Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
120.6 МБ
Напрыканцы апісання гэтага святкавання адзначалася: «Что же касается до г. Гродно, то день этот прошел совершенно спокойно, кроме того только, что вместо траура заметны были
цветные платья». 3 Гродна ў Друскенікі былі камандзіраваныя рота пяхоты, «расположенная по всем обывательским домам экзекуционным порядком», а таксама 20 казакоў пры афіцэры. Махнаўр быў высланы ў Петразаводск [9, арк. 5, 40].
Неабходна пракаментаваць узгаданы ў дадзеным дакуменце факт нашэння жалобнага адзення ў Гродне. Гэта быў адзін ca спосабаў дэмаршу, асабліва папулярны сярод жанчынаў. Ён выяўляўся праз нашэнне рэвалюцыйных знакаў і адзення, спяванне забароненых гімнаў, прысутнасць на жалобных набажэнствах (па загінуўшых у 1830-1831 гг. або расстраляных у варшаўскай дэманстрацыі 15 (27) лютага 1861 г.). Асноўнымі відамі вопраткі былі чорныя сукенкі і капялюшыкі з белымі султанкамі, спражкі з выявамі злучанага герба Польшчы i ВКЛ, пераламанага крыжа ў цярновым вянку. Згодна з распараджэннем віленскага ваеннага, ковенскага, гродзенскага і мінскага генерал-губернатара з падпарадкаваннем Віцебскай і Магілёўскай губерняў ад 12 чэрвеня 1863 г. за жалобны ўбор пры затрыманні першы раз з жанчыны спаганялі штраф у памеры 25 руб. серабром, за другі 50, на трэці раз арышт, a іх мужоў звальнялі ca службы. Жанчыны, у сваю чаргу, ішлі на хітрасць. Яны нашывалі каляровыя паскі на чорныя сукенкі, насілі хустачкі з такімі ж стужачкамі, завязвалі іх абавязкова пад падбародак. Выглядала ўсё як бы маскарад насуперак уладзе. Таму распараджэннем генерал-губернатара М. Мураўёва ад 4 лістапада 1863 г. усталёўваліся правілы для жаночай вопраткі: чорныя капялюшы патрабавалі ўпрыгожваць кветкамі, сукенкі каляровымі пацеркамі і стужкамі. Чорныя вуалі, пальчаткі, шалі, белыя і чорныя пер’і забараняліся ўвогуле. Каптуры маглі быць чорныя на любой падкладцы, але толькі не на белай. Ужыванне спалучэння чорнага і белага лічылася рэвалюцыйным сімвалам [18, с. 60-61].
У 1883 г. улады, сярод іншага, былі заклапочаныя праблемаю прадухілення святкавання мясцовай грамадскасцю 200-годдзя разгрому туркаў пад Венаю Янам III Сабескім у 1683 г. У лісце да гродзенскага губернатара віленскі генерал-губернатар адзначаў: «Празднование годовщины сего события имеет
целью воскресить в памяти не только поляков, но и всего циви­лизованного мира времена политической самостоятельности и могущества Польши, мужества и храбрости ее героев, которым в лице короля Яна Собеского христианство и цивилизация, по выражению польских заграничных газет, обязаны спасением от язычества и варварства. Опыт же прежнего времени свидетель­ствует, что польское население и римско-католическое духовен­ство Северо-Западного края, признавая оный нераздельною частию древней Польши, не только лично никогда не относились безучастно к подобного рода патриотическим польским торже­ствам, но всегда делали попытки тем или другим видимым спо­собом ознаменовать дни таких торжеств в пределах здешнего края и привлечь местное население к участию в празднествах. В виду сего нельзя не ожидать, что и предстоящее ныне празд­нование <„.> может вызвать у нас те или другие неуместные проявления демонстративного свойства» [15, арк. 1-2]. Ставілася задача не дапусціць ніякіх урачыстасцей, працэсій, публічных сходаў, чытанняў і прамоваў, а таксама распаўсюджвання выдадзеных за мяжою ў памяць гэтага юбілею кніг, медальёнаў, карцінаў, брашураў і асобных вершаў.
