатковых набажэнствах (ружанцы, літаніі і г. д.). Кожнае брацтва мела вызначаны для сваіх членаў графік удзелу ў споведзі. Менавіта тэты блок абавязкаў павінен быў умацоўваць рэлігійнасць членаў брацтва і падтрымліваць іх непасрэдную сувязь з каталіцкім касцёлам.
- дапаможная заключалася ў розных відах працы на карысць касцёла. Да гэтага накірунку залічвалася і дапамога святару пры набажэнствах, якую традыцыйна ажыццяўлялі арганісты разам з членамі брацтваў. Менавіта братчыкі арганізоўвалі працэсіі са свечкамі і харугвамі. Як вынікае з дакументаў, некаторыя брацтвы ствараліся выключна для здзяйснення паслугаў падчас набажэнстваў (такім чынам, яны не былі брацтвамі ў дакладным значэнні гэтага слова). У некаторых выпадках братчыкам давяраліся ключы ад касцёла (напр., брацтва Св. Тройцы пры Докшыцкім касцёле). Там жа братчыкі адказвалі за збор грошай падчас набажэнстваў [14, арк. 11].
Дапаможнай мэце служылі таксама ўласныя касы брацтва, якія мелі большасць з іх. Складкі ў касу маглі быць добраахвотных памераў альбо дакладна вызначаныя. Так, члены ружанцовага брацтва пры Навамышскім касцёле і Маці Божай Шкаплернай пры Стваловіцкім касцёле ўносілі ў касу штогод па 10 капеек, ружанцовага пры Крошынскім касцёле 15 капеек на год, ружанцовага пры Сваятыцкім касцёле па 20 капеек [14, арк. 7-8]. Існавалі i бедныя брацтвы, якім, наадварот, дапамагаў святар. Так, для брацтва пры Стваловіцкім касцёле плябан выдзеліў «фунтаў 30 і харугваў 3 справіў і арнат пад тытулам братчыкаў, і цяпер свечкі дае калі не хапае, бо складкі, г. зн. ахвяра вельмі малыя. Яны збіраюцца ў скарбонку братчыкаў за двумя ключамі» (пераклад з польск. Р. 3.) [13, арк. 99]. Грошы з касы расходаваліся выключна для рэлігійных мэтаў: на набыццё свечак, якія выкарыстоўваліся падчас працэсій, на алтарах і для асвятлення касцёла [14, арк. 7-8], «на костельные вина, воск и лампадное сало, свечи белые, рызы и тому подобное» [14, арк. 11],
«на покупку свечей, ламп и мелкие починки» [14, арк. 54]. У некаторых выпадках брацтвы арганізоўвалі спецыяльныя мерапрыемствы па зборы ахвяраванняў на той касцёл, при якім яны дзейнічалі. Так, члены Ракаўскага брацтва «по праздничным и торговым дням, со значками и барабанами, расхаживают по местечку и собирают с доброхотных дателей деньги, обращаемые на римско-католический костел» [14, арк. 25].
дабрачынная. Дабрачыннасць брацтвамі і іх членамі рэалізоўвалася ў 2 накірунках: унутраным і знешнім. «Унутраная» дабрачыннасць ажыццяўлялася ў адносінах да членаў брацтва альбо іх блізкіх. Так, у выпадку смерці члена брацтва, яго сям’я магла разлічваць на ўрачыстае пахаванне і матэрыяльную дапамогу, велічыня якой залежала ад магчымасцяў брацкай касы.
Асноўным праяўленнем знешняй дабрачыннасці была раздача міласціны бедным асобам і жабракам. У статутах брацтваў адзначалася, што братчыкі павінны «исполнять по христианскому учению Богоугодныя и человеколюбивые дела, как то: давать милостыню нищим, пока есть жизнь и хоронить их тело по смерти и т. п.» [12, арк. 10].
