Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Па заканадаўстве Расійскай імперыі ў акрэслены перыяд мяшчане ўяўлялі сабой складаючую частку саслоўя гарадскіх абывацеляў, да якой магчыма прымяненне такой катэгорыі, як саслоўная група ці саслоўны разрад [33, арт. 241]. У адрозненне ад іншых катэгорый гарадскіх абывацеляў, такіх, як купецтва і цэхавыя, мяшчане з’яўляліся саслоўнай групай у больш
вузкім сэнсе, прыналежнасць да якой перадавалася ў спадчыну і не была абумоўлена выкананнем пэўных умоў [34, арт. 488]. На працягу другой паловы XIX палатку XX ст. захоўвалася тэндэнцыя да пашырэння кола асобаў, якія мелі права ці абавязак уваходзіць у катэгорыю мяшчан, што абумовіла дастаткова стракаты сацыяльны склад дадзенай саслоўнай групы.
Пры агульнай тэндэнцыі да павелічэння па абсалютных і адносных паказчыках дынаміка колькаснага складу мяшчан беларуска-літоўскіх губерняў Расійскай імперыі ў 60-я гг. XIX пачатку XX ст. адрознівалася дастаткова нераўнамерным характарам. Пры гэтым найбольшыя тэмпы прыросту назіраліся ў перыяд з 1858 па 1867 г. Калі па стане на 1858 г. налічвалася 662 723 мяшчан, якія складалі 12,3 % усяго насельніцтва, то на 1863 г. іх колькасць узрасла да 796 035 чал., а ўдзельная вага ў складзе ўсяго насельніцтва дасягнула 14,3 %, а па стане на 1867 г. адпаведна да 1 072 818 чал. i 18 %. Магчыма падлічыць, што за перыяд з 1858-1867 гг. адноснае павелічэнне мяшчан складала 61,9%, у той жа час усяго насельніцтва 10,1 % [38, с. 270-272; 36, с. 40-43, с. 46-47; 37, с. 80-81].
Дадзеныя абставіны ў гістарыяграфіі Расійскай імперыі традыцыйна звязваюць з павышэннем сацыяльнай мабільнасці сялян пасля прыняцця «Манифеста об отмене крепостного права» ад 19 лютага 1861 г. Сапраўды, у перыяд з 1858 г. да 1863 г. у беларуска-літоўскіх губернях назіралася пэўнае скарачэнне колькасці саслоўя селькіх абывацеляў (з 4 033 440 чалавек да 3 999 281), удзельная вага якіх змянілася з 74,7 да 72,1 % [38, с. 272-274; 36, с. 80-81]. Разам з тым колькаснае павелічэнне мяшчан беларуска-літоўскіх губерняў у значнай ступені вызначылі зрухі ў сацыяльнай структуры насельніцтва беларускалітоўскіх губерняў у сувязі з працэсамі разбору шляхты пасля паўстання 1863-1864 гг.
Рэфармаванне заканадаўства ва ўмовах паражэння паўстання 1863-1864 гг. і разгортвання ахоўнага курсу ўрада Расійскай імперыі ў адносінах да беларуска-літоўскіх губерняў адыгралі ключавую ролю ў станаўленні крыніц папаўнення мяшчан у 60-70-я гг. XIX ст. і абумовілі іх асаблівасці ў параўнанні
з іншымі губернямі Еўрапейскай Расіі. Згодна з загадам ад 23 верасня 1864 г. «О мерах к успешному окончанию дел о правах лиц, доказывающих дворянское достоинство по происхождению от бывшей Польской шляхты», асобам, канчаткова незацверджаным дэпартаментам Герольдыі ў дваранстве, якія не знаходзіліся на дзяржаўнай службе i не мелі чыноў ці званняў, неабходна было да 1 студзеня 1865 г. запісацца ў падатковыя саслоўі, пры гэтым значна ўскладнялася працэдура доказу прыналежнасці да вышэйшага саслоўя [29, № 41 299]. Ужо ў перыяд з 1863 да 1867 г. у беларуска-літоўскіх губернях у сувязі са стратамі падчас паўстання 1863-1864 гг., рэпрэсіўнымі ўрадавымі мерамі ў адносінах да вышэйшага саслоўя, ссылкамі, міграцыяй за мяжу, пераводам у падатковыя саслоўі адбылося скарачэнне колькасці патомных дваран з 324 148 чалавек да 183 938. Пры гэтым іх ўдзельная вага ў структуры насельніцтва знізілася з 5,8 да 3,1 % [36, с. 40-43; 37, с. 72-73].
