Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
120.6 МБ
Нягледзячы на страту прававога статусу прывілеяванага саслоўя, прадстаўнікі былой шляхты не здолелі інтэгравацца з падатковымі саслоўямі, як і ў папярэдні перыяд, захаваўшы адметную сістэму каштоўнасцяў, а таксама традыцыі, і фактычна склаўшы своеасаблівую маргінальную групоўку ў межах падатковых саслоўяў: «...Бывший шляхтич не станет родниться или
брататься с крестьянином; он нередко полуграмотен, но пом­нит предания и родословную своей фамилии, гордится своими предками. И в самом деле, в числе однодворцев, а также граждан (той же шляхты, приписанной к городским обществам, но не на­зывающихся мещанами) есть и такие, у которых целые сунду­ки завалены старинными грамотами, привилегиями и разными документами, доказывающими не только их дворянское проис­хождение, но даже значительную роль, которую разыгрывали их предки в былое время» [1, с. 25-26].
На працягу 60-х гг. XIX пачатку XX ст. прадстаўнікі шлях­ты, пераведзеныя ў падатковыя саслоўі, імкнуліся вярнуць прывілеяванае становішча і пацвердзіць прыналежнасць да дваранства. Як ужо адзначалася вышэй, у акрэслены перыяд знач­ка ўскладнілася працэдура доказу прыналежнасці да дваран. За 1868-1869 гг. у Мінскай губерні былі зацверджаны дэпартаментам Герольдыі ў дваранстве 10850 чал. (53,4 % усіх, хто падаў дакументы), у той жа час 9492 чал. (46,6 %) было адмоўлена ў зацвярджэнні [2, с. 37-38]. Паводле звестак мяшчанскіх грамадстваў беларуска-літоўскіх губерняў, на працягу 60-х гг. XIX ст. пачатку XX ст. зафіксаваны выпадкі пераходаў з мяшчан-хрысціян у дваране, якія звязаны з пацвяржэннем дэпартаментам Герольдыі прыналежнасці да дваран асобаў, што паходзілі з ліку былой шляхты і былі пераведзены ў падатко­выя катэгорыі насельніцтва. Дадзеныя працэсы, якія асабліва заўважны ў 60-70-я гг. XIX ст., а ў канцы XIX пачатку XX ст. насілі адзінкавы характар і працягваліся нават напярэдадні Першай сусветнай вайны. Так, 10 чэрвеня 1914 г. з грамадства мінскіх мяшчан-хрысціян казённай палатай быў звольнены Мікалай Алонзіеў Мінакоўскі з сям’ёй як прызнаны ў дваранскай годнасці [21, арк. 23].
Нягледзячы на значную трансфармацыю крыніц фарміравання мяшчан беларуска-літоўскіх губерняў у 60-70-я гг. XIX ст., звязаную з працэсамі разбору шляхты пасля паўстання 1863-1864 гг., важнае значэнне ў папаўненні мяшчан адыгрывалі і іншыя сацыяльныя катэгорыі. У адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай імперыі да асноўных крыніц папаўнення саслоўнай
трупы мяшчан адносіліся сельскія абывацелі ўсіх найменняў, дзеці асабістых дваран, якія не мелі афіцэрскіх чыноў, іншародцы, а таксама асобы, якія мелі права ці абавязак «абіраць род жыцця», да якіх адносіліся дастаткова шырокія катэгорыі насельніцтва, што ў значнай ступені абумовіла неаднародны сацыяльны склад саслоўнай трупы з існаваннем ў яе межах устойлівых маргінальных груповак [35, арт. 561-562].
На працягу акрэсленага перыяду розныя катэгорыі сельскага насельніцтва (у тым ліку памешчыцкія і дзяржаўныя сяляне, вольныя людзі, аднадворцы, чыншавікі і іншыя) з’яўляліся адной з асноўных крыніц фарміравання саслоўнай трупы мяш­чан беларуска-літоўскіх губерняў. Умовы выхаду з сельскай грамады, а таксама пераходу ў іншыя саслоўныя трупы ці саслоўі рэгуляваляваліся «Общим положением о крестьянах, вышедших из крепостной зависимости» (раздзел V) ад 19 лютага 1861 г. i да канца XIX ст. прынцыпова не змяніліся. Для пераходу ў іншыя станы сярод іншых аспектаў найбольш складанай праблемай з’яўлялася ўрэгуляванне пазямельных адносінаў і выхад з сельскай грамады, якая па сутнасці з’яўлялася асноўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай сялянскага самакіравання [26, № 36657].