Не дазвалялі ўлады ўшаноўваць памяць класікаў польскай літаратуры. Так, 16 красавіка 1907 г. гродзенская гарадская дума пастанавіла хадайнічаць аб перайменаванні Палявой вуліцы ў Гродне ў вуліцу Элізы Ажэшкі. Тэта ініцыятыва выклікала жорсткую крытыку з боку губернскай адміністрацыі. Губернатар характарызаваў Э. Ажэшку як «ярую польскую нацио­налистку, крупную величину в лагере противников русского дела в Северо-Западном крае». У якасці доказаў гэтага губернатар успамінаў пра напісаную ёй падчас вайны Расіі з Турцыяй 1876-1877 гг. пракламацыю, якая ўтрымлівала заклік да антырасійскай барацьбы: «К оружию, к оружию! Везде повсе­местно развейте знамена, шитые руками польских жен. Насту­пил удобный случай отбросить Россию за Днепр и Двину. По­вторим же удары меча Болеслава Храброго на золотых воротах Киевских. Пусть теперь увидят москали наше королевское зна­мя на башне Варшавского замка». Губернатар сцвярджаў, што не
можа быць санкцыі на перайменаванне адной з галоўных вуліц «русского города и притом города, служащего ареной борьбы с вожделениями польских националистов, именем такой типич­ной польки и врага России...» Губернатар выказваў шкадаванне, што грамадскасць горада ўжо выпрасіла для Ажэшкі звание ганаровай грамадзянкі горада, і адзначаў, што гэтага «более чем достаточно для выражения сочувствия со стороны русского го­рода польской писательнице» [10, арк. 2-2 адв.].
Адначасова адбывалася навязваннем жыхарам беларускалітоўскага краю расійскага юбілейна-ўшанавальнага кано­на. Вялікая ўвага надавалася арганізацыі шматлікіх імпрэзаў, прысвечаных юбілейным датам расійскай гісторыі і расійскіх манархаў [17]:
1862 г. 1000-годдзе Расійскай дзяржавы;
1872 г. 200-годдзе Пятра Вялікага;
1877 г. 100-годдзе Аляксандра I;
1888 г. 900-годдзе хрышчэння рускай зямлі;
1889 г. 50-годдзе з дня «ўз’яднання» ўніятаў з РПЦ;
1892 г. 500-годдзе з дня канчыны св. Сергія Раданежскага;
1896 г. 100-годдзе з дня нараджэння Мікалая I;
1896 г. 100-годдзе з дня нараджэння Кацярыны II;
1899 г. 100-годдзе з дня нараджэння А. С. Пушкіна;
1900 г. 100-годдзе з дня смерці А. Суворава;
1902 г. 100-годдзе Гродзенскай губерні;
1912 г. 300-годдзе царавання Раманавых;
1912 г. 100-годдзе вайны 1812 г.
У ЛДГА захоўваецца дакумент, які паказвае ўмяшанне расійскай улады ў мясцовы тапанімічны ландшафт. Гэта праявілася ў масавым перайменаванні назваў паселішчаў у 1864-1866 гг., калі пад перайменаванне падпалі ўсе назвы з «польскім», каталіцкім зместам. У лісце з Гродзенскага статыстычнага камітэта віленскаму генерал-губернатару ад 29 жніўня 1866 г. адзначалася, што падчас тапаграфічнай здымкі ў Гродзенскай губерні падпалкоўніку Штраўсу было даручана скласці спіс населеных пунктаў, назвы якіх «подверглись извращению во время поль­ского господства в здешнем крае» і якім неабходна вярнуць
«местные русские названия», тым больш, што «в речи здешне­го русского народа все почти названия удержали до настоящего времени свой русский характер» [11, арк. 1]. У назвах знікала дз (Грандзічы, Дзевятоўка), трансфармаваліся ўсе назвы паселішчаў, што заканчваліся на -шчызна (Крупаўшчызна стала Крупаўкай, Кунцаўшчызна Кунцоўкай, Абрэмшчызна Абрубаўкай і г. д.), Жукевічы ператварыліся ў Жукаўку, в. Юрыздыка стала «д. По­селок», Янаўшчызна Іванаўкай, м. Казлаўшчызна Казлоўкай, м. Здзенцел Дзятлавам, м. Здзітава Жытава, Пашкаўшчызна Пашкоўка, Залускі Ксяндзоўскія Залугі Папоўскія, Бельшчына Бялоўка, Маркаўшчызна Маркаўка, ваколіца Пухалы Но­вы Новыя Бухалы, Пухалы Стары Старыя Бухалы, ВіннаКасцёльна Капельная, Сморклічы Маркоўка, Панасовічы Апанасаўка, Юзэфполь Осіпаўка, Дземянічы — Дзям’янаўка, Міхалін Міхайлаўка і г. д. Па хадайніцтве генерал-маёра Пятра Дзяконскага набыты ім маёнтак Жыдомля ў Гродзенскім павеце быў перайменаваны ў «Благовещенское». Усяго пад перайменаванне падпадала 558 населеных пунктаў Гродзенскай губерні [11, арк. 1-24].