У 60-я гг. XIX ст. ва ўмовах узмацення працэсаў разбору шляхты пасля паўстання 1863-1864 гг. асобы, незацверджаныя дэпартаментам Герольдыі ў дваранстве, складалі адну з важнейшых крыніц папаўнення мяшчан беларуска-літоўскіх губерняў. Паводле дадзеных аб залічэнні ў склад мінскіх мяшчан за першыя парэформенныя гады (1861-1866), не менш за 28,6 % усіх выпадкаў пераходаў у склад мяшчан складалі пералічэнні з ліку былой шляхты (не менш за 208 пераходаў). Пры гэтым самі пераходы ў акрэслены перыяд набылі дастаткова шырокія маштабы, у сувязі з чым паказчык колькасці і ўдзельнай вагі былых прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя сярод крыніц папаўнення мяшчан перавышаў абсалютную і адносную колькасць саміх пераходаў. Па стане на 1861-1866 гг. складаў каля 83 % ад усіх асоб залічаных у склад мяшчан (6 926 чал.) [15-20].
Як ужо было адзначана вышэй, прыняцце закону ад 23 верасня 1864 г. садзейнічала паскарэнню працэсу разбору шляхты. Толькі па Магілёўскай губерні за 1865 г. у падатковыя саслоўі было пераведзена 37606 чалавек з ліку былой шляхты [2, с. 37-38]. У той жа час у межах Мінскай губерні з 21 642 прадстаўнікоў былой шляхты, не даказаўшых дваранскае паходжанне, з пачатку
1865 г. да 1866 г. у склад грамадзян было пераведзена 10 620 чал., у аднадворцы 9 184 чал., у мяшчане 1 450 чал., у розныя катэгорыі сельскіх абывацеляў 388 чал. [22, арк. 3 адв.]. Дадзеныя аб прылічэнні ў склад мінскіх мяшчан за той жа перыяд (1865-1866 гг.) сведчаць аб тым, што 46,3 % пераходаў у склад мяшчан i грамадзян складалі асобы, незацверджаныя Герольдыяй у дваранстве (не менш за 201 выпадак пералічэння), пры гэтым удзельная вага прадстаўнікоў гэтай катэгорыі дасягнула 91,2 % ад усіх асоб, залічаных у мяшчане i грамадзяне (6 917 чал.) [19-20].
Важную ролю ў працэсах станаўлення крыніц папаўнення мяшчан адыграў загад ад 19 лютага 1868 г. «О введении однодворцев и граждан Западных губерний в общий состав сельских или городских обывателей» [31, № 45 505]. Такія сацыяльныя катэгорыі як аднадворцы i грамадзяне Заходніх губерняў паходзілі з ліку былой шляхты, незацверджанай дэпартаментам Герольдыі i пераведзенай па загаду «О разборе шляхты в Западных губерниях, и об устройстве сего рода людей» ад 19 кастрычніка 1831 г. у падатковыя саслоўі. У сувязі з прыняццем дадзенага загаду ва ўмовах паражэння паўстання 1830-1831 гг. у адносінах да былой шляхты адзначалася, што «...последние события в возвращенных от Польши губерниях доказали, что люди сии, по недостатку оседлости и собственности и по образу жизни многих из них, наиболее склонны были к возрастанию и к преступным действиям против законной власти» [25, № 4869].
Прадстаўнікі былой шляхты, якія пражывалі ў сельскай мясцовасці на казённых, уладальніцкіх ці ўласных землях, адносіліся да такой катэгорыі саслоўя сельскіх абывацеляў як аднадворцы. Пры гэтым урадавая палітыка была накіравана на захаванне некаторай адасобленасці дадзенай катэгорыі насельніцтва ў межах саслоўя сельскіх абывацеляў: «...во ибежание на будущее время всякого смешения, всем сельским обывателям сего сословия (былой шляхты. К. Ц.) присвояется именование однодворцев» [25, № 4869]. У абавязак аднадворцаў уваходзіла выкананне натуральных і грашовых павіннасцяў, як і ў іншага сельскага насельніцтва, за карыстанне зямлёй, на якой яны пражывалі.
