Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
120.6 МБ
Перманентны кантроль за каталіцкім клірам пасля па­дзей 1863-1864 гг. фактычна яшчэ болып узмацніўся. Сітуацыя складвалася такім чынам, што святары не збіраліся губляць
сваіх вернікаў, таму ўсялякімі спосабамі супрацьдзейнічалі распаўсюджванню праваслаўнай веры: прымалі на споведзь «новаправаслаўных», хрысцілі іх дзяцей, давалі шлюбы, адмаўляліся праводзіць набажэнствы ў гонар імператара, уводзіць рускую мову ў літургію і г. д. У выніку любы крок па-за межамі парафіі ўспрымаўся як палітычны. Асаблівае назіранне вялося за пропаведзямі. У 1876 г. Віцебскі губернатар пісаў: «...системою бывшей Польши, ополячивать подвласт­ный ей Белорусский и Литовский край посредством римскокатолической проповеди и затем последующим воспитанием в этом духе через ксендзов, действующих преимущественно на женщину, вносившей все воспринятое ею в свою семью. Такое воспитание и влияние и теперь идет в том же направ­лении» [24, арк. 59]. Часта, не заўсёды адэкватна, у святарскіх навуках мясцовая адміністрацыя знаходзіла двухсэнсоўнасць і палітычнасць. Напрыклад, з ксяндза Чарнаўчыцкага касцёла Кярсноўскага спагналі грашовы штраф у 100 руб. за наступнае сцвярджэнне: «...во время Папы Пия V молитва только изба­вила от ига мусульман и способствовала одержанию над ними Поляками победы, а также во время царствования Сигизмунда III тоже молитва спасла от разорения край теми же наездни­ками напавшими» [15, арк. 1]. На гэта ў тлумачэнні ваеннага начальніка заключалася: «...между тем как гласит История, во время Папы Пия V и Короля Сигизмунда Поляки не вели ни­каких войн с мусульманами, а только с Русскими, затем Ксендз Керсновский явно порочит и посылает дух вражды в Католи­ческом народе к Православным, называя его мусульманским неверным; кроме того Ксендз Керсновский проповедовал о каком то единомыслии и общем согласии, с которым все воз­можно на свете, эти выражения наводят на мысль политиче­ского содержания» [15, арк. 1].
Як бачна, дыферэнцыяцыі ў «палітычных злачынствах» ніякай не было. Усё праходзіла пад знакам «польскай інтрыгі паўстання 1863-1864 гг.», актывізацыя якой перапляталася са знешнепалітычнымі абставінамі. Па перыядызацыі В. М. Чарапіцы ў ёй вылучаюцца тры этапы: першы (1866-1868) звязаны
з антыўрадавымі выступлениям! ў Галіцыі і Царстве Польскім; другі (1870-1871) з франка-прускай вайной і дзейнасцю Парыжскай камуны; трэці (1875-1878) з усходнім крызісам і руска-турэцкай вайной. I сапраўды, менавіта ў гэтыя гады ў беларускіх гарадах і мястэчках з’яўлялася шмат эмігранцкай прэсы, брашураў, лістоў «крайне предосудительного содержания». Распаўсюджваліся розныя адозвы, пракламацыі тыпу «Небес­ное письмо Божей матери» з заклікам палякаў і абяцаннямі Божай дапамогі ў супрацьстаянні расійскаму ўраду [20, арк. 1], або заклікі адзначыць стагоддзе падзелу Рэчы Паспалітай у 1872 г. нашэннем цэлы год жалобы ці іншымі праявамі народнага смутку, акрэсліўшы, што і «части Польши (землі былой Рэ­чы Паспалітай. А. Ф\ находящиеся под особым полицейским гнетом, должны делать то, что позволяют обстоятельства» [20, арк. 27]. Мясцовая адміністрацыя неаднаразова атрымлівала ананімныя лісты з пагрозамі. Каталіцкім святарам пасылаліся ананімкі ад імя Папы Рымскага не весці набажэнства на рускай мове i г. д. [3, арк. 1].
