Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Таким образом, органы государственного управления на местах достаточно успешно справлялись со своими обязанностями в непростой обстановке и, в целом, контролировали ситуацию в регионе. Само население Пермской губернии, кроме небольшого числа чиновников и жандармов, вынужденных контактировать с ссыльными, осталось индифферентно к восстанию и его участникам. По социально-экономическим, политическим и культурно-религиозным причинам это выступление не вызывало сочувствия у населения глубинки России. Обособленность, замкнутость самих ссыльных не способствовали оказанию какого-то существенного влияния польского присутствия на местную жизнь.
Значительное количественное преобладание среди участников выступления (соответственно и среди понесших наказание) имели обеспеченные, зажиточные слои и интеллигенция, и относительно небольшим было количество участников-крестьян. Самодержавная власть строго стояла на позициях охраны частной собственности, даже если собственник являлся мятежником и выступал против самого государства, и применяла лишение
прав собственности только как крайнюю меру воздействия, предпочитая давать возможность вернуть движимое и недвижимое имущество в будущем за примерное поведение и верную службу.
Литература
1. Государственный архив Пермского края (далее ГАПК). Фонд 65. Оп. Г-Д. 345.
2. ГАПК. Фонд 65. On. 1. Д. 346.
3. ГАПК. Фонд 65. On. 1. Д. 1138.
4. ГАПК.-Фонд 65.-Оп. Г-Д. 1141.
5. ГАПК.-Фонд 65,-Оп. 1.-Д. 1160.
6. ГАПК. Фонд 299. Оп. 1.-Д. 1.
7. ГАПК. Фонд 299. On. 1. Д. 3.
8. ГАПК. Фонд 504. On. 1. Д. 1.
9. Полное собрание законов Российской империи. II собрание. Т. 2. № 1330.
10. Полное собрание законов Российской империи. II собрание. Т. 42. №44 601.
11. Полное собрание законов Российской империи. III собрание. -Т. 14. — № 11 035.
12. Поляки в Пермском крае: Очерки истории и этнографии / колл. авт. под ред. А. В. Черных. СПб.: Маматов, 2009. 304 с.
Рэзюмэ
М. В. ПАДПРАТАЎ
ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАВАННЯ ПЕРМСКАЙ ГУБЕРНІ I ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ССЫЛКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПАЎСТАННЯ 1863-1864 гг.
Аналізуецца дзейнасць розных службаў дзяржаўнага і ваеннага кіравання Пермскай губерні па арганізацыі і забеспячэнні прыёму асуджаных удзельнікаў паўстання, аховы і нагляду за імі, перадачы іншым ведамствам. Вылучаюцца агульнарасійскія рысы і асаблівасці гэтага працэсу ў рэгіёне. Паказваюцца катэгорыі рэпрэсаваных удзельнікаў паўстання, іх сацыяльны склад, агульная колькасць высланых у Пермскую губерню. Аналізуюцца іх маёмасны стан, харктэрныя рысы побыту, узровень грашовага ўтрымання, узаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам. Выяўляецца ўдзел прадстаўнікоў рымска-каталіцкай царквы ў ідэалагічнай і матэрыяльнай дапамозе ссыль-
ным. Характарызуецца дзейнасць батальёна корпуса ўнутранай варты, укамплектаванага рэкрутамі з Паўночна-Заходняга краю і звязанай з аховай, суправаджэннем і матэрыяльным забеспячэннем арыштаваных.
Summary
N. PODPRYATOV
GENERAL GOVERNMENT OF THE PERM PROVINCE AND PROVIDING LINKS PARTICIPANTS IN THE UPRISING 1863-1864 YEARS
Article contains analysis of the activities of the various state and military departments of the Perm province in organizing and ensuring the reception of the repressed participants in the uprising of 1863-1864, their being under arrest, supervision and transfer to other offices. The underlined national traits and characteristics of these processes in the region. The article defines categories of participants in the uprising, their social structure, the total number of deported to Perm province. Analyses of their property status, lifestyle, level of emoluments, relationships with the local population. Revealed part of Catholic priests in the ideological and material assistance exiled and arrested. Special attention is paid to the activities of the battalion inner guards, staffed by recruits from the North-Western region and related to the protection and material support for the arrested.
Паступіў у рэдакцыю 12.12.2013
УДК 94 (476): 930.25 (474.5)
I. В. COPKIHA
ПАЛІТЫКА ЦАРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ ПАЎСТАННЯ 1863-1864 гг.