У першыя парэформенныя гады ўласна сяляне з’яўляліся важнай крыніцай папаўнення мяшчан, аднак пераходы сялян насілі пераважна адзіночны характар (пералічэнне асобных прадстаўнікоў саслоўя ці сем’яў). Разам з тым існавалі і выключэнні. Згодна з рашэннем Мінскай казённай палаты ад 18 снежня 1861 г. у склад мяшчан-хрысціян м. Койданава Мінскага павета з утварэннем асобнага грамадства было пераведзена 238 асоб мужчынскага полу з ліку былых дзяржаўных ся­лян [15, арк. 477-484]. Нягледзячы на тое, што паводле даных аб крыніцах папаўнення мінскіх мяшчан на 1861-1866 гг., непасрэдна на сялян і дваравых прыходзілася 27,6 % выпадкаў пераходаў у мясцовыя мяшчане (201 пераход), сяляне складалі каля 8,1 % ад усіх асобаў, залічаных у гэтую сацыяльную катэгорыю (678 чал.) [15-20]. Неабходна падкрэсліць, што ў беларуска-літоўскіх губернях Расійскай імперыі, дзе ў межах ахоўнага ўрада-
вага курсу ў сувязі з разгортваннем паўстання 1863 г. (згодна з загадамі ад 1 сакавіка 1863 г. i 1 студзеня 1864 г.) адбылося рэфармаванне заканадаўства ў адносінах да сялян. Яно стварыла больш спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі палажэнняў 19 лютага 1861 г. Магчымасці выхаду з саслоўя сельскіх абывацеляў i пераходу ў іншыя саслоўі былі значна абмежаваныя [27, № 39 337; 28, № 40 172]. Рэфармаванне заканадаўства ў адносінах да дзяржаўных сялян згодна з загадам ад 16 мая 1867 г. прынцыпова не паўплывала на магчымасці практычнай рэалізацыі выхаду са стану сельскіх абывацеляў [30, № 44 590].
У склад крыніц папаўнення мяшчан уваходзілі таксама т. зв. асобы, абавязаныя абіраць род жыцця, да якіх па заканадаўстве Расійскай імперыі былі аднесены дастаткова шырокія і неаднародныя катэгорыі насельніцтва: незаконнанароджаныя, падкідышы, выхавальнікі Прыказаў грамадскага прызрэння, дзеці канцылярскіх служкаў, лекарскія вучні, асобы, зволеныя з духоўнага саслоўя, іншаземцы, якія перайшлі ў Расійскае падданства, яўрэі, якія прынялі хрысціянскую веру, і іншыя [35, арт. 561-562]. Па даных аб крыніцах папаўнення мінскіх мяшчан па стане на 1861-1866 гг. асобы, абавязаныя абіраць род жыцця, складалі 34,5 % усіх выпадкаў пераходаў (251) ці 3,7 % усіх асоб (308 чал.), залічаных у склад саслоўнай трупы мяшчан, у тым ліку зволеныя з ваеннай службы, кантаністы і дзеці ваенных 19,5 % пераходаў (142) ці 1,8 % усіх прылічаных у склад мяшчан (153 чал.), неза­коннанароджаныя і непрыпісаныя ў іншыя станы 11,6 % усіх пераходаў (84) ці 1,4 % усіх пералічаных (120 чал.), перахрышчаныя яўрэі 2,1 % пераходаў (15) ці 0,2 % пералічаных (19 чал.), асобы, якія паходзілі з духавенства 1,4 % пераходаў (10) ці 0,2 % усіх пералічаных (16 чал.) [15-20]. Нягледзячы на значную колькасць пераходаў у склад мяшчан прадстаўнікоў гэтых сацыяльных катэгорый, дадзеныя пераходы насілі, як правіла, адзіночны характар і не атрымалі прынцыповага значэння у структуры крыніц папаўнення мяшчан у першыя парэформенныя гады.
