Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
120.6 МБ
праваслаўную царкву. У 1804-1807 гг. былі праведзеныя аднаўленчыя работы (у 1782 г. будынак касцёла моцна пацярпеў ад пажару), пасля чаго храм асвячоны як праваслаўны Сафійскі сабор. Першая праваслаўная рэканструкцыя ў стылі класіцызму не змяніла істотна архітэктуру касцёла. У 1892 г. у выніку чарговага пажару абваліліся склепы, што дало магчымасць пры новай рэканструкцыі значка панізіць алтарную частку і надаць пабудове кампазіцыйны лад псеўдарускіх цэркваў. У 1896-1898 гг. акадэмік архітэктуры М. Чагін перабудаваў храм у псеўдарускім стылі. Над дахам на маскоўскі капыл было пастаўлена пяць «цыбулінаў», вежа пераўтворана ў званіцу, завершаную высокім шатром. Выразную пластыку фасадаў здрабнілі бясконцыя броўкі, какошнікі, парэбрыкі і іншыя псеўдарускія дэкаратыўныя элементы. Гэтая перабудова пераўтварыла галоўную святыню ў макабрычную спаруду, што раптоўна прыдушыла сваім ду­хам і памерам увесь горад. Такім чынам, на прыкладзе Гродна бачна, як у царскія часы закладваліся асноўныя прынцыпы каланіяльнай будаўнічай практыкі ў Беларусі: гвалтоўная змена функцыяў старых ансамбляў, брутальнае разбурэнне важных у духоўным і гістарычным сэнсах аб’ектаў, наўмыснае стварэнне эстэтычнага канфлікту праз радыкальную стылістычную змену альбо пабудову чужародных і несумаштабных аб’ектаў у традыцыйным высокамастацкім асяроддзі [19, с. 80-81].
3 прыведзенага матэрыялу вынікае, што палітыка расійскай улады на землях Беларусі пасля паўстання 1863 г. цалкам адпавядала палітычным і ідэалагічным інтарэсам самадзяржаўя. Яна вызначалася барацьбой з польска-каталіцкім уплывам і паслядоўнай русіфікацыяй. Царызм імкнуўся ізаляваць беларускалітоўскі край ад польска-еўрапейскіх уплываў і насаджаў тут расійска-візантыйскія культурныя традыцыі.
Літаратура
1.	Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў (далей ЛДГА). Фонд 378, агульны аддз. 1861 г. Спр. 865.
2.	ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1864 г. Спр. 1324.
3.	ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1864 г. Спр. 1446 а.
4.	ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1864 г. Спр. 1514.
5.	ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1882. Спр. 319.
6.	ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1864. Спр. 271.
7.	ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1868 г. Спр. 136.
8.	ЛДГА. Фонд 378, паліт. аддз. 1876 г. Спр. 30.
9.	ЛДГА. Фонд 378, паліт. аддз. 1862 г. Спр. 97.
10.	ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1908. Спр. 525.
И. ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1866 г. Спр. 378.
12.	ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1865 г. Спр. 1977.
13.	ЛДГА. Фонд 378, агул. аддз. 1865. Спр. 1504.
14.	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна (далей НГАБ у г. Гродна). Фонд 1. Воп. 8. Спр. 382.
15.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 8. Спр. 951.
16.	Сацукевіч, I. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) / I. Сацукевіч П Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: I. П. Крэнь, I. В. Соркіна (адк. рэд.) [і інш.]Гродна: ГрДУ, 2007. -С. 366-371.
17.	Соркіна, I. Гістарычная палітыка ў Гродне ў другой палове XIX пачатку XX ст. паводле матэрыялаў архіўных фондаў мясцовай адміністрацыі / I. В. Соркіна // Гарадзенскі палімпсест. 2011. Асоба, грамадства, дзяржава. XV-XX стст. / пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Мінск: Зміцер Колас, 2012.-С. 291-311.
18.	Фірыновіч, А. Э. «Жаночы фактар» у паўстанні 1863-1864 гг.: інфармацыйны патэнцыял беларускіх архівасховішчаў / А. Э. Фірыновіч // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2011. -№ 2. С. 59-65.
19.	Харэўскі, С. Два стагоддзі руйнавання Горадні / С. Харэўскі // Горад святога Губерта: краязн. альм. Варшава, 2007. Вып. 3. С. 80-86.