Умяшанне расійскай улады ў мясцовы ўрбананімны ланд­шафт праявілася ў масавым змяненні назваў вуліц беларускіх гарадоў у 1864-1866 гг. На думку ўладаў, «некоторые улицы и переулки носят устаревшие польские названия, лишенные смысла и значения, не сродные русскому духу и не соответству­ющие значению самых городов, как центров русской админи­страции» [12, арк. 1]. У Мінску плошча Высокага рынка стала Саборнай, вуліца Бернардзінская Манастырскай, Валоцкая Хрышчэнскай, Дамініканская Петрапаўлаўскай, Зборавая Турэмнай, Зыбіцкая Балотнай, Феліцыянаўская Багадзельнай, Францішканская Губернатарскай, Лошыцкая Базарнай, Школьна-Нямігская Кацярынінскай, Плябанская Шырокай i г. д. У Барысаве перайменавалі вуліцу Юрыздыцкую на Мала-Яраслаўльскую, у Ігумене Касцёльную на Варонежскую, у Мазыры Езуіцкую на Аляксандраўскую. У Пінску Дамініканская пераўтварылася ў Саборную, Францішканская у Манастырскую, Бернардзінская у Турэмную, Кармеліцкая -
у Шпітальную, Завальная у Паліцэйскую, Замкавая у Багадзельную. У Слуцку вуліца Судовая стала Садовай, а Войтаўская Бабруйскай (расійскія ўлады хацелі такім чынам знішчыць напамін пра былую сістэму самакіравання). У Навагрудку зліквідавалі вуліцу Кавальскую (яна стала называцца Сямёнаўская), вуліца Валаўская стала Іванаўскай, завулак Базыльянскі стаў Барысаглебскім. У Бабруйску Маршальскую 1-ю перайменавалі ў Буйную, Маршальскую 2-ю у Казначэйскую [12, арк. 2-6].
У Гродне вуліца Дамініканская была перайменавана ў Саборную, Баніфратэрская у Татарскую, Басняцкая у Паштовую, Брыгіцкая у Купецкую, Златарская у Палацкую, Магілковая у Крывую. З’явіліся патранімічныя назвы вуліц, якія называліся мясцовымі ўладамі ў гонар рэальных асобаў: вуліцы Купецкая і Садовая ў Гродне былі перайменаваныя адпаведна ў Кутузаўскую і Мураўёўскую. Вельмі верагодна, што Аляксандраўская вуліца была названая ў гонар Аляксандра I [16, с. 367-368].
Палітыка, накіраваная на планамернае вынішчэнне тутэйшай ідэнтычнасці, праявілася і ў адносінах да мясцовых помнікаў гісторыі і культуры. Пэўная ўвага надавалася захаванню тых з іх, якія ўлады лічылі «рускімі». Гэта, напрыклад, Каложа ў Гродне. Калі ў выніку апоўзня ў 1853 г. абваліліся ў рэчку паўднёвая сцяна храма і частка заходняй, то ўлады шукалі магчымасці для яго аднаўлення і ўмацавання берага Немана. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць «Дело о возобновлении в г. Гродно Борисо-Глебской (Коложанской) церкви с укреплением берегов р. Неман. 1865-1872 гг.» [13]. Праўда, толькі ў 1897 г. бераг быў замацаваны, а на месцы разбураных сцен пастаўлены драўляныя.
Адначасова знішчаліся і перабудоўваліся да непазнавальнасці старажытныя каталіцкія святыні. Так, касцёл кляштару дамініканаў у Гродне пасля 1863 г. ператварылі ў праваслаўную царкву Ямбургскага ўланскага палка, а ў 1874 г. цалкам разбурылі. Кляштар кармелітаў босых пасля скасавання ў 1843 г. перайшоў да ваеннага ведамства, а ў 1903 г. на яго аснове пабудавалі казармы. Шматпакутную «Фару Вітаўта», мураваны летапіс гісторыі Гродна, расійскія ўлады прыстасавалі пад