(ПА МАТЭРЫЯЛАХ ЛІТОЎСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ГІСТАРЫЧНАГА АРХІВА)
У дадзеным даследаванні разгляд палітыкі царызму пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. у беларуска-літоўскім краі будзе скіраваны на вырашэнне праблемы ўмяшальніцтва расійскіх уладаў у гістарычную памяць і ідэнтычнасць мясцовага насельніцтва. Дакументы, выяўленыя намі пераважна ў фондзе канцылярыі віленскага, ковенскага і гродзенскага генерал-губернатара (ф. 378) Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Вільні, адлюстроўваюць намаганні царызму канчаткова знішчыць культурна-прасторавае асяроддзе, якое склалася на землях Беларусі і Літвы ў часы Вялікага княства Літоўскага, ператварыць жыхароў краю ў паслухмяных падданых Расійскай імперыі з адпаведнай ментальнасцю і гістарычнай памяццю.
Значны комплекс дакументаў ЛДГА па этнаканфесійнай палітыцы паказвае драматычны працэс закрыцця кляштараў і касцёлаў альбо ператварэння іх у праваслаўныя храмы (справы аб закрыцці Валожынскага бернардзінскага кляштара ў 1865 г. [1], касцёлаў у м. Бездзеж [2], м. Дукора [3], ператварэнні касцёла ў царкву ў м. Расне [4] ды інш.13 Адначасова ішло масавае будаўніцтва праваслаўных цэркваў (у Асвеі, Поразаве, Парэччы,
13 У ЛДГА захаваліся падобныя дакументы аб Міры, Нягневічах, Снове, Вялікай Бераставіцы, Зэльве, Грозаве, Дзярэчыне, Воўпе, Песках, Моўчадзі, Крычаве, Лыскаве, Воўчыне, Мілейчыцах, Крэве, Рубяжэвічах, Вішневе, Смаргоні, Малой Бераставіцы, Ляхавічах, Поразаве, Poci, Васілішках, Стоўбцах і г. д.
Крынках, Маладзечне, Лебедзеве, Глыбокім, Старым Мядзелі, Дзятлаве, Хомску ды інш.). Захаваліся шматлікія прашэнні сялян і мяшчан аб дазволе застацца ў каталіцкай веры.
Выяўленыя дакументы праліваюць святло на спробы ўвядзення рускай мовы ў дадатковае касцёльнае набажэнства. «Непаслухмяных» ксяндзоў строга каралі. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць «Дело о заключении настоятеля копыльского костела ксендза Антония Глаза в Виленский кармелитский монастырь на шесть месяцев. 1882 г.» «Віна» капыльскага ксяндза заключалася ў непадпарадкаванні патрабаванню ўладаў весці дадатковае набажэнства на рускай мове. Антоній Глаз быў пазбаўлены духоўнага сана i высланы ў г. Праскураў Падольскай губерні «для водворение в тамошнее мещанское общество как обращенному в первобытное состояние» [5, арк. 3-3 адв.].
Забарона публічнага ўжывання польскай мовы даходзіла да такіх крайніх мераў, як прадпісанне М. Мураўёва ад 24 сакавіка 1864 г., якое прадугледжвала «обязать аптекарей, трактирщиков, содержателей магазинов, лавок и разных заведений в городах и местечках никаких вывесок, расчетов, счетов, ярлыков, сигнатурок на польском языке не допускать» [6, арк. 4 адв.].
Кантроль за недапушчэннем распаўсюджвання забароненых цэнзурай выданняў здзяйсняўся праз нагляд за кніжнымі крамамі і гандлярамі кніжнай прадукцыі ў разнос. Так, у лістападзе 1867 г. рабіліся агляды дробных крамаў з рэлігійнымі прадметамі. У Вільні былі канфіскаваныя 109 назваў кніг і брашур, з іх 12 свецкага характару. Усе кнігі свецкага зместу, акрамя граматыкі, характарызаваліся ў перапісцы губернскай адміністрацыі як напісаныя «в совершенно польском духе». Творы «Książeczki obrazkowi» i «Obrazki Historyczne», выдадзеныя ў Варшаве ў 1862 г., змяшчалі «рассказы из польской истории, прославляющие с энтузиазмом своих королей и полководцев», былі «проникнуты духом польского патриотизма и католической религиозной экзальтации». «Podarunek dla Ludu naszego» (Варшава, 1862-1863) быў непрымальны для чыноўнікаў, бо напісаны «для поддержания польских преданий», a «Ksiądz Wikary» (Варшава,
1863) бо «польская земля рассматривается как самостоятельное государство и внушается убеждение, что ксёндз есть источник мудрости и добра для народа» [7, арк. 6 адв., 37 адв., 38].