За многімі жыхарамі, як «праваднікамі польскіх ідэй», усталёўваўся сакрэтны паліцэйскі нагляд. Так, жонка міравога суддзі Кобрынскага павета Аляксандра Балбякова падвяргалася яму за захаванне кніг, «возбуждающих политические страсти поляков» тыпу «Преследование католической церкви в Литве», і 30-ці капеечнай манеты паўстання 1831 г. [21, арк. 5] У пачатку 1870-х гг. толькі па Ваўкавыскім, Кобрынскім, Пружанскім, Слонімскім, Гродзенскім паветах і гораду Гродна пад паліцэйскім наглядам знаходзіўся 241 чалавек, з іх (па наяўных указаниях) 20 пад сакрэтным [19].
Вышэй адзначанае катэгарычна правакавала палітычны вектар урада Расійскай імперыі на поўным «распалячванні» беларуска-літоўскіх зямель. Ідэалагічную базу для яго фарміравала класічная формула агульнаімпераскага светапогляду: «католік-паляк, праваслаўны-рускі». Вось як гэта тлумачыў Віцебскі губернатар: «В силу политических событий и давле­ния некоторое время Польши на Литву и Белоруссию, давле­ния по преимуществу религиозного, полонизм и католичество
так неразрывно связались между собою, что первый непременно предполагает другое и наоборот» [26, с. 62]. Згодна з афіцыйным меркаваннем, носьбітамі «польскасці» выступалі шляхта і рымска-каталіцкія святары, якія лічыліся галоўнай дзеючай сілай падзей 1863-1864 гг. Таму паўстанне 1863-1864 гг. стала своеасаблівым каталізатарам у актывізацыі барацьбы супраць «польскага элементу» беларуска-літоўскіх губерняў. 3 аднаго боку, яно ўключыла ў сябе інтэнсіўную фазу ў рэалізацыі мер па знішчэнні польскасці, з другога боку, стала апраўдальным аргументам распачатай палітыкі і ў наступныя гады пасля яго заканчэння. У многіх напрамках такая палітыка пераходзіла з афіцыйнага ўзроўню на прыватны.
Аднак, нягледзячы на хранічны страх перад «польскай змовай», расійскі ўрад не мог больш прыкрывацца толькі ёю і вымушаны быў прызнаць наяўнасць іншых форм і ідэйнага характару грамадскай думкі. Тым больш, што змены былі на твар: капіталізацыя, пралетарызацыя і інш. Пранікаючы на беларускія землі, яны падымалі новыя аспекты, расстаўлялі свае акцэнты.
Літаратура
1.	Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772-1903 гг.). Т. 2. Мінск: Выд-ва Акад, навук БССР, 1946. 938 с.
2.	Загорнов, А. А. Организация волостной и мировой юстиции в СевероЗападном крае Российской империи (вторая половина XIX). Рус. сб.: исслед. по ист. России. 2012. -№ 12. С. 82-90.
3.	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ). Фонд 295. Bon. 1. Спр. 2182.
4.	НГАБ. Фонд 1430. Bon. 1. Спр. 31869.
5.	НГАБ. Фонд 2001. Bon. 1. Спр. 1017.
6.	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна (далей НГАБ у г. Гродна). Фонд 1. Воп. 6. Спр. 556.
7.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 559.
8.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 626.
9.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 712.
10.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 726.
11.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. -Спр. 795.
12.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. -6. Спр. 821.
13.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 916.
14.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 922.
15.	НГАБ у г. Гродна.-Фонд 1. Воп. -6. -Спр. 1142.
16.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 1292.
17.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 1337.
18.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 1658.
19.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 2057.
20.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 7. Спр. 439.
21.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 7. Спр. 1076.
22.	НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 28. Спр. 1031.
23.	Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (СПб.) (далей РДГА). Фонд 1282. Воп. 1,-Спр. 267.
24.	РДГА. Фонд 1282. Воп. 3. Спр. 173.
25.	Россия под надзором. Отчеты III отд. 1827-1869 гг. / сост. М. В. Сидо­рова, Е. И. Щербакова. М.: РФК, 2006. 703 с.
