Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Калі ж з 1861 г. пратэстныя акцыі пачалі распаўсюджвацца з Варшавы ў накірунку беларуска-літоўскіх зямель, іх пачынаюць разглядаць як магчымы фактар ціску на расійскі ўрад для паслаблення становішча касцёла і ўстанаўлення жаданай нунцыятуры ў Санкт-Пецярбургу. Хаця і напрыканцы паўстання, і пасля яго падаўлення выступление супраць дзяржаўнай улады разглядалася як несумяшчальнае з канонамі каталіцкай царквы. Што і было адзначана ў энцыкліцы Пія IX «Urbi Urbaniano» ад 30 ліпеня 1864 г. I толькі праз два гады рэпрэсіі супраць каталіцкага касцёла ў цэлым вымусілі Рым даць жорсткую ацэн-ку дзеянням расійскай улады, якая прагучала на тайнай кансісторыі 29 кастрычніка 1866 г.: «Дай Бог, каб ні адна асоба, асабліва з ліку духавенства не была датычная да такіх пагібельных бунтаў. Ba ўсякім разе Мы цяпер як і заўсёды <.„> асуджаем усіх вернікаў і асабліва святароў. У той жа час <.„> выконваючы Наш абавязак апостальскі <„.> усе дэкрэты i акты расійскага ўрада, выдадзеныя і накіраваныя не на карысць рэлігіі, каталіцкай царквы і правоў Апостольской сталіцы, абвяшчаем несапраўднымі (вылучана мною. В. Я.)» [24, s. 265].
У адказ расійскі ўрад разарваў канкардат 1847 г. і працягваў праводзіць у адносінах да каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Літвы мэтанакіраваную і жорсткую лінію. Галоўнай яе мэтай стала змяншэнне ўплыву каталіцкага духавенства на мясцовае насельніцтва.
Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. стала каталізатарам для праяўлення грамадзянскай пазіцыі з боку рымскакаталіцкага духавенства ўсіх узроўняў. Але наяўныя дакументы не даюць магчымасці дакладна ўстанавіць формы праяўлення гэтай пазіцыі асабліва ў папярэдні (маніфестацыйны) перыяд як па прычыне канспіратыўнасці іх дзейнасці, так і адмаўлення насельніцтва засведчыць удзел святароў. Апошняе ўжо само па сабе сведчыць аб аўтарытэце і вялікім ідэйным уплыве святароў на вернікаў, што садзейнічала паскарэнню адраджэння нацыянальна-вызваленчых тэндэнцый сярод насельніцтва.
Літаратура
1. Агурский, С. X. Очерки по истории революционнаго движения в Белоруссии (1863-1917)/С. X. Агурский.-Минск: Белорус, гос. изд-во, 1928.-348 с.
2. Цітовіч, С. Р. 1863 год у Горы-Горках быўшай Магілёўскай губерні / С. Р. Цітовіч. Мінск: Друк. Бел. Акадэміі навук, 1929. 124 с.
3. Аналіз польскай гістарыяграфіі па праблеме гл.: Ганчар, А. И. Польская историография римско-католического костела в Беларуси (последняя треть XIX начало XX вв.) / А. И. Ганчар // Веен. Гродзен. дзярж. ун-та імя Янкі Купалы. 2008. № 1 (63). С. 26-31; Григорьева, В. В., Филатова, Е. Н. Католическая церковь в Беларуси: историография проблемы (конец XVIII начало XX в.) / В. В. Григорьева, Е. Н. Филатова // Наш Радавод. Гродна, 1994. Кн. 6.-Ч. З.-С. 652-661.
4. Ханевич, В. Участники Январского восстания и их потомки в истории Томска / В. Ханевич // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce: Wydawnictwo Akademii Swietokrsyskiej, 2005. S. 133-144; Кононова, Л. Участники Январского восстания в архангельской ссылке/Л. Кононова//Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. S. 145-154; Голикова, H. Польские ссыльные в Вологодской губернии в 60-е годы XIX в. / Н. Голикова И Powstanie styczniowe 18631864. Walka i uczestnicy. S. 169-175; Береговая, E. П. Польская политическая ссылка в Енисейской губернии во второй половине XIX начале XX вв.: автореф. дисс.... канд. ист. наук: 07.00.02 / Е. П. Береговая. Красноярск, 2007. 16 с.; Никулина, И. О ссыльных участниках восстания 1863-1864 гг. на Алтае / И. Никулина И Кастусь Каліноўскі i яго эпоха ў дакументах i культурнай традыцыі. Менск, Беларус. гіст. тав-ва, 2011. С. 71-85.