20.	Шыбека, 3. В. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002) / 3. В. Шыбека. Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. 490 с.
Резюме
И. В. СОРКИНА
ПОЛИТИКА ЦАРИЗМА В БЕЛАРУСИ ПОСЛЕ ВОССТАНИЯ 1863-1864 гг. (ПО МАТЕРИАЛАМ ЛИТОВСКОГО
ГОСУДАРСТВЕННОГО ИСТОРИЧЕСКОГО АРХИВА)
На основе документальных архивных материалов рассматривается по­литика царизма в Беларуси после восстания 1863-1864 гг., которая была на­правлена на превращение жителей края в послушных подданных Российской империи с соответствующей ментальностью и исторической памятью. Затра­гиваются вопросы закрытия католических монастырей и храмов, массового строительства православных церквей, введения русского языка в дополни­
тельное костельное богослужение, запрета публичного употребления поль­ского языка, вытеснения из памяти местных жителей событий и имен их про­шлого, навязывания им празднования юбилейных дат российской истории, массовых переименований населенных пунктов, городских площадей и улиц, колониальной градостроительной практики.
Summary
I.	SORKINA
TSARIST POLICY IN BELARUS AFTER THE UPRISING OF 1863-1864 (BASED ON THE LITHUANIAN STATE HISTORICAL ARCHIVES)
On the basis of documentary archival material the author examines the tsa­rist policy in Belarus after the uprising of 1863-1864, which was aimed at making the inhabitants of the region in the obedient subjects of the Russian Empire with the appropriate mentality and historical memory. The paper addresses the issues of closing Catholic monasteries and temples, mass construction of Orthodox churches, the introduction of Russian language in the churchyard additional wor­ship, banning public use of the Polish language, repression from the memory of lo­cal residents of the events and names of their past, imposed on them celebrating an­niversaries of Russian history, mass renaming settlements, city squares and streets, the colonial city planning practices.
Паступіў у рэдакцыю 18.12.2013
УДК 94(476)«1863/1864»:930.1(= 16)
А. Э. ФІРЫНОВІЧ
АДГАЛОСКІ ПАЎСТАННЯ 1863-1864 гг. У БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯХ
Пасля падзей 1863-1864 гг. адпраўным пунктам фарміравання атмасферы жыцця на беларуска-літоўскай тэрыторыі стала ўрадавая барацьба супраць праяў «польскасці». Яна базіравалася на тэзе, што сацыяльным ініцыятарам паўстання 1863-1864 гг. выступілі польскія паны і рымска-каталіцкае духавенства, якія выкарыстоўвалі «все усилия для истребле­ния всего русского и православного, дабы через это поднять польское и католическое» [17, арк. 1]. Таму першачарговымі мерапрыемствамі па знішчэнні польскага ўплыву ў сваей запісцы да Аляксандра II ад 5 красавіка 1865 г. М. Мураўёў прапаноўваў абраць:
-	захаванне ваеннага палажэння на працягу наступнага пяцігоддзя, бо за ўсталяваным супакоем бачыў яшчэ «попел мяцяжу»;
-	«біць па кішэні палякаў», г. зн. не адмяняць 5-працэнтнага збору з памешчыкаў польскага паходжання, як сродку для задавальнення неабходных выдаткаў па палітычнаму стану краю i для змяншэння іх матэрыяльнага дабрабыту;
-	не вяртаць сасланых, калі і зрабіць паслабленні, то толькі праз пяць год тым, хто знаходзіцца ў Сібіры;
-	заняцца канчатковым вырашэннем сялянскай справы ў накірунку стварэння ўсемагчымых умоў для фінансавай незалежнасці сялян ад уладальнікаў зямлі;
-	увесці новыя адукацыйныя стандарты, асабліва ў выкладанні гісторыі і мовы, растлумачыўшы ўсім «рускую сутнасць Паўночна-Заходняга краю».
Імператар ухваліў прапановы цалкам, аддаўшы прыярытэт апошняй, так званай сферы грамадскага настрою або «состоя­нию умов» [1, с. 584].