26.	Черепица, В. Н. Польское национальное движение в Белоруссии (по­следняя треть XIX века). Гродно, 1996. 156 с.
Резюме
Е. Э. ФИРИНОВИЧ
ОТЗВУКИ ВОССТАНИЯ 1863-1864 гг. В БЕЛОРУССКО-ЛИТОВСКИХ ГУБЕРНИЯХ
Анализируется атмосфера жизни белорусско-литовских губерний в пер­вое десятилетие после восстания 1863-1864 гг. Изучение жизненной ситуации ведется в двух направлениях: специфика правительственных мероприятий в данном регионе и реакция на них местного населения. Приоритетным здесь обозначена борьба с проявлениями «польскости», где определяющими черта­ми обозначались употребление польского языка и римско-католическое веро­исповедание. Делается вывод, что 1863-1864 гг. стал своеобразным катализа­тором в активизации борьбы против «польского элемента» белорусско-литов­ских губерний, носителями которого, по мнению администрации Российской империи, выступали в первую очередь шляхта и римско-католическое духо­венство. С одной стороны, включило в себя интенсивную фазу в реализации мер по уничтожению «польскости», с другой стороны, стало оправдательным аргументом начатой политики и в последующие годы после его окончания. Во многих направлениях такая политика переходила из официального уровня на частный.
Summary
A. FIRYNOVICH
ECHOES OF THE 1863-1864 REVOLT IN THE BELARUSIAN-LITHUANIAN PROVINCES
The article analyzes the atmosphere of the Belarusian-Lithuanian provinces in the first decade after the 1863-1864 uprising. Life situation is explored in two directions: the specifics of government activities in the region and the reaction of lo­cal population reaction to them. The priority is designated to the fight against «Polishness» where the defining features of them was use of the Polish language and the Roman Catholic faith. The author comes to the conclusion that the 1863-1864 uprising was a catalyst in the revitalization of the struggle against the «Polish ele­ment» in the Belarusian-Lithuanian provinces, carriers of which, according to the administration of the Russian Empire, were first gentry and the Roman Catholic clergy. On the one hand, it included an intensive phase of measures for the destruc­tion of «Polishness» on the other hand, it was the acquittal argument to start this politics and after its ending. In many ways this policy was transformed from the official level to private.
Паступіў у рэдакцыю 19.12.2013
УДК 94(476)« 18»+ 316.342.4(476)(091)«18»
К. С. ЦЕРАШКОВА
АСАБЛІВАСЦІ КРЫНЩ ПАПАЎНЕННЯ МЯШЧАН БЕЛАРУСИ ВА ЎМОВАХ РАЗБОРУ ШЛЯХТЫ ПАСЛЯ ПАЎСТАННЯ 1863-1864 гг.
Паўстанне 1863-1864 гг. з’яўлялася важнай знакавай i рубежнай падзеяй, якая ў значнай ступені вызначыла далейшае грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларуска-літоўскіх губерняў Расійскай імперыі. Ва ўмовах палітычнай рэакцыі і ўзмацнення працэсу разбору шляхты пасля паўстання 1863-1864 гг. адбывалася трансфармацыя саслоўнай стуктуры грамадства дадзеных губерняў, якая праходзіла па некалькіх накірунках: па-першае, непасрэдны перавод асобаў з ліку былой шляхты, незацверджанай Герольдыяй у дваранстве, у склад падатковых саслоўяў; па-другое, унармаванне сацыяльнай структуры саміх падатковых саслоўяў, звязанае са скасаваннем асобнага статусу тых сацыяльных катэгорый, якія складаліся са шляхты, залічанай у іх склад яшчэ пасля паўстання 1830-1831 гг., а менавіта аднадворцаў у межах саслоўя сельскіх абывацеляў і грамадзян у межах саслоўя гарадскіх абывацеляў. У сваю чаргу працэсы ўладкавання шляхты, незацверджанай Герольдыяй у дваранстве, вызначылі асаблівасці крыніц папаўнення і сацыяльнага складу тых саслоўяў і саслоўных труп, да якіх яны былі залічаны.