5. Воронин, В. Е. Польское восстание 1863 года: опыт «примирительной политики» русского правительства / В. Е. Воронин. М.: МПГУ, 2008. 432 с.
6. Kurier Warszawski. № 58. 19 lutego 3 marca 1861 g.
7. Яноўская, В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. I В. В. Яноўская. Мінск: БДУ, 2002. 199 с.
8. Цыт. па: Фірыновіч, А. На стыку веры і палітыкі: касцёльныя дэмаршы 1861-1862 гг. у Расійскай імперыі / А. Фірыновіч Н Історія релігій в Украі'ні. Книга 1. Львів: Логос, 2013. с. 378-387.
9. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ). Фонд 159. Bon. 1. Спр. 6673.
10. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6674.
11. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6676.
12. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. Б6П.
13. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6678.
14. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6679.
15. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6680.
16. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6681.
17. НГАБ. Фонд. 159.-Bon. 1.-Спр. 6682.
18. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6683.
19. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6684.
20. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6685.
21. НГАБ. Фонд. 159. Bon. 1. Спр. 6686.
22. Повстанческое движение в Гродненской губернии 1863-1864 гг. Брест: Академия, 2006. 404 с.
23. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Фонд. 821. Bon. 10. Спр. 201. Арк. 3, 4, 4 адв.
24. Papiestwo wobec sprawy polskiej w latach 1772-1864. Wybór źródeł. Wroclaw, 1960.
Резюме
В. В. ЯНОВСКАЯ
КАТОЛИЧЕСКОЕ ДУХОВЕНСТВО В ПРОТЕСТНЫХ АКЦИЯХ НАКАНУНЕ ВОССТАНИЯ 1863-1864 гг.
Отмечается, что протестные антигосударственные акции начались под влиянием событий, что произошли в Варшаве 27 февраля 1861 г., когда во время разгона демонстрации погибло несколько человек. День похорон жертв и стал началом костельных демаршей, которые из Варшавы постепенно распространились на восток, в направлении белорусско-литовских губерний. Показаны наиболее выраженные формы протестной активности римско-католических верующих: панихиды по погибшим в Варшаве; ношение траурной одежды и особых знаков; сценические богослужения, приуроченные к определенному знаковому историческому событию и другие. Апогеем костельных демаршей стало пение в костелах патриотических гимнов. Делается вывод, что наявные архивные документы не позволяют четко выявить роль католических священников во всех протестных акциях верующих, как по причине конспирации, так и отказа населения доносить на них. Последнее уже само по себе свидетельствовало об авторитете и большом идейном влиянии ксендзов на верующих, что содействовало ускорению национально-освободительных тенденций среди населения.
Summary
V. YANOUSKAJA
CATHOLIC CLERGY IN PROTESTS ON THE EVE OF THE UPRISING 1863-1864
It is noted that the anti-government protest action started under the influence of the events that took place in Warsaw on February 27, 1861, when, during a crackdown several people died. The victims funeral day was the beginning
of church demarches, which gradually spread from Warsaw to the east, in the direction of the Belarusian-Lithuanian provinces. The most prominent forms of protest activity of Roman Catholic believers are shown: requiem for the dead in Warsaw; wearing mourning clothes and special characters; scenic worship confined to a particular landmark historical event and others. Apogee of church demarches was singing patriotic hymns in church. The conclusion is made that given archival documents does not clearly identify the role of Catholic priests in all believers protest rallies, both because of the conspiracy and population rejection to inform on them. Last in itself is an evidence of the authority and the big ideological influence of priests on the faithful, which helped accelerate the national liberation trends in the population.
Паступіў у рэдакг/ыю 17.12.2013
ынікі і наступствы паўстання 1863-1864 гг.
УДК 94(476)«1871/1914»:930.1(= 16)
А. I. ДЗЯРНОВІЧ
ШТО ПАСЛЯ ПАЎСТАННЯ?