Сярод адукаваных жыхароў краю папулярнасцю карысталася не толькі надобная літаратура, але i творы мастацтва на гістарычныя тэмы. Так, улады мелі шмат клопатаў з праблемай распаўсюджвання праз разносны гандаль фотаздымкаў карцін вядомага мастака Яна Матэйкі, сярод якіх «Прыняцце Стэфанам Баторыем Рускага посольства», «Падзелы Польшчы» і іншыя, а таксама выява біскупа Ледахоўскага ў турме. Чыноўнікі характарызавалі творы Я. Матэйкі як «польскую прапаганду». Аб гэтым сведчыць «Дело о продаже торговцами товаров в разнос в Виленской, Ковенской и Гродненской губерниях фотографических снимков с недозволенных в России картин известного польского художника Матейки. 1876-1878» [8].
У лісце віленскага генерал-губернатара ад 30 чэрвеня 1880 г. гродзенскі губернатар папярэджваў аб магчымым хуткім з’яўленні на Гродзеншчыне фотакопій карціны Яна Матэйкі, прысвечанай паўстанню 1863 г., якая пасля выстаўлення ў Кракаве на мастацкай выставе вельмі спадабалася публіцы i з якой было зроблена некалькі тысяч фотаздымкаў для распаўсюджвання іх у Прывісленскім краі і паўночна-заходніх губернях. У гэтым лісце твор Матэйкі апісваецца наступным чынам: «Варшавским генерал-губернатором получено сведение, что на открытой несколько недель тому назад в Кракове в здании «Сукенницы» художественной выставке польских живописцев появилась картина Матейки, принадлежащая к числу не удавшихся по художественному исполнению произведений и без сомнения писанная под влиянием желчного раздражения и патриотического фанатизма. Картина эта представляет внутренность тюрьмы, на стене обозначен 1863 г., граф Муравьев изображен стоящим в стороне, держа одну руку в кармане брюк, плащ на нем едва держится и он с улыбкою смотрит как палачи надевают кандалы на приговоренных к смерти польских патриотов: молодого мужчину и девушку, а на заднем плане виднеются русские солдаты со зверскими лицами. По
окончании в Кракове судебного процесса над социалистами публика особенно стала оказывать внимание к этой картине...» [14, арк. 1-2].
Спроба гвалтоўнага выцяснення з памяці былых грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай падзеяў і імёнаў іх мінуўшчыны праяўлялася, сярод іншага, і ў забароне святкаванняў гістарычных гадавінаў. Так, дакумент ЛДГА «Дело о манифестации, бывшей в м. Друскениках в память соединения Литвы с Польшей» пралівае святло на атмасферу святкавання мясцовай грамадскасцю ў 1862 г. гадавіны Люблінскай уніі, а таксама на рэпрэсіі гарадзенскіх уладаў у адказ на гэта. 8 жніўня з Гродна ў Вільню быў накіраваны ліст, у якім падрабязна апісвалася імпрэза, наладжаная ў м. Друскенікі 31 ліпеня 1862 г. (адзначалася, што падобнае ладзіцца ўжо ў другі раз). Удзельнікамі святкавання былі памешчыкі і каля 100 чалавек сялян і яўрэяў. У 11 гадзін у касцёле пачалося набажэнства з аркестрам музыкантаў. Мужчыны былі апранутыя ў чамаркі і светлыя жупаны, а жанчыны у белыя сукенкі з малінавымі і блакітнымі стужкамі. Затым просты народ быў запрошаны ў публічны сад, дзе ў 16 гадзін для яго быў наладжаны абед. Перад абедам адстаўны тытулярны дарадца Махнаўр, які паводле следчай справы быў асноўным арганізатарам мерапрыемства, чытаў для гасцей Варшаўскую газету, робячы ўласныя тлумачэнні. Пасля абеду для сялян была разыграная бясплатная латарэя з танных рэчаў, якія дасталіся кожнаму ў памяць аб гэтым дні. У будынку вакзала ўвечары адбыўся музычны вечар з уваходам па платных білетах, на які быў дапушчаны просты народ. Пасля гэтага сялян і яўрэяў частавалі гарбатаю і цукеркамі. А 21-ай гадзіне быў феерверк з парома на Немане, на якім быў транспарант, «изображавший протянутые над Неманом с противоположных сторон одна к другой две руки, из коих одна была драпирована Польским кунтушем, а другая Литовскою сермягою» [9, арк. 3-5 адв.]