Міласціну жабракі атрымлівалі ў нядзельныя і святочныя дні як асобна ад братчыкаў, так і ад брацтваў увогуле. Менавіта на такую мэту прызначалася частка касы брацтва пры Ракаўскім касцёле [14, арк. 48]. Акрамя дробных грашовых успамогаў, братчыкі, згодна са статутам! брацтваў, павінны былі аказваць асабістую рэгулярную дапамогу патрабуючым асобам. Таму дадаткова кожны братчык, па меры сваіх магчымасцяў, стараўся дапамагчы бедным ежай альбо вопраткай. Асаблівым чынам у дабрачынную дзейнасць паслугу бедным людзям, вязням уключаліся члены брацтва добрай смерці, якія дзейнічалі пры кляштарах францысканцаў у Вільні і Коўне [5]. У параўнанні з дзейнасцю праваслаўных брацтваў, асабліва тых, якія існавалі ў XVI-XVII стст., пазарэлігійная дзейнасць каталіцкіх брацтваў характарызавалася нізкай актыўнасцю.
Згодна з кананічным правам каталіцкага касцёла, дзейнасць канкрэтнага брацтва зацвярджалася Папам Рымскім. Зацвярджэнне магло быць розным: зацвярджэнне дзейнасці канкрэт-
нага брацтва пры канкрэтным касцёле, зацвярджэнне брацтва i дазвол на яго распаўсюджанне пры розных касцёлах, зацвярджэнне брацтва для канкрэтнага манаскага ордэна. 3 1794 г. у Расійскай імперыі існаваў прынцып, па якім брацтвы зацвярджаліся епіскапам без узгаднення са свецкімі ўладамі.
Масавая касацыя кляштараў пасля паўстання 1830-1831 гг. прывяла да спынення дзейнасці тых брацтваў, якія дзейнічалі пры закрытых кляштарных касцёлах (ружанцовае, шкаплернае i г. д.). Аднак, самі брацтвы як арганізацыі вернікаў знаходзіліся па-за межамі ўвагі ўладаў да 1864 гг. Да таго часу яны функцыянавалі згодна з ўнутраным правам рымска-каталіцкага касцёла.
Паўстанне 1863-1864 гг. выклікала чарговую хвалю рэпрэсіўных мераў у адносінах да каталіцкага касцёла. Сярод іх у асобную трупу выдзеліліся меры адносна брацтваў. У трупу падазроных арганізацый брацтвы трапілі па шэрагу прычын. Па-першае, брацтвы з’яўляліся арганізацыямі, за якімі ўлады не маглі наглядаць, па-другое, яны аб’ядноўвалі людзей усіх саслоўяў, па-трэцяе, большасць брацтваў мела ўласную касу і непадкантрольныя ўладам сродкі. Па-чацвертае, урад не меў паняцця аб сутнасці, мэтах, задачах і дзейнасці брацтваў, што, у сваю чарту, выклікала сур’ёзнае занепакоенне іх дзейнасцю.
Пытанне аб рымска-каталіцкіх брацтвах узняў М. Мураўёў у 1864 г. [12, арк. 15; 16, с. 42]. Аднак першапачатковыя мерапрыемствы тычыліся выключна збору звестак і падліку колькасці брацтваў і, па меры магчымасці, братчыкаў на беларускалітоўскіх землях. Наступим раз пытанне аб дзейнасці брацтваў паўстала ў 1866 г. у рэвізійнай камісіі, дзе абмяркоўвалася, наколькі да брацтваў могуць прымяняцца дзяржаўныя правілы, якія ставяць іх побач з палітычнымі таварыствамі [16, с. 42]. У чарговы раз пытанне паўстала ў 1867 г., калі мінскаму, ковенскаму, віцебскаму і магілёўскаму губернатарам паступіла цыркулярная прапанова аб дастаўленні звестак пра брацтвы і аб скасаванні тых з іх, што не маюць дзяржаўнага дазволу на дзейнасць. У цыркуляры адзначалася: «1) по действующим постановлениям (св. зак. т. 15, уст. о преет, ист. 164 и 165) никакое