«ПАЗІТЫВІЗМ ВАРШАЎСКІ» I «ПАЗІТЫВІЗМ ЛІТОЎСКІ»
Пазітывізм варшаўскі
У 1871 г. журналіст Аляксандр Свентахоўскі апублікаваў у варшаўскім выданні «Przegląd Tygodniowy» артыкул-маніфест «Мы i вы» [10, s. 54-62]. Гэта быў гімн нават не нейкаму новаму грамадскаму кірунку, а зусім іншаму грамадскаму светаўспрыманню. Аўтар прапаноўваў адысці ад «асабістых раздражненняў» ды «вызначыць мэты барацьбы». «Вы» ў Свентахоўскага тэта «вялікія, высакародныя, вучоныя, паважаныя, пакрыўджаныя і пераследаваныя», якія «знітаваныя паміж сабою тысячамі нябачных ніцяў, падкрадваецеся са сваімі прынцыпамі нясмела, жадаеце ў літаратуры спакою, нерухомасці, кажаце ўсім углядацца ў мінуўшчыну, шанаваць нават яе памылкі». «Вось ваша заслуга!» Свентахоўскі дапускаў, што «вы», як і «мы», прагнуць усеагульнага дабра i хочуць яму служыць, але іхны «розум страціў пачуццё новых патрэбаў, думка лянівая, пазбаўленая жыцця, круціцца толькі ў коле даўніх мэтаў, а свежых распазнаць не ўмее».
У сучаснікаў не было ваганняў адносна аб’екта крытыкі Свентахоўскага гэта былі ідэі рамантызму і шляхецкіх паўстанняў. Тое, што ў многім вызначыла этас і вобраз палякаў ставілася пад сумнеў?! I якое меў права Свентахоўскі, які толькі год перад тым скончыў расійскі Варшаўскі ўніверсітэт, так інтэлектуальна зневажаць сваіх папярэднікаў, што прайшлі праз казацкія нагайкі і «гасцінную Сібір»?
«Натуральна, калі маем на ўвазе сваё грамадства, кожны павінен увогуле старацца найперш дзеля ўзросту інтэлектуальных сілаў, дзеля паскарэння яго [грамадства] спеласці, дзеля пабуджэння яго
да працы, ведаў, зразумення свайго становішча і сваіх жаданняў». Вось гэтае разумение «становішча і жаданняў» тут прынцыповае: «Пытаюся, чаго найбольш у той меры зрабілі Вы, апекуны сентыментальнага рамана і палітыкі, якая зацвікоўвае мазгі?»
Такім чынам, артыкул Свентахоўскага быў маніфестам Варшаўскага пазітывізму, гэткага «бунту мадэрнізацыі». Безумоўна, Свентахоўскі рэпрэзентаваў радыкальную плынь гэтага кірунку. Але новапаўсталы пазітывізм змяняў увогуле разумение грамадства яно разглядалася як цэльны арганізм, розныя часткі якога мусяць гарманічна супрацоўнічаць. Першапачаткова найбольшае абурэнне крытыкаў выклікала тое, што пазітывізм увогуле прапаноўваў адмовіцца ад ідэі незалежнасці краю як актуальнай палітычнай мэты.
Для польскай думкі пазітывізм гэта не проста накірунак у філасофіі і нават не эпоха, а прынцыповая чалавечая пазіцыя [6, с. 343-350]. Пра рэалізм жа гаворыцца без энтузіязму, бо гэтае вызначэнне замацавалася за тымі, хто ў XIX i XX стет, «прымірыліся з рэчаіснасцю», імкнуліся «не нарывацца», сталі лаяльнымі грамадзянамі Імперыі. Для пазітывістаў расійскае панаванне заставалася чужым і глыбока варожым. Але прыхільнікі пазітывісцкай плыні былі праціўнікамі не толькі ўзброеных паўстанняў, але і любой рамантычнай адмовы «працаваць на роднай глебе» толькі таму, што палітычным гаспадаром гэтай «глебы» быў расійскі цар ці нямецкі кайзер. Пазітывісты прапагандавалі ідэі «арганічнай працы», пачынаючы з «першаасноваў», настойвалі на неабходнасці развіцця нацыянальнай гаспадаркі, культурных інстытутаў, асветных установаў насуперак і чужынскаму панаванню, і рамантычнаму «ўсё альбо нічога». Такім чынам, пазітывізм быў праграмай «малых спраў», накіраваных на захаванне і развіццё нацыянальнага эканамічнага патэнцыялу і нацыянальнай культуры. Шматгадовая ўпартая праца пазітывістаў па памнажэнні нацыянальнага багацця адбывалася ў няроўнай барацьбе з магутнай стыхіяй русіфікацыі. I гэтая барацьба не выключала падпольных варыянтаў дзейнасці, але пазітывісты рашуча адкідалі метады ўзброенага змагання ды з недаверам ставіліся да праяваў храбрасці толькі дзеля яе самой.