Вызначальным стрыжнем паводзінаў прадстаўнікоў кіруючых органаў стала фобія перад «интригами иезуитского лжехристианства, ксендзов и шляхты» [1, с. 582]. У гэтым ідэйным сімбіёзе не размяжоўваліся нацыянальны і рэлігійны аспекты. У выніку, апазнавальнымі знакамі «паляка» выступалі наведванне рымска-каталіцкай царквы і ўжыванне польскай мовы. Зразумець сутнасць поглядаў афіцыйных улад дапамагае разважанне ваеннага начальніка Сакольскага павета: «В здешнем крае польские песни введены для того, чтобы навсегда удер­жать польский элемент в Русском народе, говорящим по-русски и чтобы всякий, в особенности простой народ видел, что «еще Польша не згинела», когда могущественная Россия не в силах изгнать из своих пределов вредного для нее польского языка» [11, арк. 4].
Пытанне «польска / каталіцкага засілля Паўночна-Заходняга краю» стала генеральнай лініяй пры наладзе функцыянавання ўсіх сфер жыцця беларуска-літоўскіх губерняў. Нават самая дэмакратычная і прагрэсіўная для таго часу рэформа судовай сістэмы набыла тут абмежаваны, палавінчаты характар. Увязенне валасных і міравых судоў ставіла за мэту максімальна прыблізіць суд да насельніцтва, пабудаваць сувязь грамадзян з дзяржавай праз удзел іх у прававых установах, а тым самым садзейнічаць развіццю прававой культуры і адзінай прававой прасторы. Але ў беларуска-літоўскім рэгіёне фарміраванне міравой юстыцыі засталося пад уплывам урада, што супярэчыла галоўнаму прынцыпу судовага рэфармавання імперыі. Так, міравых суддзяў прызначалі, але не выбіралі, ім надавался таксама права нязменнасці. Аргументавалася гэта фармальнай нагодай часовай адсутнасці земстваў у краі, а галоўнай прычынай служылі недавер і нежаданне дапусціць у адміністрацыю, да простата насельніцтва «полякующее» чыноўніцтва. Яго трап­пы партрэт намаляваў у сярэдзіне 1860-х гг. адзін з міравых пасярэднікаў Магілёўскай губерні I. М. Захар’ін: «Большинство
чиновников Могилевской губернии состояло все еще из поля­ков, между которыми была маса лиц, числящихся православними; это были местные уроженцы «белорусы», как они стали называть себя после усмиренного восстания. В сущности же это были истые поляки, рожденные от смешаных браков, носившие даже польские фамилии, предпочитавшие для молитвы костелы церквам и вспоминавшие о своем православии лиш случайно то есть тогда, когда это было выгодным» [2, с. 82].
У многім вышэйадзначанае ўспрыняцце палітычнай сітуацыі набывала неадэкватныя, абсурдныя формы. У 1870 г. брэсцкі павятовы спраўнік пісаў гродзенскаму губернатару: «Следует счи­тать подозрительным не только лиц, находящихся под надзором полиции, но и все католическое население вообще, которое хотя и ведет себя осторожно, тем не менее того же образа мыслей, исключая лишь нескольких крестьян, которые несознательно увлечены в бывшие беспорядки, то обещаниями, то угрозами» [19, арк. 38].
Звярталася асаблівая ўвага на кніжную справу, бо яна служыла рэалізацыі важнейшай палітычнай мэты распаўсюджванню «православно-христианского учения и возбуждения в народе, что он русский» [1, с. 582], плюс развіццю хатняга навучання грамаце. Узамен забароненым кнігам (падручнік па гісторыі Аляксандра Здановіча «Нарыс гісторыі Польскай для дзяцей у двух курсах», выдадзены ў Вільні ў 1862 г., і малітоўнік «Залаты Алтарык», надрукаваны ў 1858 г.) папячыцель Віленскай навучальнай акругі I. Карнілаў склаў свой каталог: «Евангелле», «Малітваслоў», «Псалтыр», «Свяшчэнная гісторыя», «Буквар царкоўнаграмадзянскі», «Добрае чытанне для праваслаўных», «Масква, Кіеў і Варшава», брашура князя Львова пра Расію, «Заходня-Рускі каляндар». I ні ў якім разе ён прасіў не дазваляць пранікненню ў беларуска-літоўскія губерні «някрасаўшчыны, твораў адмоўнай школы» і сатыры пра Расію. Прапаноўвалася таксама рассылка праваслаўных абразоў, крыжыкаў, святых карцінаў, партрэтаў імператара і яго сям’і [1, с. 582-584].