У межах беларуска-літоўскіх губерняў, па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, толькі на ўладальніцкіх землях пражывалала 10 517 аднадворцаў мужчынскага полу. Ba ўрадавых колах аднадворцаў разглядалі як «самый вредный, недовольный элемент в крае, который всегда был и теперь остается готовым материалом для всякого революционного движения и из которого по преимуществу пополнялись <.„> мятежнические шайки» [32, с. 181]. У пачатку 60-х гг. XIX ст. на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў налічвалася каля 58 тыс. аднадворцаў. У сувязі з паскарэннем працэсу разбору шляхты, выкліканага падзеямі паўстання 1863-1864 гг. назіралася значнае павелічэнне колькасці гэтай катэгорыі насельніцтва: у сярэдзіне 60-х гг. XIX ст. толькі ў межах Мінскай губерні зафіксавана звыш 37 тыс. аднадворцаў [3, с. 97]. Згодна з заканадаўчым актам ад 19 лютага 1868 г., аднадворцы, якія пражывалі на казённых, уладальніцкіх ці ўласных землях, прылічваліся да сельскіх грамадаў, а тыя аднадворцы, якія пражывалі ў гарадах ці мястэчках і займаліся гандлёва-прамысловай дзейнасцю, да мяшчанскіх грамадстваў [31, № 45 505].
Да грамадзян Заходніх губерняў загадам ад 19 кастрычніка 1831 г. былі аднесены асобы з ліку былой шляхты, якія не даказалі прыналежнасць да дваранства, якія пражывалі ў гарадах Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Падольскай, Валынскай, Кіеўскай, Ковенскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў. Новая хваля залічэнняў прадстаўнікоў былой шляхты ў грамадзяне, выкліканая працэсамі разбору шляхты пасля паўстання 1863-1864 гг. набыла дастаткова масавы характар і працягвалася да 1868 г. У сувязі з загадам ад 19 лютага 1868 г. грамадзянам заходніх губерняў, якія пражывалі ў гарадах, мястэчках і сельскай мясцовасці прадстаўлялася права на працягу аднаго года з дня выдання дадзенага нарматыўнага акта застацца ў саслоўі гарадскіх абывацеляў, прыпісаўшыся ў мяшчане ці купцы, або перайсці ў склад саслоўя сельскіх абывацеляў [31, № 45 505].
Паводле даных Мінскай казённай палаты, ужо на пачатак 1869 г. у склад мяшчан-хрысціян было пералічана 2 445 чалавек з ліку былых грамадзян [23, арк. 50-50 адв.]. Такім чынам,
у выніку ўпарадкавання саслоўнай структуры і скасавання асобнага статусу аднадворцаў і грамадзян заходніх губерняў у адпаведнасці з законам ад 19 лютага 1868 г. дадзеныя сацыяльныя катэгорыі былі ўключаны ў склад саслоўяў сельскіх і гарадскіх абывацеляў, у тым ліку саслоўнай трупы мяшчан.
Уладкаванне асоб, незацверджаных Герольдыяй у дваранстве, працягвалася да канца XIX ст. Па дадзеных слуцкага мяшчанскага ўпраўлення на 1883-1894 гг. каля 18,3 % (20 пераходаў) выпадкаў залічэння ў мяшчане ці 16,5 % (61 чал.) усіх, хто пералічыўся, прыходзілася на гэтую катэгорыю насельніцтва; па дадзеных мінскай казённай палаты на 1890-я гг. сярод крыніц папаўнення мяшчан зафіксаваны ў тым ліку прадстаўнікі былой шляхты [5-14]. Даныя віцебскай мяшчанскай управы сведчаць аб тым, што асобныя пералічэнні адбываліся да пачатку XX ст. Так, у снежні 1914 г. з незацверджанных Герольдыяй дваран у віцебскія мяшчане быў пераведзены Іосіф Адамаў Лукоўскі [24, арк. 119-119 адв.]. Разам з тым на працягу 1860-х пачатку XX ст. адбываюцца карэнныя змены ў крыніцах папаўнення мяшчан беларуска-літоўскіх губерняў. Калі ў 60-70-я гг. XIX ст. дадзеная катэгорыя насельніцтва выступала ў якасці адной з асноўных крыніц папаўнення мяшчан, то на працягу апошняй чвэрці XIX ст. назіралася рэзкае зніжэнне колькасці такіх пералічэняў, якія ў канцы XIX пачатку XX ст. набылі характар адзінкавых пераходаў і не адыгрывалі прынцыповай ролі ў папаўненні мясцовых мяшчан. У выніку рэфармавання заканадаўства і трансфармацыі грамадства ва ўмовах мадэрнізацыйных працэсаў разам з павышэннем сацыяльнай мабільнасці насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў у працэсах фарміравання мяшчан узрасла роля іншых сацыяльных катэгорый.