У якасці крыніц фарміравання саслоўнай трупы мяшчан выступалі, у тым ліку непасрэдна прадстаўнікі саслоўя гарадскіх абывацеляў купцы, якія не аднавілі гільдзейскія пасведчанні,
мяшчане пры змене месца жыхарства, а таксама іншыя сацыяльныя катэгорыі. Неабходна ўлічваць тыя абставіны, што паміж мяшчанамі і купцамі не існавала рэзкай і пастаяннай мяжы. Мяшчане, якія аб’явілі капіталы, адносіліся да ліку купцоў, у той жа час купцы, якія не працягвалі свае гільдзейскія пасведчанні, пераходзілі ў склад мяшчан. Паводле дадзеных мінскіх мяшчанскіх грамадстваў па стане на 1861-1866 гг. унутрысаслоўныя пераходы складалі каля 4,3 % усіх выпадкаў пералічэнняў у склад мяшчан (32) ці 0,6 % усіх пералічыўшыхся (51 чал.) [15-20].
Такім чынам, стракаты і неаднародны сацыяльны склад крыніц папаўнення мяшчан у 60-70 гг. XIX ст. быў абумоўлены спецыфікай прававога статусу дадзенай сацыяльнай катэгорыі і звязаны, з аднаго боку, з ахоўным характарам расійскага заканадаўства і неабходнасцю ўладкавання асоб, якія аказваліся па-за межамі саслоўнай структуры насельніцтва Расійскай імперыі (прадстаўнікі былой шляхты, незацверджаныя Герольдыяй у дваранстве; асобы, абавязаныя абіраць лад жыцця, і іншыя), з другогаз імкненнем пэўных катэгорый насельніцтва да змены свайго сацыяльнага і прававога статусу (сельскія абывацелі).
Ва ўмовах ахоўнага ўрадавага курсу і палітычнай рэакцыі пасля паўстання 1863-1864 гг. і працэсу ўладкавання саслоўнай структуры грамадства Расійскай імперыі, звязанай з актывізацыяй працэсу разбору шляхты і пераводам аднадворцаў і грамадзян Заходніх губерняў у падатковыя саслоўі, крыніцы папаўнення мяшчан беларуска-літоўскіх губерняў характарызаваліся значнымі адрозненнямі ў параўнанні з унутранымі губернямі Еўрапейскай Расіі. Калі ў першае парэформеннае дзесяццігоддзе ў беларуска-літоўскіх губернях асноўная роля належыла пералічэнням з ліку былой шляхты, то ва ўнутраных губернях у асноўным з саслоўя сельскіх абывацеляў.
На працягу 60-х гг. XIX пачатку XX ст., у сувязі з вызначанай па заканадаўстве неабходнасцю прыпіскі асобы да таго ці іншага грамадства і фіксацыі саслоўнай прыналежнасці, а таксама з павышэннем сацыяльнай мабільнасці насельніцтва,
мяшчанам па сутнасці была адведзена роля своеасаблівага «прыёмнікавдля тых катэгорый насельніцтва, якія аказваліся па­за межамі саслоўнай структуры грамадства Расійскай імперыі і не маглі быць уключаны ў іншыя саслоўі ці саслоўныя тру­пы. Спецыфіка крыніц папаўнення мяшчан беларуска-літоўскіх губерняў разам з эканамічнай стратыфікацыяй дадзенай катэгорыі насельніцтва садзейнічала фарміраванню ў яе межах асобных маргінальных груповак, што выклікала паступовую страту такога прызнака саслоўнай прыналежнасці як агульны менталітэт і свядомасць.
Літаратура
1.	Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Т.З. Литовское и Белорус­ское Полесье / под общ. ред П. П. Семенова, репринт, воспроизв. изд. 1882 г. Минск: Беларус. энцыкл., 1994. -490, 24 с.
2.	Жытко, А. П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861-1914 гг. / А. П. Жытко. Мінск: БДПУ, 2003. 233 с.
3.	Каханоўскі, А. Г. Саслоўная і сацыяльна-прафесійная стратыфікацыя беларускага грамадства ў 60-90-х гг. XIX ст. / А. Г. Каханоўскі // Выбраныя навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага універсітэта: у 7 т. / адк. рэд. А. А. Яноўскі. Мінск: БДУ, 2001. Т. 2: Гісторыя. Філалогія. Журналістыка. С. 92-101.
4.	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ). Фонд 254. Bon. 1. Спр. 2.
5.	НГАБ. Фонд 254. Bon. 1. Спр. 5.